Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
100.77 МБ
Значны ўплыў на асаблівасці фармавання гарадской культуры аказала гарадская палітыка цэнтральнай улады на дзяржаўныя гарады і ўладальнікаў на прыватнаўласніцкія мястэчкі. Ся-
род і.х былі і прывілеі на самакіраванне. што спрыяла з яўленню заможнай часткі мяшчан патрыцыяту, розныя правы і вольнасці, якія стымулявалі. між іншым. і развіццё кулыуры Па падліках беларускіх даследчыкаў. колькасць патрыцыяту ад vcix мяшчан складала каля 5 %, а сярэдніх па дабрабыту мяшчан 40-50 %. Такім чынам, мы бачым. што прыкладна палова гарадскіх жыхароў мела матэрыяльную магчымасць удзельнічаць у культхрных працэсах і маёмасна падтрымліваць яе развіццё.
У той жа час на гарадскую культуру Беларусі значна паўплывалі ідэалогія эпохі Адраджэння і светапогляд. які яна прынесла. Нездарма адным з першых носьбітаў гэтай культуры стаў мешчанш Францыск Скарына. Прыкладам можа быць знакамітая віленская школа мастакоў і злотнікаў. Каралеўскія двары пачалі патрабаваць вялікую колькасць адукаваных людзсй. якія выкарыстоўваліся як фінансавыя дарадчыкі, юрысты, аратары, дыпламаты, узрастала і роля заможнага мяшчанства, якое пераймала прыдворныя звычкі. На рэнссансную культуру шляхты накладваецца элітарная культура патрыцыяту з ідэалам арыпнальнасці. гармоніі, усебаковасці. Пачынас стварацца грамадства, якое ўбачыла вялікія магчымасці атрымання багацця праз працу, хоць і не прыняла цалкам рэфармацыйную ідэалогію. Гэта і прывяло да росту цікаўнасці да традыцыі падтрымкі культуры сярод мяшчанства, асабліва патрыцыяту, буйных еўрапейскіх гарадоў.
Пад патрыцыятам разумелі заможныя гарадскія сем’і, якія за кошт заняцця пэўных пасад мелі перавагу над іншымі. Фактычна фармаванне патрыцыяіу звязана з атрыманнем гарадамі магдэбургскага права, таму аўтаматычна да патрыцыяту мы можам аднесці бургграфа (калі гэта пасада мелася), райцаў, лаўнікаў. войта, бурмістраў, якія маглі займаць гэтыя пасады нават па спадчыне. Так, аналіз актавага матэрыялу дазваляе нам вылучыць у Полацку, Магілёвс, Вільні, Гародне шэраг сямей. якія з пакалення ў пакаленне займалі вышэйшыя гарадскія пасады. Прыкладам могуць быць сем'і Мамонічаў (Вільня), Міхновічаў. Цыгановічаў, Спегальскіх у Полацку. Магдэбургскае права прадугледжвала. што ў склад гарадской рады. а значыць. і ў кола патрыцыяў маглі ўваходзіць толькі законнанароджаныя заможныя мяшчане, якія стала пражывалі ў горадзе.
Саперніцтва са шляхтай праяўлялася не толькі ў эканамічнай і палітычнай сферы. дзс барацьба з феадальнымі юрыдыкамі азначала барацьбу за існаванне мяшчанства як вольнага насельніцтва. У культурнай галіне сутыкненне інтарэсаў і традыцый шля-
хецкай і мяшчанскай культуры прасочваецца таксама даволі выразна. Для мешчаніна апека над справамі культуры была не толькі сродкам барацьбы за сваю веру і самаснасць, але і магчымасцю пацвердзіць свой сацыяльны статус у грамадствс Ахвяраваць грошы на цэрквы. школы, друкарні, шпіталі. набыццё плацаў для патрэб брацтва маглі больш заможныя колы гарадскога насельніцтва
Сцвсрдзіўшы сябс эканамічна патрыцыят мусіў падмацаваць усведамлснне нсабходнасці свайго існавання. наканаванасці на гэтым свеце, што было абумоўлена ідэалогіяй Адраджэння Мя~ шчанства відавочна пачынас цікавіцца культурай, справамі асветы і імкнсцца да ажыццяўлсння ідэала таннай царквы, характэрнага для ўсёй Еўропы ўтыя часы Праявамі такіх памкненняў гарадскіх жыхароў і стала стварэннс вялікай колькасці праваслаўных брацтваў. Па традыцыі для брацтваў было характэрна некалькі кірункаў дзсйнасці: арганізацыя цэркваў, школ і шпіталяў, складанне і выданне падручнікаў, літаратурная дзейнасць, ахова мясцовай мовы і яе ўдасканалснне
Калі сярод шляхты на першае месца выходзіла індывідуальнасць, сваёй дзейнасцю шляхціц клапаціўся, перш напсрш, пра сябе. то сярод мяшчанства, асабліва пэўных груп, дзейнічалі прынцыпы калектывізму, абумоўленыя арганізацыяй гарадскога жыцця. У якасці матыву падтрымкі кулыуры магло выстулаць і жаданне атрымаць палітычную вагу (напрыклад, пры фундацыі шпіталя), што спрыяла захаванню кіруючай ролі ў гарадскім жыцці. Адчуванне агульнай прыналежнасці да адной групы насельніцтва спрыяла фармаванню пачуцця мясцовага патрыятызму і памкнсння праславіць яго Нярэдка гэта было матывам актыўнай падтрымкі кулыуры і яе творцаў.
Мецэнацкую дзейнасць менавіта гарадской рады можна акрэсліць пэўным чынам. Гэта была дзейнасць, скіраваная на захаванне правоў, прывілеяў горада, яго культурнай і рэлігійнай самасці. Матывы тут, хутчэй за ўсё, былі ўтылітарнымі, мецэнацтва з'яўлялася адным са сродкаў задавальнення патрэб горада і мяшчан з дапамогай уласнай інтэлігснцыі. ураднікаў, юрыстаў лекараў, настаўнікаў, духоўных асоб Іншымі словамі, мецэнацтва знаходзілася ў галіне інтарэсаў горада. было вынікам яго арганізацыйна-адміністрацыйных, культурных, асветніцкіх патрэб. Фак тычна гэты інстытут падтрымкі культуры быў неабходны для развіцця навукі і мастацтва.
3 розных відаў падтрымкі кулыуры ў мяшчанскім асяродку мы не знаходзім класічнага патранату над літаратарамі і навукоўцамі, харакгэрнага для Заходняй Еўропы і мясцовай шляхты. Прысутнічаюць пэўныя праявы мастацкага мецэнацтва ў выглядзс архітэктурных фундацый. а таксама ахвяраванняў для ўпрыгожвання храмаў. У адрознсннс ад шляхецкіх форм апекі над культурай. дзе ўвага надавалася значным архітэктурным формам. такім. як заснаванне цэркваў ці будаўніцтва школ, шпіталяў. мяшчанс ў асноўным фундуюць дробныя рэчы: капліцы. краты. убраннс. кнігі, алтары. шаты, сукенкі. аправы на іконы. грошы на царкоўную музыку (набыццё аргана, музычных інструментаў, утрыманне капэлы), ювелірныя ўпрыгожванні. распяцці. ці апекуюць толькі над часткай царквы. што тлумачыцца іх матэрыяльнымі магчымасцямі.
Так. мешчанін віцсбскі Трафім Субота сваім тэстаментам духоўным (1626) хату і ўсю маёмасць (тканіну. посуд, грошы) аддаў «на оправу» царквы Прышэсця Св Духа ў Вшебску Тым не менш, мы сустракаем і праявы чыстага мастацкага мсцэнацтва. псранятага ад заходнееўрапейскіх каталіцкіх традыцый У якасці прыкладу можна прывесці заказы скульптурных надмагілляў мяшчанамі, што захаваліся ў віленскіх касцёлах. Гэта надмагілле ПаўлаЯнавіча Зносака. якое складалася з дзвюх постацей (1625). Андрэя Легартовіча (1647). паэта Яна Мручынскага (Таркватуса), выкананае Францішкам Кракаўчыкам (1640). Калекцыянаванне, хоць і не было шырока распаўсюджана сярод мяшчанства. але ўсё ж калі-нікалі сустракаецца. Звычайна аб'ектам збіральніцтва станавіліся карціны. іконы і кнігі. Так. ёсць звесткі. што хата Якава Фёдаравіча Хадыкі, полацкага райцы (пачатак XVII ст.) была ўпрыгожана каршнамі («на палатнс карцін шаснаццаць»),
Узрастае цікаўнасць да кніп. 3 другой паловы XVI ст. у хатнім ужытку мяшчан з'яўляюцца кнігі. а з пачатку XVII ст. ужо існуюць даволі значныя мяшчанскія кнігазборы. Тэстаменты фіксуюць як існаванне кніжных збораў. так і іх перадачу ў цэрквы. манастыры ці школы. Асабліва шмат успамінаў пра валоданне і збіранне мяшчанамі кніг захавалася ў тэстаментах XVII ст. (магчыма, з прычыны лепшай захаванасці крыніц). Так. у духоўным тэстаменце брэсцкага райцы Гурына Федаровіча (1624) пералічваецца ўжо некалькі дзесяткаў кніг духоўных. што перадаваліся розным цэрквам, у тым ліку дзве з іх былі выдадзены Скарынам Інвентар бібліятэкі вілснскага бурмістра Сцяпана Лябедыча ў 1649 г. налічваў 113 кніг. якія ацэньваліся ў 128 зл. 20 гр. Сярод іх было
96 выданняў на лацінскай мове (антычных аўтараў). траўнікі. слоўнікі, 17 кніг на «рускай мове», у тым ліку і Скарыны Вялікімі бібліятэкамі валодалі мяшчане, што займаліся выкладчыцкайдзейнасцю. асабліва ў XVII ст. Прыкладам могуць служыць кнігазборы М Сматрыцкага. Андрэя Дабжанскага. Саламона Рысінскага.
Літаратурнае мецэнацтва сярод мяшчан адсутнічае. Яны сутыкаюцца з гэтым кірункам мецэнацкай дзейнасці апасрэдавана як аўтары, друкары, падмайстры і спажыўцы літаратурнай прадукцыі Найбольшае распаўсюджанне, асабліва сярод гарадскога патрыцыяту, атрымаў навукова-асветніцкі кірунак мецэнацтва.
Шырокія кантакты са шляхтай. вялікакняжацкім дваром і з замежжам патрабавалі ўласнай інтэлігенцыі. Абарона прывілеяў і правоў, асабліва ў рэлігійнай галіне, вымушала шукаць юрыстаў, клопат пра здароўе мяшчан заахвочваў працу медыкаў. Рэлігійная сітуацыя і патрэба ў аду каваных людзях у краіне вымагалі стварэння і падтрымкі школ розных ступеняў.
Развіццё рамяства і гандлю, агульны рост горада патрабавалі ад рамесніка ведання пачаткаў навук, пісьма, без якіх немаг чыма было авалоданне майстэрствам. вядзенне гандлёвых спраў Праваслаўная царква, з нізкім узроўнем адукацыі большасці святароў, падначаленым прававым становішчам і забаронай манастырам навучаць у сабс дзяцей (як гэта было запісана ў статуце Супрасльскага манастыра 1510 г.: «а робят в монастырн не держатн, нн на науку, нн на послугу нс прнйматн») аказалася няздольнай пашырыць школьную адукацыю, вывесці яс за межы ведання малітваў і асноўных царкоўных абрадаў, якіх мешчаніну было ўжо нсдастаткова [11, с.24].
Мяшчане пасылалі сваіх сыноў на вучобу за мяжу, цешыліся навуковай і літаратурнай працай, выдавалі за ўласны кошт кніжкі, стваралі школы і запрашалі ў іх настаўнікаў. Мы маем дастатковую колькасць разнастайных пісьмовых помнікаў якія сведчаць аб высокім узроўні адукаванасці мяшчан. Гэта так званыя «нстоты», «духовннцы» (достаменты) і іншыя. Нездарма адна з псршых свсцкіх школ была створана ў Вільні ў 1540 г. Абраамам Кульвай мешчанінам па паходжанні. Пакравіцелем лютэранскай віленскай іпколы Яна Вінглера таксама з’яўляўся купсц Мартшок.
Праваслаўныя брацтвы стварылі школы, на свае грошы ўтрымлівалі і вучняў і настаўнікаў у Вільні, Магілёве, Брэсце, Мінску, Полацку. Часта яны былі стваральнікамі друкарань, што дазваляла падтрымліваць узровень ведаў і прапаганды веры на налсжным узроўні, аднак. практычная дзейнасць брацтваў патрабуе падрабязнага разгляду.
Такім чынам. носьбітамі кллыуры Рэнесанса і традыцый мецэнацтва, стваральнікамі гарадской свецкай кулыуры натэрыторыі Беларусі выступаюць як самі апекуны кулыуры шляхціцы, так і асобы. на якіх гэта дзсйнасць накіравана творцы-кліенты (у пераважнай большасці мяшчанс). і іх роля нс менш значная за ролю апекуноў. Гэтадазваляс нам разглядаць гарадскос нассльніцтва не толькі як складальную частку сацыяльнай структуры грамадства, але і як носьбіта культурных традыцый і працэсаў на бсларускіх землях.