Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Памер: 348с.
Гародня 2003
100.77 МБ
2	Палітычная арганізацыя ВКЛ злучыла ў адно цэлае нс калькі гістарычных вобласцяў будучай Беларусі Падняпроўе Паддзвіннс і Панямонне. Даслсдчыкі звярнулі ўвагу на значнае супадзенне палітычных межаў ВКЛ і этнічных межаў беларускага арэалу.
3	Асноўная этнічная аснова дзяржаўнай аргангзацыі была беларускай (дзяржаўная мова. сістэма права і большасць насель ніцтва).
4.	У працэсе дзейнасці дзяржаўнай арганізацыі гэтая этніч ная аснова ўзмацнялася, напрыклад. прадстаўнікі арысгакратыі балцкага паходжання славянізоўваліся і ў XVI ст. і «русінская мова» запанавала «... нс толькі як дзяржаўная і афіцыйная мова (як. напрыклад. лацінская ў сярэднявсчнай Польшчы), алс як мова хатняя і сямейная ў колах магнацкіх, а потым баярскіх».
5.	За час існавання ВКЛ беларуска-летувіская кантактная зона паступова псрасоўвалася на паўночны захад углыб балцкай тэры торыі. Гзн. летувіскія тэрыторыі белар\ заваліся і дзяржава гэтаму па меншай мсры нс перашкаджала. У XIX ст. лстувіска-бсла руская этнічная мяжа знаходзілася на паўночным захадзе ад Вільні
Ад часу ўтварэння ВКЛ і амаль да канца XVI ст. беларуская мова і к\льтура перажывалі псрыяд поўнавартаснага жыцця. калі гэтая культура ахоплівала ўсе пласты насельніцтва ад сялянаў да вялікіх князёў.
Варта гаксама зазначыць. што ў апошнія два стагоддзі існа вання ВКЛ меў мссца крызіс беларускай культуры. Мснавіта ад Люблінскай унп ВКЛ з Польскім каралеўствам. калі пачынаецца добраахвотная паланізацыя эліты ВКЛ, дзяржаўная структура перастае спрыяць развіццю беларускага этнасу. Пасля ліквідацыі дзяржавы і захопу Беларусі Расейскай імперыяй на паланізацыю наклалася татапьная русіфікацыя. і крызіс беларускага этнасу яшчэ
паглыбіўся. Бсларуская культура ўсё больш замыкалася ў сялянскім асяроддзі. якое выступіла кансервантам яс падставовых элементаў.
Тым нс менш. нават пасля страты беларускай культурай дамінуючай пазіцыі ў краіне працягвалася бсларусізацыя летувісаўвяскоўцаў. Гэтая сялянская беларусізацыя ва ўмовах адсутнасці падтрымкі з боку якой-небудзь дзяржаўнай арганізацыі выглядас як фсномен і заслугоўвае спсцыяльнага вывучэння
На нашу думку. мснавіта перыяд супрацоўніцтва ВКЛ і бсларускай культуры («залаты вск» палова XIII XVI ст.) стварыў «запас трываласці» этнасу, якога хапіла. каб дажыць да навейшага часу. распачаць бсларускі нацыянальна-вызваленчы рух і ў пачатку XX ст. пазмагацца за ўласн\ ю дзяржаўнасць.
У.А. Падалінскі	г. Мінск
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ Ў ПАЛІТЫЧНЫМ КРЫЗІСЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1587 1589 г.
Падчас трэцяга бескаралеўя федэратыўная Рэч Паспалітая (РП) апынулася ў стане сур'ёзнага палітычнага крызісу які адлюстраваў усю складанасць стасункаў як паміж рознымі палітычнымі групоўкамі ўнутры краіны. іак і паміж двума суб'сктамі федэрацыі Вялікім княствам Літоўскім (ВКЛ) і Каралсўствам Польскім (КП).
Пасля смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя 12 снсжня 1586 года ў Гародні арцыбіскуп гнезненскі (псршая асоба ў Рэчы Паспалітай падчас бескаралеўя) Станіслаў Карнкоўскі прызначыў пачатак канвакацыйнага сойма на 2 лютага 1587 года. Першы з’езд сенатараў і нешматлікіх прадстаўнікоў шляхецтва ВКЛ адбыўся на пачатку студзеня 1587 года ў Гародні. Прысутныя пастанавілі склікаць галоўны з’езд Княства 29 студзеня ў Вільні. а таксама не прызналі дзейнасць універсалаў, выдадзеных праз арцыбіскупа гнезненскага. і выказалі пажаданнс аб адтэрміноўцы канвакацыйнага сойму на 12 лютага.
Такім чынам. 29 студзеня 1587 года на галоўны з'сзд сабраліся паны-рада і павятовыя паслы ВКЛ. На з ездзе былі зацвсрджаны надзвычайныя, каптуровыя суды. якія замянялі земскія. гродскія і падкаморскія суды на час бескаралеўя. 30 студзеня была ўхвалена інструкцыя для вялікакняжацкіх паслоў на канвакацыйны сойм,
у якой дэпутатам даручалася дамагацца {ацвярджэння канфедэрацыі 1573 года аб свабодзе веравызнання, далучэння да ВКЛ Інфлянтаў цалкам. пастановы аб скліканні вальных соймаў пачарговато ў Кароне, то ў Княстве і каб гаспадар кожны трэці год жыў у ВКЛ, надання ўсіх земскіх і дворных пасадаў у Княстве толькі літвінам. У інструкцыі заклікалі паслоў пільна імкнуцца заключыць з Вялікім княствам Маскоўскім (ВКМ) або ўнію. або вечны мір. Звярталі ўвагу, што намінаванне новага караля і вялікага князя павінна прайсці роўна і вольна. без парушэння ўмоў Люблінскай уніі, як гэта было падчас абрання Стэфана Баіорыя. Папярэджвалі польскі бок, што ў выпадку парушэння правоў і вольнасцяў Княства прадстаўнікі ВКЛ увогуле нс прыедуць на элскцыю Прапаноўвалі таксама забараніць прысутнасць іншаземцаў пры гаспадарскім двары Адзін з артыкулаў інструкцыі прадпісваў паслам забяспсчыць прыняцце новага Статута н? канвакацыі і зацвярджэнне яго на каранацыі 3 галоўнага з’езду Вялікага княства Літоўскага на канвакацыйны сойм у Варшаву накіравалі дэлсгацыю, у склад якой уваходзілі трокскі ваявода Ян Глябовіч, кашталян смаленскі Багдан Сапега, падканцлер ВКЛ Леў Сапега і прадстаўнікі шляхты.
На канвакацыйным сойме. аднак, пажаданні літвінаў у большасні не былі выкананы, што выклікала незадаволснасць сярод палітычнай эліты ВКЛ, хоць частка вялікакняжацкіх паслоў на чале з Янам Глябовічам усё ж такі падшсалі пастановы сойму. Элскцыйны сойм быў прызначаны на 30 жніўня 1587 года
Ужо з лютага 1587 года палітычныя сілы Княства распачалі кантакты з прэтэндэнтамі на пасад Рэчы Паспалітай Асабістыя пасланцы Габсбургаў (імператара Свяшчэннай Рымскай імпсрыі Рудольфа П і эрцгерцага Максімільяна) сустракаліся з кашталянам трокскім Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай, які разам са сваім братам віленскім біскупам Юрыем Радзівілам стаў самым уплывовым іх прыхільнікам \ ВКЛ. Аднак большасць магнатаў Княства яшчэ не вызначылася з кандыдатам. Сярод шляхты ВКЛ набыла папулярнасць ідэя ўніі з ВКМ. і, адпаведна, расла падтрымка вялікага князя маскоўскага Фёдара Іванавіча як прэтэндэнта на пасаду новага гаспадара РП У Каралеўстве значную падтрымку меў шведскі каралевіч Жыгімонт, сын караля Швецыі Юхана III і дачкі Жыгімонта I Старога Катажыны. на чыім баку выступілі сястра Жыгімонта 11 Аўгуста каралева Ганна і канцлер КП Ян Замойскі. Зацяты сапсрнік Я Замойскага надворны Map-
шалак Ааджэй Збароўскі і іначная частка шляхсцтва Вялікай Польшчы схіляліся ў бок габсбу ргскай кандыдатхры
15 сакавіка ў Наваградку адбыўся чарговы галоўны з сзд ВКЛ, на якім вяліся перамовы j маскоўскімі пасламі аб всчным міры і магчымасці будучай элекцыі Фёдара Іванавіча Да вялікага князя маскоўскага было накіравана пасольства на чалс з трокскім падкаморым Багданам Апнскім з умовамі, якія Фсдар Іванавіч павінсн выканаць. каб яго падтрымала Княства. а ўжо ў траўні ў Вільню прыехала пасольства з Масквы.
Тым часам ваявода віленскі і гетман польны ВКЛ Крыштоф Радзівіл Пярун (фактычна першая асоба ў дзяржавс) склікаў галоўны соймік Княства, які мсўся выпрацаваць агульную пазіцыю літвінаў на элекцыі, на I чэрвеня 1587 года ў Ваўкавыску. Аднак у Ваўкавыску адзінасці поглядаў нс было. Мікалай Крыштоф і Юры Радзівілы агітавалі за кандыдата ад Габсбургаў. Праўда, дасягнуць сваёй мэты ім не ўдалося. Значную папулярнасць насойміку меў маскоўскі прэтэндэнт. А частка сенатараў увогуле прапаноўвала не ехаць у Варшаву і нс браць удзел у элекцыі. бо падчас канвакацыйнага сойму польскі бок парушыў правы і вольнасці ВКЛ. У выніку галоўны соймік Княства прыняў 15 чэрвеня ўхвалу, у якой пацвердзіў увядзснне на час бескаралеўя каптуровых судоў. таксамаадзначыў, што рэдагаванне Статута і паправа Трыбунала былі адкладзены да элекцыі як «справы ўласныя. аднаму народу літоўскаму і рускаму належачыя». Далей вызначалася. што літвіны самастойна будуць абмяркоўваць і прымаць усе рэчы. звязаныя з карэктурай свайго права. толькі пасля гэтага абяруць новага гаспадара. якому ўсе паправы аддаду ць на прысягу падчас будучай каранацыі. Акрамя таго, з'езд пастанавіў што ў выпадку парушэння на элекцыі правоў і вольнасцяў ВКЛ будзе скліканы надзвычайны з'сзд у Берасці дзеля абмеркавання становішча, a татары, аселыя ў Княстве, пад пагрозаю страты маёмасці павінны будуць прыехаць пад Варшаву. каб збройна бараніць сваю дзяржаву ад усялякіх небяспечнасцяў. З езд заклікаў ваяводч віленскага і гетмана польнага ВКЛ Крыштофа Радзівіла абавязкова прысутнічаць на элекцыі дзеля абароны правоў Княства. Канчатковае рашэнне наконт падтрымкі таго ці іншага кандыдата было вырашана прыняць непасрэдна на элекцыйным сойме.
Элскцыйны сойм пачаўся ў Варшаве 30 чэрвеня 1587 года. Дэлегаты ВКЛ не бралі ўдзел у су польных нарадах і ўсс абмяркоўвалі на сваіх асобных пасяджэннях. Партыі Збароўскага і Замойскага імкну'ліся перацягнуць на свой бок літвінаў. Значных поспс-
хаў у гэтым дасягнулі прыхільнікі канцлера КП Яна Замойскага Яны здолелі заптаваць на падтрымку Жыг імонтатакіх сенатараў ВКЛ, як віленскага ваяводу Крыштофа Радзівіла, грокскага вая воду Яна Глябовіча, біскупа жамойцкага Мельхіёра Іёдройця. старосту жамойцкага Яна Кішку. маршалка земскага Альбрыхта Ра дзівіла. падскарбія земскага Тэадора Скуміна-Зышкевіча, ваяводу менскага Мікалая Сапегу і падканцлера Льва Сапегу. Аднак доўгія і напружаныя спрэчкі вакол асобы будучага гаспадара Рэчы Паспалітай прывялі да расколу палітычнай эліты дзяржавы 19 жніўня 1587 года частка прадстаўнікоў Каралеўства без згоды на гэта паслоў ВКЛ і значнай часткі палякаў абвясціла каралём і вялікім князем швсдскага каралевіча Жыгімонта. Друтая частка палякаў. а таксама Мікалай Крыштоф і Юры Радзівіл, але без згоды ўсіх літвінаў, 22 жніўня абрала на пасад РП эрцгсрцага Максімільяна. Прадстаўнікі Княства і частка польскіх сснатараў і паслоў склалі 25 жніўня пратэстацыю наконт расколу элекцыі і не прызналі ніводнага кандыдата за новага гаспадара РП. Перад тым, як пакінуць Варшаву, літвіны 24 жніўня асобна, бо палякі нс пажадалі да гэтага далучыцца. заключылі з Княствам Маскоўскім перамір’е на 15 гадоў. Рэч Паспалітая апынулася на мяжы распаду і грамадзянскай вайны.
У пачатку кастрычніка 1587 года Максімільян разам са сваім войскам уступіў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і рушыў на Кракаў. Эрцгерцаг накіраваў у Княства свайго асабістага пасланніка, стольніка ВКЛ Аляксандра Пронскага. прасіў праз яго падтрымкі. Аднак прыхільнікаў сваіх ён, прынамсі. у Княстве, пачаў страчваць. Хоць у лістах і кашталян трокскі Мікалай Радзівіл, і біскуп віленскі Юры Радзівіл выказвалі сваю падтрымку эрцгсрцагу, аднак, ваенных атрадаў яму на дапамогу нс выслалі. Яшчэ 1 верасня віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл у сваім універсале склікаў павятовыя соймікі на 18 верасня, а галоўны з’сзд ВКЛ на 2 кастрычніка ў Вільні. Гэты з’езд звярнуўся да польскага боку і абодвух прэтэндэнтаў. У заяве гаварылася, што элекцыю нс прызналі нс толькі паслы Княства. але і значная частка шляхты Каралеўства, вялікакняжацкая шляхта не збіралася прызнаваць гаспадара, навязанага ім сілай, таму маюць права ўвогуле скасаваць унію. Таксама быў прызначаны ў Вільні яшчэ адзін галоўны з’езд на 8 лістапада 1587 года.