• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Памер: 348с.
    Гародня 2003
    100.77 МБ
    Невыкананне варункаў дамовы 1 554 г. сталася зручнай падставай для распачынання васнных дзеянняў супраць Інфлянтаў Hi міжнародная абстаноўка. ні як убачым, уласныя знешнепалітычныя планы не спрыялі гвалтоўнаму нападу на ўсходнюю Гіры балтыку. Уяўная лагічнасйь развіцця падзей хавас за сабой авантурны чын маскоўскага кіраўніцтва на чалс з Іванам IV Цяжка назваць гэтае мерапрыемства добра прадуманым Геранім Гофман, пасол гсрманскага імператара Фсрдынанда I, так малюе стан цара, калі той давсдаўся што ў інфлянцкіх паслоў няма ні грошай, ні адпавсдных паўнамоцтваў: «.. вялікі князь раз юшыўся на іх і казаў абодвум пасольствам (гаворка ідзе пра пасольствы ордэнскага магістра і дэрпцкага біскупа), ці не лічаць яны яго за дурня, (...) / загадаў спусташыі{ь дэрпцкае біскупства іўсе Інфлянты агнём».
    Маскоўскае войска праводзіла ў Інфлянтах сапраўдную палітыку «выпаленай зямлі». Пра вынікі выправы маскоўскія ваяводы дакладвалі цару: «4 Немег^кую землю повьевалй й выжглй й людей побйліі в многйх местех н полону н богатества множества поймалй». Дзеянні маскоўскага кіраўніцтва робяцца тым больш незразумелымі, калі паглядзець на ход падзей на паўднёва-заходняй мяжы Маскоўскай дзяржавы.
    «Галавакружэнне ад поспехаў» ад узяцця Казані ў 1552 г. і падпарадкавання Астрахані ў 1554 г прымусіла Івана IV звярнуць увагу і на крымскую праблему. Бой пад Судзьбішчамі ў 1555 г. засведчыў пераход Масковіі ў змаганні з крымскімі татарамі да актыўных наступальных дзеянняў. У гэты час ужо ішла бурлівая дзейнасць па пабудове новых памсжных гарадкоў у «Полі» свосасаблівым буферы паміж Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам. Адбылося аднаўленнс станічнай службы, якая ў наступныя гады паспяхова папярэджвала маскоўцаў пра крымскія набегі. У 1556 г., бачачы поспехі маскоўскіх вайскоўцаў. на іх бок пераходзіць знакаміты палкаводзец Дзмітры Вішнявсцкі, які адразу ж прынёс шмат клопатаў крымскім татарам.
    Маскоўская дыпламатыя таксама не бяздзейнічала Імкнучыся павялічыць шанцы перамогі, маскоўскае кіраўніцтва ў 1555 г прапаноўвае Вялікаму княству Літоўскаму заключыць антыкрымскае пагадненнс і разам арганізавайь вялікую васнную аперацыю супраць «бусурман». У снежні 1557 г., калі Інфлянцкая вайна павінна была здавацца непазбежнай. Іван IV рашуча адмаўляецца ад крымскіх прапаноў аб міры і саюзе супраць ВКЛ , даводзячы праз пасла да всдама Жыпмонта Аўгустасвас намеры: «. надпе-
    рекопскнм ныне промыійляпт хочст. сколко ем\' государю нашему Бог помочй подаст. а на хрнстьянство с hum ліодші спюятн не хочет, а хочет того. чпюб как ему хрт тынк тву інбаву учйнйтй от насйлованья піатарского».
    3 пачаткам Інфлянцкай вайны спчацыя нс змянілася. Адначасова з паходам на Інфлянты «беречн своего ое ш шк) Крымскнлі царем» адпраўлясцца з пяцпысячным атрадам Д; Вішнявсцкі. 19 лютага 1558 г. у Літву накіроўвасцца маскоўскі пасол Раман Алфер'сў з чарговай прапановай антыкрымскага хаўрусу. Маскоўскас кіраўніцтва не спыніла сваіх настойлівых намаганняў па стварэнню антыкрымскай кааліцыі і пасля поспехаў у Інфлянтах захопу Нарвы і Дэрпта. Яшчэ вясною 1560 г. калі ўжо выспяваў маскоўска-літоўскі канфлікт з-за Інфлянтаў. Іван IV прапаноўваў ліцвінам «о добре хрестьянском промыш іятй с намй заодйн».
    Адмоваад перамір я з Крымскім ханствам, прапанова антыкрымскага хаўрусу Літвс і адначасовас разгортванне ваенных дзеянняў у Інфлянтах сведчаць аб недальнабачнасці маскоўскага ўрада. Масква не ўлічвала таго факту. што ў ВКЛ могуць быць уласныя інтарэсы ў Інфлянтах. Логікадалсйшых падзсй паказвае. што сутнасцю гэтых інтарэсаў было нсжаданнс аддаваць стратэгічна важную тэрыторыю ў рукі свайго галоўнага праціўніка.
    Масква працягвала патрабаваць ад інфлянцаў выканання варункаўдамовы 1554 г і далсйшага вядзення перамоў: «...будету вас хотенйе перед государем нсправнтца й вперед кровь унятй. й вы бы прйслаліі бйппі челам государю». У бачанні маскоўцаў «кровь пролйлася от вашего йейзсправлеітя й крестного преступлення». Цікава, што пасля буйных поспехаў у Інфлянтах узяцця Нарвы і Дэрпта, тон размовы з інфлянцамі змяніўся. Цар патрабаваў цяпер падпарадкавання сабе магістра Ордэна: «...похочет магйстр государева жалованйя (падкрэслсна мною А.Я.), й он бы сам был бйтй чело.м й, п<> его челобйпіыо посмотря. государь его пожшует... ». Гэта першае паведамленне пра інкарпарацыйныя на.меры Крамля
    Захоп гэтых двух важных гарадоў меў вялікае значэнне. Маскоўская дзяржава знайшла ў Нарвс першакласны марскі порт. вельмі зручны па сваім геаграфічны.м размяшчэнні. Мінімум гандлёва-эканамічных задач, якія стаялі перад маскоўскім урадам, калі зыходзіць з палажэнняў савецкіх гісторыкаў аб прычынах Інфлянцкай вайны. быў выкананы Ужо ў 1560-1561 г. наступствы «нарвенскага мораплавання» добра адчуваліся. Выхад да мора быў дасягнуты, і далсйшас вядзснне вайны з яўлялася бессэнсоўным
    з гледзішча патрэбаў знешняга гандлю Маскоўскай дзяржавы Авантурыстычная сутнасць вайны за Інфлянты ў буцучыні дыктавалася прычынамі іншага характару Тул крысцца яшчэ адно слабое месца савецкай канцэпцыі Інфлянцкай вайны
    Спачатку здавалася, што Масква задаволіцца дасягнуіымі поспехамі У сакавіку 1559 г. маскоўскі ўрад заключае перамір е з Інфлянцкай дзяржавай да лістапада 1559 г. Пасрэднікам пры заключэнні выступілі дацкія паслы. якія паручыліся за прыезд у Маскву ордэнскага магістра. Гэтае перамір'е было фалальнай па мылкай маскоўцаў Інфлянты выкарысталі гэтую перадышку для пераходу пад апякунства ВКЛ (дамова ад 31 жніўня 1559 г) і пад рыхтоўкі контрнасту пу. якос адбылося ўвосень яшчэ да сканчэння тэрміну перамір я. Хуткі пераход канфлікту за межы маскоўска-інфлянцкіх адносін быў нсчаканым для Крамля
    Незадоўга да падпісання перамірных граматаў, у лютым 1559 г. ладзіцца вялікая выправа на Крым на чале з Дз Вішнявецкім і Д.Адашавым. У іх планы ўваходзіла высадка на Крымскім паўвостраве і нанясенне ўдараў па татарах у самым сэрцы іх дзяржавы Цалкам магчыма, што перамір’е з Інфлянтамі было заключана з прычыны засяроджвання ўвагі на крымскім кірункх Рэалізацыяй гэтай аперацыі маскоўскі ўрад хацеў паказаць літоўскім паслам якія знаходзіліся ў гэты час у Маскве. сваё шчырае жаданне знішчыць крымскас «гняздо».
    Такім чынам. 1555-1560 г. былі для Маскоўскай дзяржавы часам. калі яна вагалася паміж двума прыярытэтамі сваёй знешняй палітыкі. лічачы. што ёй хопіць сілаў для паспяховых дзеянняў на абодвух напрамках крымскім і інфлянцкім Пры гэтым выразна прасочваецца дамінацыя крымскай палітыкі Раскол сілаў зрабіў дрэнную паслугу маскоўцам Ваенныя дзеянні супраць Інфлянтаў не вылучаліся ні строгай планамернасцю. ні паслядоўнай мэтанакіраванасцю. Можа здацца крыху дзіўным. але Маск ва займала пасіўную пазіцыю і прадпрымала васнныя акцыі толькі ў адказ на неадэкватныя крокі інфлянцкага боку Гэта быў хутчэй працяг дыпламатыі, але ўжо з выкарыстаннем збройных метадаў. мэтай якой было ператварэнне Інфлянцкай дзяржавы ў свайго васала.
    Нс выканаўшы цалкам пасіаўленых перад сабою задач Маскоўская дзяржава змагла амаль што бесперашкодна аку паваць паўночна-ўсходнюю частку Інфлянтаў зтакімі важнымі стратэіічнымі пунктамі, як Нарва. Дэрпт, Фэлін На поспехі маскоўцаў. якія выклікалі агонію інфлянцюх дзяржаўных структч раў, імкліва
    зрэагавалі суседнія краіны ВКЛ. Данія. Швецыя. Іх уступленне ў вайну сталася непрыемнай нечаканасцю для маскоўскага боку. Пасля канчатковага распадх Інфлянцкай дзяржавы ў 1561 г. Масковія была ўцягнута ў сур’ёзны міжнародны канфлікт. наступствы якога адмоўна адбіліся на гістарычным развіцці Расійскай дзяржавы.
    С.А.Чаропка	г. Гомель
    ДЫСКУСІЯ АБ ХАРАКТАРЫ ВАЙНЫ 1648-1651 г.
    на БЕЛАРУСІ
    Пытанне аб характары вайны 1648-1651 г. на беларускай зямлі з’яўляецца даволі актуальным на сённяшні дзснь, бо нават у айчыннай гістарыяграфіі існуе далёка не адна трактоўка гэтай падзеі. Дарэчы, тэма вайны 1648-1651 г. на Беларусі спсцыяльна не даслсдавалася і не вывучалася ў беларускай гістарычнай навуцы, а за савецкім часам і не вылучалася з так званай «вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648-1654 г ».
    Вядомы беларускі гісторык пачатку XX ст У.М.Ігнатоўскі тлумачыць падзеі 1649-1651 г. на Бсларусі як казацкас паўстанне, якое вылілася ў нацыянальна-вызваленчую. антыкаталіцкую барацьбу беларускага народа супраць палякаў. «Усс, хто не мог зносіць сацыяльна-рэлігійнага і нацыянальнага ўціску, пачалі гуртавацца». Асаблівую ўвагу ён звяртае на класавую барацьбу беларускага сялянства і мяшчанства супраць шляхты: «Чуткі аб паўстанні казакоў і мужыкоў разышліся па ўсёй Беларусі. . .Ніжэйшыя станы спачувалі ім...Абодвы лагеры біліся да апошняга, всдаючы, што літасці ні з таго, ні з другога боку не будзе».
    3 пункту гледжання Л.С.Абэцэдарскага, як адзначаюць аўтары «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «прадстаўніка вульгарна-сацыялагічнага кірунку ў пстарычнай навуцы Беларусі савецкага перыяду», падзеі на Беларусі ў 1648-1651 г. былі часткай агульнага для насельніцтва Бсларусі і Украіны працэсу нацыянальна-вызваленчай барацьбы з-пад польскага панавання дзеля ажыццяўлення галоўнай мэты «уз’яднання» з Расіяй. «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў у сярэдзіне XVII ст. за аб'яднанне са сваім старэйшым братам вялікім рускім народам у адзінай Рускай дзяржаве мела вялізнае пстарычнае значэнне». Між тым аўтары калектыўнай працы «Історія Украінн» адзначаюць: «Б.Хмель-
    ннцькнй відзначав можлнвість замнрення з Річчю ІІосполнтою лнше за умовн внзнання П урядом незалежності козацькоі Украінн в тнх кордонах. mo «володілн благочестнвн велйкі князя». Л.С.Абэцэдарскі прызнае, што «паўстанне ў Беларусі мсла ярка выражаны антыфеадальны характар», і на падставс гэтага абгрунтоўваецца меркаванне, што вайна ішла за звяржэнне феадальнай сістэмы ўвогулс, пры і этым нацыянальна-вызваленчы фактар ён абсалютызуе Спрэчным з'яўляецца меркаванне аб тым, што з’яўленне казакоў Хмяльніцкага на Беларусі выклікана памкненнем падтрымаць народны рух на Беларусі. Як адзначас калектыў аўтараў, якія склалі для вайскоўцаў вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі, «Б.Хмяльніцкі яшчэ ў маі 1648 г. пачаў засылаць...сваіх агітатараў, а затым казацкія загоны для пачатку ваенных дзсянняў, Такім чынам у паветах...інспіраваўся вызваленчы рух мясцовага насельніцтва». Гэта цікавая думка, асабліва калі ўлічыць тую акалічнасць. што масавы сялянскі і мяшчанскі рух разгортваўся менавіта ў тых мясцінах, дзе дзейнічалі казацкія загоны. Апроч таго, варта зазначыць. што пасля вываду казацкіх загонаў з Беларусі паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора, масавы сялянскі і мяшчанскі рух сціхае. Рух уласна бсларускіх сялян быў досыць сціплы і меў лакальны характар. Дарэчы, сам Абэцэдарскі ўскосна пацвярджае, што ўварванне казакоў на Бсларусь было звязана, між іншым, з неабходнасцю забсспячэння спакою на флангах войска Хмяльніцкага.