• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў  Людміла Дучыц

    Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 59с.
    Мінск 1993
    30.72 МБ
    Цікавае паданне і пра так званы Рагвалодаў Камснь з надпісам каля в. Дзятлава на Аршаншчыне. Згодна аднаму варыянту, на гэтым месцы адбывалася бітва паміж Рагвалодам і Друцкімі князямі, згодна другому — Рагвалод, вяртаючыся з паходу, адпачываў на гэтым месцы са сваёй дружынай і тут яму сніліся нябожчык бацька Барыс і брат Глеб4.
    Шмат сустракаецца ў рэспубліцы камянёў з высечанымі на іх крыжамі, а таксама каменных крыжоў. Многія з іх знаходзяцца на могілках, але сустракаюцца і на перакрыжаваннях шляхоў, на месцах бітваў, у памяць знамянальных падзей. Каля воз. Сялява тры крыжы — Макараўскі, Маісееўскі і Скарпіён. Згодна паданням, пад першымі двума пахаваны рускія генералы, пад крыжам Скарпіён — французскі генерал. Крыж у Заслаўі нібыта быў пастаўлены на месцы забойства нейкага Федзькі, якога па дарозе забілі рабаўнікі, каб адабраць грошы, якія ён атрымаў за прададзеную карову. 3 крыжам у в. Мішневічы Шумілінскага раёна звязана паданне пра трагічнае каханне і інш.
    На востраве воз. Дрысвяты на Браслаўшчыне ляжаць крыжы. У нашы дні можна пачуць паданне, што калісьці
    19
    на гэтым месцы вялікай княгіняй Аленай Іаанаўнай быў пабудаваны храм у гонар трох святых — Святога Васіля, Вялікага Грыгорыя Багаслова і Іаана Златауста. Крыж, які ў XIX ст. стаяў у Мінску на Аляксандраўскай плошчы, нібыта абараняў жыхароў ад эпідэмій, пажараў і іншых няшчасцяў.
    Многія камяні звязваюцца з гістарычнымі асобамі: камень, дзе абедаў Напалеон, дзе стаяў штаб Баграціёна, Камень Марыны Мнішак, Кацярынінскі Крыж і інш.
    4.	АГУЛЬНАЕ Ў НАЗВАХ I ПАДАННЯХ
    СУВЯЗЬ ПОМНІКАЎ АРХЕАЛОГП
    3 ЯЗЫЧНІЦКІМІ КУЛЬТАМІ
    Для гарадзішчаў і курганоў цікавымі з’яўляюцца назвы накшталт Дзявочая Гара ці Дзявочыя Магілы. Дзевінай Гарой калісьці называлася гарадзішча ў Полацку. Пра мсціслаўскае гарадзішча Дзявочая Гара яшчэ і сёння можна пачуць паданне, згодна якому на гары даўнымдаўно жыў багаты пан і ў яго ад зары да зары працавалі адны толькі маладзенькія дзяўчаты. Аднойчы ён загадаў нанасіць у прыполах з рэчкі пяску на цэлую горку. Шмат гадоў працавалі дзяўчаты. Многія з іх вават памерлі ад непасільнай працы. Па іншаму варыянту падання, мсціслаўскас гарадзішча было насыпана дзяўчатамі за адну ноч у час якойсьці вайны.
    На Дзявочай Гары (Дзевяці—Гары) паблізу Маладзечна знаходзіцца курганная група і паклонны камень, які завецца Адамаў Камснь. У паданні расказваецца, што два хлопцы былі закаханы ў адну дзяўчыну. Яна не ведала, каго выбраць, і сказала, што той, хто першы ўзбяжыць на гару, стане яе мужам. Першым узбег Адам, але тут жа памёр ад разрыва сэрца і ператварыўся ў камень. У Петрыкаўскім раёне вядомы курганны могільнік пад назвай ДзявіцМагіла. Па паданнях, тут ваявалі жанчынывоіны. Акрамя таго, на некаторых курганных могільніках самыя вялізныя курганы завуцца Дзявочыя Магілы.
    Цікавасць уяўляе і археалагічны комплекс каля в. Сімахі на Аршаншчыне. На ўскраіне вёскі ва ўрочышчы Царкавішча на беразе Дзевінскага возера знаходзіцца гара вышынёй і дыяметрам пляцоўкі да 20 м. На гары на памяці старажылаў стаяла царква. АДсюль і назва Царкавішча. Паміж гарой і возерам курганная група. Раскопкі ў гэтых 20
    месцах не праводзіліся. Але, мяркуючы па знешняму выгляду, гару Царкавішча можна атаясамліваць са старажытнейшым культавым месцам, хутчэй за ўсё звязаным з культам Дзевы (культам сонца і ўрадлівасці). У дадзеным выпадку, як і ў шэрагу іншых, пасля прыняцця хрысціянства на месцы язычніцкага свяцілішча была пабудавана царква. Можна прывесці шэраг прыкладаў сугучных тапонімаў і гідронімаў.
    Так, пад Полацкам каля в. Дзявічкі ёсць гарадзішча. Таксама гарадзішча вядома і каля в. Дзявошыцы на Барысаўшчыне. Паселішчы першабытнага чалавека ёсць ва ўрочышчах Дзівінскія Пяскі і Дзівінскія Горы, на бсразе р. Дзевіцы і возера Дзевічанскага і інш. У раёне Бешанковіч зафіксавана назва Заходняй Дзвіны як Дзевіна, a адзін з прытокаў Заходняй Дзвіны, упадаючы ў яе каля Полацка, завецца Дзевінка. На Полаччыне каля воз. Цётча вядома язычніцкае капішча і побач у возсра ўпадае р. Дзіва. Такіх прыкладаў можна прывесці шмат. 3 культам Дзевы звязана і некалькі камянёў — Дзявічы Камень, Дзявічы След, ДзеваБлюдас, а таксама хутчэй за ўсё і камяніследавікі, вядомыя пад назвамі След Валатоўны, След Багародзіцы і інш.
    Назвы, падобныя на назву Дзявочая Гара, ёсць і ў іншых месцах Еўропы. Так, шырока вядома Дзявочая Гара каля с. Сахноўка на Кіеўшчыне. Матывы паданняў пра Дзявочую Гару фалькларыстамі лічацца всльмі старажытнымі1.
    Мал. 3. Гарадзішча Замак каля і
    Назвы шматлікіх помнікаў археалогіі звязаны з Турам. Напрыклад, ёсць гарадзішча Турава Гара, курганы Тур’я, Тур’і Горы, Турава Балота, адзіночны курган — Турскі Курган, бескурганны могільнік — Турска, с^аянка Тураўшчына, сакральныя валуны — Туравы Горы. Ёсць і рака — левы прыток Прыпяці — Тур (Тур’я). У Кіеве на беразе р. Пачайны вядома Турава Бажніца, а на тэрыторыі былой Кастрамской губерні паблізу с. Тураўскага вядома Капішча Турава і інш. Таксама існуе шмат тапонінаў з корнем тур2. Ушанаванне Тура, стаўшага сімвалам урадлівасці і сонечнага культу, было шырока распаўсюджана ў язычніцкія часы. Пра гэта сведчаць і абрады каляндарных цыклаў, звязаных з ахвярным закланнем быка, і сакральнае значэнне Турава рога3.
    Хутчэй за ўсё з культам урадлівасці і культам сонца звязаны воблік казла (авечкі), чарапы якіх іншы раз знаходзяць у курганах, асабліва на поўначы Беларусі. У вярхоўях Віліі каля в. Курганы паданне пра курганны могільнік звязваецца з казлом, якога нібыта бачылі тут людзі ў поўнач. Але, магчыма, у дадзеным выпадку казёл можа выступаць і ў якасці чорта, паколькі, па балцкіх паданнях, казла стварыў чорт. Тут варта прывесці яшчэ адзін прыклад. На Гродзеншчыне каля п. Сабакінцы (ця
    пер Першамайскі) бескурганны могільнік завецца Баранішкі. У той жа час гэты помнік вядомы і пад іншымі назвамі — ДзявіцМагіла, Чэрнішкі і ДунічМагіліцы4.
    Для ўрочышчаў, дзе размешчаны курганы, часта сустракаюцца назвы, якія паходзяць ад слова дуб. Напрыклад, Дубішча, Дубавіца, Дубняк, Дубкі, Задубенне і інш. Як вядома, ва ўсходніх славян дуб лічыўся свяшчэнным дрэвам і быў звязаны з культам продкаў5. Цікава падкрэсліць, што знакаміты слонімскі каменны ідал таксама быў знойдзены ва ўрочышчы Дубы, а астрамічаўскі ідал (в. Астрамічава) — ва ўрочышчы Дубовы Грудок. Камень з крыжам каля в. Аляксінічы на Сенненшчынс знаходзіцца ва ўрочышчы Дубовае.
    3 культам продкаў звязаны таксама і назвы Валатоўкі, што ўжо адзначалася. Да гэтай жа серыі трэба аднесці і адзіную пакуль што назву курганоў Балваны (Сенненскі раён). 3 культам продкаў, несумненна, атаясамліваюцца і назвы Дзеднае, Дзедаўскія Ямы.
    У беларускіх паданнях наогул частым персанажам з’яўляецца змяя ці змей. Змей выстунае ў якасці ляснога ўладара або сонечнага бажаства, лічыцца захавальнікам скарбаў. Са старажытнейшым культам змяі звязаны назвы гарадзішчаў — Змяіны Бор, Змяінкі, Змееў Лес, Змяіная і інш. Напрыклад, пра гарадзішча Змяёўка, якое было ў Магілёве, паданне гаворыць, што аднойчы людзі вырашылі засыпаць зямлёй забітага маланкай змея~страшыдлу. Але як яны ні стараліся гэта зрабіць, праз ноч зямля аказвалася раскіданай. Тады запраглі ў стары лапаць чорнага пеўня і вазілі на ім зямлю. Зямлю прывезлі тры разы і яе хапіла, каб цалкам засыпаць змея. Насыпаная над змеем гара і стала называцца Змяёўкай.
    Падобнае паданне яшчэ і сёння расказваюць старажылы пра адну з курганных груп у Дубровенскім раёне. Згодна паданню, калісьці ў возеры жыў ЗмейВолат, які паядаў людзей і скаціну. Людзі змагаліся з ім, алс ніхто не мог яго адолець. Нарэшце знайшоўся асілак, які забіў змея і рассек яго на дарозе на тры часткі — галаву, тулава і хвост і кожную частку закапаў у асобную магілукурган. Калі насыпалі курганы, зямлю вазілі лапцямі на пеўнях. Акрамя гарадзішчаў і курганоў, вядомы змеевы камяні. Так, каля в. Віркаў Чашніцкага раёна вядомы Змееў Камень або КаменьКравец. У паданні гаворыцца, што ў камені калісьці жыў змей, які шыў адзенне. Але людзі прагневалі яго і ён перастаў шыць.
    23
    Шырока распаўсюджаны таксама паданні пра сустрэчы вяселляў з лютым змеем, які перагарадзіў ім шлях і ператварыў у камяні людзей і консй. Акрамя змеевых камянёў сустракаюцца вужыныя камяні. Вуж таксама часта з’яўляецца персанажам беларускіх паданняў і казак. Лічыцца, піто культавае ўшанаванне змей і вужоў характэрна для балцкіх народаў. Са славянскіх народаў у язычніцкай міфалогіі змей сустракаецца толькі ў беларусаў6.
    Старажытнейшы культ жывёл сярод археалагічных помнікаў захаваўся толькі ў назвах сакральных камянёў — Мядзведзь,Кабыла, Быкі, Гусь, Котаў Камень і інш7. 3 месцамі язычніцкіх культаў звязана вялікая колькасць назваў, якія гавораць самі за сябе: Капавішча, Пагулянка, Ігрышча, Гулебшчына, Любашкава, курганы — Гуслішчы, Піўніца, Карагодзіца, Цымбалы, Дудкі, Трэль. У хрысціянскай антытэзе дайшлі да нас назвы Чортава Гара, Чортаў Гарадзец, Бесава Гара, Богава Гара, Чортаў Ступень, Стапа Багамацеры і інш. 3 язычніцкімі ахвярнікамі магчыма сувязь і такіх камянёў, як Кабыла (Лідскі раён), дзе, па паданнях, адбываліся пакаранні ў часы Дэйнаўскага княства.
    На Беларусі даволі шматлікая назва азёр Святое. Хоць такія азёры афіцыйна ў 20я гады былі перайменаваны, старажылы ўсёроўна называюць іх пастарому — Святое. Як правіла, на берегах такіх азёр знаходзіліся язычніцкія капішчы і розныя паселішчы. Святое возера ёсць пад Мсціславам. Згодна паданню, на гэтым месцы стаяла царква, якая правалілася. Тут утварылася возера, дзе ў ветраны дзень, калі бушуюць хвалі, чуваць, як у прадонні звоняць званы. Курганы на берегах такіх азёр размешчаны ва ўрочышчах з назвамі накшталт Дубок, Дубна і інш. Заслугоўваюць увагі і назвы азёр Багданаўскае (Богданаўскае), Дзеднае, Хоршава (Хорс — бог Сонца) і інш. Несумненна, выяўленне такіх азёр і археалагічныя даследаванні на іх берагах змогуць даць новыя адкрыцці.
    адлюстраваннеў назвах I ПАДАННЯХ ВАРАЦЬБЫ БЕЛАРУСАЎ 3 ЗАХОПНІКАМІ
    Барацьба беларускага народа са шматлікімі ворагамі адлюстравана не толькі ў казках і песнях, але і ў паданнях пра археалагічныя помнікі. У іх часцей за ўсё напла24
    стоўваюцца адны гістарычныя падзеі на другія. Напрыклад, уяўляе цікавасць паданне пра гарадзішчы ранняга жалезнага веку каля в. Малышкі на Вілейшчыне і пра суседнія курганы. Тут распавядаецца, што даўнымдаўно ваяўнічы народ апусташаў нашу зямлю. Мясцовыя жыхары, выратоўваючыся ад ворагаў, збіраліся ў вёску, дзе была капліца з цудадзейным абразам, і тут для абароны пабудавалі насып. На гары разам з маёмасцю знаходзіліся дзеці і старыя, а ўсе, здольныя да бою, выйшлі насустрач ворагу і першая бітва адбылася на месцы курганоў, якія і ёсць магілы воінаў.