• Газеты, часопісы і г.д.
  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі  Генадзь Сагановіч

    Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 62с.
    Мінск 1992
    29.77 МБ
    * Гетман (ад ням. Hauptman) — галоўны начальнік над войскам. У Вялікім Княстве Літоўскім быў гетман найеышэйшы, у Польскім Каралеўстве — гетман вялікі.
    КОНАДНІ
    ВЯЛІКІХ
    ПЕРАМЕН
    Рэлігійны раз/іад * Непаразумгнні з Полышай * Вірожасць Ордэна » Напады крымскіх іатараў * Адкуль галоўная небяспека? * Масква пачынае «збіраць» землі * Смерць Казіміра Ягайлавіча і вайна х Князь Астрожскі — гетман
    Усё XV стагоддзе Вялікае Княства Літоўскае цярпела ад унутраных рэлігійных разладаў. Пачатак ім паклала вунія * з Польшчай ды звязаныя з ёю прывілеі 1387 і 1413 гадоў, якія далі пакаталічаным летувісам ** асабістыя, маёмасныя і палітычныя перавагі над праваслаўнымі. Удар, нанесены гэтым па ранейшай балтаславянскай згодзе, няўхільна расколваў з’яднаныя народы. Антаганізм лацінскага (каталіцкага) і грэцкага (праваслаўнага) пачаткаў ракавай пухлінаю распаўзаўся па ўсёй вялікай краіне.
    Праваслаўе заставалася яшчэ колькасна большым, але саступала каталіцтву ў актыўнасці ды культурнасці. Яно толькі бараніла ўнутраную чысціню свайго жыцця, спрабавала захаваць лад старых традыцый. Каталіцтва ж набірала сілаў ды як рэлігія прывілеяваная рабілася ўзорам для пераймання вышэйшымі станамі.
    * Вунія (ад лац —йпіо — адзіноства) ~ форма аб’яднання озяржаў або цэркваў. Тут маецца на ўвазе Крэўская вунія 1385“ года — пагадненне Вялікага Княства і Кароны Польскай аб палітычным хаўрусе з адным манархам на чале.
    Аўтар лічыйь мозчымым дапасаванне сучаснага саманазову жыхароў Рэспублікі Летува да іх старадаўніх продкаЎ — балцкага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага (гэтак сама, дарэчы, як і наймення «беларусы» — да нашых продкаў). Зразумела, ужыванне гэтага этноніма («летувісы») для таго часу досыць умоўнае, бо ён значна пазнейшага паходжання і не з’яўляецца гістарычным найменнем.
    2’
    11
    Лінія міжканфесійнага * змагання пралягала праз двор вялікага князя, пазіцыя якога і задавала ёй напругу ды шмат чаго вызначала. Калі пры Вітаўце праваслаўныя князі мусілі стрьімліваць свой пр'атэст (як бы ні абурала іх ваяўнічасць каталікоўлетувісаў), дык адразу па ягонай смерці, аб’яднаўшыся, яны абралі вялікім князем Свідрыгайлу Альгердавіча — санраўднага ненавісніка ўсяго каталіцкапольскага. Дайшло да вайны з Польшчаю, і праз два гады каталікілетувісы з падмогі палякаў зрабілі вялікім князем заўзятага паланафіла Яўыгімонта Кейстутавіча, а Свідрыгайла ўзначаліў узброенае змаганне апазіцыі. I хоць Жыгімонт, шукаючы прыхільнасці беларускіх земляў, у 1432 годзе з Ягайлам, а ў 1434 самастойна выдаў прывілей аб наданні праваслаўным князям і баярам тых сама правоў, што мелі каталікі, але ўсё адно праз сваю прапольскую палітыку ён стаў ахвяраю змовы і быў забіты.
    Новы манарх Казімір Ягайлавіч паставіуся да праваслаўных больш лаяльна. Спакойны і справядлівы гаспадар, разумны палітык, ён цвяроза ацэньваў становішча ў краіне ды імкнуўся не парушаць правоў і звычаяў большасці сваіх падданых. Але прызначэнне кіеўскім мітрапалітам у 1458 годзе Рыгора Балгарына ды пачатая ў выніку прапаганда царкоўнае вуніі зноў сапсавалі дачыненні паміж каталікамі і праваслаўнымі. Нашкодзіла згодзе рознаканфесійнага насельніцтва і забарона Казімірам Ягайлавічам у 1481 годзе будаваць ды рамантаваць праваслаўныя храмы ў Вільні і Віцебску. Гэтак праз дэкансалідацыю грамадства слабела Вялікае Княства знутры, а тым часам і яго вонкавае становішча пачало няўхільна пагаршацца.
    У гады панавання вялікага князя Казіміра змяніліся ўзаемадачыненні Княства з Польшчаю. Вунія фактычна была разарваная самым абраннем яго на віленскі пасад. Дзве дзяржавы лучыла цяпер толькі асоба супольнага манарха. Пбрамовы аб узнаўленні вуніі паказалі, што палякі хочуць поунай
    * Канфесі’і (ад лац. confessio ~вызнанне) —тое, што і . веравызнанне, царква. Тут маюцца на ўвазе праваслаўная і каталіцкая канфесіі.
    12
    інкарнарацыі * Княства, а паслы апошняга згаджаюцца толькі на абарончы хаўрус — з гарантаваным захаваннем палітычнае індывідуальнасці кожнае краіны. Якое ж тут магло быць паразуменне? У дадатак Княства настойліва запатрабавала ад Польшчы вярнуць яму страчаныя яшчэ да Казіміра Ягайлавіча землі Падолля ды Валыні. Вільня нават пагражала Кракаву зброяй! Напруга нарастала і кожнае часіны магла павярнуцца вайною. Даншло да таго, што варшаўскі намеснік I. Падося прыехаў у 1493 годзе ў Маскву з прапановаю дынастычнага шлюбу і ваеннага хаўрусу супраць дзяней Казіміра Ягайлавіча!..
    Трывожна было і на мяжы з Ордэнам. Гон здаўна выяўляў адкрытую варожасць да Вялікага Княства, а вось з Ноўгарадам Вялікім склаў 10гадовае мірнае пагадненне.
    3 поўдня пачынаючы ад 1474 года на землі Княства пачалі наязджаць аб яднаныя пад уладаю Гірэяў крымскія татары. 3 1473 да 1482 года яны штогод пустошылі Падолле, Валынь, урываліся і на беларускае Палессе. Найбольш знішчальным быў паход 1482 года, калі з намовы маскоўскага вялікага князя Івана III арда МенгліГірэя наляцела на Падняпроўе, захапіла Кіеў і спаліла яго разам з замкам. Татары пабурылі і абрабавалі хрысціянскія бажніцы. Асабліва пацярпеў Пячорскі манастыр, у якім наезнікі ** пазабівалі манашак, выграблі начынне, скарбы... А залатыя рэчы з Сафійскага сабору МенгліГірэй падараваў ініцыятару паходу — Івану III.
    Аднак найвялікшую трывогу выклікалі падзеі на ўсходніх межах Княства, дзе ўсё больш адкрытую варожасць дэманстравала Маскоўская дзяржава. Вялікі князь маскоўскі Іван III (1462—1505) падпарадкаваў Разань і Пскоў, затым падбіў Ноўгарад Вялікі і ў 1485 годзе нарэшце перамог апошняга канкурэнта Масквы — княства Цверскае. Маладая нэнтралізаваная дзяржава ўсутыч падышла да ўсходніх межаў Вялікага Княства. Парадніўшыся
    * Інкарпарацыя (ад лац. incorporatio — уключэнне) — такое аб'яйнанне дзяржаў, калі адна паглынае другую і робіць яе сваёй складовай часткай.
    ** Наеэнікі — удзельнікі наезду.
    13
    праз шлюб з Палеалогамі — уладарамі магутнае калісь Візантыйскае імперыі, Іван III прыняў за дзяржаўны герб арла візантыйскіх цэзараў і назваў сябе «государем всея Русн». Новы тытул сам па сабе пастулаваў напрамак далейшай экспансіі. Зрэшты, ідэю «адзінай Русі» маглі падказаць яму (прынамсі, пераканаць, што гэта рэальна) і шматлікія перабежчыкі з Вялікага Княства Літоўскага.
    Адным з першых у 1481 годзе на бок Масквы перабег, ратуючыся ад кары, удзельнік нядаўняга замаху на Казіміра Ягайлавіча князь Хведар Бельскі. У 1483 годзе здрадзіў князь Іван Варатынскі, у 1487 —Іван Бяляўскі, у 1489 —Дзімітр Варатынскі, праз колькі гадоў — Хведар Адоеўскі... Прыняўшы падданства маскоўскага ўладара, здраднікі захоўвалі за сабою зямельныя надзелы ў Вялікім Княстве Літоўскім і практычна ўключалі іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Яны заўзята помсцілі сваёй былой Айчыне, робячы бесперапынныя набегі на яе ўскрай.
    Гэтак без абвяшчэння адкрытай вайны ў апошнім дзесяцігоддзі панавання Казіміра Ягайлавіча на ўсходніх межах Княства пачаліся сапраўдныя ваенныя дзеянні. У 1486 годзе людзі Івана III напалі на Мцэнск і Любуцк, спалілі іх, а жыхароў забралі ў палон. Затым яны хадзілі на Вязьму. У 1489 годзе зноў спустошылі Мцэнск і Любуцк, зрабілі рэйд на Тарапец, праз лета — на Віцебшчыну. У 1491 годзе наезды паўтарыліся. Яшчэ праз год адбыўся напад на Браншчыну. Што да Вяземшчыны, дык яна цярпела ледзь не штогод.
    Іван III узяўся «збіраць» пад сваёй уладай усе ўсходнеславянскія землі. Тэрыторыі Беларусі і Украіны называліся «деднною п отчпною» вялікіх князёў маскоўскіх. Ужо ў 1489 годзе Казімір Ягайлавіч пачуў адкрыты папрок Івана III: «Нашы гарады і воласці, і землі і воды кароль за сабою трымае...»
    Маскоўскі манарх пільна сачыў за падзеямі Ў Княстве ды рыхтаваўся да рашучых дзеянняў. Ён знайшоў падыход да хана крымскіх татараў і, зрабіўшы ў 1474 годзе з ім мірнае пагадненне, называючы МенгліГірэя «братом н другом», накіроўваў пустошыць землі суседзяў. Пасля знакамі
    14
    тага стаяння на Угры (1480 год) знікла нават фармальная залежнасць Масквы ад Залатой Арды. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім рабілася няўхільнаю ды штогоду бліжэйшаю.
    Яна грымнула адразу, як толькі Іван III даведаўся пра смерць Казіміра Ягайлавіча *. Маскоўскі пасол, высланы яшчэ ў траўні 1492 года, пачуў пра гэта ў дарозе і шпарка паімчаўся назад, нават не заязджаючы да новага манарха Вялікага Княства — Аляксандра. I па якім часе — яшчэ ўлетку — зза маскоўскай мяжы на захад вырушылі тры вялікія арміі. Яны занялі Мцэнск, Любуцк, Масальск, Сярпейск, Вяземшчыну. Іх падтрымала новая хваля князёўперабежчыкаў. Смаленскі ваявода Юры Глябовіч вярнуў быў колькі гарадоў, але ў 1493 годзе маскоўскія войскі прасунуліся яшчэ далей ды захапілі Вязьму, а князя Міхала Вяземскага, які змагаўся да апошняга, забралі ў палон, дзе той і памёр. Кіеўшчыну ж і Чарнігаўшчыну пустошыў прыяцель Івана III — валадар крымскае Арды.
    Вялікі князь Аляксандр аніяк не чакаў разрыву «вечнага міру» з Масквою і не хацеў гэтае вайны. Ен накіроўваў да Івана III паслоў са скаргамі і прапановамі — адно каб спыніць экспансію. У 1494 годзе паслы Вільні Пётра Белы і Станіслаў Гаштаўт не толькі абмяркоўвалі ўмовы мірнага пагаднення з Масквой, але і ўрачыста папрасілі рукі Іванавай дачкі Алены для Аляксандра. Такі шлюб, думалася, зменіць узаемадачыненні дзяржаў да лепшага, стрымае агрэсію Івана III.
    Пасля заручынаў адразу было падпісанае замірэнне. Вялікае Княства Літоўскае мусіла саступіць Маскве вялізныя тэрыторыі. Хоць Мцэнск, Сярпейск і Бранск вярталіся, да Івана III адыходзіла Вязьма, і ягоныя ўладанні цяпер вострым клінам уразаліся ўглыбкі Княства.
    Аднак у Вільні радаваліся й такому міру. Шэраг удзельнікаў вайны і перамоў атрымалі ўзнагароды. Сярод іх быў і Канстанцін Астрожскі з братам, узнагароджаны Аляксандрам за асабістую ва
    * Кароль і вялікі князь Казімір Ягайлавіч памёр 7 ліпеня 1492 года ў Гародні, па дарозе да Вільні.
    15
    енную чыннасць. Для Астрожскага — вопытнага змагара з татарамі — баі з маскоўскімі войскамі тады былі першыя.
    У студзені 1495 года княгіня Алена пакінула Маскву ды з вялікаю світаю князёў выехала да Вільні. Па дарозе іх урачыста віталі гарматнымі стрэламі ў Смаленску, Віцебску, Полацку, а ў мястэчку Маркаў * нявесту сустракалі 60 давераных асобаў Аляксандра на чале са Станіславам Кішкам, Канстанцінам Астрожскім і Васілём Глінскім. Яны падалі Алене шыкоўны, абцягнуты аксамітам вазок, у які было ўпрэжана 8 белых коняў з пазалочанай збруяй...