Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Памер: 348с.
Гародня 2003
На думку П Р.Казлоўскага. матнаты хоць і небылі манапалістамі ў хлебным гандлі, аднак. адыгрывалі дамінуючую ролю ў экспарце збожжа. Яго меркаванне грунтуецца на падліках. праведзеных. праўда. ускосным шляхам, паводлс якіх на долю магнатаў прыходзілася 66,9 %усяго экспарту жыта
Важным артыкулам экспартных аперацый была таксама пянька, якая ў значных колькасцях адпраўлялася водным шляхам у прыбалтыйскія парты. Варта адзначыць, што феадалы нс проста куплялі прадукты сельскай гаспадаркі. алс і перапрадавалі іх потым на замежным рынку. Tax. \ 1752 1754 г адзін з Радзівілаў закупіў у сваіх сялян. арандатараў і купцоў у Крычаўскім старостве 27 190 пудоў пянькі. з якіх 15 498 пудоў прадаўу Караляўцы. Даволі часта ку пцы. сярэдняя і дробная шляхта не мелі ўласнага рачнога транспарту. таму яны заключалі фрахл з уладальнікамі суднаў. Так. чытаем у адным з дакументаў, што ў 1757 г. пэўны шляхціц скупіў значную партыю пянькі і збожжа, «а не маючы ўласных вшін і стругаў, даверыў тавар на фрахт да Рыгі яўрэю»
Трэцім важнейшым экспартным сельскагаспадарчым таварам было ілыіасемя. якое нярэдка сустракаецца ў дакументах таго часу. Так. у спісу тавараў. дадзеных яўрэем Аронам Бунявенавічам віцебскаму купцу. яўрэю ж Гіршу Юдавічу для сплаву па р.Дзвінс прэзідэнту рыжскага ку пецтва Бсрнгарду Гіхельману для выплаты крэдыту значылася 40 салянак ільнасемя.
Тры вышэйзгаданыя прздукты паляводства складалі псраважную большасць беларускага ссльскагаспадарчага экспарту ў разглядаемы перыяд, аб чым сведчыць наступная табліца.
Структура экспарту сельскагасппОарчых прадуктау з Вялікага княства Літоўскага ў 1785 1791 г.
Тавар
Аб’ём у грашовым выражэнні па асобпых групах тавараў, ілоіыя
Паляводства
Зерне
34.318.516
Лён. пянька
34.824.218
69.142.734(83,5 %)
Жывёл а гадоўл я
Шэрсць
436.368
Скуры
1.828.769
Топлены глушч
2.044.149
Малочныя прадукіы
461.687
Жывёла і мяса
5.079.316
Коііі
997.548
10.847.837 (13.1 %)
П ту шкагадо ўл я
Свойская птушка. яйка
1.156.655(04 %)
Пчалярсіва
Мёд
342.422
Воск
1.115.715
1.458 137(1.8%)
Агародніцтва і садаводства
Гародніна і садавіна
336.471
Хмель
902.602
1.239.073 (1.5 ° »)
Усяго
82.803.436 (100 %)
Другую значную групу экспартных тавараў складала прадукцыя лясной гаспадаркі. Продаж лесу прыносіў беларускім магнатам значны даход. Менавіта ў другой палове XVIII ст. павялічва-
ецца таварная вырубка. выкліканая павышаным попытам краін Заходняй Еўропы на мачтавы лес.
Беларусь аж да апошняй чвэрці XVIII ст, з яўлялася галоўным пастаўшчыком лесу і лесаматэрыялаў у Рыгу. Звычайна ган даль гэтай прадукцыяй ажыццяўляўся па загадзя заключаных паміж феадаламі і рыжскімі купцамі кантрактах. У дагаворы ўказ~ валіся абавязацельствы абодвух бакоў. Феадал-землеўладалызік браўся паставіць у пэўны тэрмін патрэбны асартыменттаварнага лесу і лесаматэрыялаў а купсц. у адпаведнасці з якасцю і колькасцютавару зрабіць аплату. Велічыня платы, г.зн цанакожнага віду тавару, у дагаворы заўсёды абумоўлівалася Нярэдка для адбору патрэбнага таварнага лесу рыжскія купцы пасылалі ва ўладанні магнатаў сваіх бракоўшчыкаў («браксраў») Напрыклад, рыжскі купец Андрэй Крэгср заключыў кантракт з павсраным стацкага саветніка Паўла Левашова Васіліем Елшыным на пастаўку з пушч Лсвашова, спачатку ўверх па Дняпры. потым у ніз па Дзвінс ў Рыгу ляснога дубовага тавару. У кантракце Крэгср абавязваўся прыслаць у пушчу свайго бракера і асігнацыю на 200 бочак солі.
Трэба адзначыць. што эксплуатацыя лясных масіваў дасяг нула такіх памсраў. што пагражала вынішчэннем лясоў Спажывсцкія адносіны да прыроды адлюстроўвае дакумент сярэдзіны XVIIIct.. уякім віцсбскі ваявода М.Агінскі абавязваўсвайгосына. абознага ВКЛ І.Агінскага. выплаціць прыватныя даўгі бацькі з Барысаўскай пушчы, якая дасталася сыну як бацькоўскі дар. Віцсбскі ваявода пісаў: «Не трэба тады пушчы шкадаваць. паводле даўняў прымаўкі: «піе b^dzie nas. b^dzie las» («не будзе нас, будзе лсс»)
Стан. у якім апынуліся бсларускія лясы, добра адлюстроўвае всдамасць, складзеная генерал-маёрам Крачэтнікавым для беларускага гснерал-губернатара Чарнышова нсўзабаве пасля далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі. У гэтай ведамасці гаварылася, што лесу «засталося не всльмі многа, а мачтавага і зусім ужо няма;.. прычыны вывядзення лесу адно нядбайнасць. і што кожны. недумаючы прабудучыню. спяшаўся пра ўласны прыбытак...».
Значны прыбытак беларускім магнатам прыносіў экспарг паташу ў Каралявец. Гандаль гэтай прадукцыяй лясной гаспадаркі tauixae ў XVII і XVIII ст. Аднак канец XVIII ст прыносіць нам ізноў ажыўленне ў гэтай галінс лясной гаспадаркі. Вываз паташу складаў адну з найважнейшых крыніц даходу вслізарных уладан-
няў атрыманых у спадчынх Д Радзівілам. У 1790 і нпогадовы экспарт гэтага тавару з маёнтка Чарэс С Радзівіла прыносіў каля 4,5 тыс.злотых У 1783 г. Агінскі вывез у Каралявек паташу на 5 тыс. злотых. Магнаты Масальскі. Юдзіцкі. Патоцкі ямя валодалі паташнымі заводамі каля Рэчыцы. таксама накіроўва.п і\ прадукцыю ў Каралявец. Паташ экспартавалі з Чарэйскага графсіва Сапсг.
Такім чынам, другая палова XVIII сг. характарызуснца актыўнай знешнегандлёвай дзейнасцю беларускіх магнатаў. кх пеці ва. дробнай і сярэдняй шляхты 1 Іаводле дадзеных літоўскіх гісторыкаў Л.С.Трускі і Р.В.Ясаса, аб’см усяго экспаріу Вялікага княства Літоўскага (без Уеходняй Беларусі) з першай паловы 70-х гадоўда 1789-1792 г. павялічыўся ў 1.5 раза. Прадукты ссльскай і лясной гаспадарак складалі 96 % экспарту. Вышэйпрыведзеныя лічбы даюць падставы сцвярджаць, што Вялікае княства Літоўскае ў друтой паловс XVIII ст. выконвала ў сістэме еўрапейскага гандлю ролю пастаўшчыка сыравіны для краін Заходняй Еўропы, \ якіх шпаркімі тэмпамі развівалася капіталістычная вытворчасць. Айчынная мануфакгу рная вытворчасць быласкавана феадальнымі рамкамі, таму не магла актыўна выступаць на замежным рынку, і яе прадукцыя экспартавалася ў колькасці. памеры якой у структуры экспарту былі мізэрныя.
А.УМацук г. Мінск
МАГНАЦКІЯ ГРУПОЎКІ ВА ЎНУТРЫПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ ВКЛ з 1743 па 1749 г.
Нраблема ўдзелу магнацкіх груповак ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ з 1741 па 1748 г. у беларускай гістарыяграфіі мала даследавана. Па гэтай тэме ў Беларусі няма ніводнага спсцыяльнага даследавання. Праўда. некаторыя даследчыкі ўзгадваюць пэўныя факты па дадзенай праблеме ў сваіх працах, прысвечаных іншым пытанням.
У адрозненне ад Кароны, у ВКЛ магнаты заўжды адыгрывалі вялікую ролю ва ўнутрыпалітычным жыцці дзяржавы. He змяніла сітуацыі і Люблінская ўнія 1569 г. Наступныя падзеі гісторыі РП толькі ўзмацнілі ролю магнацкіх груповак ва ўнутрыпалігычным жыцці ВКЛ Яны спрачаліся паміж сабой за асноўныя дзяржаўныя пасады ў Княстве Вельмі часта такі ўнутрыпалітычны канфлікт пераходзіў у збройнае супрацьстаянне ў ВКЛ (на270
прыклад. Сапегаў супраць шэрагч ма< натаў і шляхты). а таксама ў збройнае ўмяшаннс замежных краінаў (напрыклад лрытод шведскіх войск Карла ХП на падірымкх пакрыўджаным ( апсі ам)
Псрыяд з I 741 па 1748 г. з'яўляецца нетыповым для псторыі ВКЛ У гэты часасноўным магнацкім групоўкам \ Княслвс, якімі з'яўляліся Радзіві лы і Чартарыйскія. удалося дасягнуць пэўнай згоды па асноўных унутрыпалітычных пытаннях што абвяргае ўсталяваўшуюся ўайчыннай гістарыяграфіі думку аб перманснтным унутрыпалітычным канфлікце ў ВКЛ на працягу ўсяго X VH1 стагоддзя
Збліжэнне паміж Радзівіламі і Чартарыйскімі мсла некалькі прычын Знсшнепалітычныя абсіавіны (захоп Прусіяй у 1741 г. падчасвайны за Аўстрыйскую спадчыну 1741 1745 г.)паскорылі збліжэннс Чартарыйскіх з дворскай партыяй. Радзівілы ўжо даўно карысталіся падтрымкай двара і асабіста караля, бо ў свой час Мікалай Радзівіл Рыбанька быў адным з нешматлікіх літоўскіх магнатаў. які не прызнаў абранне на каранацыйным соймс 1733 г каралём Станіслава Ляшчынскага. а пасля стаў адным з кіраўнікоў апазіцыі. абвясціўшай каралём Аўгуста Ill Аднак прыхіль нас стаўленне двара не магло яшчэ прымірыць Радзівілаў і Чартарыйскіх
Трыбунал 1741 г. вылучаўся сярод іншых тым. шго ў ім павінна была разглядацца спрэчка аб маёнтках паміж Радзівіламі і Сапегамі Выбары ў Трыбунал адбываліся ў вострым супрацьстаянні паміж гэтымі родамі. Апошніх падтрымалі і Чартарыйскія Дзякуючы іх падтрымцы. маршалкам Трыбунала быў абраны мсціслаўскі ваявода Міхал Масальскі.. пяро рускае (атрымліваў чалавек. які запісваў судовыя справы на кадэнцыі ў Мінскх) пісар земскі віцсбскі Казімір Гурко. У вынікд вілснскую кадэнцыю выйгралі Сапегі На мінскхю кадэнцыю для забеспячэння патрэбнага выніку для свайго роду прыехалі гетман польны літоўскі Міхал Радзівіл і наваградскі ваявода Мікалай Радзівіл. Аднак і гэта не дапамагло Міхал Чартарыйскі дамогся дасягнення нейтральнага рашэння ў справс аб сапсжынскіх уладаннях
Падзеі Трыбунала 1741 г. падкрэслілі відавочную з яву: перавагу магнацкай партыі Чартарыйскіх над астатнімі групоўкамі ў мсжах ВКЛ
Тым больш нечаканай на наступны год была перамога Радзівілаў Маршалкам Трыбунала стаў іх кандыдат полацкі кашталян Валер ян Жаба. а рускае пяро атрымаў яшчэ адзін нясвіжскі прыхільнік староста Ясмонцкі Казімір Корсак Праўда. віленскае
пяро дасталася воўчынскаму кандыдату. пісару гродскаму ковенскаму і дэпутату ковенскаму Сымону Сірусю
У наступным годзс выбары на сойміках ізноў прайшлі ў вострай барацьбс. Радзівілы гатовы былі сарваць любы соймік у ВКЛ, каб не даць .абраць дэпутатам Міхала Сапегу Аднак воўчынскаму кліенту. старосце мазырскаму Аскерцы ўдалося падмануць іх. загадзя ўпэўніўшы ў тым. што соймік будзе сарваны. У выніку перамогу святкавала Фамілія Маршалкам Трыбуналу стаў лоўчы літоўскі Міхал Сапега. віцэ-маршалкам палкоўнік Юзаф Сасноўскі. пяро віленскас атрымаў Станіслаў Буржынскі. Нясвіжскай партыі ўдалося толькі завалодаць рускім пяром, якос набыў іх кандыдат. пісар земскі старадубскі Грыгорый Гімбут.
Шчыльнае супрацоўніцтва двара з Чартарыйскім і Радзівіламі прынесла сваю карысць апошнім. У 1743 г. з новай моцай успыхнула барацьба Міхала Радзівіла Рыбанькі з Янам Тарло па спадчынс па Сабескіх (апошні прэтэндаваў на частку яе на падставе таго. што Сабсскія былі вінны яму вялікую суму грошай). Менавіта гэтая справа. якая пачалася ў 1739 годзс. зблізіла Міхала Радзівіла з Чартарыйскімі У выніку ў ВКЛ стварыўся новы расклад палітычных сілаў.