• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альгерд Малішэўскі

    Альгерд Малішэўскі


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 90с.
    Мінск 2017
    40.41 МБ
    АЛЬГЕРД МАЛІШЭЎСКІ
    Альгерд Малншевскнй Alherd Malisheuski
    w?
    Славутыя мастакі з Беларусі Знаменмтые художннкм нз Беларусм Famous artists from Belarus
    АЛЬГЕРД МАЛІШЭЎСКІ
    Альгерд Малншевскнй Alherd Malisheuski
    Мінск «Беларусь» 2017
    УДК [75(476)(092)+929 Малішэўскі](084.12)
    ББК85.143(4Бел)яб
    A 56
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    Аўтар тэксту і складальнік Н. Л. Сяліцкая
    Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспубпікі Беларусь
    На вокладцы: А. Малішэўскі. «Нацюрморт з маскамі». 1989.
    ISBN 978-985-01-1245-3
    © Сяліцкая Н. Л., тэкст, складанне, 2017
    © Выдавецтва «Беларусь», афармленне, 2017
    «Лёс любога мастака — самастварэнне».
    A. А. Малішэўскі
    ворчасць Альгерда Адамавіча Малішэўскага (1921—1989), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1977), з’яўляецца яркім працягам той лініі, якую ў беларускім мастацтве яшчэ ў першай чвэрці XX стагоддзя распрацавалі Міхаіл Філіповіч, Міхаіл Станюта, Міхаіл Сяўрук, — імкнення да ўстанаўлення сувязі паміж нацыянальнай асновай і еўрапейскімі мастацкімі традыцыямі.
    Сам мастак вельмі дакладна вызначыў асноўныя прынцыпы свайго творчага светапогляду ў дакладзе, які рыхтаваў для выступу на XIII з’ездзе Саюза мастакоў Беларусі (1990), але да якога, на жаль, не дажыў: «Асновай і пачаткам творчасці з’яўляецца хутчэй за ўсё вобраз мыслення, які даз-валяе мастаку выбудаваць, стварыць свет, у якім усе элементы існуюць і ўзаемадзейнічаюць у некаторай сістэме. Сістэме, якая знаходзіццаў поўнай гармоніі з асобай мастака, з яго інтэлектам. Чым больш інтэлектуальнае і элітарнае мастацтва, тым больш яно вырастае да маштабаў месіі і пе-раўтвараецца ў прадмет пакланення, які належыць ўсёй цывілізацыі... Мастацтва захоўвае нацыянальную самасвядомасць, яно валодае дзіўным прадбачаннем. Трыадзінства: Праўда — Дабрыня — Прыгажосць. Твор-часць Філонава, Малевіча, Кандзінскага, Шагала, Ларыёнава, Ганчаровай, Лентулова, Сар’яна, Фаворскага, Канчалоўскага, Фалька, Семашкевіча, Філіповіча і многіх іншых нашых суайчыннікаў можна назваць здабыткам «залатога стагоддзя». Па сваёй канцэпцыі гэтае мастацтва цесна звязана з чалавекам, поўнае філасофскай жыццесцвярджальнасці, яно імкнулася да найвышэйшай гармоніі, выказвала сінтэз мыслення Усходу і Захаду. Такая «абноўленая кроў» мыслення дала жыватворную моц развіцця фор-мы, пластыкі, канструкцыі»1.
    1 Малйшевскый, А. Постепенно нсчезает плесень... / А. Маллшевскнй // Мастацтва. — 1990. — №7, —С. 31—32.
    3
    Лёс Альгерда Малішэўскага нельга назваць лёгкім. Пры гэтым ён заўсёды заставаўся чалавекам рэдкай сілы духу і вялікім працаўніком. А. Малішэўскага адрознівала высокая ўнутраная культура — і ў жывапісе, і ў чалавечых адносінах. Яго час стаў эпохай, а яго творчасць — сапраўд-най класікай беларускага мастацтва.
    Нарадзіўся Альгерд Адамавіч у горадзе Бабруйску. Афіцыйнай датай нараджэння, якая фігуруе ва ўсіх даведкавых выданнях, называецца 8 ве-расня 1922 года. Аднак, згодна з асабістай справай сектара кадраў Са-юза мастакоў СССР, сам мастак заўсёды паказваў 1921 год як дату свайго нараджэння. Альгерд Малішэўскі рос у шматдзетнай сям’і. У сваёй аўта-біяграфіі мастак потым напіша, што сям’я яго належала да працоўнага класа, а бацька памёр у 1936 годзе. Аднак з ходам часу адкрываюцца зу-сім іншыя факты, якія дапамагаюць убачыць сапраўдны стан рэчаў. Па ўспамінах яго сына Сяргея Малішэўскага, вядомага беларускага мастака, у 1937 годзе бацьку мастака — Адама Іванавіча, які працаваў на цацачнай фабрыцы, і яго брата арыштавалі па абвінавачванні ў польскім шпіянажы. Альгерд Адамавіч дзяліўся ўспамінамі з сынам і распавядаў, як насіў ежу сваім бацьку і дзядзьку туды, дзе ўтрымліваліся зняволеныя. У гэтым жа годзе яны былі расстраляныя, а на сям’ю лягло таўро сям і ворага народа. Ужо потым, у канцы 1950-х гадоў, пасля вядомага XX з’езда КПСС, сваякі звернуцца ў органы КДБ, дзе ім будуць прадастаўлены тоўстыя тэчкі з дакументамі, якія змяшчаюць асабістыя справы, пратаколы допытаў. Але першай старонкі — даносу, паводле якога расстралялі бацьку і дзядзьку, не было ні ў адным фаліянце... Як следства, цяжар 58-га артыкула быў зняты з сям’і Малішэўскіх. Аднак гэта будзе потым. А тады, у 1937 го-дзе, шаснаццацігадовы Альгерд настолькі цяжка перажываў трагедыю, якая здарылася, што аслеп практычна на год. Пра гэты факт у свой час было мала каму вядома па зразумелых прычынах. Будучы мастак на нейкі перыяд пазбавіўся магчымасці бачыць навакольны свет. I тое, што зрок зноў вярнуўся да яго, можна назваць сапраўдным цудам. Напэўна, гэтая акалічнасць у далейшым шмат у чым вызначыла жаданне юнака стаць ма-стаком. Магчыма, тое багацце жывапісу, тое нястрымнае буянства колеру, адважная гульня кантрастаў, характэрныя для яго творчасці, з’яўляліся
    4
    для майстра гімнам ўсяму жывому насуперак ўсім бедам і перанесенаму душэўнаму болю.
    У 1939 годзе Альгерд Малішэўскі скончыў сярэднюю школу ў Баб-руйску, правучыўшыся спачатку ў сямігодцы. Затым на працягу 1940— 1941 гадоў ён быў студэнтам Педагагічнага інстытута г. Магілёва (ця-пер — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова).
    28 чэрвеня 1941 года ў выніку імклівага наступу нямецкіх танка-вых дывізій Бабруйск быў цалкам захоплены. У першыя ж дні акупацыі гітлераўцы размясцілі ў горадзе два перасыльныя лагеры для ваеннапа-лонных. Такім чынам, будучы мастак разам з сям’ёй апынуўся на акупа-ванай тэрыторыі. Згодна з матэрыяламі асабістай справы сектара кадраў Саюза мастакоў СССР, А. Малішэўскі не быў прызваны ў шэрагі Чырво-най Арміі па стане здароўя.
    Людзі выжывалі, як маглі. 3 1941 па 1943 год Альгерд Адамавіч пра-цаваў у якасці рабочага-грузчыка прамысловага камбіната г. Бабруйска. 3 15 ліпеня 1943 года па 30 чэрвеня 1944 года малады чалавек з’яўляўся сувязным партызанскага атрада (у складзе аператыўна-чэкісцкай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме ВКП(б)). Пра вайну мастак не лю-біў шмат гаварыць. Адным з вядомых успамінаў бацькі аб гэтым страш-ным часе падзяліўся Сяргей Малішэўскі: «Аднойчы фашысты усіх людзей сагналі ў кучу і кудысьці пагналі. Сярод іх апынуўся і Альгерд. Яго ахапіла сапраўдная паніка перад жахам таго, што адбываецца, але ён знайшоў у сабе сілы і здолеў збегчы, пераскочыўшы праз плот...».
    Пасля вызвалення 29 чэрвеня 1944 года роднага Бабруйска ад ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў Альгерд Адамавіч некаторы час працаваў мастаком-выканаўцам Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. Ужо ў 1945 годзе ён пакінуў Беларусь і адправіўся ў Украіну. 3 аўтабіяграфіі: «Спачатку паступіў вольным слухачом, а затым у 1946 годзе быў заліча-ны студэнтам Харкаўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута (цяпер — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў. — Заўв. аўт.), які і скончыўу 1952 годзе». Гэты інстытут з’яўляецца адным з найстарэйшых мастацкіх навучальных устаноў Украіны і славіцца сваімі багатымі тра-дыцыямі выкладання. Хутчэй за ўсё выбар Альгерда Адамавіча быў абу-
    5
    моўлены шмат у чым няпростым лёсам яго сям’і, якая знаходзілася ў цені абвінавачванняў па 58-м артыкуле. Ён рэальна ацэньваў сітуацыю і ра-зумеў, што з-за гэтага яго шанцы паступіць у мастацкія ВНУ Масквы ці Ленінграда былі б зведзеныя да нуля.
    У інстытуце панавала творчая атмасфера, аднак цяжкі пасляваенны час даваў пра сябе знаць. А. Малішэўскі расказваў сыну, што было вель-мі голадна і заўсёды хацелася есці. Ён, як і астатнія, піў шмат вады, і цела апухала так, што, калі мастак да яго дакранаўся, заставаліся ўвагнутасці. За падрамнікамі студэнты хадзілі ў двары. Яны ламалі з платоў дошкі і ўжо з іх стваралі сабе аснову для будучых навучальных работ. Яшчэ А. Малішэўскі ўспамінаў, што ў інстытуце за фармалізм строга каралі, a Канстанцін Каровін быў забароненым мастаком. За творчым працэсам «назіралі» работнікі адпаведных службаў. Ужо ў гады вучобы Альгерд Адамавіч стаў разумець, што яму давядзецца ўвесь час пераадольваць жорсткія патрабаванні сацыялістычнага рэалізму. Безумоўна, у далейшым у яго творчай біяграфіі будуць так званыя дагаворныя працы і дзяржзака-зы. Пры гэтым мастаку ўдалося захаваць у іх тонкі баланс паміж талентам і адпаведнасцю кан’юнктурным патрабаванням.
    У 1952 годзе ў Харкаве прайшла першая выстава з ўдзелам А. Ма-лішэўскага, на якой будучы майстар прадставіў свой твор «Групавы парт-рэт стаханаўцаў ХТЗ». У гэтым жа годзе ён паспяхова завяршыў навучан-не, стварыўшы дыпломную працу «Першае заданне», якая экспанавалася ў 1953 годзе на выставе ў Кіеве.
    У 1953 годзе мастак прыехаў у Мінск. Тады ж ён падаў дакументы на ўступленне ў Саюз мастакоў БССР. Характэрна, што толькі ў 1956 годзе А. Малішэўскага прынялі ў члены гэтай арганізацыі. 3 боку мастакоў з рэкамендацыйнымі лістамі выступілі Віталь Канстанцінавіч Цвірка (тады — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР), а таксама Валянцін Віктаравіч Волкаў, народны мастак БССР.
    У Мінску Альгерд Адамавіч спачатку ўладкаваўся на працу ў Цэнтральна-афарміцельскія майстэрні беларускага аддзялення Фон-да СССР. А зусім хутка ён распачаў сваю легендарную выкладчыц-кую дзейнасць у Мінскім мастацкім вучылішчы (цяпер — Мінскі дзяр-
    6
    жаўны мастацкі каледж імя А. Глебава), дзе працаваў аж да 1981 года. Аб сваім сябру і аднадумцу вядомы беларускі мастацтвазнаўца Барыс Крэпак успамінае наступнае: «Малішэўскі быў чалавекам актыўным, камунікабельным, красамоўным, апранаўся, як сапраўдны дэндзі, і такса-ма, як дэндзі, не спяшаючыся, у дарагім паліто і дарагіх акулярах, раніцай ішоў у майстэрню. Што да сваіх вучняў, то часам быў з’едлівы, бязлітасны да халтуры. Ён казаў: «Мы павінны закрываць дарогу тым, у каго за ду-шой пуста, тым, адзіная мэта якіх — выскачыць на паверхню. Нельга быць спакойным, калі дылетантызм прыладжваецца да моды, каб быць падоб-ным на наватарства...»2. Нягледзячы на некаторую яго суровасць, а часам і бескампраміснасць, студэнты любілі свайго настаўніка. Многія яго вучні пасля сталі прафесійнымі мастакамі, творчасць якіх па праву заняла годнае месца ў беларускім сучасным мастацтве. Вось толькі некаторыя імёны тых, каму пашчасціла вучыцца ў А. Малішэўскага: Уладзімір Адамчык (Адам Глобус), Анатоль Бараноўскі, Вячаслаў Вярсоцкі, Уладзімір Зінкевіч, Ры-гор Іваноў, Марыя Ісаёнак, Мікалай Ісаёнак, Святлана Каткова, Уладзімір Кожух, Уладзімір Лапо, Зоя Літвінава, Георгій Лойка, Пётр Назаранка, Ры-гор Несцераў, Уладзімір Новак, Аляксандр Пашкевіч, Сяргей Рымашэўскі, Людміла Русава, Сяргей Салохін, Георгій Скрыпнічэнка, Уладзімір Сця-паненка, Рыгор Таболіч, Канстанцін Харашэвіч, Генрых Ціхановіч, Віктар Шматаў і інш. Многія з іх прадстаўляюць самастойны кірунак у мастацт-ве, іх творы адрозніваюцца індывідуальнасцю і арыгінальнасцю мастац-кага мыслення. Гэта сведчыць пра высокую ступень прафесіяналізму і вы-кладчыцкага дару А. Малішэўскага. Ён прывіваў сваім студэнтам любоў да натуры, якую сам высока цаніў, і параўноўваў яе з цесным, а таму і правільным шляхам да вышэйшай праўды ў творчасці. Альгерд Адамавіч імкнуўся выхоўваць мастацкі густ сваіх вучняў на прыкладзе твораў сусветнага мастацтва (у прыватнасці, на творчай спадчыне еўрапейска-га мадэрнізму і рускага авангарду), хацеў вывесці іх за межы разумення мастака ў мастацтве, якія дыктаваў метад сацыялістычнага рэалізму. Ён ахвотна дзяліўся з моладдзю альбомамі па мастацтве і прафесійнай літа-