Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
Галоўны з’езд пастанавіў і надалей не прызнаваць ні Жыгімонта, ні Максімільяна за гаспадароў Рэчы Паспалітай. 3 гэтага з'езду да ўсіх станаў КП і да абодвух кандыдатаў было накірава-
на пасольства. якое складалася з 5 сенатараў і 21 шляхціца. Прадстаўнікамі сената былі Крыштоф Радзівіл, Мікалай Крыштоф і Юры Радзівіл (якія ўжо нс агітавалі за Максімільяна), Мікалай Радзівіл (ваявода наваградскі) і Ян Глябовіч (глава прыхільнікаў Жыгімонта). Для гэтага пасольства з'езд прыняў спецыяльную інструкцыю з умовамі. на якіх Княства гатова было прызнаць аднаго з двух кандыдатаў за свайго вялікага князя. Такім чынам. каб быць прызнаным з боку ВКЛ, прэтэндэнт павінсн сваёй прысягай зацвердзіць: захаванне ўсіх правоў і вольнасцяў Княства. прыняцце новай рэдакцыі Статута, паправы ў Трыбуналс, перамір’е з ВКМ: прасілі таксама не пераследаваць тых. хто выступіў супраць наэлекцыі. вырашыць пытанне з Інфлянтамі. раздаваць усе вакантныя пасады толькі літвінам (на той час у ВКЛ вакантнымі было 5 сенатарскіх урадаў, у тым ліку канцлерскі, вілснскае кашталянства, а таксама пасада гетмана земскага) і г.д. Аднак пасольства гэтас сустрэлася толькі са шведскім каралевічам, а ад сенатараў у ім былі прадстаўлены толькі прыхільнікі Жыгімонта Ян Глябовіч і Леў Сапега.
Каранацыйны сойм распачаўся Юснсжня 1587 годаўКракаве. Афіцыйная дэлегацыя Княства прыехала на каранацыю толькі 8 студзеня 1588 г.. хоць неафіцыйна ў Кракаве ўжо прысутнічалі Мельхіёр Гедройць. Ян Кішка. кашталян жамойцкі Мікалай Тальвош, Мікалай Сапега і чашнік ВКЛ Ян Пац. Узначальвалі дэлегацыю ваявода трокскі Ян Глябовіч і падканцлср Княства Леў Сапсга ад сенатараў. а ад шляхты Бенедзікт Война. Дзмітры Халецкі і іншыя. 11 студзеня дэлегаты Княства павіталі Жыгімонта. каранаванага ўжо 27 снежня, хоць і не прызнавалі яго гаспадаром. Нарады паміж прадстаўнікамі ВКЛ і Жыгімонтам III распачаліся 20 студзеня. Літвіны жадалі зацвярджэння перамір’я на 15 гадоў з Княствам Маскоўскім. якое яны заключылі на элекцыйным сойме, перадачу Інфлянтаў пад уладу Княства і зацвярджэння новай рэдакцыі Статута ВКЛ Дасягнуць прыняцця такіх умоў было надзвычай цяжка. Жыгімонт III не хацеў выключэння Рэчы Паспалітай з барацьбы паміж Швецыяй і ВКМ. а польскія сенатары і паслы мслі свае планы ў дачыненні да Інфлянцкай зямлі, таксама нс жадалі яны прыняцця новага Статута Княства. бо бачылі ў ім абмежаванне сваіх правоў. Усё ж такі. складанае знешнеі ўнутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай прымусіла Жыгімонта III, палякаў і літвінаў пайсці на кампраміс. Пытанне аб прыналежнасці Інфлянтаў было адкладзена да наступнага вальнага сойма, новы гаспадар 27 сгудзеня зацвердзіў перамір'е з ВКМ
на 15 гадоў і новы Статут ВКЛ, a 28 студзеня 1588 года прысягнуў на захаванне правоў і вольнасцяў Княства, а вялікакняжацкая дэлеганыя прызнала яго каралём і вялікім князем. Аднак у соймавыя канстытуцыі пастанова аб новай рэдакцьп Статута ВКЛ не патрапіла з-за апазіцыі польскага боку, які імкнуўся такім чынам паставіць пад сумнеў законнасць новага зводу законаў Княства. Тое. што на каранацыйным сойме літвіны сутыкнуліся ў сваіх справах з супраціўленнсм польскага боку, пацвярджас і ліст падканцлера ВКЛ Льва Сапегі да ваяводы віленскага і гетмана польнага Крыштофа Радзівіла ад 31 студзеня 1588 года. У сваім лісце Л.Сапега распавядае, што калі 27 студзеня каля восьмай гадзіны ўвсчары на сойм прыйшла вестка аб перамозе Яна Замойскага над войскамі Максімільяна і захопе эрцгерцага ў палон, то палякі вельмі заганарыліся гэтым. Яны сталіся фанабэрыстымі ў дачыненні да літвінаў і заяўлялі, што калі б гэтая навіна прыйшла ім перад прысягай Жыгімонта III, то не дазволілі б Княству ні новага Статута, ні міра з Маскоўскім Княствам, ні права на валоданне паловай Інфлянцкай зямлі.
Пасля сваёй каранацыі Жыгімонт 111 склікаў з'сзды сенатараў Малой Польшчы ў Пятркове, Вялікай Польшчы ў Любліне і Княства ў Берасці. Такім чынам новы гаспадар Рэчы Паспалітай імкнуўся ўлагодзіць супярэчнасці, якія засталіся пасля яго каранацыі, з палітычнымі элітамі сваёй дзяржавы. I хоць з'езд у Берасці, які пачаўся 28 лістапада 1588 года, не зняў усіх супярэчнасцяў, напрыклад, у справе падзелу Інфлянтаў паміж ВКЛ і КП, але ўласны ўдзел Жыгімонта III Вазы ў гэтых трох з’ездах забяспечыў шлях да будучай пацыфікацыі на вальным сойме РП 1589 года. Вальны сойм адмяніў жорсткія захады каранацыйнага сойма супраць тых, хто падтрымаў эрцгерцага Максімільяна, была абвешчана амаль поўная амністыя праціўнікам абрання Жыгімонта III на пасад Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, крызіс 1587-1589 гадоў яскрава паказаў асобнасць Вялікага княства Літоўскага ад Каралеўства Польскага ў дзяржаўным жыцці федэрацыі. Кіраўнічая эліта ВКЛ падчас усяго перыяду бескаралеўя нс ўцягвалася ва ўнутрыпольскія канфлікты, а вяла самастойную палітычную гульню з мэтай забеспячэння ўласных знешнеі ўнутрыпалітычных інтарэсаў. Прычым, пры розных поглядах на асобу будучага гаспадара Рэчы Паспалітай, усе палпычныя сілы Княства былі адзіныя ў абароне агульнадзяржаўных прыярытэтаў ВКЛ. Заключэн.че перамір’я з Вялікім княствам Маскоўскім на 15 гадоў, якое здымала самую галоўную
знешнюю небяспскудля ВКЛ. і зацвярджэннс новага Статута, які юрыдычна ўмацаваў самастойнасць Княства як суб'екта федэрацыі, былі галоўнымі дасягнсннямі арыстакратыі бсларуска-літоўскай дзяржавы ў часе трэцяга бсскара іеўя ў Рэчы ПаСпалітай.
А.І. Шаланда г. Гродна
ПАГАНСКІЯ ВЫТОКІ КЛЕЙНАВЫХ ГЕРБАЎ ШЛЯХТЫ ВКЛ
На старажытных бёларускіх зсмлях, як і ўвогулс на ўсёй Русі, здаўна існаваў шырока распаўсюджаны звычай змяшчаць на розных прадметах і рэчах «знамёны» ці знакі ў выглядзе крыжоў стрэлаў, рысак і іх спалучэнняў. Іх прастата была абумоўлена практычнымі патрэбамі. бо ў бортніцтвс падобныя знакі лёгка выразаліся або вырубаліся на дрэве. у ганчарстве выціскаліся на гліне, у жывёлагадоўлі выпякаліся на скуры. У залежнасці ад спосабу, якім яны вырабляліся. «знаі/еныя-знакі часта называліся «рэзомі», «рубяжамі» або «пятнамі». Верагодна, што менавіта аб іх згадваў чарнарызец Храбр, калі пісаў(канец IX-пачатак X ст.): «Прежде убо словене ненмеаху тіс.мен-ь, ну чертамй гі резанмн гадааху поганй суіцн». Назва «кіейны» замацавалася за знакамі даволі позна і была запазычана з геральдыкі. дзе выкарыстоўваўся блізкі да яе тэрмін «кляйнот ».
ГІаводле беларускага даследчыка Анатоля Цітова, прычынай з'яўлення знакаў-клейнаў была неабходнасць ідэнтыфікацыі ўладалыпкаў пазначанай маёмасці. у тым ліку і зямсльнай, падкрэсленне іх уласніцкіх правоў на яе. Паходжанне іх дакладна не высветлена адныя даследчыкі лічылі падобныя знакі літарамі кірыліцы. глаголіцы або лацініцы, другія. сярод якіх і шэраг сучасных беларускіх гісторыкаў. германскімі ці нарманскімі рунамі. Адначасова выказвалася думка. што знакі ўяўлялі сабой схематычныя. геаметрызаваныя формы рэалістычных выяў жывёл. якія некалі былі татэмамі родаў. У сувязі з гэтым некаторыя з гісторыкаў схільны бачыць у знаках-трызубах Рурыкавічаў выяву сокала. Аднак слабасць згаданых меркаванняў у тым. што. па-першае, уся разнастайнасць знакаў-клейнаў нс ўпісваецца ў нейкі канкрэтны алфавіт, па-другос. яны часла маглі спалучацца з рэалістычнымі выявамі. прычым адным з нрыкладаў такога спалучэння з’яўляецца выява трызуба Рурыкавічаў з сокалам і ружай.
Знакі-клейны па сваім характары спачатку былі родавымі потым сямейнымі і, нарэшце. асабістымі. Лічыцца, што апош няя фаза наступіла толькі ў XV ст. Аднак параўнаннс шматлікіх клейнаў натак званых «драгічынскіх» пломбах, якія датуюцца ХП XIV ст., атаксама знакаў княжацкай дынастыі Рурыкавічаў Х-ХІ ст., сведчыць аб больш раннім з'яўленні асабістых знакаў-клейнаў. Лагічна дапусціць, што яны з’явіліся разам са з яўленнем у славян прыватнай уласнасці, калі ўзнікла патрэба, ва ўмовах адсутнасці пісьменнасці, у яе пазначэнні. У такім выладку знакіклсйны маюць такое ж самае паходжанне, што і крыжыкі замсст подпісу ў пазнейшыя «пісьменныя» часы.
Знакі-клсйны на Русі мелі даволі высокі прававы статус, аб чым сведчаць згадкі аб «пятнах» і «знамёнах» у «Рускай Праўдзе». Паводле аднаго з артыкулаў гэтага старэйшага зборніка за~ конаў: «Аже [кто] разнаменаеть борть, то 12 грйвен...». Як з яго вынікае, замах на ўладальніцкі знак прыроўніваўся замаху на прыватную ўласнасць. Распазнаўчаўласніцкі характар знакаўклейнаў, абараняемых законам, спрыяў іх шырокаму выкарыстан ню на розных прадметах і рэчах, у тым ліку на манетах, пячатках і пломбах. Распаўсюджанне на Русі пісьменнасці ў форме кірыліцы ператварыла знакі ў свосасаблівую сімволіку; якая добра ўпісалася ў новыя культурныя рэаліі. Больш таго, самыя літары паслужылі асновай для новых знакаў. Як сведчаць «драгічынскія» пломбы, часам кляйно і літара выкарыстоўваліся разам. Відавочна, што апошняя выконвала ў падобных выпадках ролю ініцыяла, дапамагаючы знаку ў выкананні яго галоўнай функцыі ідэнтыфікацыі асобы ўласніка.
У Х-ХІП ст. у старажытных рускіх княствах на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Полацкае, Віцсбскае, Менскас Гарадзенскае і інш.) панавалі прадстаўнікі розных галін княжацкай дынастыі Рурыкавічаў. Яны карысталіся шматлікімі варыянтамі трызубаў і двухзубаў, харакгар змен якіх дазваляе прасачыць іх эвалюцыю Пры параўнанні трызубаў полацкіх Ізяславічаў звяртае на сябе ўвагу такая акалічнасць, як знікненне ніжняй часткі знака князя Ізяслава Уладзіміравіча ў яго нашчадкаў. Акрамя гэтага, трэба адзначыць два тыпы трызубаў: без крыжа (галіна ад Барыса-Рагвалода) і з крыжам (галіна ад Глсба Менскага). У сувязі з гэты.м трызубсц з папярочкай. якая злучае зубцы ва ўнутранай яго частцы, на пломбс, знойдзенай у Віцсбску. хутчэй за ўсё, належаў не нсйкаму невядомаму наўгародскаму пасадніку Канстанціну, як лічыцца сёння, а вядомаму з крыніцаў полацкаму і віцебскамх князю Канстанціну Бязрукаму (кансц XIII ст ).
Прыняццс хрысціянства Руссю з Візантыі (988 г.) не магло не адбіцца на выглядзс трызубаў і двухзубаў Рурыкавічаў. Аб гэтым сведчыць з’яўленне ў знаках-клейнах крыжоў. Набеларускіх землях гэты працэс распачаўся ўжо ў XI ст.
Баярства старажьп ных рускіх княстваў таксама карысталася асабістымі знакамі-клейнамі Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць так званых «драгічынскіх» пломбаў. На жаль. ідэнтыфікацыя іх амаль што нсмагчыма. бо звссткі аб асабовым складзе баярства старажытных рускіх княствау і асабліва тых. што былі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. вельмі бсдныя і нераспрацаваныя. У крыніцах, якія асвячаюць падзсі XI—XIII ст. у Полацкім, Тураўскім, Смаленскім княствах або ў Бсрасцейскай зямлі. баяры згадваюцца эпізадычна і толькі з імя Эсцін, Вадзіла. Ціт. Плос? часам з прозвішчам. утвораным ад назвы горада Пракоп Палачанін, і зусім рэдка з імя і імя па бацьку -Жыраслаў Яванкавіч. Тым не менш, нават такі кароткі пералік імёнаў сведчыць. што баярства на беларускіх землях складалася з трох асноўных этнічных групаў: рускага (Ціт. Пракоп. Жыраслаў). літоўскага (Вадзіла, всрагодна. Плос) і варажскага. ці нарманскага (Эсцін). Апошняя акалічнасць можа сведчыць на карысць рунічнага паходжання нейкай часткі знакаў-клейнаў.