• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў  Людміла Дучыц

    Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў

    Людміла Дучыц

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 59с.
    Мінск 1993
    30.72 МБ
    Неаднаразова ў краязнаўчай літаратуры згадваецца прынашэнне хлебасолі каменю пад назвай Прывітальня, што ў рэчышчы Віліі. Гэты камень калісьці замінаў суднаходству, і тыя, хто плылі міма яго, кідалі хлебсоль і пры гэтым казалі: «Вітаю цябе хлебамсоллю! Хлебсоль прымі, а мяне прапусці!»
    6.3МЕНЫ НАЗВАЎ I ПАДАННЯЎ
    Як ужо адзначалася, многія археалагічныя помнікі захавалі па некалькі назваў, па якіх можна высветліць народныя ўяўленні пра розныя гістарычныя эпохі. Традыцыі — адны з важнейшых элементаў культуры. Яны функцыяніруюць на працягу вялікіх адрэзкаў часу і іх сэнс можа быць зразумелы толькі пры гістарычным падыходзе. Пэўна, да самых старажытных назваў трэба ад
    35
    несці назвы, у якіх бачыцца сувязь з культам сонца (ДзявічГара, ДзеваБлюдас, Дзявочы След), тура (Туравы Горы, Тур’я, Турска), змяі (Змяёўка, Змееў Курган). Са старажытнымі язычніцкімі культамі, звязанымі з ахвярапрынашэннямі, увязваюцца Змееў Камень каля в. Віркаў Чашніцкага раёна. Доказам гэтага з’яўляецца паданне, згодна якому тўт жыў ЗмейКравец. За працу яму прыносілі есці і піць.
    Сляды ахвярапрынашэнняў захаваліся і ў фактах адорвання камянёў, асабліва камянёўследавікоў, якія ў большасці выпадкаў звязаны з культам жаночага сонечнага боства, культам урадлівасці. У католікаў такія камяні маюць назвы След Святой Панны, След Святой Марыі, у праваслаўных — След Багамацеры або След Божай Маці. У абодвух выпадках гэта хрысціянскае напластаванне ў назвах паказвае менавіта сувязь з жаночым боствам. Таму не выпадкова следавікі маюць назвы Дзявочы След і След Багамацеры. Гэта два мікратапанімічныя пласты — язычніцкі і хрысціянскі. Два пласты назваў захаваў і камень ДзеваБлюдас, ён жа БогаБлюдас.
    Да язычніцкіх мікратапонімаў трэба аднесці назвы Бесава Гара, Чортава Гара, Паненская Гара, Гара Злачыніца. Захаваліся і чыста балцкія археалагічныя мікратапонімы — Піліканя, Піля, Пакальніца.
    Хутчэй за ўсё, у жалезным веку ўзніклі і назвы, якія адлюстроўваюць агульны выгляд паселішчаў — Гарадок, Гарадзішча, Груда, Гара і інш. Потым на працягу стагоддзяў на гэтыя назвы часта наслойваліся дапаўненні: Ваенны Гарадок, Ніжні Гарадзец, Малы Гарадзец, Папоў Гарадзец і інш. У часы сярэднявечча многія з месцаў старых паселішчаў, каля якіх адбываліся бітвы, замацавалі за сабой назвы накшталт Татарская Гара, Шведская Гара, Французская Гара і інш, Нават пра шырокавядомыя помнікі эпіграфікі XII ст. — Барысавы Камяні можна пачуць, што на гэтых камянях нібыта калісьці абедалі французы. У позняе сярэднявечча на многіх гарадзішчах, паданні і павер’і пра якія былі ўжо забыты ў выніку змены насельніцтва, робяцца могілкі. Яны функцыяніравалі некаторы час, а потым былі закінутыя. У народзе такія месцы пачынаюць тады называцца ўжо не Гарадзец, а Магілкі (Мсгілкі), Могліцы, Галодныя Магілы, Братнія Магілы і інш.
    Апошнім часам даволі рэдка на Беларусі ўжываюцца назвы курганоў Сопкі, Сопіцы і да таго падобныя. У той 36
    жа час у дакументах XVI—XVII стст. такія назвы сустракаюцца часта, асабліва на поўначы рэспублікі. Сопкі згадваюцца як арыснціры пры апісанні межаў прыватнаўласніцкіх зямсль, напрыклад «...граннца чсрез поле на край, на сопкм, до дорогн...»1
    Усходнеславянскім пластом у археалагічнай тапаніміцы трэба лічыць назвы гарадзішчаў тыпу Пагулянка, Ігрышча, Гулсбшчына, курганоў — Піўніца, Гуслішчы, Балваны, Карагодзіца, Валатоўкі, Дубішча, камянёў — Капавішча, Даждзьбог, Пярун, Волас, Дубрава, камснных ідалаў — Стод, Трыглаў. Усс гэтыя назвы звязаны з пэўнымі культамі, што ўжо адзначалася.
    Даволі выразна адлюстроўваецца на назвах архсалагічных помнікаў перыяд хрысціянізацыі і барацьба з язычніцтвам. Адсюль не выпадковы і пласт мікратапонімаў: курганных могільнікаў — Крыжы, Перакрэсце, Паганскія Магілы, гарадзішчаў — Царкавішча, Касцялок, Званіца, Манастыр, культавых камянсў — Божы Камснь, Божы Слядок, Звансц, Слсд Анёлка і іпш.
    Мал. 8. Дарысаў камснь каля былой вёскі Накоўнікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці
    Толькі ў пачатку 2—га тысячагоддзя н. э. маглі ўзнікнуць такія назвы, як Гара Рагнеды, КнязьКамень, КнязьБрод, Магіла Міндоўга (ці Войшалка). He рансй эпохі сярэднявечча з’явіліся назвы Курган2, Замак, Талсрка (Тарэлка), Дварэц, а крыху пазней — Батарэя, Акоп\ а таксама нсаднаразова згаданыя Французская Гара, Швсдская Гара. Лёгка датуюцца назвы, звязаныя з гістарычнымі асобамі: Батураўшчына, Вітаўт, Нага Пят
    ра, Камень Напалеона, Камень Баграціёна, Камень, дзе абедала Кацярына, і інш., або з гістарычнымі падзеямі — Маскоўкіны Горы, Саксонскія Магілы, Японскія Магілы, Мікалаеўскія Магілы.
    Пры супастаўленні літаратурных даных XIX ст. і сучасных выданняў ("Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі") выразна прасочваецца тэндэнцыя знікнення адных мікратапонімаў і прыход ім на змену другіх. Ужо ў нашы дні расказваюць нават паданні пра курганы, у якіх нібыта Махно закапаў грошы. Цікавасць уяўляюць і назвы Мікалаеўскія Магілы, якія ўзніклі ў XX ст. Ва ўсходняй Беларусі зафіксаваны паданні, згодна якім курганы — гэта пахаванні партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
    Вялікую цікавасць уяўляюць археалагічныя помнікі, якія вядомы пад некалькімі назвамі, як, напрыклад, Дзедаўскія Ямы і ІПведскія Магілы, Балваны — Французскія Магілы — Камуна. Змена ўяўленняў народа пра помнікі даўніны бачна і ў паданнях. Часта бывае, што ў адной і той жа вёсцы можна пачуць нават некалькі паданняў пра адзін і той жа помнік або ў адным і тым жа паданні суіснуюць падзеі розных гістарычных часоў. Напрыклад, курганы каля в. Домжарыцы Лепельскага раёна называюць Шведскія Магілы і адначасна звязваюць іх з лагерам рускіх войск часоў Івана Грознага. Прыкладам можа служыць і камень у в. Камень Валожынскага раёна. Па этнаграфічных запісах 1929 г., камень азначаў месца, дзе стаяла хата шаўца, які быў пракляты за працу на Вялікдзень. Зараз у вёсцы расказваюць наступнае паданне: «Гэты камень нёс д’ябал і хацеў заваліць дзверы святыні, але прапеў певень і д’ябал выпусціў камень». Першае паданне больш ранняе, а другое адносіцца да часоў супрацьстаяння язычніцтва і хрысціянства.
    Ёсць гарадзішча з назвай Пагулянка і камень з назвай Кадрыль. У абодвух выпадках гэтыя помнікі народ звязвае з месцам гулянняў памешчыкаў. Да аднаго з чортавых камянёў (Валожынскі раён) таксама нібыта прыязджаюць гуляць менавіта памешчыкі. Такія паданні хутчэй за ўсё адлюстроўваюць той факт, што гэтыя помнікі былі месцамі язычніцкіх капішчаў, куды збіраліся нашы продкі адзначаць святы.
    Доказам стадыяльнай зменлівасці ва ўяўленні народа аб помніках даўніяы з’яўляюцца два асноўныя моманты: папершае, сугучнасць назваў для ўсіх відаў помнікаў, у 38
    тым ліку і культавых валуноў, падругое, аднатыпнасць сюжэтаў паданняў для ўсіх відаў помнікаў з невялікімі варыянтамі ў адносінах да віду помніка. У якасці прыкладу аднатыпнасці назваў могуць служыць даволі распаўсюджаныя мікратапонімы — гарадзішча Татарская Гара, курганы Татарскія Магілы, каменныя магілы Татарскія Могліцы або гарадзішча Тур’ева Гара, курганы Турава Балота, адзінкавы курган Турскі Курган, бескурганны могільнік Турска або гарадзішча Чортава Гара і культавы Чортаў Камень.
    3	аналізу матываў паданняў вынікае восем асноўных сюжэтаў:
    —	паданні пра гарадзішчы як пра Дзявочую Гару, насыпаную дзяўчатамі; паданні пра камяніследавікі як пра след дзяўчыныволата, а таксама пра камяні як пра акамянелых дзяўчат ці жанчын;
    —	сустрэча двух вяселляў, ніводнае з якіх не саступіла дарогі і ў выніку бойкі абедзве пары маладых забіты, на месцы бойкі насыпаны курганы над магіламі забітых або ўсё вяселле ператварылася ў камяні, па некаторых варыянтах вяселле сустрэлася з лютым змеем і было ім ператворана ў камень;
    —	скарбы закапаны ў гарадзішчах, курганах, пад камянямі або пад каменнымі крыжамі;
    —	у кургайах пахаваны волатыасілкі, а вялізныя камяні — гэта акамянелыя волаты ці сляды волатаў на камяняхслсдавіках;
    —	на гарадзішчах або на вялізных валунах абедалі французы, шведы, Стэфан Баторый, царыца Кацярына, Напалеон і інш.;
    —	каля гарадзішчаў, кур^аноў, камянёў адбываліся бітвы з ворагамі або гарадзішчы нанасілі шапкамі ці ботамі ворагі (французы, шведы, татары) ці проста салдаты;
    —	на гарадзішчах, курганах, камянях з’яўляецца агонь;
    —	чорт хацеў перагарадзіць раку або заваліць дзверы святыні (храма), але, калі нёс камень, прапеў певень і чорт выпусціў камень, так з’явіліся курганы ці каменныя магілы або сакральныя валуны.
    Трэба адзначыць, што сходныя назвы археалагічных помнікаў і паданні пра іх вядомыя і на суседніх тэрыторыях. Напрыклад, на Смаленшчыне гарадзішчы таксама называюць Гарадок, Курган, а курганы — Валатоўкі,
    39
    Французскія Магілы, Турок і інш. На тэрыторыі ўсходняй Латвіі фіксуюцца назвы гарадзішчаў Гарадок, Замкавая Гара, Рудавас, Касцельная Гара, Стары Замак, Напалеона Рэдутс, Батарэяс Калнс, Дзіева Калнс, курганоў — Сопкі і інш. На тэрыторыі Эстоніі, дарэчы, як і на тэрыторыі поўначы Усходняй Еўропы, паходжанне многіх курганоў звязваецца з часамі Паўночнай вайны. Народ мяркуе, што ў круглых па форме курганах пахаваны шведы, а ў доўгіх — рускія салдаты або наадварот. Тут таксама расказваюць, што некаторыя курганныя могільнікі — гэта ўзвышэнні для ўстаноўкі гармат4.
    Такім чынам, аднатыпнасць назваў і паданняў, іх стадыяльная зменлівасць — вельмі шырокараспаўсюджаная з’ява, якая адлюстроўвае гісторыю народа.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Багатая наша гісторыя. Яе падзеі знайшлі адлюстраванне не толькі на старонках летапісаў, але і ў народнай памяці. Летапісы часта пісаліся тэндэнцыйна, і паказ падзей у іх звычайна быў поглядам афіцыйных уладаў. Народнае ўспрыманне тых ці іншых падзей дайшло да нас у форме паданняў, прыказак, павер’яў. Значную каштоўнасць уяўляюць таксама свсдкі аб помніках даўніны ў розныя гістарычныя эпохі. Амаль ні адзін з археалагічных помнікаў (гарадзішчы, курганы, каменныя магілы, селішчы, сакральныя валуны) людзі не абышлі ўвагай і перадавалі з пакалення ў пакаленне расказы пра іх. У некаторых мясцінах дайшлі да нашага часу вельмі старажытныя назвы і паданні, у іншых — на адны паданні наслойваліся другія і таму часта ў адной і той жа вёсцы можна пачуць некалькі варыянтаў паданняў пра адзін і той жа помнік даўніны. Бывае, у паданні сплятаюцца падзеі розных гістарычных часоў. Але ж увогуле пры аналізе археалагічных мікратапонімаў яскрава вылучаюцца язычніцкі пласт (Даждзьбог, Валатоўкі, Пярун, Дзявочая Гара, Змееў Камень, Казлова Курганне, Дубішча, Ігрышча, Пагулянка, Турава Гара, Магілы жрацоўкрывейтаў, Дымакуры, Капішча і інш.), пласт часоў хрысціянізацыі (Крыжы, Перахрэсцс, Царкавішча, Божая Хвала, Манастыр, След Багародзіцы, След Маткі Боскай з Прадвечным немаўляткам, След святога Мікалая), часы татарскіх нападаў (Татарская Гара, Татарскія Магілы), шведскіх войнаў (Шведская Гара, Шведскі Курган), вайны 1812 года (Французскія Капцы, Напалеонаўскія Магілы, Французская Гара) і інш. Археалагічныя мікратапонімы з’яўляюцца каштоўнейшай крыніцай,