Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
Гэтыя працэсы ствараюць новую этнакультурну ю спуацыю, якая патрабус не толькі апісання. але грунтоўнага аналізу. Незалежнаадтаго. ці выкліканаэтнакультурная гетэрагеннасць міграцыйнымі плынямі, ці склалася натуральным шляхам гістарычна. яна стварае праблему, сутнасць якой заключаецца ў нсабходнасці дакладнага самавызначэння этнічнай большасці ў дачынснні да меншасцяў. і таму вымагае канцэптуальнага падыходу Яго распрацоўка дала б магчымасць стварыць пэўны ўнівсрсальны метад аналізу. прыдатны для асэнсавання сітуацый у канкрэтных грамадствах. у тым ліку і беларускім
Перадумовай тэарэтычнага асэнсавання шматкультурнасці з'яўляецца прызнанне той відавочнай рэаліі, што ўнутраная сітуацыя ў полікультурных грамадствах вар'іруецца ў залежнасці ад; а) асаблівасцей іх этнічнай структуры і шляхоў яе фарміравання: б) характару ўзаемаадносін паміж этнасамі; в) стаўлення да поліэтнічнасці з боку ўлады. асабліва ў тых выпадках. калі апошняя выказвае інтарэсы этнічнай большасці Вызначаныя аспекгы ар ганічна спалучаюцца паміж сабою і ў сваёй сукупнасці даюць падставу для лыпалагізацыі грамадстваў з пункту гледжання існуючых у іх міжэтнічных стасункаў Існуе непасрэдная залежнасць паміж тыпам гэтых стасункаў і характарам улады. між іншым, асаблівасцямі развіцця дэмакратыі і стану грамадства (які можа вагацца ад таталітарнай да грамадзянскай супольнасці)
Сучасная этналогія прызнае. што праблема аналізу полікхльіурных грамадстваў яшчэ вымагае свайго тэарэтычнага асэнсавання. Прыкладам. Ж Сімпсан. аналізуючы паняццс этнакхльтурнага плюралізму. характарызус яго як «цьмянае» [2. р. 4611 Тым не мснйі. ёсць плснныя спробы вызначэння гыпаў грамадстваў на падставе аналізу іх этнічнай структуры і міжэтнічных стасункаў Варта падкрэсліць. што істотны крок напсрад на гэтым кірунку ў параўнанні зтымі мадэлямі. штодамінавалі ў 1980-я гады («асіміляцыя», «плавільны кацёл», «плюралізм»). зроблсны сучаснай польскай этнасацыялогіяй. Так. А Садоўскі вылучас наступныя тыпы супольнасцяў; «кулыу рна гомагснныя». «культурна гстэрагснныя». «плюралістычныя» і «палікультурныя». Адпаведным чынам ажыццяўляецца тыпалагізацыя палітыкі дзяржавы (і большасці) у дачынснні да меншасці, таксама, як і «дзеянняў меншасці» ў дачыненні да большасці [3. s. 20. 22-231. У працах К.Крыштофэка змяшчаецца мадэльнае бачанне тыпалогіі міжэтнічных стасункаў. ГБабіньскі прапануспараўнальнуюмадэль «старога» і «новага» этнакхльт\ рнага памсжжа. Ёсць і іншыя варыянты тэарэтычнага мадэлявання шматкулыурных грамадстваў. У свасй сукупнасці яны ствараюць падстав\ для першаснага аналізу этнакультурнай сітуацыі ў Беларусі.
Аб тым, што беларускае грамадства вымагае асэнсавання сваёй этнакультурнай сіту ацыі, сведчаць настл пныя дадзсныя. якія характарызуюць яго як гетэрагенную супольнаснь. Наводлс першага нацыянальнага перапісу насельніцтва краіны (1999 г.), яе склад вызначаюць беларусы (81.2%). рускія (11.4%). палякі (3.9 %), украінцы (2.4 %), яўрэі (0.3 %), татары. цыгане. літоўцы (паО.1 %) ды прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Разамзтым, прыходзіцца канстатаваць. што этнакульту рны плюралізм Беларусі нс стаўся аб'сктам адпавсднага аналізу Яго наспсласць выклікана неабходнасцю. па-першас. асэнсавання ўласнага гістарычнага досведу суіснавання і самазахавання розных культур на тэрыторыі Беларусі. па-другое. больш дакладнага і абгрунтаванага вызначэння палпыкі ў дачыненні да шматкулыу рнасці: па-трэцяс. сучаснымі еўрапейскімі і глабальнымі рэаліямі, у якіх шматкхлыурнасць займае адмысловае месца; па-чацвёртае, тым. што ва ўсялякай шматэтнічнай супольнасці імпліцытна змяшчаецца значна большая пагроза канфлікту. чым у монаэтнічнай.
Канстатацыя факту поліэтнічнасці грамадства з'яўляецца першым крокам на шляху яго аналізу. які ў прынцыпе, на наш погляд. павінсн змяшчаць тры базавыя аспекты структурны (эт-
накультурны склад грамадства яго марфалопя), функцыянальны (характар міжкулыурных зносінаў стасункі паміж «болыпасцю» і «меншасцямі») палітычны (кіраванне сітуацыяй поліку чылра лізму з боку дзяржавы) Аналіз сітуацыі ў грамадстве ў рэчышчы кожнага з вызначаных аспектаў патрабуе адпаведнай метадалогіі і катэгарыяльнага апарату
Базавымі паняццямі структурнага аналізу грамадства з яўляюцца паняцці гомагеннасці («аднароднасці») і гетэрагеннасці («разнароднасш») Варта зазначыць. што ў сучасных індустрыяльных і постіндустрыяльных грамадствах цалкам гомагеннае, гэта значыць. культурна аднароднае асяроддзе «ў чыстым выглядзе». практычна адсутнічас, а само паняцце гомагеннасці, хутчэй, уяўляе сабою абстракцыю. чым апісвае рэальную сацыяльную сітуацыю. Аднак само гэтае паняцце мае істотнае значэнне ў даследніцкім працэсе, паколькі аказваецца як бы «адпраўным пунктам» на шляху вывучэння рэальных грамадстваў рознай ступені складанасці. Увядзенне паняццяў гомагеннага і гетэрагеннага грамадстваў уздымае праблему крытэрыяў іх размсжавання, якая пакуль што не атрымала свасй спецыфікацыі Яе вырашэнне мы бычым у магчымасцях такога сацыялагічнага індыкатара. як каэфіцыент шматнацыянальнасці (або каэфіцыент Джунусава), які прапанаваны быў яшчэ ў 1980~я гады, На падставс яго значэнняў магчыма вылучэнне зон вышэйшага. сярэдняга. нізкага і ніжэйшага ўзроўняў міжэтнічных зносінаў. Як бачна з вынікаў перапісу насельніцтва, беларускае грамадства налсжыць да этнічна гетэрагенных. узровень міжэтнічных зносінаў у якім імкнецца да сярэдніх значэнняў.
Для характарыстыкі гетэрагенных грамадстаў ужываецца шэраг наступных аднапарадкавых катэгорый: «мульцікультуралізм», «полікультуралізм», «поліэтнічнасць», «культурны полімарфізм», «этнічная мазаічнасць». «культурны плюралізм». Звычайна гэтымі паняццямі карыстаюцца нс толькі як аднапарадкавымі. але як сінанімічнымі. паколькі яны характарызуюць грамадствы. для якіх уласцівая этнакультурная неаднароднасць. Найбольш адэкватным і прынятым у эінасацыялогіі паняццем для апісання гэтай сітуацыі з'яўляецца паняцце мульцікультх ралізма (якому лепей за ўсё адпавядае беларускі тэрмін «шматкультурнасць»), Апошняе вызначаецца як такі стан. пры якім дзве або большая колькасць этнакульту рных груп суіснуюць у гармоніі, захоўваючы пры гэтым сваю ідэнтычнасць Сапраўды, «хоць vce грамадствы маюць уласную кулыу ру. здараецца. што адно гра-
мадства можа ўтрымліваць нскалькі дастаткова розных кулылр. што часта азначаецца паняцне.м мульцікультхралізма» |6, р 39|. Асобным выпадкам этнакульту рнай гетэрагсннасці з'яўлясцца памежжа феномсн які ў апошнія гады прыцягвас ўвагу даследчыкаў з розных галінаў гуманітарных всдаў. У адпавсднасці з сучаснымі падыходамі памежны рэгіён вызначасцца ў трох аспсктах: топасным (як тэрыторыя. на якой складваецца пэўны тып смснавання дзвюх абоболсй этнакультурных групаў). функцыянальным (на памежжы рэалізуюцца розныя формы ўзаемадзсяння паміж іх прадстаўнікамі); асобасным (на памежжы кшталтусцца спсцыфічны тып асобы. якая адначасова налсжыць да розных культураў [71.
3 пункту гледжання гэтых характарыстык Беларусь уяўляе сабою. па-першае. гетэрагенную. шматкультурную супольнасць, у якой колькасна дамінуе тытульная нацыя; па-друтое, своеасаблівы памежны рэгіён. У ім спалучаюцца ўнутраныя этнічныя межы (асабліва на захадзе краіны) паміж беларускім і польскім этнічнымі масівамі з анклавамі літоўскай, татарскай і іншых мсншасцяў. Разам зтым Беларусь магчыма разглядаць як цывілізацыйнае (усходняя. праваслаўная заходняя. каталіцкая цывілізацыі) і геапалітычнае памежжа.
Функцыянальны аналіз шматкультурнага грамадства змяшчае два аспскты. Прадметам такогааналізу з'яўляюцца ўзаемныя стасункі «болыласці» і «меншасцяў», якія якасна адрозніваюцца ў су вязі з рознымі статусамі іх суб'ектаў. Пазіцыя большасці можа вагацца ад імкнсння да монакультурнасці грамадства (што. у сваю чаргу, звязана з асцярогай перад магчымай центрабежнасцю меншасцяў, імкненнем да яс нейтралізацыі і захавання такім шляхам цэласнасці дзяржавы) да прызнання за меншасцямі права на культурную самабытнасць. іх падтрымку і ўсталяванне стасункаў з імі на партнёрскай падставс. Важнейшымі паняццямі гэтага аспскту разгляду з'яўляюцца: этнацыд (фізічнае вынішчэннс меншасці); этнічная чыспіка (прымусовае высялсннс меншасці); гетаізацыя (якая звычайна грунтуецца на браку грамадзянскіх правоў меншасці і яс тэрытарыяльным і інстытуцыянальным адасабленні ад большасці); прымусовая асіміляцыя (якая ідэалагічна. псіхалагічна і нярэдка юрыдычна звязана з прыніжэннем большасцю культуры мсншасці. увогуле з яе нсгатыўным трактаваннем); інтэграцыя меншасці ў структуры большасці (меншасць засвойвае кулыурныя нормы большасць але не прысвойвае іх); этнакульту рны плюралізм У прынцыпе гэты шэраі на сацыялагічным узроўні адлюсгроўвае аксіялагічны кантыніум (неталеран-
тнасць прызнанне права да рознасці -■ стаўленне да рознасці як да пазітыўнай каштоўнасці)
Экстрапаляцыя гэтага катэгарыяльнага раду на этнакультурную сітуацыю ў Беларусі патрабуе вызначэння паняццяў «большасці» і «мсншасці». Нам падаецца, піто змест паняццяў этнічнай большасці (якой з'яўляюцца беларусы) і этнакультурнай большасці ў рэспубліцы не супадаюць Гэтая выснова грунтуецца на выніках псрапісаў нассльніцтва і сацыялагічных даслсдаванняў, якія даюць уяўлснне аб ступені ўжытку беларускай мовы як важнейшага культурнага фсномена і этнічнай мяжы. Так, больш за 80 % беларусаў краіны прызнаюць роднай беларускую мову і толькі 14 % рускую. Аднак па-беларуску ў хаце гавораць 41 % беларусаў, па-руску каля 60 Калі ж узяць усё насельніцтва краіны, то ў хаце па-беларуску гаворыць 36,7 і па-руску 62.8 %. У Мінску гэтыя лічбы складаюць, адпаведна, 12,9 і 86,9 %. Такім чынам. магчыма канстатаваць наяўнасць двух тыпаў стасункаў большасці да меншасцяў: у адным выпадку гэта стасункі беларусаў да ініпых народаў краіны; у другім стасунак рускамоўнай большасці краіны да яе беларускамоўнай часткі, якая колькасна і статусна (няглсдзячы на фармальнае дзвюмоўе) складае меншасць. У такім рэчышчы праблема міжкультурных стасункаў у Беларусі ў айчыннай літаратуры пакуль што не ўздымалася і таму патрабуе далейшага асэнсавання. Але беручы пад увагу тое, што інстытуцыянальныя структуры дзяржавы (адукацыя. сродкі масавай інфармацыі і г.д.) функцыянуюць на рускамоўнай падставе, датаго ж руская мова дамінуе ў сферы грамадскага побыту, ёсць падставы да меркавання аб перавазе ў сённяшнім беларускім грамадстве асіміляцыйных тэндэнцый над партнёрскімі стасункамі, у выніку чаго само існаванне беларускамоўнай меншасці з цягам часу можа аказацца пад знакам пытання.