Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 59с.
Мінск 1993
Л.УДучыц Археалагічныя ПОМНІКІ
У НАЗВАХ, ВЕРАВАННЯХ
УСТУП
Шмат розных паданняў бытуе ў беларускага народа пра гарады і вёскі, рэкі і азёры. Мссцы, дзе калісьці былі старажытныя паселішчы, дзе людзі хавалі сваіх супляменнікаў і адзначаліся язычніцкія святы, засталіся ў народнай памяці: за імі замацаваліся своеасаблівыя назвы. На працягу стагоддзяў назвы мяняліся, на адны наслойваліся другія і так да нашых дзён. Народная памяць для аднаго і таго ж археалагічнага помніка захавала нават некалькі назваў, якія служаць адлюстраваннем гістарычных падзей і светаўспрымання нашых продкаў.
Зараз добра вядома, што курганы — гэта старажытныя пахаванні, а гарадзішчы — рэшткі ўмацаваных паселішчаў. Раней людзі не заўсёды асэнсоўвалі з’яўленне такіх пагоркаў, але ведалі, што засталіся яныад продкаў. Там, дзе не мянялася насельніцтва, з пакалення ў пакаленне перадавалася забарона знішчэння даўніны. Асаблівым святатацтвам лічылася разбурэнне курганоў.
На багацце беларускіх народных назваў археалагічных помнікаў і паданні пра іх звярнулі ўвагу ў свой час вядомыя даслсдчыкі 3. Я. ДаленгаХадакоўскі, Я. Ф. Канкрын, Р. А. ДруцкіПадбярэзскі, Р. С. Зянькевіч, браты Я. П. і К. П. Тышкевічы, A. I. Кіркор, У. А. Сыракомля, A. М. Семянтоўскі і інш1. Праграмы Цэнтральнага Статыстычнага камітэта 1873 г. па збору звестак пра гарадзішчы і курганы ўключалі пытанні аб мясцовых назвах археалагічных помнікаў і паданнях аб іх2. Шмат паданняў сабрана Ф. В. Пакроўскім3 і Е. Р. Раманавым4. У 20я гады XX ст. такія звесткі збіраліся Інбелкультам (апытальныя лісты 1924 і 1928 гг.) і асабліва этнографам М. В, Мялешкам5.
Пагром беларускага адраджэння ў 30я гады на многія дзесяцігоддзі спыніў працу па вывучэнню нашай сладчыны. Народныя назвы археалагічных помнікаў пачалі
толькі часткова падавацца ўжо ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Але ж, вядома, не ўсе назвы і паданні трапілі на старонкі кніг і ў дзённікі навукоўцаў. Носьбітамі такой інфармацыі з’яўляюцца ў асноўным старыя людзі. Яны ўсё адыходзяць і адыходзяць ад нас, а разам з імі трацяцца і паданні, у тым ліку старыя народныя ўяўленні пра старажытнейшыя помнікі.
1. МЕСЦЫ СТАРАЖЫТНЫХ ПАСЕЛІШЧАЎ (СТАЯНКІ, ГАРАДЗІШЧЫ, СЕЛІШЧЫ)
На мясцовасці добра вылучаюцца рэшткі ўмацаваных паселішчаў, за якімі ў гістарычнай навуцы замацавалася назва «гарадзішча». Аднак у народзе часцей ужываюцца іншыя назвы.
Умацаваныя паселішчы ўзніклі ў перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу, пры пераходзе грамадства ад палявання, рыбалоўства і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі. Жыццё на такіх паселішчах у асноўным цягнулася з VII ст. да н. э. да III—IV стст. н. э. Ёсць і гарадзішчы — рэшткі гарадоў. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца гарадзішчы, у якіх пляцоўка часта абкружана землянымі валамі і равамі. Усяго гарадзішчаў у рэспубліцы больш за паўтары тысячы і іх плошча звычайна ад 0,2 да 3 га.
Толькі па прыблізных падліках выявілася, што нашы гарадзішчы маюць больш за 150 мясцовых назваў. Амаль пра кожнае гарадзішча можна пачуць паданне. Паданняў шмат, але, нягледзячы на варыянты, іх можна звесці ў асноўным да чатырох сюжэтаў: царква або горад, якія праваліліся ў зямлю; закапаны скарб; месца бітвы падчас якойнебудзь вайны; узвядзснне гарадзішча прыпісваецца камунебудзь з гістарычных асоб або захопнікам (татарам, шведам, французам), якія насыпалі гару шапкамі ці ботамі. У паданнях звычайна ўказваецца, што царква правалілася ў час службы, і бытуюць павер’і, што нібыта ў нядзелю (або ў якоенебудзь свята), калі прыкласці да зямлі вуха, можна пачуць гукі званоў. У паданнях пра закапаныя скарбы часцей за ўсё прысутнічае каштоўны (сярэбраны) посуд, грошы ці карэта з золатам. Гаворачы пра месца бітвы, звычайна згадваюць «старадаўнюю вайну», вайну са шведамі, французамі ці бойку князёў. Узвядзенне гарадзішчаў прыпісваецца польскім каралям, езуітам, царыцы Кацярыне II, каралеве Боне і інш. Напрыклад, у в. Лужкі Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласці расказваюць, што гарадзішча засна
5
ваў ваявода Жаба. У г. п. Свір Мядзельскага раёна наоод лічыць, што гарадзішча насыпана салдатамі польскага караля Жыгімонта. У Ашмянскім раёне адно з гарадзішчаў нібыта ўзведзена ў 1812 г. па загаду рускага генерала, прычым зямлю салдаты насілі ботамі.
Шматлікія паданні існуюць і пра паходжанні гарадоў. Напрыклад, згодна паданням, Мінск быў заснаваны асілкам Менескам, які быццам бы прыйшоў з Польшчы, Пружаны — каралевай Бонай, Тураў — князем Турам, Брэст — купцом, які заблудзіўся, і інш.
Асаблівую цікавасць уяўляюць назвы і паданні, з якіх ланцужок цягнецца ў часы язычніцтва і дазваляе ў некаторых гарадзішчах бачыць месцы капішчаў. Напрыклад, у г. п. Свір гарадзішча вядома пад назвай Капішча Перуна, каля Нясвіжа — Перунова гара. Пра нясвіжскую гару існуе паданне, што там стаяў княжацкі замак, які згарэў ад удару маланкі. Надзвычай цікавае паданне вядома пра гарадзішча, што паблізу в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна. Згодна паданню, у паўднёваўсходнім куце пляцоўкі гарадзішча ў поўдзень і ў поўнач збіраліся д’яблы і пелі пасквільныя песні. Паблізу ж, на «Страпчым Перавозе», часта здараліся забойствы і рабункі, а ў суседняй карчме, на гары, падарожнікам прадавалі чалавечае мяса. За такое ксёндз разам з насельніцтвам пракляў гэтую мясцовасць і тады тут утварылася яма, што вяла ў бездань, з якой часамі дано&іліся рыканне жывёл і д’ябальскія стогны. Пасля гэтага ўсе мясцовыя жыхары разбегліся і пасяліліся ў іншых месцах.
У Мастах у Гродзенскай вобласці вядома паданне, нібыта ў пячоры жыў пустэльнік, які існаваў за кошт міласціны на суседняй дарозе. Звычайна ён выходзіў на дарогу са сваім столікам і маліўся каля яго, пакуль не заўважаў, што хтонебудзь набліжаецца па дарозе, а тады бег у лес, пакідаючы столік на дарозе. На гэты столік людзі і складалі свае ахвяры пустэльніку.
3 прыведзеных паданняў вынікае, што гэтыя помнікі звязаны з месцамі адпраўлення язычніцкіх культаў. У першым выпадку «збіраліся д’яблы і пелі пасквільныя песні». Прысутнасць ксяндза, які змагаўся з людажэрствам (чалавечымі ахвярапрынашэннямі), сведчыць пра тое, што паданне адлюстроўвае падзеі першых стагоддзяў прыняцця хрысціянства, часоў, калі знішчаліся язычніцкія капішчы. У другім паданні прысутнасць стала для ахвярапрынашэнняў і пустэльніка можна параўноўваць 6
з месцам язычніцкага капішча і яго святаром. 3 месцамі правядзення язычніцкіх святаў можна звязваць і тыя гарадзішчы, у паданнях аб якіх гаворыцца, што яны рабіліся для гулянняў і там уладкоўваліся балы.
У гэтай сувязі цікавасць уяўляюць назвы гарадзішчаў накшталт Чортава Гара, Чортаў Гарадзец, Дымакуры, Капавішча і інш.
Мал. 1. Распаўскіджваіше назваў Гарадок і Замак для гарадзішчаў
Самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца назвы гарадзішчаў Гарадок, Гарадзішча, Гарадзец. Картаграфаванне такіх назваў паказала, што мікратапонім Гарадок бытуе ў асноўным ва ўсходняй Беларусі, а астатлія распаўсюджаны даволі раўнамерна па тэрыторыі рэспублікі. Заўважаецца і такая з’ява, калі назвы археалагічных помнікаў замацоўваюцца за населенымі пунктамі. Напрыклад, у г. п. Гарадзішча на Брэстчыне ва ўрочышчы Гарадок знаходзіцца археалагічны помнік — рэшткі ўмацаванага паселішча (гарадзішча). Ёсць і назвы вёсак Гародня, Гарані, Гуры і інш. Асабліва шмат назваў вёсак
7
Гарадзішча і Гарадок на Віцебшчыне. Наогул назва Гарадзішча шырока распаўсюджана і ў іншых месцах Усходняй Еўропы — у Кіеўскай, Наўгародскай, Уладзімірскай абласцях, Прыураллі1. Часта назвы Гарадок і Гарадзец маюць дапаўнснні — Ніжні Гарадок, Малы Гарадок, Асінгарадок, Мсцібаў Гарадок і інш. Дарэчы, назва Мсцібаў Гарадок сустракаецца ў дакументах XV— XVI стст. Мікратапонімы тыпу Гародна, Гарадкі, Гарадцы, Гарадзінка сустракаюцца ў дакументах XV—XVII 1 стст. Так, ужо ў XV ст. Полацкае гарадзішча ў дакументах запісана як Стары Горад або Старое Гарадзішча^, У дакументах ХУІІ ст., якія тычацца межавання зямель, як арыенціры ўказваюцца, напрыклад, Гарадок на Ушачы, Малы Гарадок, Гарадзец, Гарадзішча і інш*. Даволі часта сустракаюцца гарадзішчы пад назвамі Гара ці Гара з рознымі дапаўненнямі, як, напрыклад, Чорная Гара, Французская Гара, Шведская Гара, Мартынава Гара, Дзявочая Гара і інш.
У заходнім Палессі сустракаюцца назвы гарадзішчаў гРУДа>. гРУдок, Грудкі, а таксама Востраў, Выспа. Для паўднёвай Беларусі характэрныя назвы Акоп, Акопы, Акопішча, для паўночнай — Батарэя. 3 назвамі Акоп звязаны паданні, у якіх расказваецца, што на гэтым месцы адпачывала і абедала імператрыца Кацярына II разам са сваім войскам, а калі яны адыходзілі, то закапалі тут шмат грошай і посуду.
На тэрыторыі Беларусі зафіксавана восем гарадзішчаў з назвамі Талерка (Тарэлка). Гэтыя помнікі адносяцца да ранняга жалезнага веку і да эпохі феадалізму. Амаль усе гарадзішчы маюць валы і равы. Сярод мясцовага насельніцтва лічыцца, што такую назву гарадзішчы атрымалі ад падабенства з посудам — талеркай. Хутчэй за ўсё так і ёсць. Назва посуду «талерка» з’явілася не раней XVI ст4. Такім чынам, назва гарадзішча магла ўзнікнуць таксама не раней XVI ст. На Браслаўшчыне адно з гарадзішчаў носіць назву Тарылава. Яно без валоў і равоў. Пра гэты помнік вядома паданне, згодна якому ў гары закапаны каштоўны посуд.
На паграніччы з Літвой зафіксаваны балцкія назвы гарадзішчаў накшталт Пакальніс, Піля, Пілікала. Такія назвы паходзяць ад літоўскага слова «пілікальніс», што значыць гара, гарадзішча.
Па ўсёй Беларусі ёсць назвы гарадзішчаў або іншых помнікаў — Прыстань. Такія назвы, як правіла, сустра8
каюцца на гандлёвых шляхах. Напрыклад, на адным з гарадзішчаў з такой назвай каля в. Хільчыцы Жыткавіцкага раёна па паданні стаяў горад, побач было мора і да горада падыходзілі караблі.
Некалькі гарадзішчаў на Палессі называюцца Рудавец. Такія назвы хутчэй за ўсё можна звязваць з месцамі здабычы балотнай руды. Часта сустракаюцца назвы гарадзішчаў Замак і да яе падобныя — Замкавая Гара, Замчышча, Замкавішча, Замэчак, Замчыска. Гарадзішчы з такімі назвамі распаўсюджаны на лініі Брэст — Віцебск. Часцей за ўсё гэтыя помнікі маюць культурныя пласты феадальнай эпохі. Прычым для помнікаў позняга сярэднявсчча характэрныя казвы Замчышча, Замкавішча. Наогул, слова «Замак» было перанята з польскай мовы і яго з’яўленне на тэрыторыі Усходняй Еўропы лічыцца познім5. Але адносна тэрыторыі Беларусі можна гаварыць пра з’яўленне такога наймення ўжо ў XIV ст. Паводле М. Стрыйкоўскага, князь Альгерд у Віцебску ўмацаваў Верхні замак мураванай сцяной і баштамі і прыаздобіў яго палатамі. Адносна да ўмацаванняў часоў Лівонскай вайны на Віцебшчыне слова замак мела ўжо афіцыйнае значэнне6. Слова замак сустракаецца ў дакументах XVII ст. Напрыклад, у дакументах 1694 г. каля Брэста ўжо згадваецца гарадзішча пад назвай Старое Замчыска7.