Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
Б. М. Іванчук
г. Гоодна
ВЫХАВАЎЧЫ АСПЕКТ У ВЫКЛАДАННІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ВНУ
Ва ўсе часы грамадствы надавалі ўвагу выхаванню маладога пакалсння на прыкладзе гісторыі. асабліва сваёй зямлі Толькі тады маладыя людзі змогуць узяць на сябе адказнасць за лсс краіны. калі не толькі ў агульных рысах. але ў дакумснтах, у вобразах будуць ведаць сваю псторыю. калі не толькі пранікнуць у яе розум, а прырастуць да яе душой. калі яна станс аргументам у грамадскіх паводзінах. Пакуль што нассльніцтва Беларусі знаходзіцца ў першапачатковай стадыі пранікнення ў гісторыю Бацькаўшчыны. Прытым у асноўным гэтым займаюцца студэнты і школьнікі, магчымасці якіх таксама абмежаваны, бо на бібліятэчных паліцах пакуль што не стаяць якасна падрыхтаваныя падручнікі, хрэстаматыі. зборнікі дакумснтаў.
У дапаможніках, манаграфіях, артыкулах часцсй падаецца агульная гістарычная лінія, а вобразы характарызуюцца вельмі сціпла, нс поўна. А менавіта больш глыбокае раскрыццё вобразаў знакамітых дзеячаў дазваляе не толькі лепш ведаць гісторыю, a мае вызначальнае выхаваўчас значэнне, закладвае ў навучэнца высокія маральныя асновы. фарміруе патрэбныя чалавечыя якасці.
Г’історыя Бсларусі всльмі багатая яркімі асобамі. якія аздабляюць больш чым тысячагадовы шлях нашага этнасу. Напрыклад, грамадства Беларусі ўжо больш-менш ведае аб Ефрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскім, Францыску Скарыне і іншых. Алс больш глыбокас і цэльнас ўспрыняцце гэтых дзеячаў старажытнасці нс забяспечваецца друкам. Да нас дайшлі іх творы, аднак. шырокае азнаямленне з імі абмежавана.
Вельмі плённай на карысць Беларусі з'яўляецца дзейнасць у канцы XVI пачатку XVII ст. Льва Сапсгі. павучальным з'яўлясцца яго жыццёвы шлях, уражваюць факты з яго біяграфіі. Леў Сапега паходзіў з старажытнага беларускага праваслаўнага роду, карані якога на Смаленшчыне. Ён атрымаў бліскучую адукацыю спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Лсйпцыгскім універсітэцс. свабодна валодаў пяццю мовамі. У няпоўныя дваццаць тры гады ён ужо займаў пасаду сакратара Княства А ў трыццаць два прызначаецца канцлерам ВКЛ і на працягу чвэрці стагоддзя вызначае ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы Заслуга Л Сапсгі ў тым. што ён падрыхтаваў і дамогся зац-
вярджэння Статута 1588 г. які гарантаваў незалежнасць краіны Ужо тады ён з'яўляўся прыхільнікам моцнай дэмакратычнай, пра вавой дзяржавы. у якой. паводле яго слоў. «павінны панаваць за коны. а не асобы».
У час вайны са Швецыяй (1625 1629 г.) Л Сапега ахвяраваў амаль усю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымаедзеля выратавання Бацькаўшчыны Дзякуючы яго патрыятычнай дзейнасці. Беларусь не толькі захоўвала свае пазіцыі, але і памнажала свае здабыткі. Некаторыя даследчыкі называюць яго час «эпохаю Льва Сапсгі».
Грамадства і моладзь маюць вельмі цьмянае ўяўленне аб тым, хто такі. напрыклад. Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1859 1934 г.) Ён з’яўляецца патрыярхам беларускага Адраджэння. Быў высокаадукаваным вучоным, дасканала всдаў больш за 20 моў. Немалыя ўласныя сродкі ахвяраваў на выданне беларускіх кніг. Ён быў адным з заснавальнікаў выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» (1906 1914 г.), якая складае цэлую эпоху ў Адраджэнні беларусаў. Б.Эпімах-Шыпіла ўзначаліў створаны ў 1912 г. у Псцярбургскім універсітэце Бсларускі навукова-літаратурны гурток, быў клапатлівым настаўнікам і апекуном студэнтаў-бсларусаў. 3 асяроддзя беларускай свядомай моладзі, якая групавалася вакол вялікага патрыёта. выйшлі Янка Купала, Тамаш Г'рыб. Язэп Варонка. Браніслаў Тарашксвіч, Зміцср Жылуновіч і іншыя Б.Эпімах-Шыпіла ўзначаліў плеяду беларускіх святароў (Адам Станкевіч, Аляксандр Астрамовіч, Кастусь Стаповіч. Вінцэнт Гадлеўскі, Францішак Грынкевіч і інш ). Ён склаў першую хрэстаматыю з беларускай літаратуры, зрабіў захады па стварэнні Беларускага нацыянальнага музея. Псрадаў Беларускай Акадэміі навук сваю ўнікальную бібліятэку больш за 5 000 тамоў 3 пачаткам рэпрэсій у канцы 20-х гадоў быў высланы па-за межы БССР. Змушаны быў вярнуцца ў Ленінград, дзе памёр у галечы, не маючы нават сталага прытулку. Вось яшчэ адзін самаахвярны вобраз бе ларускай нацыі.
I такіх шмат на кожным адрэзку нашай гісторыі Добра было б? каб малады чалавек меў пад рукой выданне з яркімі матэрыяламі аб некалькіх дзесятках зорак беларускай псторыі Магчыма. можна было б іх змясціць як дадатак да хрэстаматыі па псторыі Беларусі.
У 2002 г. адзначаецца 120-годдзе вялікіх Янкі Купалы і Якуба Коласа. 3 іх творчай спадчынай нашас грамадства знаёма яшчэ з савецкіх часоў. Але значна менш з забароненымі творамі на
той час. з іх публіцыстыкай. Мснаві га палітычная публіцыстыка Я Купалы выгадна папоўніла б хрэстаматыю па гісторыі Бсларусі.
Студэнты вельмі цікавяцца знакамітымі асобамі з гісторыі Беларусі, для курсавых і дыпломных работ на гістарычным факультэцс імкнуцца выбраць тэмы аб славутых постацях. Алс здабыць дастаткова матэрыялу ім часта не ўдаецца. У гэтым сэнсе вельмі важнай справай уяўляецца з'яўленне выдатных кніг у серыі «Беларускі кнігазбор». Адна з апошніх прысвечана трохтомнай капітальнай працы першага беларускага акадэміка Я Ф.Карскага «Беларусы» і ўтрымлівас самыя даступныя і важныя матэрыялы ў адным томе з выдатнай прадмовай Язэпа Янушкевіча і Кастуся Цвіркі. Кніжка дазваляе спацігнуць цэннасць працы Карскага для беларускай нацыі. пераконвае ў грамадска-нацыянальнай нацэленасці натуры вялікага вучонага, які прыняў удзсл у Першым Усебсларускім з’сздзе ў снежні 1917 г. у Мінску і быў выбраны яго ганаровым старшынёй, расказаў з'езду аб даслсдаванні межаў тэрыторыі бсларускага этнасу і складанні этнаграфічнай карты Бсларусі.
Студэнты як бы інтуітыўна разумеюць значэннс славутых гістарычных постацяў для выхавання новых пакаленняў і ўдала выбіраюць тэмы сваіх даследаванняў. Напрык.зад. у 2001 г. студэнтка гістарычнага факультэта Гродзенскага унівсрсітэта імя Янкі Купалы Беламызава паспяхова абараніла дыпломную працу па тэме «Спадчына акадэміка Я Ф Карскага ў выхаваўчай і навуковай дзейнасці на Гродзеншчыне» Яна на канкрэтных прыкладах падкрэсліла вялікую значнасць спадчыны акадэміка ў творчых пошуках сучасных навукоўцаў у галінс мовазнаўства, этнаграфіі, фальклору, гісторыі краязнаўства, культуры, адзначыла незвычайна высокае педагагічнае майстэрства вучонага. яго пранссеную праз дзесяцігоддзі нязменную прыхільнасць да беларускага народа. Я.Ф.Карскі, сцвярджае яна. паказаў, што беларускі народ, нягледзячы на шматвекавую палітычную залежнасць, на жорсткі нацыянальны прыгнёт, жыў змястоўным жыццём і стварыў багатую культуру, якая мае такое ж пстарычнае значэнне, як і культура іншых народаў. I сёння культурна-асвстныя, навучальныя ўстановы Гродзеншчыны выкарыстоўваюць творчыя дасягненні Чалавека з вялікай літаратуры ў выхаваўчым працэсе. у паўсядзённай працы.
Акадэмік Карскі цікавіць не толькі навукоўцаў і выкладчыкаў Яго жыццё і дзсйнасць захапляюць многіх маладых людзсй:
студэнтаў ВНУ. тэхнікумаў, школьнікаў Навуковы скарб і памяць аб нашым славутым земляку ўшаноўваюць у гістарычных краязнаўчых музеях Эфекгыўную выхаваўчую працу на працягу 27 год праводзіў музей акадэміка Я Ф Карскага ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна Падобную дзейнасць ажыццяўляе музей \ школе-гімназіі № 30 г.Гродна. У стварэнні музея прымалі ўдзел вучні Яны ж з'яўляюцца экскурсаводамі Маюцца сувязі музея з абласной бібліятэкай, Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы абласным гісторыка-археалагічным музеем. сям’ёй Я .Ф.Карскага ў Санкт-Пецярбургу, некаторымі грамадскімі арганізацыямі і гворчымі калектывамі.
Ужо каля пятнаццаці гадоў на аснове вывучэння спадчыны акадэміка Я.Ф.Карскага праводзіць значную навуковую і выхаваўчую працу, выходзячы за межы Гродзеншчыны і Беларусі, кафед ра рускай мовы філалагічнага факультэта Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы на чале з прафесарам М I Канюшкевіч За гэты час праведзена восем «Карскіх чытанняў» Рыхтуючыся да чытанняў, вучоныя, выкладчыкі паглыбляюць навуковы метаддаслсдавання спадчыны вялікага дзсяча навукі 3 упэўненасцю можна сказаць, што мацусцца нспарыўная сувязь паміж мінулым і сённяшнім. нс згасас зацікаўленасць новых пакалснняў спадчынай сваёй зямлі, яс выдатнымі прадстаўнікамі. Гэта сведчыць аб тым? што мы не павінны страціць пачуцця гонару за Беларусь, за наш народ. за славутых сыноў нашай Радзімы
Жыццё і дзейнасць вялікіх дзеячаў беларускай зямлі з’яўлясцца прадмстам даследавання дзесяткаў і дзесяткаў студэнтаў гістарычнага факультэта 3 ахвотай бяруцца за падрыхтоўку рэфератаў да семінарскіх заняткаў аб славутых дзеячах гісторыі Беларусі сіудэнты ўсіх факультэтаў. А літаратуры на бібліятэчных паліцах пакуль што недастаткова. Няма хрэстаматый, мала папулярнай літаратуры, адсутнічаюць партрэты. творы выяўленчага мастацтва на гістарычныя тэмы. Нават у кабінетах гісторыі Беларусі адсутнічаюць элементарныя матэрыялы. якія дапамаглі б прыцягнуць увагу навучэнцаў. забяспсчыць стартавыя магчымасці для працы над гістарычнымі вобразамі.
Добрым дапаможнікам для падрыхтоўкі рэфератаў да семінарскіх заняткаў з'яўляецца кніга «Дзесяць вякоў беларускай псторыі». Г'эта амаль першая спроба даць матэрыялы аб славуіых людзях Прытым гэта інфармацыя сціслая і няпоўная.
Гакім чынам. нават прывсдзеныя факты з яўляюцца дастаткова пераканаўчым аргументам у доказ таго. што ірэба зрабіць
яшчэ нямала. каб забяспсчыць выхаваўчы аспекл > выкладанні гісторыі Бсларусі. Для гэтага нсабходна:
а) падрыхтаваць хрэстаматыйныя матэрыялы для забеспячэння практычных заняткаў;
б) \ адной кнізс (хрэстаматыі) можна змясціць інфармацыю аб зорках беларускай гісторыі («Славутыя дзеячы і кторыі Беларусі»);
в) вельмі добрай справай было б аздабленнс выкладання прадмета нагляднымі сродкамі (партрэты, ілюстрацыі, карты і інш );
г) выпрацаваць стабільныя праграмы па курсе «Гісторыя Бсларусі», у якіх увага павінна надавацца вывучэнню жыцця і дзейнасці славутых асобаў;
д) праграмы павінны ўлічваць выхаваўчы аспект матэрыялаў. У гэтым сэнс заняткаў па гісторыі.
Т. М. Прудко г. Гоодно
НСПОЛЬЗОВАНМЕ МАТЕРМАЛОВ
ПО НСТОРНН ВЕЛМКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ HA ТЕРРНТОРММ БЕЛОРУССР1М
В ПАТРНОТНЧЕСКОМ ВОСПНТАННН МОЛОДЕЖН