На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў асвятляюцца гісторыя ўзброеных сіл Вялікага княства Літоўскага XVI—XVII стст., сістэма мабілізацыі і арганізацыя войска, віды вайсковых сіл і іх узбраенне. Асаблівая ўвага звяртаецца на вайсковыя фарміраванні з тэрыторыі Беларусі. Баяздольнасць наяўнага войска і эфектыўнасць абароны краіны паказваюцца на прыкладзе шэрага войскаў. Кніга ілюстраваная. Разлічана на шырокае кола чытачоў.