Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Такім чынам, магчыма канста-таваць што пабудова чыгуначных шляхоў зносін у гэты гістарычны перыяд на Беларусі актыўна паўплывала на ўвесь архітэктурны
269. Чыгуначны вакзал у Магілеве
270. Чыгуначны вакзал у Гомелі
536
6.3. Архітэктура беларускіх мастоў...
і урбанізацыйны працэс. У тым ліку на развіццё агульнай камунікацый-най сетцы краіны; планіроўку гара-доў і іншых населеных пунктаў; стварэнне новага архітэктурнага
асяроддзя вакол чыгуначных ліній; з’яўленне новых тыпаў будынкаў (чыгуначных вакзалаў, станцый і г. д.); прагрэс архітэктурна-канст-рукцыйных прыёмаў.
6.3. Архітэктура беларускіх мастоў у другой палове XIX - пачатку XX ст.
Велізарны ўплыў на змяненне архітэктурнага асяроддзя Беларусі мела будаўніцтва інжынерных збу-даванняў, якія былі непасрэдна звя-заны з транспартнымі камунікацыямі, (масты, пуцеправоды і трубы). Мена-віта гэтыя збудаванні, іх перадавыя архітэктурныя і канструкцыйныя рашэнні з’явіліся магутным штурш-ком для развіцця архітэктуры напры-канцы XIX - пачатку XX ст. у Еўропе і ЗША. Выкарыстанне сталі, жале-забетону, унясенне буйных прасто-равых канструкцый, якія патрабуюць складаных разлікаў і новых будаў-нічых схем, было абсалютна перада-вым для свайго часу. Акрамя гэтага, масты і пуцеправоды з’яўляліся зу-сім новым антрапагенным элементам, які ўварваўся ў традыцыйнае асяроддзе нашых гарадоў і адкры-тых прыродных ландшафтаў.
Ва ўмовах Беларусі, якая мела вялікую колькасць рэк і развітую сетку шляхоў зносін, маставое бу-даўніцтва стала адным з найваж-нейшых архітэктурна-будаўнічых напрамкаў напрыканцы XIX - пачатку XX ст. Масты тут будаваліся як у буйных гарадах (Віцебск, Грод-на, Гомель, Магілёў), так і па-за імі, дзе праходзілі важныя шасейныя і чыгуначныя дарогі.
Буйныя масты на шашы Санкт-Пецярбург-Кіеў (Кіеўская шаша) былі пабудаваны ў Віцебску і Гомелі напрыканцы XIX ст. Віцебскі мост праз Заходнюю Дзвіну меў чатыры пралёты па 48 м кожны і быў раз-мешчаны ў цэнтральнай частцы го-рада. Металічнае пралётнае збуда-ванне ў выглядзе рашотчатых арак абапіралася на тры руславыя апоры з бутабетону з абліцоўкай гранітам. Архітэктурнае рашэнне моста адпа-вядае яго важнай ролі ў цэнтральнай частцы горада. Характэрны мо-цныя берагавыя апоры, сумяшчэнне іх з аркамі праездаў уздоўж узбя-рэжжа, парапеты, свяцільнікі і агуль-ная лёгкая архітэктура моста, якая дасягаецца пераходам ад тонкіх увер-се руславых апор да мудрагелістых «празрыстых» металічных арак. Мост удала ўпісваўся ў панараму горада з яго адкрытай на раку забудовай і да-мінуючым Успенскім саборам.
Мост у Гомелі праз Сож на гэтай жа шашы, наадварот, з’яўляецца прыкладам недамінуючага ў пана-раме ракі маставога збудавання. Мост быў свайго кшталту шэдэўрам драўлянага будаўніцтва і архітэкту-ры. Ён меў вельмі складаную кан-струкцыю ў выглядзе 22 пралётаў, перакрытых рыгельна-падкоснымі
537
Архітэктура шляхоў зносін у другой палове XIX - пачатку XX ст.
271. Схема Віцебскага моста на шашы Санкт-Пецярбург-Кіеў
272. Фрагмент фасада моста праз р. Сож у Гомелі
273. Мост праз р. Днепр у Магілеве на Бабруйскай шашы. Агульны выгляд
538
6.3. Архітэктура беларускіх мастоў...
канструкцыямі, якія былі зама-цаваны металічнымі сувязямі -шпрэнгелямі. Пралётныя збудаван-ні абапіраліся на драўляныя апоры, якія стаялі на дубовых сваях.
Блізкую канструкцыю пралёт-нага збудавання меў драўляны мост
праз р. Днепр у Магілёве на Бабруй-скай шашы. Аднак яго цэнтральны пралёт даўжынёй амаль 40 м быў перакрыты зусім новай для свайго часу рашотчатай драўлянай фермай сістэмы амерыканскага інжынера Уільяма Гау, якая была ўдасканале-
274. Фрагмент фасада моста праз р. Днепр у Магілеве
275. Мост праз р. Бярэзіну ў Бабруйску на Маскоўска-Варшаўскай шашы
539
Архітэктура шляхоў зносін у другой палове XIX - пачатку XX ст.
на Д. I. Жураўскім, з яздой «па нізу». Вытанчанае канструкцыйнае ра-шэнне меў пуцеправод праз чыгун-ку на гэтай жа шашы. Тут таксами прымянялася шпрэнгельная сістэ-ма сувязяў у драўляных рамна-падкосных канструкцыях. Менш эфектны наплаўны, так званы плаш-каўтны мост на р. Бярэзіне на акраі-не Бабруйска па Маскоўска-Вар-шаўскай шашы. Тут выкарыстоўва-
ліся пласкадонныя лодкі (фактычна як пантоны) у якасці апор драўля-нага пралётнага збудавання. Падоб-ныя масты былі нядоўгатэрміновыя, аднак хуткія ў пабудове, што было немалаважным ва ўмовах магутных крыгаходаў і вясенніх паводкаў.
Навейшыя для свайго часу кан-струкцыйныя сістэмы мастоў і пу-цеправодаў былі выкарыстаны для беларускіх чыгунак. Так, на Маскоў-
276. Мост праз р. Сож у Гомелі
277. Мосцік на Бельск-Пружанскай шашы ў Белавежскай пушчы
540
6.3. Архітэктура беларускіх мастоў...
ска-Варшаўскай чыгунцы ў 1871 г. праз рэкі Нёман, Бярэзіну і Бобр былі пабудаваны металічныя масты па сістэме Шведлера. Гэта былі адны з першых у Расійскай імперыі масты такога тыпу [5, с. 62-63]. Метал іч-ныя ажурныя фермы з яздой «па нізу» мелі закругленыя абрысы верх-ніх паясоў, што надавала мастам вы-танчанасць і лёгкасць. Металічныя фермы сістэмы інжынераў I. А. Бе-лелюбскага і Д. I. Жураўскага выка-рыстоўваліся для невялікіх чыгунач-ных мастоў і пуцяправодаў на Мас-коўска-Варшаўскай і Пецярбургска-Адэскай чыгунках. Шматпралётныя металічныя канструкцыі мелі чыгу-начныя масты ў Гомелі, Гродне.
Акрамя чыгунак у другой пало-ве XIX - пачатку XX ст. на беларус-кіх землях працягвалі будавацца шасейныя дарогі. У 1889 г. была па-будавана Кобрына-Владаўская ша-ша працягласцю 97 вёрст, у 1891 г. -Драгічын-Ружаны (174 вярсты), Жа-бінка-Камянец (25 вёрст), у 1902 г. -Беласток-Баранавічы (226 вёрст), у 1906 г. - Гродна-Ліда (103 вярсты) і інш. [6, с. 107-123].
Асаблівае значэнне мела так званая Бельска-Пружанская шаша даўжынёй 89 вёрст, пабудаваная ў 1904 г. з галінай да імператарскага палаца ў Белавежы. Сучаснікі пі-салі, што «ў тэхнічным і эстэтыч-ным значэнні дарога ўяўляе сабой нешта дасканалае» [7, с. 293]. Асаб-лівы, практычна паркавы характар сваёй архітэктуры мелі масты на гэ-тай шашы, якая праходзіла праз Бе-лавежскую пушчу. Невялікія збуда-ванні мелі металічныя пралётныя страенні і вытанчаныя поручні з лі-тымі чугуннымі дэталямі.
278. Мосцік у маёнтку Любанскіх, пас. Любань Вілейскага р-на
279. Гарадскі мост у Оршы каля млына на вул. Мінскай
541
Літаратура
У тэты ж перыяд суадносна раз-вівалася паркавая сядзібная архі-тэктура, якая таксама ўключала ў сябе невялікія маставыя збуда-ванні, плаціны, шлюзы і г. д. Мос-цікі ў парках праектаваліся ў харак-тэрных для таго часу рэтра-сты-лях, з выкарыстаннем матываў ся-рэднявечнай каменнай архітэктуры.
Вытанчаную архітэктуру меў гарад-скі аднапралётны мост, які захаваў-ся да сённяшняга часу (гл. мал. 279).
Архітэктура мастоў другой па~ ловы XIX - пачатку XX ст. адзна-чалась стварэннем новых форм і кан-струкцый, якія адметна паўплывалі на развіццё інжэнернай эстэтыкі і архітэктуры ўсяго XX cm.
Аітаратура
1. Масальский В. В. Путейцы Беларуси в дореволюционной России // Компас. 2001. №2. С. 39-43.
2. Жучкевич В. А. Дороги и водные пути Белоруссии. Минск: Изд-во БГУ, 1977.
3. Всеобщая история архитектуры: В 12 т. Т. 10. Архитектура XIX - начала XX в. М.: Стройиздат, 1972.
4. Железная дорога Беларуси: история и современность / Под ред. В. Г. Рахманько. Минск: ОДО «Триолета», 2001.
5. Пунин А. Л. Архитектура отечественных мостов. Л.: Стройиздат, 1982.
6. Гельфер А. Очерк развития дорожного и мостостроительного дела в ведомстве путей сообщения: В 5 т. Т. 1. СПб., 1922.
7. Карцев Г. Беловежская пуща: 1382 - 1902 (текст 1903 г.). Минск: Ураджай, 2002.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прамысловы пераварот, які ак-тыўна пачаў развівацца ў Беларусі ў другой палове XIX ст., выклікаў дынамічныя працэсы ў горадабу-даўніцтве, інфраструктуры каму-нікацый, тыпалогіі і канструкцы-ях будынкаў. Бурны рост гарадоў абганяў нарматыўную аснову, якая грунтавалася на асноўным плане. Прамысловы і транспартныя сек-тары ўцягвалі у гарадскую структуру прыгарады, панскія ўладанні і вёскі. Рост прыватнага сектара, як і ў гарадах Еўропы, выходзіў з-пад кантролю. Таннае драўлянае жыллё, пляцы тыпу дом + флігель утвараюць шчыльныя масівы. По-бач з імі размяшчаюцца прадпры-емствы, склады, дэпо, пакгаузы. Расце шчыльнасць забудовы цэнт-раў за кошт даходных дамоў, крам, офісных будынкаў.
Спецыфічнай для беларускіх гарадоў з’явай стала забудова квар-талаў даходных дамоў і крам на вулічнай сетцы XVI-XVIII стст., што тлумачыцца тым, што папя-рэдняя, драўляная забудова трух-нела і разбуралася. Забудова другой паловы XIX - пачатку XX ст. у гарадах Беларусі складае каля 90% іх гістарычных цэнтраў, што адпавядае аналагічнай тэндэнцыі
ў Еўропе ў цэлым. На змену кла-січным ансамблям адміністра-цыйных будынкаў і палацаў пры-ходзіць новая буйнамаштабная структура - вуліца, квартал.
У буйных гарадах (Мінск, Брэст, Полацк, Магілёў) узнікаюць новыя, лінейныя вектары развіц-ця забудовы - вуліцы, якія супа-даюць з транзітным шляхам.
Будаўніцтва чыгункі наклала свой адбітак на прасторава-пла-ніровачнаю структуру гарадоў. Жорсткія лініі раздзялілі забудову на ізаляваныя сектары. Уздоўж чыгунак стварыліся калідоры, не-камфортныя, нядобраўпарадка-ваныя. Перадатачныя лініі як, на-прыклад, у Мінску бралі ў кальцо цэлыя раёны (Уборкі, Ляхаўка). У Гродне лінія Варшава - Санкт-Пецярбург фактычна адрэзала ўсходнія ўскраіны ад гістарычнага цэнтра, падзяліўшы горад на зоны мураванай забудовы (заходняя) і драўлянай (усходняя). У Віцеб-ску ізаляванымі засталіся заход-нія раёны.
Гарады на буйных рэках (Грод-на, Віцебск, Полацк, Магілёў, Пінск, Гомель) мелі складаны ландшафт. Высокія надпоплаўныя тэрасы праразаліся тальвегамі і рэчышчамі
543
Заключэнне
ручаёў. Схілы былі пакрыты хмы-замі. У поплавах традыцыйна ціс-нулася драўляная забудова. 3 раз-віццём чыгуначнага транспарту з’яўляюцца стальныя маеты на вы-сокіх каменных апорах (Віцебск, Гродна, Магілёў). Звычайныя да-рогі - на нізкаводных мастах, а ў дробных гарадах - і на лодачных пантонах (Орша, Копысь). З’яў-ленне ў канцы XIX ст. каменных, высакаводных мастоў у Магілёве, Віцебску дае хуткі рост забудовы на абодвух берагах.
Паскораная забудова павято-вых і пазаштатных гарадоў, асаблі-ва тых, дзе ўзнікаюць буйныя чы-гуначныя вузлы (Орпіа, Бабруйск, Баранавічы, Ліда), развіццё транс-парту і прамысловасці паскарае рост мураванай забудовы, у тым ліку ва ўсходніх раёнах (Бабруйск, Барысаў, Орша, Мазыр).