Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 59с.
Мінск 1993
He раней эпохі феадалізму маглі ўзнікнуць мікратапонімы тыпу Дварэц, Дварышча, Царкавішча (Царковішча), Царкоўна, Званіца, Манастыр. Асабліва распаўсюджана назва Царкавішча, але яна найбольш характэрная для паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Як паказваюць назіранні, сапраўды яшчэ на памяці старажылаў на многіх такіх гарадзішчах стаялі храмы. Вядома таксама, што ў першыя стагоддзі пасля прыняцця хрысціянства, калі ішла барацьба з язычніцтвам, цэрквы часцей за ўсё ўзводзіліся менавіта на месцах разбураных язычніцкіх капішчаў. Пра гэта гаворыцца нават ў летапісах8. Так што ў гарадзішчах з назвамі Царкавішча можна бачыць і рэшткі былых месцаў адпраўлення язычніцкіх культаў. Магчыма, у некаторых мясцовасцях удасца яшчэ пачуць для якоганебудзь з такіх помнікаў і больш ранні мікратапонім. Пра гарадзішчы з назвамі Царкавішча шырока распаўсюджаны паданні пра царкву, якая правалілася ці затанула. Цікавая легенда зафіксавана ў Шклоўскім раёне. Адно з гарадзішчаў, якое
9
завецца Царкавішча, мае наваколле з назвай Гарадок. Бытуе паданне пра царкву, якая правалілася, і пра тое, што ў вялікія святы тут чутны званы, а на Вялікдзень на паверхню выходзяць залатыя вароты. Але ўсё гэта могуць убачыць толькі «дастойнейшыя са старых»9.
He выпадковыя назвы накшталт Братнія Магілы, Касцяная Гара, Могіліцы (Могліцы), Магільна. На такіх гарадзішчах, асабліва на Гродзеншчыне, яшчэ і сёння можна ўбачыць сляды познесярэднявечных могілак. Сустракаюцца і гарадзішчы, асабліва позняга сярэдневякоўя, на пляцоўках якіх зараз агароды. Гэтым можна вытлумачыць назвы Селішча, Высокае Поле, Голішава Поле, Мартынава Гара і інш.
Бывают таксама і гарадзішчы з назвамі Курган, напрыклад Рагнедзін Курган у Расонскім раёне. Ёсць Агромны Курган, Змееў Курган і інш. Як вынікае з правсдзенага картаграфавання такіх назваў, іх большая частка знаходзіцца ва ўсходняй і паўднёва—ўсходняй Беларусі. Слова «курган» цюрскага паходжання і азначае «ўмацаваны ўзгорак». Вядома, што ў Расіі яно з’явілася не раней XVI ст. Хутчэй за ўсё гэту дату з’яўлення такога слова можна лічыць і для Беларусі. Ужо ў 1576 г. аўстрыйскі пасол Даніэль фон Бухаў, праязджаючы праз Беларусь, пры апісанні землянога ўзвышша адзначае, што мясцовае насельніцтва называла яго Курган.
У народзе не толькі гарадзішчы вядомыя як сляды старажытнейшых паселішчаў. Народная памяць захавала і сляды неўмацаваных паселішчаў розных часоў. Аналізуючы народныя назвы помнікаў даўніны, можна заўважыць, што, напрыклад, для стаянак каменнага і бронзавага вякоў на паўднёвьгм усходзе Беларусі характэрны назвы Бугор (Ліпавы Бугор, Аўрамаў Бугор), Груда, Грыва, а таксама сустракаюцца назвы, якія дубліруюць назвы іншых археалагічных помнікаў — Гарадок, Селішча, Курган, Царкавішча, Плітніца, Прыстань і інш.
Самай распаўсюджанай назвай месцаў паселішчаў ранняга жалезнага веку з’яўляецца Селішча, а месцаў паселішчаў эпохі феадалізму — Старое Сяло, Стараселле, Царкавішча. Ёсць і іншыя — Замікальшчына, Ігрышча, Сялецкі Роў, Пасадскае. Аднак паданняў пра гэтыя мясціны амаль не дайшло да нас.
ю
2. МЕСЦЫ СТАРАЖЫТНЫХ ПАХАВАННЯЎ (курганы, бескурганныя могільнікі, каменныя магілы, жальнікі)
У Беларусі налічваецца больш за 6 тыс. курганных могільнікаў, а таксама вядома шмат бескурганных (грунтавых) пахаванняў розных эпох <ранніх — па абраду трупаспалення, позніх — па абраду трупапалажэння). На поавабярэжжы Нёмана распаўсюджаны так званыя «каменныя магілы»1, у Віцебскай вобласці — «жальнікі». Гэтыя магілы грунтавыя, зверху абкладзеныя камянямі.
Асаблівай павагай у народзе карыстаюцца курганы — насыпы над магіламі нашых продкаў. Прынамсі, курганы вядомы на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі. На тэрыторыі паўднёвай Беларусі курганы з’явіліся ў эпоху бронзы (Ходасавічы, Прыбар) і ранняга жалезнага веку (Вылазы, Дубой). Асноўная маса курганных могільнікаў адносіцца да канца 1га — пачатку 2га тысячагоддзя. Але вядомы і курганы позняга сярэднявечча (Чамяры, Чурылава, Васілевічы, Забалоццс і інш.)2.
Звычайна ў курганніках налічваецца ад 10 да 100 насыпаў. Сустракаюцца і адзіночныя курганы. Па прыблізных падліках на Беларусі вядома каля 100 народных назваў курганных могільнікаў. Пры гэтым вылучаюцца найбольш распаўсюджаныя назвы — Капцы3 і Валатоўкі4, а таксама даволі частымі з’яўляюцца Французскія Магілы, Шведскія Магілы, Курганы і некаторыя іншыя (дадатак). Звычайна першыя назвы (Капцы, Валатоўкі) і другія (Французскія Магілы і інш.) дубліруюйда. Даволі распаўсюджаны назвы, атрыманыя ад слоў капцы і валатоўкі — Скапцы, Сапцы, Падкапцы, Вілатоўкі, Талатоўкі, Калатоўкі, Малатоўкі, Латоўкі і інш.
Часта ў народзс лічаць курганы магіламі (або ўмацаваннямі) ад якіхнебудзь «старадаўніх» войнаў.Гавораць, што курганы — гэта «старыя славянскія магілы», «язычніцкія магілы», «магілы з часоў Івана Грознага», «старажытныя магілы воінаў», «магілы, насыпаныя ў час вайны з сасамі»5 і інш. Бывае, што курганы звязваюцца з пахаваннямі памерлых ад чумы або ад голаду. Пры картаграфаванні выявілася, што назва Капцы распаўсюджана на тэрыторыі амаль усёй рэспублікі і толькі на Палсссі яны адзінкавыя. Назва Валатоўкі характэрна ў асноўным для басейна Заходняй Дзвіны. Цікава адзначыць і той факт, што менавіта там сканцэнтраваны таксама гідронімы Волата, Валатоўка. Тут частыя прозвішчы з асновай волат. Вядома і старажытная дарога пад назвай Волатава Грэбля6. Ёсць выпадкі, калі адзін і той жа курганны могільнік называюць і Валатоўкі і Капцы. У нскаторых мясцовасцях Віцебшчыны Валатоўкамі называюць нават сучасныя могілкі7.
3. М. Сяргсева лічыць, што тэрмін «капец» звязаны з балцкім этнасам, тэрмін «валатоўка» — са славянскім8. Даследчыца мас рацыю. Сапраўды, назва Валатоўкі звычайна атаясамліваецца з курганнымі могільнікамі па абраду трупапалажэння, г. зн. з курганамі XI—XII стст., калі ўжо амаль паўсюдна на Беларусі былі славяне. Па даных некаторых даслсдчыкаў, назва Валатоўка (Валатоўкі) сустракаецца і на тэрыторыі Наўгародскай, Смаленскай, Кіраўскай абласцсй, на Донс, ва Усходняй Латвіі, у Ліпсцкай вобласці і нават у Сібіры, што тлумачыцца пазнсйшымі міграцыямі туды бсларускага насельніцтва9. Паданні пра волатаў вядомы на ўсёй тэрыторыі ад Балтыйскага мора да Каўказскіх гор. Фалькларысты прыйшлі да высновы, што гэтыя па
данні ўваходзяць у глыбіню ірана—цюркскага эпасу і звязаны з родавым культам продкаў10. Волаты часам лічацца нс толькі асілкамі, продкамі, але і пасрэднікамі паміж жывымі і богам Воласам (Велесам)11. Ёсць падставы меркаваць, шт,о слова «волат» было вядома ўжо ў пачатку нашага тысячагоддзя. Старажытнарускія летапісы згадваюць Валатовіцы, Волатава12. Ужо да XV ст. адносіцца «Повссть о Волоте Волотовнче»13, а назвы курганоў Валатоўкі зафіксаваны дакументамі XVI—XVII стст., асабліва тымі, дзс размова ідзе пра межы зямель. Тут валатоўкі выступаюць у якасці арыенціраў. Напрыклад, «...первое поле лежнт на выгоне подле «волотовок» ці «... урочніце Волотовкн за рскою Двмною», або «...Волотовка Борнсовская...», або «...которая (граннца) з Улы до Оболн н до Шатнлова до копьцовь н волотовок по правой стороне тое дорогн.. .»14
Вобраз волата (асілка) з’яўляецца галоўным персанажам беларускіх паданняў і казак, якія ўвабралі ў сябе матывы былін IX—XII стст. Волаты звычайна паказваюцца героямі, якія выкарчоўваюць дрэвы і перакідваюцца вялізнымі камянямі. Напрыклад, каля Ваўкавыска жыхары расказваюць, што калісьці на месцы курганоў стаялі войскі. Раптам сярод аднаго з атрадаў з’явіўся велікан, вырваў з зямлі дуб з карэннямі і перабіў усіх салдат, якіх і пахавалі пад курганамі.
У літаратуры сустракаюцца розныя тлумачэнні паходжання слова волат. У. I. Даль тлумачыць гэта слова як абазначэнне старажытных веліканаў, рэшткі якіх народ бачыць у касцях жывёл. Ён таксама згадвае сібірскія паданні пра народ волатаў, які нібыта ўвайшоў у зямлю15. Ф. В. Пакроўскі лічыць, што назва Валатоўкі ўзнікла ад слова «валачыць, звалаківаць, звозіць, ссыпаць зямлю ў адно мссца16». Ю. Г. Пісарэнка слова волат атаясамлівае з «пучком каласоў»17.
Асаблівая цікавасць да слова валатоўкі была ў 20я гады XX ст. Тады нават узнікла так званая волатакрыўская тэорыя, згодна якой беларусы бяруць свой пачатак ад лсгендарных волатаў, атаясамліваемых з велстамі Пталамея. Згодна гэтай тэорыі, усе назвы з асновай волат звязваліся з межамі тэрыторыі крывічоў18.
Акрамя шырокараспаўсюджаных назваў курганоў сустракаюцца і цікавыя адзінкавыя мікратапонімы, як, напрыклад, Княжае кладбішча, Бедныя Магілы, Калечыя
12
13
Магілы, Латышы, Панскія Магілы, Магілы жрацоўкрывейтаў і інш. У раёнах паўночнаўсходняй Віцебшчыны ў наш час 3. М. Сяргеева налічыла 17 курганных могільнікаў з назвамі Сопкі19.
Сустракаюцца помнікі, дзе бывае два курганы або нават адзін курган. Як'правіла, такія архсалагічныя помнікі вылучаюцца ў народзе і пра іх вядома больш разнастайных назваў і паданняў. Могільнікі з двух насыпаў называюць Княгінкі, Князевы Горы, Пабядзінец. Адзінкавыя курганы ёсць пад назвамі Княжая Магіла, Княжая Гара, Волатава Магіла, Аленіна Магіла, Кацярынін Курган, Капітанка, Кудычка і інш.
На Лепельшчыне пра два курганы, вядбмыя пад назвай.Княгінкі, існуе паданне, у якім расказвасцца, што князь пайшоў на вайну, а жонка яго не дачакалася і выйшла замуж. Калі князь вярнуўся, то забіў і жонку і сябе. Людзі пахавалі іх і над магіламі насыпалі вялізныя курганы. У канцы XIX ст. археолаг М. Ф. Кусцінскі раскапаў гэтыя насыпы. У адным з іх быў жаночы касцяк, на якім захаваўся скураны пояс, усыпаны меднымі бляшкамі (на думку даследчыка, XV—XVI стст.), на руках — два бранзалеты. У другім кургане быў мужчынскі касцяк з кап’ём і сярэбраным паўгрошам Жыгімонта II Аўгуста (1562 г.) на лобнай костцы20.
Вялізны курган каля Пінска сярод мясцовага насельніцтва мае назву Магіла Міндоўга ці Магіла Войшалка. Як вядома, Войшалк быў сынам Міндоўга і пасля забойства жмудзінамі свайго бацькі хаваўся ў Ляшчынскім кляштары каля Пінска. Ю. У. Кухарэнка раскапаў гэты курган і выявіў тут пахаванне канца X — пачатку XI ст., зробленае па абраду трупаспалення. Даследчык на падставе знаходак прыйшоў да высновы, што гэта пахаванне нейкага славянскага князя або начадьніка княжацкай дружыны21. На Пружаншчыне вядомы курган пад назвай Капітанка. У паданні пра яго гаворыцца, што на гэтым месцы адбылася бітва і ў кургане пахавалі забітага капітана. Пра адзін з курганоў на Гродзеншчыне расказваюць, што там пахаваны з усім сваім багаццем апошні правадыр яцвягаў, які загінуў у бойцы з палякамі. У другой мясцовасці ўзвядзенне кургана прыпісваецца дзікаму і ваяўнічаму племені — «аднавокім камлукам». Магчыма, гэта адлюстраванне падзей, у якіх удзельнічалі калмыкі. Як вядома, рускі ўрад выкарыстоўваў іх у войнах XVII— 14