Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
Еслн подобныс термнны невозможно нсключнть вообше. то. по крайней мсрс. нспользованне нх в текстс учебных нзданнй требует обязатсльного н чёткого обьяснення смыслового контекста. Прнчём не только с учётом новых достнженлй нсторнчсской наукн, но н конкрстно-нсторнческнх условнй, т.е . отнесённостн к определённой соцнальной группе. нацнональной н релнгнозной обтноста. полнтнческнм целям разлнчных обіцественных органнзацнй. Нначе нензбсжно будст формнроваться мскажённое представленнс совремснных людей о прошлом. а оно. в свою очсредь, прнведёт к проблемам в соцнальной ндентнчностн сейчас й скажется на поведеннн в будуіцем.
В заключенне продолжнм цнтату нз С.С.Уварова: «В народном восгштаннл прсподаваннс нсторнл есть дело государственное. Нс каждому гражданнну нужно чнтать Тацнта, но каждому необходнмо ясное понятне о главнейшнх пронсшествнях нсторнн.
Тэхналогія гэтага віду гаспадаркі ў палеаліце і часткова ў неаліце засноўвалася на прымітыўных прыладах працы, галоўнай з якіх была палка-капалка, а пазнсй косці або рог жывёлы і гэтак далей. Паляванне галоўны напрамак працэсу палявання вызначаўся ўдасканаленнем 2 асноўных спосабаў атрымання здабычы: 1) стацыянарных сродкаў і прылад палявання (лоўчыя ямы, капканы і г.д.); 2 механічных лятальных прылад палявання (павелічэнне сілы палёту, дальнасці пападання дзіды. стралы і г.д.) [Галубовіч В I. Эканамічная гісторыя Беларусі Мн., 1996 С. 68].
Развіццё абодвух напрамкаў ішло шляхам не збірання, а ўзбагачэння вопыту ад эпохі да эпохі
У рыбалоўстве выкарыстоўвалі сетку яшчэ ў мезаліце
Чалавек карыстаўся самымі рознымі прыёмамі і спосабамі апрацоўкі крэмню і здолсў атрымаць такія прылады працы, якія здавальнялі яго патрэбы на розных этапах першабытнага грамадства. Так, у палеаліце і мезаліце шырокае распаўсюджванне атрымалі рубіла, скрэблы, крамянёвыя нажы. У неаліце з'явіліся больш складаныя, ужо шліфаваныя прылады. напрыклад, цёслы, матып, каменныя сяксры [Рыер Я Г Развіццё сярэдневяковай вёскі на тэрыторыі Бсларусі і ў суседніх землях, М., 1996. С. 28] Яшчэ больш разнастайнымі, а галоўнае, болыл прадукцыйнымі сталі прылады працы ў жалезным вску, які наступіў на Бсларусі ў сярэдзіне I тыс. да н.э.
Па мсры ўдасканальвання прылад працы змянялася і гаспадарчая дзейнасць людзей, з паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнаў распаўсюджвалася і земляробства. Падсечная сістэма не патрабавала якіх-небудзь складаных прыстасаванняў. Для вызвалення ад лесу выкарыстоўвалі сякеры, для рыхлення попелу лапаты, матыкі. для загортвання сямян бараны. Сярод апошніх спрадвску выкарыстоўвалі так званыя «сухаваткі», якія звычайна рабілі з елкі. 3 другой паловы I тыс. вядомы і бароны з жалсзнымі шыпамі на драўлянай рамс.
Складаны шлях прайшлі ў сваім развіцці ворыўныя прылады. Вывучаць іх псторыю даволі цяжка. бо драўляныя дэталі захоўваліся дрэнна. Найбольш раннім у лесустэпу і ў лясной зоне яшчэ з жалезнага веку было рала. У VI-VII ст. у лесустэпу з’явілася рала з палазам. Такія рала рабілі баразну шырынёй 8-23 см, заходзілі на глыбіню 10-15 см |Там жа. С 52],
Але ў лясной зоне такое рала было прыдатным толькі на абальных і старапашных землях На лясных расчыстках яму перашкаджалі карэнні. Таму іутстала распаўсюджвацца саха. Мс.і-
кая глыбіня арання (каля 7 см) рабіла прыладу мансўрэннай. яна лёгка абыходзіла перашкоды. Адны даследчыкі лічаць. што сохі ўзніклі ад рал. іншыя што ад бараны сххаваікі З'яўляюцца сохі ў ІХ-Х ст.. а ў XII -XI ст. у лясной зонс акціўна выцясняюць рала. Вораўная прылада плужнагатыпу рала з адвалам з'явілася ў лссастэпу ў VIII X ст. [Дмітрачкоў П.Ф. Старажыіная псторыя Беларусі. Мн., 1999. С 16], Тады ж яна стала вядома на поўдні лясной зоны. Але распаўсюджанне сталага плуга з усімі яго атрыбутамі большасць даследчыкаў адносяць да XIIІ-ХІV ст. Але ёсць мсркаванне аб з'яўленні асноўных элементаў плугаў ХІ-ХІІ ст. Плуг марудна распаўсюджваўся па прычыне вялікай цаны Датаго ж, ён патрабаваў пры аранні некалькіх пар валоў.
Галоўнымі прыладамі збору ўраджаю былі сярпы. Радзей выкарастоўваліся косы. т.зв. гарбушы. Абмалот рабілі, у асноўным, цапамі. У земляробаў былі таксама вілы калатушы.
Такім чынам, па меры ўдасканалення прылад працы мянялася і гаспадарчая дзейнасць людзей. Калі ў каменным веку яна насіла прысвойваючы характер і была звязана са збіральніцтвам. паляваннем і рыбалоўствам, дык з наступленнем вску металаў на Беларусі з'яўляецца і даволі хутка развіваецца вытворчая ці вырабляючая гаспадарка, заснаваная на жывёлагадоўлі і земляробстве. Важным дасягненнем эпохі мезаліту было прымяненнс груба абітага тапара, забяспечанага драўлянай ручкай.
А.М. Янушкевіч г. Мінск
СУТНАСЦЬ ІНФЛЯНЦКАЙ ПАЛІТЫКІ МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ НА ПАЧАТКОВЫМ ЭТАПЕ ІНФЛЯНЦКАЙ ВАЙНЫ 1558 1570 г.
Псрадгісторыя і пачатковы перыяд Інфлянцкай (Лівонскай) вайны 1558 -1570 г. уяўляюць асаблівую цікавасць для даследчыка, бо менавіта на пачатку вайны завязаўся той клубок супярэчнасцяў, які вызначаў спецыфічную сутнасць інфлянцкага канфлікту ў шэрагу войнаў паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у XVXVII ст.
Характарыстыку падзей Інфлянцкай вайны. зробленую савецкімі гісторыкамі, на сённяшні момант нельга назваць здавальняючай з прычыны яе ідэалагічнай заангажаванасці і бескрытычнага стаўлення да сведчанняў крыніц. «Развянчанне» старых no-
глядаў. ужо паспеўшых стаць \ нейкай сп псні стэрэатыпнымі дазволіць убачыць Інфлянцкую вайну ў іншым ракурсе, болып адпавядаючым. на нашу думку. гістарычнай рэчаіснасці
У 1554 г. скончваўся тэрмш перамір я паміж Інфлянтамі і Масковіяй. 3 мэтай яго працягу ў Маскве адбыліся перамовы якім было наканавана стацпа вузлавым момантам у шэрагу падзей. прывсўшых да вайны
У выніку псрамоў было падпісана прынцыпова новас пагадненне. Новас значэнне атрымаў пункт аб «юр'еўскай данінс» Зіодна з гэтым пунктам, Дэрпцкае біскупства павінна было выплаціць пскоўскаму намесніку вялікую грашовую с\му. якуюдэрптцы за вінаваціліся за апошнія 50 год Для правядзення зборуданіны да ваўся трохгадовы тэрмін Прыняцце Дэрпцкім біскупствам абавязкаў па выплацс даніны азначала прызнанне сваёй залежнасці ад Маскоўскай дзяржавы, што стварала для апошняй магчымасці ўмешвацца ва ўнутраныя справы Інфлянтаў.
У гістарыяграфіі выказвалася мсркаванне. што дамова 1554 г. зяўлялася своеасаблівай дыпламатычнай падрыхтоўкай да вайны. Аднак логіка падзей сведчыць на карысць думкі. што Масква бачыла і мірныя альтэрнатывы вырашэння пастаўленых задач. Ультыматыўны тон некаторы.х артыкулаў дамовы. на наш погляд. павінен быў падкрэсліць рашу часць маскоўскага боку ў дасягненні ўласных мэтаў. Урад Івана IV цярпліва чакаў сканчэння трохгадовага тэрміну і не займаўся пошукам новых зачэпак да вайны. хоць пры жаданні іх можна было знайсці дастаткова Магчымасць вайны, зразумсла, нс выключалася. аднак, да 1558 г. маскоўскас кіраўніцтва абмяжоўвалася дыпламатычнымі сродкамі для змянення статусу маскоўска-інфлянцкіх адносін.
У тэксце дамовы. заключанай у 1554 і . меўсятаксама пункт пра забарону ўступлення Інфлянтаў у ваенныя хаўрусы з Польшчай, Літвой і Швецыяй 14 верасня 1557 г паміж ВКЛ і Інфлянтамі было падпісана патаемнас пагадненне аб вайсковай узаемадапамозе, якос павінна было пачаць дзейнічаць пасля сканчэння ў 1562 г. перамір я ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай Калі б \ гэтыя гады Інфлянцкая дзяржава падвсрглася інтэрвенйыі ВКЛ не была абавязана дапамагаць свайму паўночнаму суседу
На гэты факт мала хто з даследчыкаў звяртаў увагу Ў той жа час парушэннс гэтага аріыку ла дамовы 1554 г. лічылася ў г істарыяграфіі нспасрэднай падставай для распачынання Інфлянцкай вайны Пры гэтым пытаннс «юр’сўскай даніны» адыходзіла на другасны план. Але больш справядлівым. на нашу думку. будзе памяняць іх месцамі.
Іван Шаскольскі псраканаўча паказаў, што артыкул пра забарону заключаць ваенныя пагадненні з ВКЛ пераходзіў з пачатку XVI ст. з дамовы ў дамову. маючы толькі фармальнае значэнне. Нідзе ў крыніцах, якія з'явіліся на свст напярэдадні ці ў пачатку Інфлянцкай.вайны, няма згадак пра парушэннс гэтага пункту як падставу для развязвання вайны
Хуткасць інфармацыйнага абмену ў сярэднявеччы была невялікай. У XVI ст. сістэма сталых камунікацый яшчэ толькі-толькі наладжвалася. Замкнёнасць Масковіі, яс непрыхільнасць да еўрапейскага свету стваралі дадатковыя цяжкасці для рухання інфармацыі. Гэтая праблема настолькі важная і цікавая для разумення месца і ролі Маскоўскай дзяржавы ў Еўропе. што патрабуе спецыяльнага пільнага вывучэння Што датычыць нашай тэмы. то. па ўсёй верагоднасці. на пераломе 1557-1558 г. у Маскве не ведалі ні аб восеньскай выправе паспалітага рушання ВКЛ на Інфлянты, ні аб заключаным у Пазволі антымаскоўскім пагадненні. Слабая інфармаванасць маскоўскага кіраўніцтва не спрыяла аператыўнаму ўлічванню зменаў у міжнароднай абстаноўцы. Падобны стан рэчаў меў і адваротнас ўздзеянне. У Маскве, пэўна, лічылі, што яе адносіны з Інфлянтамі нікога не павінны датычыць. апрача іх самых. Такая самаізаляцыя не дазваляла рабіць слушных прагнозаў наступстваў уласных дзеянняў.
22 студзеня 1558 г. выправай маскоўскага войска ўглыб Інфлянтаў распачалася Інфлянцкая вайна 1558-1570 г. Як аказалася, у гэтай акцыі былі вельмі цьмяныя мэты з васнна-стратэгічнага гледзішча. Па сваім характары гэтая выправа нагадвала тагачасныя набегі крымскіх татараў на рускія землі, без відочнай задачы захопу тэрыторыі. Цікава, штоасноўную масу войскаскладалі асобы татарскага паходжання.
На нашу думку, рабаўнічы характар студзеньскай акцыі сведчыць аб пераследаванні маскоўскім урадам не столькі палітычных мэтаў, сколькі аб спробе кампенсаваць выдаткі, звязаныя са зборам і пастоем маскоўскіх ваенных атрадаў сабраных на інфлянцкай мяжы ў лістападзе 1557 г. У гэтым годзе на прасторах Усходняй Еўропы здарыліся вялікія неўраджаі. якія закранулі і Масковію. Гэта выклікала істотнае пагаршэнне гаспадарчай і фіскальнай сітуацыі. Папаўзлі ўверх кошты на зброю. Маскоўскае войска спадзявалася атрымаць заробак з рук інфлянцкіх паслоў якія, згодна з дамовай 1554 г., павінны былі прывезці даніну ў выглядзс грашовайсумы напрыканцы 1557 г. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся дарэмнымі.