Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў
Людміла Дучыц
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 59с.
Мінск 1993
XVIII стст. У паданні пра адзін з курганоў на Мазыршчыне расказваецца, што калісьці ехалі дзве пары маладых — адна ад шлюбу, а другая да шлюбу. Па звычаю нельга зварочваць з дарогі. Узнікла спрэчка, затым і бойка, у якой абедзве пары маладых былі забіты і іх пахавалі пад курганом. Пра курган каля в. Галічы Клімавіцкага раёна кажуць, што гэта след бітвы войск шведскага караля з войскамі Пятра I у 1708 г. і што побач на р. Суроўцы загінула звыш 300 рускіх воінаў.
У Горацкім раёне пра адзін з курганоў расказваюць, што бачылі, як з яго з’язджае коннік на белым кані, часам збягае на дарогу белы бык. Паблізу в. Моладава Іванаўскага раёна курганы, выцягнутыя ў ланцуг, знаходзяцца ва ўрочышчы пад назвай Пагоня. Па мясцоваму паданню, у гэтым месцы гетман Вялікага княства Літоўскага Міхаіл Агінскі збіраў свае раці супраць шведаў, і ў канцы курганнага ланцуга на высокім пясчаным бугры гетман стаяў з булавой.
Урошчы, дзе знаходзяцца грунтавыя могільнікі, каменныя магілы і жальнікі, таксама, як правіла, адзначаны ў народзе сваімі мікратапонімамі накшталт Паганскія Магілы, Баярскія Магілы, Плітніца, Старыя Клады і інш. На Гродзеншчыне паходжанне каменных магіл, як і іншых археалагічных помнікаў, часта звязваецца з войнамі з татарамі, шведамі або французамі. На Віцебшчыне жальнічныя могільнікі, як з валунамі, так і з каменнымі крыжамі, звычайна называюць Галодны Могільнік і звязваюць з пахаваннямі людзей, якія памерлі ў часы вялікага голаду. Магчыма, такія павер’і і ідуць з часоў XVI ст., калі Віцебшчына оыла спустошана падчас Лівонскай вайны (15581583 гг.). 15 лютага 1563 г. Іван Грозны ўзяў Полацк, вялікія спусташэнні рабіліся рускімі войскамі і каля Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова.
Назвы урочышчаў Магіліца, Магілішча, Магілка, Магілічкі, Магільніца і іншыя сустракаюцца ў старых беларускіх пісьмовых крыніцах22. Зафіксавана па некалькі выпадкаў, калі грунтавыя могільнікі знаходзяцца ва ўрочышчах пад назвамі Гарадзішча, Селішча, Валатоўкі. Слядоў менавіта такіх помнікаў тут не знойдзена. Хутчэй за ўсё гэтыя назвы замацаваліся з тых часоў, калі недзе побач сапраўды былі гарадзішчы, селішчы або курганы.
15
3. КУЛЬТАВЫЯКАМЯНІ
На тэрыторыі Беларусі захавалася звыш 200 сакральных (культавых) валуноў. Некаторыя з іх атаясамліваюцца з людзьмі, акамянелымі за працу на Вялікдзень, або з вяселлямі, якія нібыта сустрэліся з лютым змсем і былі ім пракляты. Па паданнях пад аднымі камянямі закапаны скарбы, каля другіх у поўнач скачуць чэрці. Многія камяні ў народзе лічацца лекавымі. У адных выпадках для лекавых мэт выкарыстоўваюцца кавалачкі каменя, стоўчаныя ў парашок, у другіх — дажджавая вада з выемак, у трэціх — дапамагае мох з каменя, а ў некаторых месцах лічыцца дастатковым толькі дакрануцца да каменя. Культавыя валуны вядомы таксама ў азёрах і рэчышчах. Як правіла, такія камяні авеяны паданнямі і маюць спецыфічныя назвы накшталт Вялікі Камень, Божы Камень, Божы Слядок, Святы Камень і інш. Самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца камяніследавікі. Звычайна гэта невялікія валуны, выемкі на якіх нагадваюць сляды чалавека (на адным камяні ад аднаго да трох) ці радзей — якойнебудзь жывёліны (аленя, зайца, мядзведзя, лісіцы, ваўка, быка). Часцей за ўсё гэта прыродныя паглыбленні, сустракаюцца таксама зробленыя рукой чалавека. Следавікі ў асноўным вядомы на тэрыторыі Падзвіння, Верхняга Падняпроўя і ў цэнтральнай Беларусі. У народзе такія камяні называюць Божы След, След Божай Маці, След Хрыста, След Чорта і інш. Асабліва цікавы следавік знаходзіцца на могілках каля в. Сянежычы Навагрудскага раёна. Тут два слядкі. Адзін слядок нібыта пакінула Багародзіца, другі — чорт, які гнаўся за ёй, але не дагнаў, паколькі яна схавалася ў кляштары і адтуль пачала рабіць цуды. Па іншаму паданню, слядкі на гэтым камені пакінулі шведы, каб паказаць, куды яны накіроўваюцца1.
Дажджавая вада са слядка па павер’ях дапамагае ад розных хвароб. Следавікам яшчэ і ў наш час носяць ахвяры — манеты, зеляніну, кветкі, мёд, раней насілі сувоі, воўну, ставілі свечкі. Амаль да нядаўняга часу да такіх следавікоў на царкоўныя святы хадзілі працэсіі. Дарэчы, камяніследавікі вядомы ва ўсім свеце. Ім пакланяліся яшчэ старажытныя егіпцяне, грэкі і рымляне2. Вучоныя прыйшлі да вываду, што такая з’ява — праяўленне старажытнейшага культу бога Сонца, якое ідзе па светастварэнню, прыносіць святло і ўрадлівасць.
16
3 распаўсюджаннем хрысціянства царкоўнікі прыстасавалі язычніцкія культы да сваіх мэт. Так з’явіліся паданні аб слядках Божай Маці і розных святых. Старыя вераванні прынялі толькі іншую форму. Пра следавікі на Беларусі зафіксавана шмат паданняў. У некаторых фігуруе Хрыстос, у некаторых — Божанька. Слядкі яны нібыта пакінулі, калі хадзілі па зямлі. У частцы паданняў гаворыцца пра слядкі Багародзіцы. Ёсць слядкі Багамацеры, Багамацеры з прадвечным немаўляткам і Святой дзевы, якая пакінула след, калі ішла ў Іерусалім з малым Хрыстом на руках. У некалькіх выпадках след звязваецца з дзяўчынайволатам, якая пераступіла раку, але спаткнулася аб камень. Вядомы паданні, дзе фігуруе святы Мікалай, д’ябалабжора, анёлак. Святы Мікалай пакінуў след, калі ішоў у царкву паказваць цуды, д’ябал пакінуў след, калі прарок Ілля гнаў яго з зямлі, a анёлак — калі спускаўся з неба.
Каля в. Дзякшняны паблізу Радашковічаў след на камені лічыцца следам залатога аленя. У паданні гаворыцца, што калісьці сонца свяціла круглы год і камяні былі гарачымі і мяккімі. Тады бегаў залаты алень шчасця. Там, дзе ён пакідаў свой след, астывала зямля, і ўсё, што было на ёй, набывала цудадзейную моц. Каля в. Журавец Асіповіцкага раёна да пачатку 70х гадоў ляжаў камень са следам мядзведзя, ваўка, зайца і лісіцы. Паданне гаворыць, што гэты камень калісьці быў мяккім, і кожны звер, які прабягаў побач, пакідаў на ім свой след. Акрамя таго, ёсць следавікі, паданні пра якія звязаны з закапанымі пад каменнямі скарбамі. Звычайна скарб — гэта гаршчочак з грашыма ці золатам.
На Беларусі вядома звыш 10 вялізных валуноў, якія называюцца Кравец. Часта гэтая назва дубліруецца і з назвамі Сцяпан, Змееў Камень, Чортаў Камень, Гомсін Камень і інш. Згодна падання, гэтыя камяні шылі адзенне ці боты. Але потым іх абразілі і яны перасталі шыць. Ёсць камяні, якія лічацца акамянелымі хатамі краўцоў або шаўцоў. Хаты акамянелі таму, што іх гаспадары працавалі на Вялікдзень. Даволі часта можна пачуць паданні, што камяням вечарам прыносілі тканіну і прасілі пашыць новае адзенне, а ўжо раніцай заказ быў гатовы. Але аднаго разу нейкая п’яная жанчына папрасіла камень пашыць ёй «ні тое, ні сёе». Раніцай, прыйшоўшы па заказ, яна ўбачыла на камені світку, у якой адзін рукаў быў на месцы, а другі прышыты да падолу. 3 тых часоў камень 2. Зак. 636 . 0 1 J I ^7
' л>. ^ л TO!
перастаў шыць. У в. Куранец Вілейскага раёна нібыта на месцы каменя калісьці была хата шаўца Гомсіна (Комсіна). На Вялікдзень, калі ўсе пайшлі ў царкву, ён вырашыў пашыць дзве пары ботаў замест адной у звычайны дзень. Але набегла хмара, загрымеў Пярун, ударыла маланка, забіла Гомсіна і спаліла яго хату, а на месцы хаты з’явіўся камень. Пра вялізны валун у в. Камень Валожынскага раёна расказваюць, што на месцы каменя даўнымдаўно стаяла хата шаўца. Боты, якія шыў майстра, можна было насіць 15 год і чым часцей бываць на ігрышчах, тым лепш, але варта было пайсці ў царкву, як боты адразу ж развальваліся. Царкоўнікі ўбачылі ў шаўцу злога духа, праклялі яго, а хата ператварылася ў камень. У другім паданні пра гэты помнік гаворыцца, што камень нёс д’ябал, які надумаў заваліць дзверы святыні (храма). Але раптам праспяваў певень і д’ябал выпусціў камень3.
Паданні пра некаторыя камяні звязаны са скокамі чарцей у поўнач. Напрыклад, у в. Наўгароды Мёрскага раёна расказваюць, што каля каменяследавіка, які paHeft ляжаў на ўзгорку, у поўнач не толькі з’яўляліся чэрці, але здараліся і розныя цуды, а праязджаючыя каля каменя заўжды збіваліся са шляху. Ёсць шмат валуноў, якія, згодна паданняў, уяўляюць сабой акамянелых людзей і жывёл. Звычайна гэта акамянелы араты за працу на Вялікдзень або жанчына, якая скамянела таму, што азірнулася, калі Хрыстос забараніў ёй гэта рабіць, або акамянелыя вяселлі, якія не саступілі адно другому дарогі ці сустрэліся з лютым змеем, што, не дачакаўшыся прывітання, пракляў вяселлі і ўсіх яво ўдзельнікаў ператварыў у камяні.
Часта сустракаюцца камяні з рознымі паглыбленнямі (карытападобнымі, міскападобнымі, цыліндрычнай, канічнай і іншых форм). Напрыклад, адзін з камянёў на Гродзеншчыне называецца Чортавы Дучкі. Паданне гаворыць, што на гэтым мссцы звычайна збіраліся чэрці і гулялі, качаючы па ямках шарыкі. Роўна ў поўнач раздаваўся віск і грукат. Пра камяні з адтулінай на старым Даўгінаўскім тракце расказваюць, што калі чорт быў малады, то не дбаў пра сваю гаспадарку, а пад старасць ніхто не захацеў яго карміць і чорту самому прыйшлося здабываць сабе ежу. Зрабіў ён з каменя жорны і паклаў іх на воз. Конь цягнуў воз, змарыўся і прыпыніўся. Чорт пачаў біць каня, а той узяў і скінуў жорны ў роў. На 18
Сеннсншчыне пра тры камяні вядома паданне такога зместу: пад адным каменем зарыты забіты асілкам змей, пад другім — ход на той свет, на трэцім камені— сляды багатырскіх рук, якія адбіліся ў той час, калі ён кідаў камень у ворага.
Даволі распаўсюджаны сюжэт паданняў пра камяні, калі два хлопцы былі закаханы ў прыгажуню, а яна ставілася да іх аднолькава. Хлопцы настойвалі на выбары, і прыгажуня сказала ім, каб яны з аднолькавай адлеглйсці беглі да яе і хто першы прыбяжыць, за таго яна і пойдзе замуж. Хлопцы прыбеглі разам. Тады ўдарыў Пярун і забіў усіх траіх. Гэтыя камяні і ёсць надмагільныя пліты. У вёсках Сівіца і Вуглы на Валожыншчыне расказваюць, што таксама два хлопцы былі закаханы ў адну прыгажуню. Дзяўчына сказала: «Хай адзін ідзе ў Івянец і прынясе абаранак, а другі хай ідзе да рэчкі Волкі, зловіць рака і прынясе мне. Хто першы прынясе падарунак, за таго і пайду замуж». Закаханыя прынеслі падарункі адначасова, але, аддаючы іх, адначасова і памерлі. Людзі пахавалі хлопцаў, а дзяўчыну закапалі жывой. Таму на кургане ляжаць тры камяні, растуць дзве сасны, а пасярэдзіне бяроза.