• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Памер: 348с.
    Гародня 2003
    100.77 МБ
    Увогуле ж распрацоўка перыядызацыі гісторыі беларускай культу ры справа. якая патрабуе калектыўных намаганняў даследчыкау абмену думкамі. дыску'тавання. У гэтай сувязі і прапануецца варыянттакой перыядызацыі.
    ДЫФЭРЭНЦАВАНЫ ПОГЛЯД
    НА ФАКТ У ПСТАРЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯХ
    У апошні час узрастаюць патрабаванні навуковых экспертаў метадолагаў навукі да выканання метадалагічных аспектаў даследавання Разам з тым эксперты і метадолаг і. якія аналізуюць гістарычныя даследаванні. адзначаюць. што значная частка іх недастаткова нагружана высновамі. абгрунтаваннямі фактаў. доказамі палажэнняў. Гісторыкі іншы раз не адрозніваюць факты і канцэптуальныя палажэнні Здаецца, што на першы погляд гэта проста. Але гэта не проста і для метадолагаў, паколькі пытанні вызначэння фактаў і канцэпцый. стр>юуры гістарычных ведаў застаюцца недастаткова распрацаванымі Гэтая абставіна нс знімае праблемы павышэння метадалагічнай падрыхтоўкі гісторыкаў, якая на сённяшні дзснь. мабыць, адстае ад метадалагічнай падрыхтоўкі ў шмат іншых навуковых дысцыплінах
    Мы лічым, што лагічная струкіура вынікаў гістарычнагадаследавання адрозніваецца і даволі значна ад лагічнай структуры вынікаў даследавання ў іншых навх ках (не беручы ў разгляд ужытковыя дысцыпліны). ва ўсякім разе, яна бясспрэчна адрозніваецца ад лагічнай структуры прыродазнаўчага даследавання
    Схематычна струкіуру прыродазнаўчага даслсдавання адлюструем так: факты гіпотэзы законы тэорыя Тэорыя гэта сістэма ведаў. базавымі кампанентамі якой з'яўляюцца гіпотэзы і законы. Прыклад факта (ці свярджэння пра факт) у квантавай фізіцы: атам у полі цяжару звязды распаўсюджвае святло. частата якога менш. чым атам у дадзенай спектральнай лініі на Зямлі. Прыклад гіпотэзы; рэчыва выпраменьвасцца квантамі Прыклад закона: пэўнае размеркаваннс спектралыіай шчыльнасці энергіі выпраменьвання абсалютна чорнага цсла (выражасцца ў матэматычнай форме).
    Лагічная структура вынікаў гістарычнага даследавання наступная: факты канцэпцыі. У выніку гістарычнага даследавання не ствараюцца тэорыі Ствараецца канцэпцыя (або сукупнасць канцэпцый) або пераглядаюцца, прырошчваюцца пэўныя палажэнні канцэпцыі. Здагадкі і дапушчэнні шырока выкарыстоўваюцца ў гістарычным даследаванні. але яны сродак, а не вынік даследавання. А гіпотэзай лічацца ідэі якія маюць статус вынікаў даследавання. ведаў.
    Канцэпцыі, якія ствараюцца ў канкрэтна-гістарычных даследаваннях, датычацца канкрэтных падзсй. У іншых навуках, калі ствараюцца канцэпцыі, то адносна класаў з'яў Факты ў гістарычным даследаванні, нават калі яны не звязаны з гпўнай канцэпцыяй, могуцьбыць всрагодныя. Канцэптпалажэнні і істарычнага даследавання, калі яны нс падмацаваны фактамі. памылковыя.
    Калі коратка сфармуляваць. што лічыцца ў філасофіі навуцы фактамі, то факты гэта або вынікі назірання, або шырэй вынікі ўжывання эмпірычных метадаў даследавання. або вынікі, якія падлягаюць верыфікацыі. Разам з тым факты гэта веды, якія адпавядаюць рэчаіснаму становішчу спраў. У сучаснай філасофіі навукі асноўнымі пунктамі гледжання на прыроду факта замацаваліся фактуалізм і тэарэтызм, паводле якіх факты, адпаведна, зусім не звязаны з тэорыяй, і цесна звязаны з ёю.
    На наш погляд, у канкрэтна-гістарычным даследаванні атрымліваюцца сцвярджэнні, якія нельга адназначна аднесці да фактаў або да канцэптуальных палажэнняў. Напр., сцвярджэнне пра тое, што Маскоўская дзяржава ў 1656 г. пачала ваенныя дзеянні з ВКД маючы неспрыяльныя для яе ваенна-палітычныя абставіны. Яно выражае факп бо адпавядас рэчаіснаму становішчу спраў, хоць і нс канкрэтнаму (з іншага боку, яно выражас факг, калі адпавядас рэчаіснаму становішчу спраў, г.зн. калі яно сапраўднас). Але гэта становішча зусім дапушчальна лічыць і выразам пэўнай гістарычнай канцэпцыі ці канцэптуальным палажсннсм, бо тое, што выражасцца ім, нс з'яўляецца вынікам назірання, іншых эмпірычных метадаў даследавання, нс верыфікуецца з дапамогай эмпірычных сродкаў.
    У прыродазнаўчых навуках немагчымы сцвярджэнні, якія дапусціма лічыць як выразамі фактаў (інакш фактамі), так і выразамі часткі тэорыі. А ў раздзелах і галінах гістарычнай навукі дапушчальна лічыць некаторыя канцэптпалажэнні фактамі.
    Справа ўскладняецца тым, што можна выдзяляць розныя тыпы факгаў. тыпалогія можа праясніць метадалагічны статус паняцця факга. Абмяжуемся тыпалогіяй факгаў гістарычнага даследавання, паколькі нас апошняе і цікавіць. У залежнасці ад адносін фактаў да канцэпіуальных ведаў належыць выдзяляць даследчагістарычныя факты (якія звязаны з канцэпцыямі) і гістарычныя факты (веды. якія выражаюць рэчаісныя палажэнні спраў, але не звязаны з канцэпцыяй) У залежнасці ад зместу фактаў належыць дапускаць рэканструкцыі, храналагічныя факты і г.д. У залсжнасці ад ступені працы выдзяляем эмпірычныя і нсэмпірычныя факты
    (факты. пры ўстанаўленні якіх. акрамя ўлічвання непасрэдных дадзеных крыніц. выкарыстоўваюцца вынію інтэрпрэтацыі, аба гульненні іх).
    Апошняе дзяленне патлумачым на прыкладзе. Дадзеныя ар хеалагічных раскопак, судмедэксперіыз, вывучэння матфыяль ных крыніц рэчаў (адзення людзей, гільз і інш ), успамінаў удзельнікаў падзей. дазваляюць устанавіць факты забойства людзсй карнымі орі анамі ў лясным масіве Курапаты ў перадваенны час. Сцвярджэнні пра калібр куль, якія траплялі ў людзей, пра колькасць знойдзеных трупаў. пра рэчы якія маюцца ў могілках. гэта сцвярджэнні праэмпірычныя факты. Неэмпірычныя факты гэта ўстаноўлсная колькасць забітых у лясным масіве за пэўны час. прозвішчы асоб назвы ўстаноў. па загадах якіх ажыццяўляўся растрэл жыхароў, вытворцы рэчаў Да канцэптуальных пала жэнняў адносяцца сцвярджэнні пра тое, чаму праводзіліся рас трэлы.
    Распрацоўкі метадалогіі гісторыі, у тым ліку і распрацоўкі пра сувязь фактаў і канцэпцый у гістарычных даследаваннях, дыферэнцаваны погляд на факт у гістарычных даследаваннях не дапамагаюць нспасрэдна правядзенню даследаванняў затое спры яюць метадалагічна выразнай і строгай пабудовс даследавання.
    С. У. Данскіх	г. Гоодна
    АД ГІСТАРЫЧНАГА КРАЯЗНАЎСТВА
    ДА РЭГІЯНАЛІСТЫКІ: ЭЎРЫСТЫЧНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ I МЕТАДАЛАГІЧНЫ ПАДМУРАК
    Бурнае развіццё краязнаўчых даследаванняў стала прыкметнай з'явай апошняга дзесяцігоддзя. 3 аднагобоку. гэта выклікана дзяржаўнай праграмай па выданні раённых гістарычна-дакумен тальных кніг «Памяць» 3 другога боку, адлюстроўвае грамадскую тэндэнцыю да асэнсавання «сваіх» каранёў. да даследавання «родных» мясцін ці асоб. На жаль, большасці краязнаўчых даследаванняў не хапае канцэптуальнасці. Гэта агульная праблема сучаснай беларускай гістарыяграфіі, якая грунтуецца на выключна эмпірычным, факталагічным падыходзе Сучасныя гісторыкі-краязнаўцы, у лепшым выпадку, лічаць, што механічнае назапашванне ўсё новых і новых фактаў раней ці пазней аўтаматычна прывядзе да пераходу гэтых ведаў на якасна новы тэарэтычны ўзро-
    вень Часам можна пачуць і такія думкі. што гістарычныя даследаванні ўвогуле не патрабуюць ніякіх канцэптуальных высноваў маўляў сабраў факты. размеркаваў іх храналагічна, загрупаваў тэматычна вось і гістарычнае даслсдаванне Між іншым, прынцыпова адмова ад тэарэтычнага асэнсавання гэта таксама свосасаблівы канцэптуальны падмурак. Любая навукова-даследчая праца заўжды грунтуецца на пэўных тэарэтычных прынцыпах. Праблсма ў тым. каб тэтыя канцэптуальныя высновы былі добра асэнсаванымі і зразумелымі для самаго даследчыка, а не адсунутыя ім у цемру пасвядомасці. Таму няхай паважаны чытач выбачыць аўтара за «завумныя» ўводзіны. але бсз тлумачэння тэарэтычных прынцыпаў даследавання сапраўдная навуковая праца з’яўлясцца толькі прэзентацыяй аўтарскай эрудыцыі.
    Беларускае пстарычнас краязнаўства на сённяшні дзень выпрацавала два метадалагічныя падыходы да даследавання лакальнай гісторыі. Першы з іх можна ўмоўна акрэсліць як савецкі. Ён знайшоў яскравае адлюстраванне ў навукова-папулярнай серыі «Гарады Беларусі», якая выдавалася напрыканцы 80-х г. XX ст. Усе працы гэтай серыі грунтаваліся на прынцыпе аналагічнасці і паралелізму макрагісторыі, альбо гісторыі Беларусі ў цэлым. і мікрагісторыі, альбо гісторыі канкрэтных беларускіх гарадоў. Пакінем у спакоі панаваўшы тады ў пстарычнай навуцы фармацыйны падыход. Больш важна падкрэсліць, што любы макрааналіз у гісторыі (утым ліку і фармацыйны падыход) імкнецца знайсці і вылучыць пэўныя комплексы прычын і вынікаў у межах якіх існуе кожны гістарычны факт. Паасобку гістарычныя факты з'яўляюцца бессэнсоўнымі. Гэтыя «каузальныя рады», па тэрміналогіі М.Вэбера. надаюць макрагісторыі статус навукі. Але як быць з мікрагісторыяй полем дзейнасці гістарычнага краязнаўства дзе нсабавязкова кожная вялікая падзея пакідае след у псторыі той ці іншай мясцовасці? Кожны краязнаўца ведае. што заўжды існуюць пэўныя перыяды лакальнай гісторыі, амаль не забяспечаныя крыніцамі, гэтымі сховішчамі «неабвержаных фактаў».
    Каб нс парушыць цэласнасць прычынна-выніковых ланцужкоў, аўтары канца 80-х г. XX ст. запоўнілі свае працы схемамі, узятымі з агульнай гісторыі Беларусі. Ёэта было лагічна непазбежным і тэарэтычна абгрунтаваным паводле прынцыпу аналаіічнасці і паралелізму дзяржаўна-нацыянальнай і лакальнай гісторыі. Але гэта было грубай памылкай. Той факт. што любая «Вялікая гісторыя» фармальна складаецца з сумы лакальных гісторый, не сведчыць аб іх якаснай тоеснасці Яшчэ антычная дыялектыка
    ведала. што якасці. уласцівыя часткам пэўнага цэлага, могуць адсутнічаць у цэлым I наадварот. чарактарыстыкі цэлага звычайна не ўласцівыя яго часткам, калі яны ўзяты паасобку. Напрыклад, для беларускай псторыі XVII-XVIII ст самаўладдзе магнатаў выклікала феадальную анархію і прычынілася да заняпаду і гібелі Рэчы Паспалітай як дзяржавы Але гэты ж самы магнацкі сепаратызм абумовіў росквіт шэрагу беларускіх гарадоў магнацкіх рэзідэнцый. Дастаткова нагадаць Нясвіж Радзівілаў, Слонім Агінскіх, Ружаны Сапегаў. Іншы прыклад бурнае чыгуначнае будаўніцтва на мяжы ХІХ-ХХ ст. Яно садзейнічала гаспадарчаму развіццю Беларусі, дэмаграфічнаму руху і росту нацыянальнай свядомасці. Але, з другога боку, яно выклікала паступовы заняпад тых бсларускіх гарадоў, якія не былі непасрэдна закрануты «чыгуначнай ліхаманкай»: Навагрудка, Ашмянаў ці Нясвіжа, які зараз наўрад ці хто рызыкне назваць «маленькім Парыжам». Такім чынам, прынцып паралелізму і аналагічнасці макраі мікрагісторыі тэарэтычна беспадстаўны. Хутчэй наадварот, кожная лакальная гісторыя ў значнай ступені існуе ў форме выключэння з правілаў «Вялікай гісторыі».