Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Памер: 348с.
Гародня 2003
100.77 МБ
У канцы ХІІ-ХШ ст. на беларускіх землях узмацніліся заходнееўрапейскія культурныя ўплывы. у тым ліку і геральдычныя. Апошнія былі звязаныя са з'яўленнем нямецкага рыцарства ў Лівоніі і Прусіі. Актыўныя дзсянні тэўтонцаў у Прусіі прывялі да таго. што яна з 1230 па 1283 г. была цалкам заваявана. Лагічным працягам для агрэсіі лічыліся землі паганскай Літвы і праваслаўнай Русі, што паскорыла іх аб'яднанне ў рамках новага дзяржаўнага ўтварэння Вялікага княства Літоўскага і Рускага.
Знаёмства з геральдыкай і сфрапстыкай сваіх заходніх суседзяў, асабліва Тэўтонскага Ордэна. спрыяла складванню ў ВКЛ у другой палове X1II-XIV ст. уласных геральдычных эмблем заходнееўрапейскага ўзору. Да заходніх эмблематычных запазычанняў трэба аднесці шырока распаўсюджаныя ў сфрапстыцы феадальных вярхоў ВКЛ свецкія (партрэтныя) выявы князя натроне. на кані і пешага. выявы льва і асобна ўзятага шчыта. Аднак моцны ўплыў унутры ВКЛ культуры рускіх зямель таксама адбіўся на пячатках феадалаў літоўскага і жамойцкага паходжання. пра што сведчаць не толькі рускія кірылічныя надпісы. але і напячаткавыя выявы клейнавага і ўсходневізантыйскага тыпаў
З’яўленне першых гербаў у ВКЛ было непасрэдна звязана са знешнепалітычнымі падзеямі канца XIV ст., а мснавіта з заключэннем у 1385 г. Крэўскай уніі. Аб'яднанне ВКЛ і Польшчы пад уладай караля Уладзіслава П Ягайлы (1386-1434) спрыяла ўзмацненню заходніх геральдычных уплываў. Працэс збліжэння ВКЛ і Польшчы, распачаты ў 1385 г. у Крэве і замацаваны Віленска-Радамскай уніяй 1401 г.. адкрыў шлях да фармавання мясцовага шляхецкага саслоўя на ўзор польскага. Непасрэдныя кантакты паміж польскай шляхтай і баярствам ВКЛ. якія адбываліся падчас сумесных акцый палітычных і вайсковых спрыялі знаёмству апошніх з прававым статусам. звычаямі, культурай і гераль дыкай польскага рыцарства.
У 1413 г. у Горадлі падчас падпісання чарговай уніі паміж ВКЛ і Польшчай наданне на польскі лад шляхецкіх правоў баярам-католікам з Літвы і Жамойці было замацавана прыняццем апошнімі польскіх шляхецкіх гербаў Паводле Гарадзельскага прывілею. 47 польскіх шляхецкіх родаў прынялі да сваіх гербаў 47 літоўскіх і жамойцкіх баяраў прыняўшых каталіцтва, і тым самым здзейснілі акт адопцыі апошніх у свае гсральдычныя роды.
Польскія шляхецкія гербы бліжэй пазнаёмілі беларускіх і літоўскіх князёў і баяраў з заходнімі геральдычнымі правіламі і ўзорамі. прынсслі з сабой усе тыя характэрныя асаблівасці. якія былі ўласцівыя польскай геральдыцы Паводле А ІДітова. Гарадзельскі прывілей замацаваў пазіцыі класічнай гсральдыкі ў ВКЛ і ўнёс новы струмень у працэсы гсрбатворчасці на беларускіх і літоўскіх землях. Важнай акалічнасцю было тос, шго польскія гербавыя выявы, нададзсныя ў 1413 г., адносіліся да двух тыпаў: заходнееўрапейскага і клейнавага Такія гербы. як <<Ліс». «Абданк», «Багорыя» і іншыя? уяўлялі сабой геральдычна апрацаваныя напячаткавыя знакі-клейны Іх адрозненнем ад напячаткавых знакаў і выяў баярства ВКЛ была толькі геральдычная форма. У сувязі з гэтым пасля Гарадзсльскага сойма ў ВКЛ паскараецца працэс гсральдызацык на псршай стадыі якогаадбывалася змяшчэнне мясцовага эмблематычнага матэрыялу на геральдычных тарчах з далейшым геральдычным афармленнем праз далучэнне гелмаў, кляйнотаў. карон і намётаў У асновс гсральдызацыі ляжала тое, што функцыянальна пячаткі з клейнамі і выявамі ўсіх астатніх князёў і баяраў ВКЛ адпавядалі пячаткам з польскімі гербамі, адаптаваных у Горадлі. Па сутнасці. на базе пячаткі, якая стала выконваць функцыю юрыдычнага ідэшыфікатара асобы. напячаткавы клейнавы знак ці выява аб ектыўна прыраўноўваўся да
гербавай выявы Каб яна сапраўды стала гербам, дастаткова было пакласці яе на геральдычну ю тарчу. Такім чынам клейнавым гербам з’яўлясцца знак-кляйно родапачынальніка. аформлены паводле гсральдычных правілаў і псрадаваемы ў спадчыну ў сям'і па прамой лініі. У сувязі з гэтым для клсйнавых гсрбаў характэрны дзве супрацьлеглыя з'явы. спадчыннасць і змсн нвасць клейнавых гербавых выяў у пабочных галінах. Варта адзначыць. што ў 20-30-я г. XV ст. працэс геральдызацыі ахапіў у асноўным праваслаўных князёў і баяраў ВКЛ. што было выклікана дыскрымінацыйнымі пунктамі Гарадзельскага прывілея 1413 г.
У выніку працэсу геральдызацыі, які ў другой палове XVпершай палове XVI ст ахапіў напячаткавыя знакі-клейны і выявы беларускіх і літоўскіх князёў і баяраў, з явілася вялікая колькасць клейнавых гербаў. якія склалі аснову шляхецкай геральдыкі ВКЛ. Ф.Пекасіньскі тлумачыў гэтую з'яву тым, што «...ruch kolonizacyjny szlachty malopolskiej na Rus mzpoczql si^juz za czasow krola Kazimirza Wielkiego. to jest w chwili, kiedy prawidla heraldyki zachodnio-europejskiej poczely do nas witac». Ha нашу думку, уплыў польскай шляхецкай каланізацыі на распаўсюджанне клейнавых гербаў у ВКЛ тут яўна псрабольшаны. Усё было куды прасцей геральдычныя веды і правілы з Захаду (у тым ліку і праз Польшчу) дасягнулі беларускіх і літоўскіх зямель значна пазней. чым польскіх у канцы XJV-першай палове XV ст., а таму і працэс геральдызацыі тут быў запознены. У Расію (праз ВКЛ) яны патрапілі яшчэ пазней у канцы XVII-пачатку XVIII ст.
У другой палове XVI-першай паловс XVII ст. геральдызацыя ў ВКЛ уступіла ў стадыю далейшага ўдасканалення клейнавых гербаў. Яна ўключала ў сябе далучэнне такіх дадатковых атрыбутаў герба. як гелм, карона. кляйнот і намёт. Пры гэтым строгі парадак падобнай геральдызацыі адсутнічаў далучаліся або адразу ўсе элементы, або, што было часцей, з пэўнымі адхіленнямі (без кароны, намёта ці кляйнота). Усе клейнавыя гербы шляхты ВКЛ можна падзяліць на чатыры асноўныя тыпы: 1) крыжовы, 2) стрэлавы. 3) крыжастрэлавы, 4) падстававы.
Першы крыжовы тып клейнавых гербаў уключае ў сябе ўсе шматлікія варыяцыі крыжоў на самых розных клейнавых асновах. Сярод асноўных варыянтаў клейнавых гербавых крыжоў вылучаюцца: а) просты. чатырохканцовы, б) падвойны. шасціканцовы, в) патройны, васьміканцовы, г) палутарны, пяшканцовы, д) няпоўньі. ці ўсечаны, трохканцовы, е) раздзёрты, ж) касы (накшталт «Андрэеўсксіга»), з) свастыка
Тып Га: Герб Багдана Сямёнавіча Скіпарава. чямяніна Гарадзенскага павета. 1543.
Гып II/а: Гсрб Міхала Яцыніча. падсудка чемскага Слонімскага.
1594
Тып Ш/а: Герб Адама ІІаўла Макаро віча паборцы земскага Гарад зенскага павеза, 1674
Тып IV і
Герб Грыгора Пугача дзяр жаўцы Cvn расльскага манастыру
1610
Стрэлавы тып клейнавых гербаў складаўся з гербавых знакаў-клейнаў. у аснове якіх дакладна прасочваецца страла. Сярод іх можна вылучыць такія два асноўныя віды. як простыя (з адным вастрыём) і складаныя (з двума і болыа вастрыямі), якія ў сваю чаргу, падзяляюцца на: а) поўныя, б) няпоўныя в) раздзёртыя
Прамежкавы стан паміж крыжовымі і стрэлавымі клейнавымі гербамі займае крыжастрэлавы тып Ужо з назвы вынікае. што ў яго аснове ляжыць спалучэнне крыжа і стралы Крыжастрэлы як найболыл папулярны сярод шляхты ВКЛ тып гербавых клейна вых выяў сустракаюцца ў самых розных камбінацыях і варыян тах Сярод іх трэба вылучыць: а) поўныя, б) няпоўныя, в) раздзёртыя.
Да падстававага тыпу клейнавых гербаў адносяцца ўсе знакі клейны, якія нс ўтрымліваюць у сабе крыжоў і стрэлаў Адначасова яны з'яўляюцца тымі клейнавымі падставамі ці асоовлмі на якіх змяшчаліся ўсе тры вышэйзгаданыя тыпы гербавых знакаў. Гэта найбольш шматлікая група гербавых клейнавых выяў і настолькі разнастайная, што наўрад ці можа быць абмежавана нейкімі рамкамі. Зыходзячы з іх вонкавага падабенства на нейкі прадмет, сімвал ці эмблему, да найболыв распаўсюджаных падстававых клейнавых гербаў трэба аднесці: а) літарападобныя у асновс якіх літары кірыліцы ці лацініцы. або знакі, падобныя на іх. б) калюмнападобныя. уяўляючыя сабой розныя варыянты трызубаў і двухзубаў, в) геаметрычныя накшталт кола. дуп. трохкутніка ці чатырохкутніка. г) урубападобныя, якія выйшлі з насечак і ўяўлялі сабой розныя па колькасці і свайму напрамку крэскі, і іншыя. Яны маглі выкарыстоўвацца як у чыстым выглядзе, так і ў розных спалучэннях паміж сабой
У другой палове XVI-псршай паловс XVII ст._ як сведчыць аналіз гербаў шляхты ВКЛ. клейнавая геральдыка дасягнула свайго найвышэйшага росквіту. Галоўным матэрыялам для яе паслужылі знакі-клейны. якія склаліся яшчэ ў паганскі непісьменны і хрысціянскі пісьменны часы. У сувязі з гэтым клейнавыя гербы можна разглядаць як вынік сінтэзу ў канцы XIV першай палове XVI ст. заходнееўрапейскіх гсральдычных уплываў і мясцовага эмблематычнага матэрыялу.
Валерый Шэйфер	г. Гоодна
УЗАЕМААДНОСІНЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА I МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV -
ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XVI ст. У АЦЭНЦЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ
Праблема ўзасмаадносін Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы даволі складаная і з'яўляецца адной з частак гісторыі міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе. 3 другой паловы XV ст. Маскоўскае Вялікае княства набывае адчувальную моц. У канцы XV ст. пачынаецца ссрыя маскоўска-літоўскіх войнаў. у выніку якіх ВКЛ страціла прыкладна чвэрць сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва ўсходнсславянскім рэгіёне [37, с. 176]. Зразумела, гэтыя падзеі мелі вялікі ўплыў на лёсы Беларусі, Расіі. у цэлым Усходняй Еўропы і не маглі не знайсці адлюстравання на старонках прац гісторыкаў. публіцыстаў, літаратараў.
У сучаснай беларускай гістарыяграфіі цікавасць да гэтага пытання ўнікла ў першыя перабудовачныя гады і набыла асаблівую актуальнасць у пачатку 90-х г. пасля прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі. Сярод першых публікацый папулярнага характару, прысвечаных або звязаных з ёй. варта назваць артыкулы Генадзя Сагановіча, Міхася Ткачова, Анатоля Грыцкевіча і інш Характэрнай іх рысай быў разгляд пытання з пункту гледжання суб'ектнай псторыі Беларусі. Агульны настрой бсларускай гістарыяграфіі пачатку 90-х гадоў адлюстроўвае шэраг артыкулаў v збсрніку «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» [12: 42-4: 51; 69; 70]
Першым спецыяльным, хоць і навукова-папулярным. даследаваннем, звязаным з тэмай маскоўска-літоўскіх узасмаадносінаў, стала праца Генадзя Сагановіча «Айчыну сваю баронячы». вы-
дадзеная ў 1992 г. у серыі «Нашы славутыя землякі» [52], у якой падзеі разглядаюцца ў кантэксце жыцця і дзейнасці князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага Супрацьстаянне Масквы і Вільні бачыцца аўтарам як абарона Вялікага княства Літоўскага ад экспансіі ўсходняга суседа. Паводле Сагановіча, паражэнне на р.Ведрашы ў 1501 г. «... сталася тым зломам, які пазначыў пачатак новых часоў у супрацьстаянні дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы». Бітва пад Оршай, на думку аўтара, абараніла суверэнітэт краіны [53, с 31, 24. 44|. Гэтай праблематыцы прысвечаны і шэраг іншых прац даслсдчыка [52 61].