Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
і паўднёва-заходнім рэгіёнах (акцэнг на Заходнедзвінскі і Прыпяцка-Бутскі водныя транспартныя шляхі (далей шляхі)), XII ст. канцэнтрацыя ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне (акцэнт на Дняпроўскі шлях). Тыя шляхі ўваходзілі ў руску ю гранспартную сістэму «з варагаў у грэкі». варыянт скандынаўскага Austrvcqr. Магчыма меркаваць, што вылучаная храналагічная тэндэнцыя рух з поўначы на поўдзень адпавядас дамінуючаму напрамку мясцовых сацыяльных уплываў.
Між тым, згодна з археалагічнымі крыніцамі, вядома яшчэ 9 гарадскіх пасслішчаў (колькасць суадносная з летапіснай), якія ўзніклі ў IX XI ст |Ляўко В . 2000. С. 250: Археалогія і нумізматыка, 1993. С. 117. 157, 238. 419. 45 1. 51 7. 537. 575; Іоў А.В . Вяргей В.С. 1993], Іх картаграфаванне выяўляе новую карціну канцэнтрацыю ў заходнім рэгіёнс (акцэнт на Нёманска Прыпяцкі і Заходнедзвінскі шляхі (уключаючы Швянтойю)). Гэта тэндэнцыя ў адносінах да вышэйназванай мае іншы характар рух з захаду на ўсход. Сумарны вектар вызначаных тэндэнцый мас кірунак з паўночнага захаду. які ўмоўна можна назваць «балтыйскім».
Архсалагічны матэрыял шэрагу з вышэйадзначаных паселішчаў прэзснтуе скандынаўскія знаходкі. што свсдчыць аб «варажскім» удзеле ў іх фарміраванні і адлюстравана ў публікацыях [Археалогія і нумізматыка, 1993 С 117. 238. 419. 451. 575; Іоў А.В.. Вяргсй В С . 1993; Гуревнч Ф.Д.. 1990. Зверуго Я Г., 1989; Дучыц Л . 1997], Таго ж роду звесткі вылучаны і ў пісьмовых крыніцах [ДучыцЛ.. 1997; Дерновнч С.,2000]. Сам фактвыхаду скандынаваў за межы сваёй радзімы абумоўлены своеасаблівасцю строю таго грамадства. што пабуджала пэўныя слаі нассльніцтва развітацца з ім і «шукаць шчасця» ў іншых краях. Таму варагі маглі разлічваць толькі на сябе і вымушаны бьпі «майстраваць на ўсе рукі» і мараком. і салдатам. і рабаўніком. і гандляром. Менавіта іх сацыяльная «ўсяяднасць» і неабачлівая актыўнасць паслужылі моцным каталізатарам працэсаў фсадалізацыі старажытнарускага гістарычнага ўсходнеславянскага грамадства, паколькі мясцовая акрута строга ўтрымлівалася ў межах радавога права. У сувязі з гэтым узгадаем горад Герцыке (на тэрыторыі Латвіі. заснаваны ў X ст ), які традыцыйна лічыўся прыкладам славянскай каланізацыі |Гурын М . ШтыхаўГ., 2000], Міжтым. назва горада паходзіць ад скандынаўскага gerzkr. што значыць «купец» (менавіта «гандляр у краінс Gardr» (г. зн. на Русі)) [Успенскнй Ф.Б.. 20021 і відавочна свсдчыць аб спецыфіцы паходжання пасслішча.
Значнасць удзелу скандынаваў у разілядаемых сапыяльных працэсах выразна праяўляе лэрытарыяльная і храналагічная карэляцыя:
- рух варагаў па землях Старажытнай Русі сярэдзша IX ст. пачатак ХП ст. |Лебедев Г.С., 1985]
- існаванне дзяржаўнага ўтварэння «Кіеўская Русь» кансц IX ст. пачатак XII ст.,
- росквіт большасці з вышэйназваных іарадоў: XI XII ст. | Архсалогія і нумізматыка, 1993. С. 117, 238, 419, 451. 517 575; Іоў A В, ВяргейВС, 1993],
Неабходна падкрэсліць пэўную свосасаблівасць у ацэнцы гэтых падзей. Так, скандынаўскі рух шырока прадстаўлены ў расійскай гістарыяграфіі і адлюстроўвае яго пераважна ў адносінах да тэрыторыі Расіі. Між тым, спецыфіка тэрыторыі Беларусі дагэтуль закраналася нсдастаткова. Прычыны таму меліся розныя, пачынаючы ад палітычных (т. зв. «нарманская праблсма», нарэшце зачыненая [Клейн Л.С., 1999]) да крыніцазнаўчы.х (колькасць тапанімічных узгадак па тэрыторыі Беларусі ў скандынаўскіх гістарычных крыніцах адносна невялікая, што будзе абмеркавана ніжэй). У выніку даследчыкамі разглядаецца ў якасці галоўнага для Усходняй Еўропы кірунак варажскага руху з поўначы на поўдзень (і таксама звязаны з ім Азіяцкі кірунак з поўначы на ўсход, па Волзе). Пры тым адпраўным пунктам лічыцца паселішча Ладага, а галоўным шляхам Волхаўска-Дняпроўскі, што паўнаважна сцвярджаецца пісьмовымі і археалагічнымі крыніцамі Як адзначалася вышэй, гэты напрамак (поўнач -поўдзень) таксама прасочваецца па летапісных звсстках аб гарадах тэрыторыі Беларусі IX XII ст.
Але названы пачатковы пункт Ладага мае сваю прагісторыю Так, Ладага была заснавана ў сярэдзіне VIII ст. змешаным насельніцтвам. у якім яскрава прадстаўлены варажскі элемснт. 3 псршай паловы IX ст. ім пачаў засвойвацца шлях па Волхаву і з другой паловы IX ст. шлях па Дняпру [Седов В В., 1999], Між тым, вызначанаму варажскаму кірунку «поўнач гюўдзень» папярэднічаў кірунак «захад усход» уздоўж узбярэжжа Балтыкі. Так, за доўга да Ладагі. у сярэдзінс VII ст скандынавы заснавалі аналагічны пункт Гробінс на куршскай зямлі, і пазней распаўсюдзілі шэраг пасслішчаў па тэрыторыях Латвіі, Літвы і Эстоніі з мэтай абслугоўвання шляхоў па Балтыцы, Заходняй Дзвіне і Нёману INcnaan В , 1958; Sturms Е., 1949; Радьнып A , 1996| На мяжы VII VII! ст і таксама з удзелам скандынаваў быў заснаваны вы-
бітны для эканамічнага развіцця Балтыі пункт на зямлі прусаў Груса, функцыі якога з сярэдзіны IX ст. пераняў пункт Кауп (Калінінградская вобласць Расіі) [Кулаков В.Н І99б|
Дарэчы. неабходна зазначыць, што кантакты скандынаваў з прусамі мелі ўстойлівы і сістэматычны характар, і змешаныя паселішчы ўтвараліся імі яшчэ з пачатку эры [Kulakov V., 2000; Внтязь С.П., Кулаков В.Н, Медведев А.М , 2000], таму надыход эпохі вікінгаў для Усходняй Балтыі меў нс столькі рэвалюцыйны, колькі эвалюцыйны характар. У выніку мясцовы варыянт руху вікінгаў атрымаў абгрунтаванае вызначэнне «балтыйскага» [Кулаков В.Й., 1999], Сярод яго галоўных рысаў адносна стрыманы акцэнт ваеннай экспансіі і захопу зямель, побач з псравагай службовых і гандлёвых узаемаадносін. 1 ў далейшым, з пераходам варагаў з зямель Усходняй Балтыі да Старажытнай Русі, такая спецыфіка захоўвалася, што вылучаецца асабліва выразна ў параўнанні з заходнееўрапейскім варыянтам, рэзка канфрантацыйным.
Такая маштабная і ўражваючая з'ява вызначаецца комплексам сацыякультурных падстаў, што накіравала даследчыка старажытнасцей вікінгаў Г.С.Лсбедзева прапанаваць гіпотэзу аб існаванні ў VIII XI ст. Балтыйскага субрэгіёну, падтрыманую даследчыкам прускіхстаражытнасцей Ў.І.Кулаковым. Таму магчыма выказаць меркаванне, што землі Усходняй Балтыі не ўспрымаліся скандынавамі як «чужыя» гэта быў, у вялікай ступені, роднасны для іх асяродак, які меў, да таго ж, рэлігійны (язычніцкі) аўтарытэт. Выказанае можа паслужыць тлумачэннем таго, што звесткі аб мясцовых падзеях сцісла адлюстраваны ў скандынаўскай фальклорнай традыцыі, паколькі тая носіць гераічны характар і мала фіксуе «хатнія» справы.
У адносінах да тэрыторыі Беларусі адзначаны субрэгіён мае грунтоўныя эканамічныя параметры, менавіта насычаны і ўстойлівы таваразвароту перыяд ранняга сярэдневякоўя [Іоў А.В., Вяргей В.С., 1993; Гуревнч Ф.Д., 1990; Зверуго Я.Г., 1989; Фомнн А.В.,1982; Сергеева З.М., 1981; Зоценко В.М., 1983], прычым у IX XI ст. найперш па Нёманска Прыпяцка -Дняпроўскаму шляху і ў меншай ступені па Заходнедзвінскаму шляху [Булкнн В.А., Зоценко В.Н., 1990],
Выказаныя палажэнні выкрываюць значную ролю балтыйскага всктара ў працэсах дзяржаваўтварэння на тэрыторыі Беларусі, у пэўнай ступені мяняюць уяўленні аб іх змесце і заклікаюць да правядзення паглыбленага комплекснага вывучэння названага вектара. скіраванага да старажытнай Прусіі [Вшязь С.П., 1996],
ГМ. Семянчук
г Гродна
ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ у ІХ-ХІІІ ст
Як сцвярджае ўкраінскі даследчык Рыгор Піўтарак, паўсіаннс асобных усходнеславянскіх народаў адбывалася не ў выніку падзелу так званай «старажытнарускай народнасці» на тры часткі. a спосабам кансалідацыі некалькіх суседніх блізкаэтнічных славянскіх груповак у кампактныя культурна этнаграфічныя масы. якія ў выніку іх цеснай кансалідацыі ўтварылі ўкраінскі, беларускі і расійскі народы. Гэты працэс быў аб ектыўны і нс паўстаў у выніку феадальнай раздроблснасш ў ХІ-ХПІ ст. як лічаць боль шасць даследчыкау а быў толькі стымуляваны ёю Пачатак бсларускага народа непасрэдна звязаны з славянскай каланізацыяй сённяшняй тэрыторыі Беларусі. якая пачалася. паводле археалагічных дадзеных. не раней. чым у VI-VII ст., таму сцвярджэнне. што Кіеўская Русь была калыскай трох усходнеславянскіх народаў. не мае рэальных навуковых падстаў
Важнае значэнне для этнагенезу ўсходнеславянскіх народаў увогуле і для фармавання беларускага народа і яго мовы ў прыватнасці меў той факт. што славяне рассяліліся на абшарах Усходняй Еўропы сярод мясцовага насельніцтва. Картаграфія старажытных археалагічных помнікаў сведчыць аб тым, што геаграфічны арэал балцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў славянам на тэрыторыі сучаснай Беларусі (уся сучасная паўночная і цэнтральная Расія на той час была заселена фіна-угорскімі пля мёнамі). Менавіта гэта садзейнічала таму што балцкі субстрал стаўся асновай у будучым сгварэнні тутэйшых этнічных папуля цый. што выразна адлюстравалася ў тапаніміцы і антрапалагіч ным вобліку насельніцтва. Асіміляцыя славянаў і балгаў была двухбаковай. але пераважала славянства У розных мясцовасцях цяжка было адрозніць славян ад балтаў 3 паўстаннсм у IX-X ст. сталых умацаваных паселішчаў з адміністрацыйнымі функцыямі (Полацк. Віцебск. Менск, Тураў) славянізацыя тутэйшых людзей у большасці раёнаў Беларусі ўзмацнілася У выніку славяна-балцкай інтэграцыі натэрыторыі сучаснай Беларусі, у басейне Дняпра. Заходняй Дзвіны. Прыпяці сфармаваліся новыя этнічныя супольнасці. якія ў гістарычных крыніцах называюцца дрыгавічы. радзімічы. полацкія і смаленскія крывічы. У культуры і мове гэтых народаў змяшаліся славянскія і балцкія элементы. Гэта былі
ўжо этнічныя групы новай якасці. \ якіх псраважалі славянскія рысы.
Паўстанне сучасных усходнеславянскіх моў было цесна звязана з гісторыяй адпаведных саюзаў плямёнаў Гэтыя саюзы плямёнаў у раннім сярэднявеччы характарызуюцца пэўнымі эінічнымі, культурнымі і дыялектычнымі асаблівасцямі. якіх яны не згубілі, калі знаходзіліся ў складзс Кіеўскай Русі, таму што поў нага аб'яднання саюзаў плямёнаў у так званую «старажытнарускую народнасць» не адбылося 3 гэтага пункту гледжання на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-Х ст. вылучыліся аднолькавыя па паходжанню дзве вялікія этна-п лямснныя групы. Адна паўднёва-заходняя цягнулася да Палесся і была цссна звязана з нашчадкамі дрыгавічоў радзімічаў, драўлян і валынян. другая • паўночна-ўсходняя. якая ахоплівала крывіцкі саюз плямёнаў.