Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 59с.
Мінск 1993
5. ПАВЕР’! ПРА ПОМНІКІ ДАУНІНЫ
Людзі здаўна не толькі назвамі адзначалі помнікі археалогіі, але складалі розныя паданні пра іх, а таксама ўзнікалі шматлікія павер’і. Як адзначалася, часта гарадзішчы звязваюць з храмам або горадам, якія праваліліся, і таму не выпадкова ўзніклі павер’і, што, калі легчы на зямлю і прыкласці вуха, можна пачуць званы. Пра гарадзішча каля в. Варганы ў Докшыцкім раёне гавораць, што тут нібыта зарыта шмат зброі і нейкі скарб, які з’яўляецца ў розных вобразах. Жыхары в. Сарокі Пастаўскага раёна лічаць, што ў гарадзішчы ёсць патайныя дзверы, якія вядуць у склеп, дзе шмат зброі і залатых манет. 3 сарокскага склепа вядзе падземны ход у такі ж склеп гіад насыпам Гарадок. Наогул паданні пра падземныя хады паміж гарадзішчамі (замкамі) даволі частыя.
Асабліва шмат павер’яў звязана з курганамі і сакральнымі валунамі. Яшчэ ў пачатку XX ст. этнографамі зафіксаваны выпадкі ўпрыгожвання курганоў зелянінай і ваджэння вакол іх карагодаў. Таму не выпадкова, пэўна, і захавалася назва адной з курганных груп на Лепельшчыне — Карагодзіца. У этнаграфічнай літаратуры неаднаразова адзначалася, што на Радаўніцу, перш чым ісці на магілы сваіх блізкіх, калі побач былі курганы, людзі заўжды заходзілі на іх і пакідалі там ежу. Звычайна разбівалі расфарбаванае яйка і закопвалі яго да палавіны ў зямлю1.
Трэба падкрэсліць, што на Беларусі вядомы выпадкі насыпання курганоў у познім сярэднявеччы. Прычым у некалькіх курганах знойдзены пахаванні з манетамі XVI ст.2 Акрамя таго, пры раскопках курганоў археолагамі фіксаваліся сляды трызнаў розных стагоддзяў, а таксама пазнейшыя ўпускныя пахаванні ў курганныя насыпы (часам адразу па некалькі пахаванняў). Часта на курганных групах размяшчаюцца сучасныя могілкі. У Сснненскім
раёне нават вядома вёска, якая поўнасцю размешчана на курганніку з вялікіх насыпаў. Курганныя насыпы выкарыстоўваюцца пад скляпы. Гэты выпадак уяўляе сабой выключэнне з правіл ушанавання курганоў. Другі такі выпадак зафіксаваны Е. Р. Раманавым: у Падняпроўі ў с. Саланом курганы знаходзіліся на агародах і нават на вуліцы. У канцы XIX ст. яны былі разараны3. Гэта сведчыць пра тое, што тут хутчэй за ўсё калісьці адначасна змянілася насельніцтва, якое не ведала традыцый былых жыхароў. Добра вядомы падобныя выпадкі, звязаныя з адміраннем назваў і паданняў пра помнікі даўніны ў тых мясцінах, дзе нават пасля Вялікай Айчыннай вайны адбылася змена насельніцтва.
[Ужо гаварылася пра паданні, звязаныя з курганамі — часцей за ўсё гэта магілы воінаў на месцы бітвы. Паданні дапаўняюцца яшчэ і павер’ямі. Напрыклад, у Лідскім раёне пад аднымі курганнымі насыпамі нібыта пахаваны воіны, якія загінулі ў час шведскай вайны. Павер’е звязана з тым, што ў поўнач тут пяюць пеўні і з’яўляюцца вартавыя салдаты.
На Гродзеншчыне вядомы курган пад назвай Кудычка, дзе, паводле падання, пахаваны памерлы гвалтоўнай смерцю. Праходзячы каля кургана, людзі звычайна кідалі на яго камяні, палкі, іншыя рэчы. Лічылася, што, калі не зрабіць гэтага, магло здарыцца штонебудзь нядобрае. Аналагічнае павер’е звязана і з курганом Жаніхоўшчына, які знаходзіцца таксама на Гродзеншчыне. Згодна паданню, на месцы кургана сустрэліся два вяселлі і ні адно не захацела ўступіць дарогу другому. Адбылася бойка, падчас якой быў забіты адзін з жаніхоў, і над яго магілай насыпалі курган. Людзі, якія праходзілі каля кургана, кідалі на яго трэскі, салому, траву. Нібыта ўсё накіданае спальвалася выпадковымі прахожымі або самім нябожчыкам, які часам з’яўляецца на кургане.
УДІастаўскім раёне пра адзін з курганных могільнікаў расказваюць, што нібыта там часта бачаць боты або чаравікі, якія пераскокваюць з кургана на курган, калі да іх блізка падысці. У Дзяржынскім раёне бытуе павер’е, іГгодна якому ноччу на самым высокім кургане з’яўляецца вялізны куфар.
ПІматлікія павер’і існуюць ; пра старыя могілкі з каменнымі надмагіллямі і каменнымі крыжамі. Напрыклад, у в. Іжа Вілейскага раёна ёсць сляды могілак з каменнямі. Людзі лічаць, што камяні пакладзены на магілы для аба
31
роны ад мядзведзяў, якія нібыта прыходзяць сюды разрываць пахаванні. Пра адны з могілак на Міншчыне расказваюць, што там стаяла царква і адзін селянін забраў з разваленай царквы бервяно. Пасля гэтага кожную ноч яго пачалі турбаваць нябожчыкі, і ён быў вымушаны адвсзці бервяно назад. Месца гэтых могілак лічылася недатыкальным.
Мал. 6. Святы камснь, ці Божы Слядок, каля в. Крамянец Лагойскага раёна Мінскай вобласці
Асабліва часта павер’і звязаны з сакральнымі валунамі. Часткова пра іх ужо ішла размова. У большасці выпадкаў лічыцца, што «святыя» камяні дапамагаюць ад хвароб. Нібыта іншы раз дастаткова дакрануцца да каменя, узяць з яго мох або адбіць кавалачак каменя і змалоць у парашок. Па павер’ях, часцей за ўсё хваробы лечыць дажджавая вада, якая накопліваецца ў выемках. У адных выпадках яна дапамагае ад галаўных боляў, у другіх — лечыць вочы, у тоэціх — дзіцячы коклюш, пярэпалахі, ліхаманку і інш. Камяні, якія былі на полі яшчэ ў 30я гады XX ст. каля в. Пярэжыр Пухавіцкага раёна і называліся Дзям’ян і Мар’я, вылечвалі паралітыкаў, храмых і глухіх. Да іх ішлі людзі з дальніх губерняў і неслі шмат ахвяр — сувоі, воўну, цялят, парасят. Дзяўчаты, просячы ў каменя паслаць ім добрага жаніха, прыносілі пярсцёнкі і пацеркі. У в. Таль Любанскага раёна камень валодае гаючай сілай ад усіх хвароб менавіта ў маладзіковую нядзелю. Ад усіх хвароб абараняюць і каменныя крыжы ў басейне Прыпяці. Гэтыя крыжы, згодна павер’ям, прыплылі з Кіева.
Часта сустракаюцца камяні, якія нібыта вылечваюць жывёл. Напрыклад, каля Мінска (Крыжоўка) камень пад назвай Волас лячыў амаль усіх хатніх жывёл. Адзін са следавікоў на Пружаншчыне «лячыў» барадаўкі як у чалавека, так і ў жывёл. Цікавае павер’е пра камяні Быкі існуе на Чэрвеньшчыне: калі біць па гэтым камені, з яго пойдзе кроў. Пра каменны крыж недалёка ад Палачанаў паблізу Маладзечна расказваюць, што адзін чалавек, праходзячы каля крыжа, не памаліўся і аслеп за гэта. На наступны дзень яго прывялі да крыжа, ён памаліўся і крыж вярнуў яму зрок. У в. Шылавічы на Слонімшчыне каменьследавік дапамагаў ад галаўнога болю, але пасля таго, як адна жанчына памачыла ўзятай са «слядка» вадой вочы сваёй сабачцы, камень згубіў цудадзейную моц. Пра камень каля в. Багданава на Браслаўшчыне бытуе павср’е, што там часта з’яўляецца агонь. У нашы дні можна пачуць, што людзі бачаць часам на камсні старэнькую, якая сядзіць там з вялізным мехам.
Мал. 7. Каменны крыж на месцы іюзнссярэднявечных могілак Галодны могільнік каля в. Бабруйшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці
Да многіх камянёў і каменных крыжоў яшчэ да нядаўняга часу па царкоўных святах адбываліся хрэсныя хады. Каля камянёў людзі маліліся, цалавалі камень і складалі ахвяры. Да некаторых камянёў хадзілі на Сёмуху, на Радаўніцу, да іншых — у маладзіковы тыдзень ці на Юр’я. На Яна каля некаторых камянёў збіралася моладзь і наладжвала танцы.
32
33
Часта над паклоннымі камянямі ўзводзіліся капліцы і нават храмы і кляштары. Вядома, напрыклад, што ў XVII ст. у Барысаўскім касцёле знаходзіўся каменьследавік, які быў прынесены з лесу разам з іконай Прасвятой Багародзіцы.
Наогул частыя выпадкі пераносу культавых камянёў з аднаго месца на другое. Так, былі перанесены следавікі з балота на могілкі каля в. Сянежычы на Навагрудчыне, в. Пеклічы на Любаншчыне. Прычым у Пеклічах расказваюць, што камень прысніўся адной хворай, якая потым датыкнулася да яго і атрымала выздараўленне. Нібыта пасля гэтага камень і перанеслі на могілкі. Цікавы лёс каменя з малюнкам каля в. Шайбакполе ў Шчучынскім раёне. На гэтым камені былі выбіты схематычная выява каня, рашотка I страла. Мясцовы памешчык загадаў збіць малюнак і устанавіць камень на магіле сваёй жонкі. У в. Ульянавічы на Сенненшчыне ў канцы XIX ст. у лесе знайшлі каменнага ідала і таксама паставілі яго на могілках. Часта бывала, што знойдзеных дзенебудзь у зямлі старажытных каменных ідалаў уладкоўвалі ў капліцах або пры дарогах замест каталіцкіх ці ўніяцкіх святых. Амаль да нашага часу такія ідалы дастаялі каля вёсак Грабаўцы і Залуззе ў Жабінкаўскім раёне.
У розных месцах Беларусі зафіксаваны выпадкі, калі сакральныя валуны траплялі ў фундаменты хат або гаспадарчых пабудоў. Так, камень з надпісам каля в. Старое Рачына на Падзвінні ў XIX ст. быў выкарыстаны для падмурка хаты. Каменьследавік (са следам зайца) у Мёрскім раёне таксама быў уключаны ў падмурак хаты. Адзін з камянёў (Дзям’ян і Мар’я) каля в. Пярэжыр на тэрыторыі Пухавіцкага раёна яшчэ ў 30я гады ўмуравалі ў сцяну склепа. Здаралася, што камяні потым вярталі на сваё першапачатковае месца. Так, у адной вёсцы чалавек паклаў каменьследавік у падмурак хаты, а яна згарэла. Пасля гэтага, каб не было больш няшчасцяў, гаспадар вярнуў камень на мссца. Расказваюць, што адзін чалавек звёз на продаж каменны крыж і пасля гэтага ў яго пачалі балець ногі. Ён выздаравеў толькі пасля таго, як адвёз крыж на месца.
Пра ўшанаванне народам камянёў сведчаць і такія даныя. У канцы XIX ст. халя п. Рудабелкі (г. п. Акцябрскі) паліцыя разбіла Святы Камень. Людзі пазбіралі яго кавалачкі і зноў склалі камень у першапачатковай форме і туды пачало ісці значна больш паломнікаў. У 20—30я 34
гады — часы татальнай барацьбы з рэлігійнымі вераваннямі — камяні, якім пакланяліся, вельмі часта разбівалі, але народ іх зноў складаў і ім надавалася яшчэ большая цудадзейная моц. Вялікай сілай пачыналі валодаць нават маленькія кавалачкі такіх камянёў.
Шмат павер’яў бытуе пра каменныя крыжы. Яны ставіліся ў гонар збаўлення ад розных няшчасцяў, для абароны ад ворагаў і ад эпідэмій. Яшчэ ў часы Вялікай Айчыннай вайны па краях вёсак ставіліся крыжы ад немцаў. Напрыклад, вядома, ш о каменны крыж, які яшчэ ў еярэдзіне XIX ст. стаяў на Аляксандраўскай плошчы ў Мінску, нібыта аберагаў жыхароў бліжэйшых дамоў ад эпідэмій, пажараў і іншых няшчасцяў. Часта ў народзе лічаць, што пад крыжамі закапаны скарбы, якія былі вывезены французамі ў 1812 г. з Масквы.
Даўжэй за іншыя захаваўся звычай ахвярапрынашэнняў культавым валунам. Яшчэ нядаўна многім следавікам насілі лён, шэрсць, сувоі, ежу, ставілі свечкі. Напрыклад, калісьці да каменю каля п. Рудабелкі неслі масла, каменю на мінскім капішчы (на беразе р. Свіслач) — мёд, малако, віно, каменнаму крыжу ў Палачанах — мёд і яйкі. Крыжам часта ахвяравалі рушнікі, хусткі, стужкі і лампадкі, спецыяльна зробленыя фартушкі з вышыванымі або выразанымі крыжыкамі. У наш час захаваўся звычай насіць каменным крыжам і камяням манеты, кветкі і зеляніну. Каля культавых камянёў можна і зараз убачыць побач драўляныя крыжы. Часам на камянях ставіліся іконы.