Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
- псрвый (репродуктйвный) уровень предполаі ает действня школьнмков с подсказкой й с помоіцыо йзвнс по частачному узнаванню обьекта нзучення п сго распознаванйю на основе разлйчйя й сходства с другммй (знання-знакомства):
- второй (рспродуктйвный) уровень предусматрйвает действня по воспройзвсденйю содержання учсбного матернала (знання-копйй) й способов дсятельностй по образцу (алгорнтмйческая деятсльность) с возможным выходом на запомйнаннс на основе осмыслення усвоенных частных факторов как проявленйй
обшей закономерностй н целесообразностн нспользуемых способов деятельностн.
-трстнй (продуктнвный) уровснь орнснтнрован на эврнстнческую деятельность по прнмененню шанмй н уменнй не по однозначным правнлам (алгорнтмам), а в частнчно нзмененной снтуацнн. которая требует трансформацнн (преобразованпя) рансе полученных знаннй н сформмрованных уменнй для понска нсобходнмой частн ннформацнн (решенне нетнповой задачн с коэффнцнентом прогнознруемой мнформацнн);
четвертый (продукгнвный) уровень спросктнрован на гворческую деятельность в незнакомой (новой) сшуацнй по добыче новой ннформацйм для решення определенной учебной проблемы (решеннс познавательных задач).
В процессе органнзацнн обучення нсторнн для большннства школьннков предусматрнвается усвоснне знаннй н уменнй в базовой школе пренмушсствснно на первом н втором уровнях, а в среднсй школе желательно на трстьем уровне Продвмжснме учаіцнхся по обозначенным уровням усвоення знанмй н умсннй рассматрнвается как созданне условнй для реалнзацмй трнеднной дндактнчсской задачн в школьном нсторнческом образованші
С. М. Раўнейка г. Брэст
ПРАБЛЕМА БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АДНОСІН
У ДАСЛЕДАВАННЯХ К. ЕЗАВІТАВА
Гюторыя ўзаемаадносін Польшчы і Беларусі цяжкае і складанае пытанне ў гістарычнай навуцы Яно з'яўлялася прадметам даследавання гісторыкаў розных эпох. у тым ліку і беларускага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, гісторыка, публіцыста, паэта і псракладчыка пачатку XX стагоддзя Канстанціна Езавітава.
Адзін з аспектаў яго дзейнасці навуковыя даследаванні па гісторыі нашай краіны ў кантэксце беларуска-польскіх адносін. Гэтаму пытанню сн прысвяціў манаграфію «БЬлоруссы н полякн Документы н факты нзь нсторін оккупацін БЙлоруссім полякамн вь 1918 м 1919 годахь» (Ковна, 1919) Кніга была выдадзена на беларускай, украінскай, рускай, літоўскай, французскай, нямецкай і яўрэйскай мовах, карысталася шырокім попытам з боку тагачасных замежных навукоўцаў
Згодна з даследаваннямі К. Езавітава. ва ўсс гістарычныя перыяды Польшча ў дачынснні да Беларусі дзейнічала не па законах справядлівасці. а па праву мацнейшага Сродкі такой палітыкі самыя розныя; ад адкрытага гвалтавання і «нясілсння да юрыдычнага замацавання свасй улады.
Абапіраючыся на афіцыйныя дакумснты (з архіва Савета Міністраў БНР, з архіва Міністэрства Беларускіх ('праў Літвы і свайго асабістага). К.Езавітаў зрабіў выснову пра польскас самавольства і катаваннс палякамі беларускага народа на працягу ўсёй шматвяковай гісторыі існавання гэтых краін.
На думку даследчыка беларускай даўніны, шмат стагоддзяў таму палякі з дапамогай ксяндзоў праз шэраг інтрыг, пагроз. подкупаў і гвалтавання спачатку прымусілі беларускую шляхту прыняць каталіцтва. а погым канчаткова апалячылі і адарвалі ад беларускага народа. К. Езавітаў упэўнена, на падставе шэрагу дакументаў, сцвярджае, што прыход у беларускія гарады польскіх яўрэяў прывёў да адыходу ўсяго гандлёва-прамысловага жыцця краю да Польшчы.
У склаўшыхся такім чынам умовах К Езавітаў бачыў адзінага носьбіта беларускай нацыянальнай адметнасці беларусаў-сялян, якія, на жаль. па вышэйакрэсленых прычынах ішлі «кь потерй свосго національного лнца н кь полнтнческому нсбытію» (Езовнтовь К. Бйлоруссы м полякн. С.9). Польскае панаваннс прывяло да таго, што засохлі вытокі нацыянальнай думкі беларуская пісьменнасць, а імя беларуса нідзе ў свсце нават не згадвалася.
Па меркаванні даслсдчыка, першы падзел Рэчы Паспалітай даў штуршок нацыянальнаму адраджэнню беларусаў: зноў з’явіліся беларускіятворы, павольна. няўпэўнена і несістэматычна. пад стропм наглядам і пастаяннымі падазрэннямі «польской ннтрнгн» пачаў расці і развівацца беларускі рух. на чале якога стаялі выхадцы з самых глыбінь народнай гушчы.
К. Езавітаў уважліва даследаваў пытанне аб колькасці палякаў на тэрыторыі Беларусі і выдаў наступныя звесткі: у XIX стагоддзі на большай часі цы нашай краіны працэнт палякаў вагаўся ў мсжах 1-5 %. і толькі дзе-нідзе вышэй (Езовнтовь К. БГілоруссы н полякн. С .12).
Тэмай асобнай увагі К Езавітава з'яўлялася пытанне прычын 'зацікаўленасці польскай краіны ў адносінах да Беларусі. Даследаванні дакументаў і фактаў прывялі яго да наступных высноў, якія даюць адказ на гэтае пытаннс: 1) нежаданне палякаў губляць
багатыя маёнткі ў Беларусі невычарпальныя крыншы грашовых сродкаў; 2) тэрыторыя Беларусі па сваёй велічыні раўняецца іэ рыторыі Польшчы («Короны»). а па лясных гарфяных. льняных. фасфатных і іншых багаццях з'яўляецца сапраўдным скарбам; 3) Беларусь гэта добры рынак для польскіх гавараў; 4) перавыі ворчасць у Польшчы людзей якія шукалі «інтэлігентнай працы» і мсркавалі прыкласці свае сілы на тэрыторыі Беларусі дзе адчуваўся ў іх дэфіцыт; 5) наступную прычыну К Езавітаў адзначае як знешнепалітычную: «нізсколько соть версть белорусской землн, уставленной польскімн легіонамн нанлучшнй іцнть для Полыші» (Езовнтовь К. БЙлоруссы н полякн ( 14)
Харакгарызуючы палітыку польскай краіны ў дачыненш да Беларусі як «грязную» і «захватннческую», даследчык беларускай даўніны падкрэсліваў што «слабое знаніе нсторін славянства н полнос нйвсжсство в его этнографін. а также страхь передь быстро растутей Россіей, заставнлн всй народы Европы думать о возстановленін Польшй вт> граннцахт, «оть моря до моря». дабы преграднть наступленіе Россін на Западь н. столкнувшн сё co славянскнмі> же народомь. ослабнть все славянство вообіцс. а Рос сію вь особенностн» (Езовнтовь К Бйлоруссы й полякн. С 15) Найбольшай прыхільніцай іэтай ідэі збокх еўрапсйскіх краін выступала Францыя. Па сведчанні К. Езавітава, менавіта яна на міжнародных канферэнцыях прыхільнсй за іншых сустракала польскія намаганні і падтрымлівала іх
Па выніку аналіза дакументаў прадстаўлсных даследчыкам, можна зрабіць выснову аб тым. што аб беларусах, літоўцах і ўкраі нцах народы і ўрады Еўропы даволі доўгі час нічога нс ведалі і меркавалі. што іх тэрыторыі заселены палякамі Прывсдзсныя К Езавітавым дакументы свсдчаць. што калі сярод бсларусаў узмац ніўся рух адраджэння. то палякі, сустрэўшы яго вельмі адмоўна, як «холопскій рух». паспяшаліся, тым не менш. карыстаючыся малой колькасцю нацыянальных сіл у беларусаў. паказаць яго перад Еўропай як польскі рух.
К, Езавітаў падкрэсліваў наступны момант: «вводя в заблужденіе народы Европы н Амернкн вь отношенін бГілоруссовь полякн. вь то же врсмя. уснленно зангрывалн сь последннмн, стараясь сннскать мхь расположеніе медово-занскнваюіцімн рйчамн» (Езовнтов-ь К. БЙлоруссы н полякн C.16).
Спасылаючыся на шэраг дакументаў і фактаў. даследчык сцвярджаў. што вельмі памылкова і неабгрунтавана і ў будучыні разлічваць на паважлівыя адносіны Польшчы да беларускай краі -
ны. У якасці падмацавання гэтага гэзісу К. Езавітаў прыводзіў наступны факт: «ужс сь первыхь дней Велнкой Росснйской Революцін, какь только явнлось возможнымь открыто выступать на мнтннгахь н собраніяхь. краснвая скорлупа лжнвыхь польскіхь фразь раскололась н обнажнла черный «орЬшскь» нхь недвусмысленныхь намііреннй: ораторы всехь «партнй н направленнй едннодушно закрнчалн о «Велнкой ПольшЙ вь гранмцахь 1772 года», о бГіспросветномь невйжеств бйлору ссовь. о необходнмостн для ннхь стать подь «штандарь» бйлаго польскаго орла. о польской народностн н ннтересахь вь «Кресах-ь Всходннхь» (на БЙлоруссін н ЛнтвГі) н о прнсоедмненін нхь кь ПолыііГк пресса й шнрокіе обшественные кругн подхватнлн этн шовнннстнчсскіе воплн» (Езовнтовь К. БНлоруссы н полякн C.17).
Абвясціўшы беспрасвстнасць беларусаў як адну з прычын неабходнасці для Беларусі стаць пад «штандарь» бслага польскага арла. палякі ў хуткім часе (калі ў іх з'явілася першая ўзбросная сіла корпус генерала Р. Доўбар-Мхсніцкага) шэрагам надзвычайных жорсткасцей і гвалту ўзбудзілі супраць сябе нассльніцтва ў 3-х павстах Мінскай губерні (Бабруйскім. Рагачоўскім. Барысаўскім). дзс яны былі расквартараваны. Даведзеныя да адчаю катаваннем, беларусы-сяляне ўзяліся за зброю Такім чынам К. Езавітавх бачыўся канец «братского сожнтсльства свропснзнрованныхь поляковь сь нхь младшнмн братьямн. Бйлоруссамн» (Езовнтов-ь К. Бйлоруссы н полякн. С 18).
3 мэтай доказу. што падзеі Доўбарскай акупацыі Бабруйска не былі выпадковасцю. а жорсткай і сістэматычнай працай дзеля рабавання Беларусі. К. Езавітаў прывёў шэраг дакумснтаў. якія дцлюстроўвалі здзеклівыя і зневажальныя адносіны палякаў да бсларусаў у час акупацыі Беларусі войскамі Юзэфа Пілсудскага.
Як і многія іншыя дзеячы беларускай эміграцыі, К. Езавітаў у гак званы «паслярыжскі перыяд» выказваў сваю занепакоенасць сітуацыяй у Заходняй Беларусі, насельніцтва якой падвяргалася ў межах Польскай дзяржавы асіміляцыі Яшчэ ў канцы верасня 1921 г. ён актыўна ўдзельнічаў у Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе. дзе была дадзена палітычная ацэнка Рыжскаму дагавору. К Езавітаў всдаў аб становішчы на Беларусі і з асабістай перапіскі з многімі заходнебеларускімі дзеячамі.
Пра Бсларусь у «паслярыжскі перыяд» К. Езавітаў піша вершаваныя радкі, дзе гучаць боль і горыч за лёс беларускай краіны:
У куце больш ня маю бажніц. мапа там, а на ей Беларусь. Ей адной я цяперака малюся. Перад ей штодня падаю ніц.
Перад вачыма маімі абшар скагаванай згвалчонай Зямл Незасохшыя лужы крыві панаваньня чужынцаў цяжар
3 паўначы на поўдзень, як злы гад. працягнулася падзелу мяжа...
Дрот калючы, слупы дзеляжа, штыкі уціск, чужацкі салдат, Сьлезы й кроў, мальбы і стогн катаванне, турма, кайданы!
Знішчыць нас захацелі паны* Гбры трупаў насыпаў патрон! (Першы крок: [Зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі] Рыга, 1926. С 56)
Такім чынам. К. Езавітаў разглядаў дзеянні Польшчы ў дачынснні да Беларусі як пагрозу яе нацыянальнай самастойнасці. звяртаў увагу на вялікі патэнцыял. закладзены спрадвеку ў беларускай псторыі. а да падзей. якія адбыліся ў гістарычным лёсе нашай краіны, ставіўся з пазіцый нацыянальнага патрыятызму, імкнуўся да самавызначэння беларускай нацыі. заняцця ёю належнага. паважнага месца сярод іншых дзяржаў свету