Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 59с.
Мінск 1993
Даволі распаўсюджаныя назвы Французская Гара і Французскія Магілы. Такія назвы ў асноўным характэрныя для цэнтральнай і паўночнай Беларусі, што зразумела, паколькі ўзнікненне звязана з гістарычнымі падзеямі 1812 г. Разам з назвамі Французскія Магілы сустракаюцца і такія, як Напалеонаўскія Магілы, Французскі Склад, Напалеонаўскія Валатоўкі, Напалеонаўскія ■ " Капцы і інш.
Нягледзячы на шматлікасць назваў, звязаных з французамі, усё больш распаўсюджаны паданні не пра французаў, а менавіта пра шведаў. Такія паданні сустракаюцца нават пра тыя помнікі, назвы якіх не звязаны са шведамі. Хутчэй за ўсё гэта тлумачыцца тым, што паданні ўзніклі яшчэ ў XVII—XVIII стст., у часы шведскапольскай вайны і Паўночнай вайны. Пасля 1812 г. на археалагічныя мікратапонімы напластаваліся назвы Французскія Магілы або Французская Гара, а многія паданні пра шведаў дажылі да нашага часу. Напрыклад, пра адно з гарадзішчаў на Маладзечыншчыне вядома паданне, што нібыта ў час шведскай вайны, калі праходзілі войскі, яно было абрана каралём для адпачынку. Яго салдаты, каб схаваць караля ад вачэй мясцовага насельніцтва, абгарадзілі гэтае месца на час абеду валам, для якога зямлю нанасілі шапкамі. Пра ваўкавыскае гарадзішча Шведская Гара расказваюць, што яно пабудавана шведамі ў час вайны з рускімі. Прычым зямлю насілі шапкамі. Шведы далі клятву, што гарадзішча можна будзе разбурыць толькі тады, калі зямля будзе шапкамі перанесена на былое месца. Па іншаму варыянту падання, пры захопе шведамі Ваўкавыска быў забіты вялікі шведскі ваеначальнік. Шведы пахавалі яго і магілу насыпалі шапкамі.
25
У Шклоўскім раёне вядома паданне, згодна якому гарадзішча — гэта шведскія рэдуты, на якіх у час Паўночнай вайны стаялі гарматы. Пра курганы каля Смаргоні расказваецца, што на гэтым месцы адбылася першая сустрэча шведаў з рускімі. Тут шведскі кароль Карл XII меркаваў даць генеральную бітву. Для гэтага шведы пачалі насыпаць бугры, але рускія разладзілі гэтую справу, і Карл XII падаўся на Палтаву. У многіх мясцінах бытуюць паданні, што ў курганах пахаваны рэшткі шведскага войска пасля Палтаўскай бітвы (1709 г.) або што курганы — гэта магілы, якія засталіся пасля бітвы шведаў з саксонцамі. У в. Скварцы на Дзяржыншчыне (Койданаўшчына) расказваюць, што ў кургане пахаваны швед, які выразаў усю вёеку, а потым згубіў рукавіцы і так да гэтага часу па начах ходзіць і шукае іх.
Мал. 5. Курганны могільнік I Валатоўкі каля в. Перавоз Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці
На тэрыторыі паўднёвай Беларусі даволі шматлікія мікратапонімы Татарская Гара, Татарскія Магілы, Татарскія Могліцы і інш. Ёсць назвы Турэцкая Гара, Турэцкія Магілы. Адзін з курганных могільнікаў на Сенненшчыне народ звязвае з татарамі (белымі фараонамі), але называе іх Шведскія Магілы. Назвы, звязаныя з татарамі, у асноўным з’явіліся, відаць, не раней XV ст. Наогул, татары на Беларусі вядомы з 1397 г. Яны былі ўзяты ў палон і прывезены Вітаўтам на Беларусь і Літву. Тут атрымалі зямлю і неслі службу ў войску Вялікага князя Літоўскага. Перасяленні татар былі і пазней. Вядома, 26
што ў перыяд з 1474 па 1569 г. крымскія татары зрабілі 15 паходаў на землі Вялікага княст;ва Літоўскага. Прычым у двух паходах (1532 і 1551 гг.) прымалі ўдзел і туркі8. Напрыклад, каля Капыля курганы завуць Татарскія Магілы, але паданне звязвае іх з бойкай Радзівіла з князем Міхаілам Глінскім. У паданні гаворыцца, што ў Слуцку жыў князь Алелька і была ў яго дачкакрасуня Анастасія.У яе закахаўся князь Міхаіл Глінскі, а таксама адзін з Радзівілаў. Радзівіл, ведаючы пра каханне Глінскага, паслаў супраць яго войска і разбіў войска Глінскага. Такое паданне магло ўзнікнуць толькі пасля 1507 г. — году паўстання беларускіх і ўкраінскіх феадалаў пад кіраўніцтвам М. Глінскага, які ўцёк у Маскву.
Зафіксаваны таксама такія назвы курганоў, як Саксонскія, Крыжацкія, Сувораўскія, Маскоўскія, Кітайскія, Японскія і Мікалаеўскія Магілы. Мяркуючы па назвах, лёгка вызначыць, калі яны ўзніклі, а часта нават можна звязаць іх з канкрэтнымі падзеямі. Цікавае паданнс і сёння бытуе пра гарадзішча з назвай Таўкач (ці Таўкачык) каля в. Гаравыя каля Полацка. Згодна паданню, на гары ў даўнія часы жыло адно племя. На супрацьлеглай гары (Чортавай Гары) жыло другое племя. Гэтыя плямёны пастаянна былі не ў ладах. Назву Чортавай Гары народ тлумачыць тым, што воіны племені, якое жыло там, насілі шлемы з рагамі. У гэтым паданні можна ўгледзець адгалоскі падзей XIVct., калі да Полацка часта даходзілі войскі крыжакоў (1333, 1366, 1374 гг. і інш.)9. . 3 адлюстраваннем многіх гістарычных падзей звязаны
назвы і паданні пра сакральныя камяні. Так, на Мёршчыне на адным з камянёў абедалі французы. Цікавае паданне бытуе пра камень са знакамі паблізу Асіповіч. Расказваецца, што ў гэтай мясцовасці праходзіў французскі генерал з войскам. Ён заўважыў камень, ударыў яго шабляй і сказаў, што калі камень разаб’ецца,то быць ■ яму ў Маскве. Ад удару камень расшчапіўся на 12 частак, і ў памяць пра гэта генерал загадаў выбіць знакі. Многія кймяні, па паданнях, азначаюць шведскую мяжу ці знакі на камякях указваюць, куды накіраваліся шведы. Многія камяні з крыжамі ў народзе лічацца адзнакамі Ж месцаў бітваў рускіх са шведамі. Часта можна пачуць паданні пра каменнкя крыжы, нібы яны пастаўлены на месцы магілы шведскага князя або якоганебудзь генера| ла, забітага падчас шведскай вайны. Напрыклад, каля ; воз. Сялява (Круцскі раён), па паданнях, пад Мака
27
раўскім і Маісееўскім крыжамі пахаваны рускія палкаводцы, пад крыжам Скарпіён — французскі палкаводзец.
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ IГІСТАРЫЧНЫЯ АСОБЫ
Назвы многіх археалагічных помнікаў адлюстроўваюць імёны гістарычных асоб. Гістарычныя асооы часта фігуруюць і ў паданнях10. Некалькі помнікаў звязана з імем Рагнеды: Магіла Рагнсіы ці Замэчак Рагнсды каля Заслаўя, Рагнедзін Курган у Расонскім раёне, Вілейскім раёне і нават каля г. Краславы (усходняя Латвія). У Расонскім раёне Рагнедзін Курган (гарадзішча) яшчэ завуць Гара Рагвалода і Рагнсды. Па паданню, тут пахаваны загінуўшыя ў бітве Рагвалод і Рагнеда. У Заслаўі Замэчак Рагнеды (гарадзішча) таксама лічыцца Магілай Рагнеды, а ў іншых выпадках назвы звязваюцца з замкам Рагнсды.
Многія помнікі даўніны звязаны з імсм каралевы Боны, якая праславілася правядзеннем аграрнай рэформы ў канцы 40х гадоў XVI ст. Бона была жонкай Вялікага князя Літоўскага і караля ДІольшчы Жыгімонта Старога і маці Жыгімонта II Аўгуста. Бона імкнулася ўзмацніць уладу вялікага князя. Яна выкупляла дзяржаўныя землі, што былі ў заставс, набывала маёнткі прыватных уласнікаў, увяла новыя нормы землекарыстання і павіннасцей, садзейнічала каланізацыі сялянамі неаСвоеных зямель. Паданні, звязаныя з Бонай, распаўсюджаны менавіта ў тых месцах, дзс былі яе ўладанні (Клецк, Пінск, Рагачоў і інш.). Напрыклад, у Ваўкавыскім раёнс пра гарадзішча, якрс знаходзіцца ва ўрочышчы Акопы, расказваюць, што там стаяў палац пані Бэні (Боны). Ен быў разбураны ў час вайны з палякамі. 3 тых часоў тут нібы кожную ноч можна пачуць плач, часамі ўбачыць агонь, які пры набліжэнні чалавека раптам знікас. 3 сынам Боны Жыгімонтам II Аўгустам звязана паданне пра каменны крыж каля в. Зачысце Барысаўскага раёна. Згодна паданню, ён у час вайны з Жыгімонтам II Аўгустам нібыта азначаў мяжу.
У паданнях часта фігуруе і польскі кароль Стэфан Баторый. Напрыклад, каменны крыж каля в. Вітунічы Докшыцкага раёна звязваецца з месцам абеду Стэфана Баторыя, а каменны крыж каля в. Даўгінава Вілейскага раёна нібыта быў пастаўлены Баторыем. Акрамя таго, вядомы гарадзішчы Карлаўка ці Лізавеціна Гара, Пят28
роўскі Вал, Каціна Гара, Акопы Кацярыны, Замак Галіцына, Авідзіева Гара, курганы — Курганы Пятра I, Напалеонаўскія Курганы, Акоп Кацярыны, Кацярынін Курган, Махноўскія Курганы (Махно закапаў золата), камяні — Камень Напалеона, Камень, дзе быў штаб Баграціёна, Камень Іасафата Кунцэвіча, Камень Марыны Мнішак, Камень «Нага Пятра», каменныя крыжы — Кацярынінскі Крыж і інш. Асабліва часта ў назвах і паданнях выступае Кацярына II, якую ў народзе звычайна называюць Кацярынай Вялікай. Напрыклад, у Слонімскім раёне бытуе паданне, што адна з курганных груп насыпана ў час нейкай вайны ў гады праўлення Кацярыны Вялікай. Пра гарадзішчы, назвы якіх звязаны з Кацярынай II, або пра гарадзішчы з назвамі Акоп, Акопы, Акопішча звычайна расказваюць паданні, згодна якім на гэтым месцы абсдала Кацярына II з войскам, і калі адыходзіла, то закапала тут грошы і посуд. Кацярынаасілак таксама часта выступае ў паданнях і казках. У в. Бяздзедавічы каля Полацка ў XIX ст. было запісана паданне, дзе персанажамі адначасна выступаюць Стэфан Баторый і Кацярына II. Тут расказвасцца, што гэтым краем калісьці валодаў Батура, а як даведалася пра гэта «асілак Кацярына», то сабрала рускае войска і на гэтым месцы сустрэла польскую раць Батуры, разбіла яе рэшткі і пагнала за Дзвіну.
У адрозненне ад іншых раёнаў Усходняй Еўропы на Беларусі мала зафіксавана археалагічных мікратапонімаў, звязаных з Пятром I, нягледзячы на тое што Пётр I бываў у Мінску, Полацку, Копысі і іншых месцах, а каля в. Лясная на Магілёўшчыне адбылася знакамітая бітва падчас Паўночнай вайны (1708 г.). Але ж Пётр I быў гаспадаром суседняй дзяржавы, якая ў час Паўночнай вайны пакінула на Беларусі страшэнныя разбурэнні. Пётр I бываў на Беларусі ў 1701 —1704 гг. з вялікім войскам, калі ішоў на дапамогу польскаму каралю Аўгусту II супраць шведаў. У 1705 г. Пётр I разам з царэвічам Аляксеем Пятровічам і войскам прыехаў з Суража па Заходняй Дзвіне ў Віцебск, дзе быў чатыры дні. Затым па Заходняй Дзвіне праз Бешанковічы прыбыў у Полацк. У лагеры пад Полацкам ён выдаў маніфест да Варшаўскага сейму пра ўступленне рускіх войск у Літву. Будучы ў Полацку, войскі Пятра I грабілі Сафійскі сабор, які быў у той час уніяцкім, здзекаваліся з полацкіх манахаў. 3 Полацка рускія войскі пайшлі праз Глыбокае і Міхалішкі ў Вільню^1.
29
Разам з вядомымі гістарычнымі асобамі ёсць і назвы помнікаў Князь, часта з дапаўненнямі — КнязьКамень КнязьБрод або Княгінка, Княжына. Сустракаюцца і простанародныя назвы—імёны, асабліва ў адносінах да адзіночных курганоў (Алсніна Магіла) і камянёў (Дзям’ян і Мар’я, СцёпКамснь, Адамаў Камень, Цітаў Камень, Федзькін Крыж, Васькаў Камень, Камснь Міхалка і інш.).