Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
100.77 МБ
склікання коіі (са спасылкай на адпаведны артыклл Статх га I 588 г.) і вызначаў месцы капавішчаў на тэрыторыі ўсяго павета Meнавіта ў 1590 г трокскі падваявода князь Багдан Агінскі прызна чыў месцы капавішчаўу Трокскім ваяводствс На падставе гэтых звестак мы можам меркаваць t вялікай доляй всрагоднасці аб іым што дзяржава ў XVI ст нс толькі заканадаўча аформіла існаваннс судоў грамады. алс пэўным чынам пачала пашыраць іхдзейнасць на тэрыторыі ВКЛ. Лісты аб прызначэнні месцаў капавішчаў і ў Гродне і ў Троках у адпавсднасці са Статутам былі складзены мясцовымі падкаморымі. 3 гэтага часу капа якая збіралася не на прызначаным уладамі месцы магла лічыцца неправамоцнай Гак. у судовым квіцс вознага Менскага ваяводства Станіслава Багданавіча Волка. х нссенага ў судовую кнігу Менскага гродскага схда 25 студзеня 1599 г . адзначалася пра збіраннс капы ў вёсцы Manx вічы маёнтка Лошыца. Пра адмоўную ацэнкх гэтай падзеі ў тэксце выразна гавораць словы. пра тое. што капа «постановмвшнсе моцно кгвалтом» у вёсцы «нж дсй п і персд тым от стародавных веков ннколй не бывала». Праўда. у дадзеным выпадку рашэннс («прнслуханьс») капы нс аспрэчвалася. пра што сведчыць гэксі квіту вознага
Як паказвае вышэйзгаданы і экст. копы збіраліся на спецыяльна прызначаных для гэтага месцах капавішчах У іх бралі ўдзсл (і з'яўляліся. такім чынам. суддзямі) простыя сяляне («мужы») і кіраўнікі сялянскіх абшчын старцы На схдзс грамады маглі ўдзсльнічаць таксама прадстаўнікі іншых саслоўяў пры абавязковай прысутнасці ўпаўнаважаных земскіх судоў вошых альбо іншых прадстаўнікоў зсмскага ці гродскага суда (часцей за ўсё, гэта быў віж) Апошнія абавязкова ўносілі свас справаздачы («квіты») пра ўдзел у копным судзе для занясення ў кніп земскіх ці гродскіх судоў. 3 гэтага часх рашэнне копнага суда набывала юрыдычную вартасць.
Нельга лічыць. што копныя суды былі судамі, прызначанымі толькі для сялянства Канешне, суд грамады ў першую чаргу вы рашаў пытанні, звязаныя з праблсмамі «простых» жыхароў воласці, алс ў шэрагу выпадкаў у якасці раўнапраўных суб’ектаў судовага працэсх маглі выступаць і селянін. і баярын. і шляхціц Натуральна. што шляхга прымала ўдзел у судовых пасяджэннях капы толькі ў тых выпадках. калі разглядаемыя справы тычыліся іх нспасрэдных інтарэсаў Гак. напрыклад. у кастрычнікх 1625 г «под час нсбсспсченьства от повстрыя у Брестью» ў кнп х Брэсцкага гродскага суда была ўнссена рэляцыя вознага Брэсцкага вая-
водства Аляксандра Лазавіцкага аб сходзе капы сялян вссак Ходліна, Грушовай. Падзямсня. Каменя, Запронніцы. Мядзведзевіч. Зарэчча, Залесся, Бародзіч, Ліпавай і Турнай, у якім прыняў удзел пан Стэфан Нарушэвіч. Апошні «сам будучы особою своею поведнл прычыцу згромаженья тое копы», прызначанай знайсці яго прапаўшага слугу.
Падсуднасць спраў копнага суда была дастаткова шырокай. Па сутнасці, гэтыя суды маглі разглядаць любыя справы аб злачынствах, здзейсненых на падсуднай ім тэрыторыі ў радыусс прыблізна 2-3 мілі (15-20 км). Найчасцей капа разглядала справы аб крадзяжах, патравах, псаванні борцяў і забранні мёду з іх, бойках, рабаваннях на дарогах, маёмасных спрэчках сярод сялян, сварках і да т.п.
Судаводства меладзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны, якія найчасцей прымяркоўваліся да рэлігійных святаў. Гвалтоўная капа збіралася ў выпадку забойства, падпалу, нападу, калі пацярпслы «падымаў гвалт».
Як ужо адзначалася. звычайная капа збіралася на пастаянных, здаўна вызначаных месцах капавішчах. Да 1590 г._ пакуль уладамі не пачалі прызначацца месцы капавішчаў як правіла, капа збіралася за всскай, у лесе ці на межах тэрыторый суседніх абшчын: «коповніцо давнее, урочніцем у Пезнецкого Фалсва моста», «коповшцо стародавное, на врочшцу у копца нарожного», коповшцо стародавнее, звыклое, которое есть на дорозе, где се подданые Плеіценскне с подданымн Камснскнмн на копс з давных часов становят, на рубежу», «была копа звыклая на граннцс Логойской с Колодежаны» і да т.п. Улады прызначалі больш зручныя для іх і для кантролю месцы капавішчаў пры рынках, цэрквах і касцёлах. Так, з шасцідзссяці капавішчаў прызначаных у 1590 г. у Гарадзенскім павеце, трыццаць тры былі прызначаны «пры касцёле», сямнаццаць «пры царквс», пяць пры гаспадарскіх дварах, тры пры рынках і толькі два «под гаем березовым» у Гудзевічах і Лабне. Гвалтоўная капа не мела строга прызначанага месца і збіралася звычайна на мссцы здзяйснення злачынства.
Капа ажыццяўляла адначасова судовыя і следчыя функцыі. Яе ўдзельнікі самі праводзілі расследаванне, пры неабходнасці адшуквалі злачынцу («гналі след»), Следства на капе вялося звычайна на трох (у некаторых выпадках, калі справу нс ўдавалася расследваць за гэты час, збіралася і больш пасяджэнняў) пасяджэннях капы. Апошняе называлася «завітой» капай, на якой завівалася, завяршалася справа.
Адказчыкамі на капеўабсалкпнай болыпасці выпадкаўбылі сяляне. Гэта натуральна. там\ штодля шляхты існавалі свае, саслоўныя суды Разам з тым. крыніцы сведчаць, што ў некаторых выпадках. калі злачынцамі з’яўляліся шляхціцы ці мяшчане, яны таксама падпадалі пад прысуд капы. Канешне, наваі тэарэтычна нельга сабе ўявіць, каб адказчыкам перад абпічынным судом выступіў прадстаўнік сярэдняй ці буйной шляхты Такога не было і на практыцы. Звычайна на разгляд капы «траплялі» прадстаўнікі дробнай шляхты, якія ў дакументах праходзяць як зямяне Часцей за ўсё гэта былі малазямельныя людзі, якія жылі побач з прыгоннымі, вялі аднолькавас з імі гаспадарчае жыццё і адрозніваліся ад іх толькі шляхецкім званнем
Следства, якое вяла капа, абапіралася як на матэрыяльныя доказы (скрадзеныя рэчы, сляды і да т.п.), так і на паказанні сведкаў. Калі капа не магла знайсці доказаў злачынства і адсутнічалі сведкі, да падазронага ў злачынстве маглі быць ужытыя іншыя спосабы і прыёмы дазнання: «проба» (допыт). «турлуры» (катаваннс). «мука». Напачатку абвінавачанаму прапаноўвалі прызнацца ў здзяйсненні злачынства У многіх выпадках так і адбывалася. Калі ж ён нс прызнаваўся, а падазрэнне заставалася, да яго прымянялася «проба» ці «мука». Адразу цяжкага катавання не рабілі першы допыт рабіўся з пакараннем дубцом. Калі ж і гэтым разам абвінавачаны нс прызнаваўся. яго маглі катаваць праз агонь. У некаторых выпадках допыт вёў спецыяльна запрошаны на капу кат.
Прысуд капы мог быць самым разнастайным. у залежнасці ад вінаватасці злачынцы. па.мераў учыненай ім шкоды. Капа магла лрыгаварыць нават да смяротнага пакарання («на горла»). Такое пакаранне звычайна адбывалася з дапамогай шыбсніцы Вядомыя таксама выпадкі. калі капа прысуджала злачынцу да чвартавання і нават да спалення.
Як ужо адзначалася. з сярэдзіны XVI ст рашэнні капы абавязкова ўносіліся ў кнігі судовых спраў земскіх альбо гродскіх судоў. Рашэнні копных судоў былі канчатковымі, як правіла, выконваліся адразу і абскарджанню не ладлягалі Разам з тым. возны альбо віж. які прысутнічаў на копным судзе, мог затрымаць выкананне яго рашэння.
Напрыканцы неабходна адзначыць, што суд грамады (копны суд), які здаўна быўтрадыцыйным, звычаёвым органам расследавання злачынстваў і судовага пакарання сярод сельскага насельніцтва. з XVI ст. дзеяннямі Статуіаў ВКЛ 1529, 1566 і 1588 г. быў
уключаны ў судовую сістэму дзяржавы як самабытны. але рэгулюемы заканадаўствам судовы інстыіут. Копныя суды былі характэрнай з'явай у дачынснні тэрыторыі Беларусі і. нссумненна. паўплывалі на фармаваннс свосасаблівасцсй бслархскага этнасу менталітэту беларусаў.
Н.С.Гардзіенка	г Мінск
АСАБЛІВАСЦІ СЯМЕЙНАГА СТАТУСУ ШЛЯХЦЯНКІ ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ у XVIII ст.
На сямейнае становішча жанчыны шляхецкага паходжання ў XVII1 ст. уплываў комплекс фактараў. звязаных з тымі традыцыйнымі ролямі, якія яна павінна была выконваць у сям’і на працягу свайго жыцця: дачкі. жонкі і маці. Адпавсднае кола правоў і абавязкаў адносна прадстаўнікоў сваяцкай супольнасці. якія шляхцянка мела на розных этапах свайго жыцця. фармавала сістэму сямейнай іерархіі і месца ў ёй жанчыны.
Сярод найбольш значных варта выдзеліць некалькі груп фактараў. што традыцыйна вызначалі сямейны статус жанчыны ў розныя пстарычныя перыяды Да псршай належыць грамадскае і эканамічнае становішча бацькоўскай сям'і, якос ўплывала як на матэрыяльныя ўмовы жыцця шляхцянкі, так і на змест яе адукацыі, а таксама псрспсктывы будучага шлюбу. Разам зтым. вялікас значэннс мелі асабістыя адносіны бацькоў і дзяцей. што ўплывалі на рэальнае размеркаванне спадчыны і вызначэнне для дзяўчыны пасягу Памер пасягу всльмі часта вызначаў маёмасны стаіус жанчыны ў шлюбе. Уплыў гэтых фактараў у XVIII ст. заставаўся дастаткова значны. нават нягледзячы на распаўсюджаную практыку патаемных шлюбаў дзяўчын (у выніку інспыніраванага выкрадання). з мэтай выйсця з-пад надзвычай моцнага бацькоўскага кантролю.
Друтая група фактараў вызначала становішча жанчыны ў сям і і значна ўплывала на фармаванне не толькі сямсйнага, алс і грамадскага статусу шляхцянкі. Вялікую вагу мела маёмаснае і грамадскае становішча мужа, якое вызначала і штодзённы дабрабыт сям'і. і магчымасці для пазасямейнага жыцця прадстаўніц шляхецкага саслоўя, актывізаціяя якога назіраецца ў XVIII ст Грамадскае становішча мужа і асабістыя адносіны з ім шмат у чым вызначалі і статус шляхцянкі ў выпадку яго смерці. Пазіцыі жан-
чыны як маці залежалі, між іншым і ад адносін (маёмасных і эма цыйных) з дзсцьмі
На працягу XVIII сг ад шачаешіа паступовас ўмацаванне маёмаснага становішча жанчыны Ад канца XVIII сі шляхцянкі набылі права спадчыны бацькоўскай маёмасці не голькі пры адсугнасці братоў. алс і разам з імі. што значна павялічыла іх фінансавыя магчымасці. Акрамя таго. у звычайную практыку ўвайшло ўзасмнас запісанне мужам і жонкай правоў на пажыццёвае валоданне ўсёй маёмасцю другога сужэнца У выніку па смерці мужа жонка (захоўваючы яготытул і прывілсі) да ўласнай смсрці магла распараджацца не толькі асабістымі маёнткамі. на якіх запісана забсспячэннс пасягу, алс і ўсімі валоданнямі мужа. уключаючы каралеўшчыны. Дадзеная акалічнасць мела вынікам значную гра~ мадскую актыўнасць менавіта ўдоваў на працягу XVIII ст Адначасова права маці на пажыццёвае валоданнс бацькоўскай маёмасці стварала праблемы ў яе стасунках з дзецьмі, якія павінны былі чакаць смерці абодвух бацькоў для паўнапраўнага атрымання спад чыны.