• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    У губернскіх і буйных павято-вых гарадах з’яўляюцца гарадскія сады і паркі, скверы і бульвары, добраўпарадкаваныя набярэжныя, новыя плошчы і новыя рынкі. Буй-нейшым горадам Беларусі к па-чатку XX ст. становіцца Мінск. Яго насельніцтва за стагоддзе па-вялічваецца ў дзесяць разоў і да-сягае амаль ста тысяч. У буйны рэгіянальны цэнтр ператвараецца Гомель. У цэлым у другой палове XIX - пачатку XX ст. горадабудаў-нічая сітуацыя робіццазбалансава-най за кошт утварэння буйных га-радоў ва ўсходніх рэгіёнах: Орша, Барысаў, Бабруйск, Мазыр, Гомель.
    Адмена прыгоннага права і рад мерапрыемстваў у галіне сель-
    скай гаспадаркі ўплываюць на змену ў абліччы вёскі. Яшчэ да Маніфеста 1861 г. урадам прад-прымаліся намаганні ў аграрнай галіне, у тым ліку па ўладкаванні побыту сялян. Прамысловы пе-раварот і фарміраванне аграрнага рынку ў другой палове XIX ст. па-скараюць развіццё сельскіх па-селішчаў. У рэгіёнах са спрыяль-нымі сельскагаспадарчымі ўмова-мі хутка растуць буйныя вёскі, пашыраецца сетка мясцовых да-рог: губернскіх, павятовых, мясцо-вага значэння. Асабліва развітай інфраструктурай сельскіх камуні-кацый вылучаюцца заходнія рэ-гіёны, дзе гістарычна склалася больш высокая шчыльнасць сель-скага насельніцтва (Кобрынскі, Слонімскі, Навагрудскі, Ашмян-скі наветы). У заходніх рэгіёнах к пачатку XX ст. павялічваецца колькасць пабудоў на сялянскіх сядзібах, растуць памеры і паляп-шаецца планіроўка сялянскага жылля. Акрамя хат і сеняў, злуча-ных праз павець з хлявамі, як гэта было раней, сялянскае жыллё пе-раўтвараецца ў сувязь жылых і пад-собных памяшканняў (хата - сені, камора - кладоўка, клець). Зніка-юць курныя печы.
    Адбываюцца перамены і ва ўсход-ніх рэгіёнах, інтэнсіўна развіваецца сельская інфраструктура ў Слуц-кім павеце. Урадлівыя, прастор-ныя землі Аршанска-Крычаўскай раўніны і густая сетка дарог спрыя-юць росту колькасці і памераў вё-сак. Напачатку XX ст. тут трады-цыйныя для рэгіёна круглыя (вя-
    544
    Заключэнне
    ночныя) двары маюць разнастай-ныя жылыя і гаспадарчыя пабу-довы і часам значныя памеры. Тыловым робіцца жыллё тыпу хата на два бакі (хата - сені - хата) і іншыя варыянты спалучэння жылых і падсобных памяшканняў.
    Складаны лясіста-ўзорысты ландшафт на поўначы Беларусі абумовіў дыскрэтную структуру сельскіх паселешчаў: маладвор-ных, раскіданых сярод невялікіх палеткаў і палян. Аднак і тут у канцы XIX - пачатку XX ст. ся-лянскі двор (традыцыйны, вяноч-ны) уяўляў складаны комплекс пабудоў (жылых і гаспадарчых).
    У другой палове XIX ст. пачы-наецца меліярацыя палескіх ба-лот у раёне Турава і Драгічына. Узнікаюць буйныя вёскі, растуць мястэчкі (Кажан-Гарадок, Без-дзеж, Столін, Петрыкаў і інш.).
    Прамысловы пераварот пашы-рыў тыпалогію збудаванняў. З’яў-ляюцца вакзалы, карпусы заводаў і фабрык, электрастанцыі, водана-порныя вежы, будынкі дэпо. Іх ар-хітэктура не ўпісваецца ў класічныя каноны. Тут маштаб, аб’ёмна-пра-сторавае рашэнне і кампазіцыю вызначалі функцыянальна-тэхна-лагічны працэс і канструкцыі. Но-выя тыпы збудаванняў з’яўляюцца і ў грамадзянскай архітэктуры: да-ходныя дамы і банкі, гасцініцы і магазіны.
    Эклектыка і стылізатарства у беларускай архітэктуры пазнача-нага перыяду грунтавалася на гістарычна склаўшыхся рэгіяналь-ных напрамках развіцця дойлід-
    ства. На першапачатковым этапе эклектызм актыўна сябе праявіў у заходніх рэгіёнах. Большы пра-цэнт мураванай забудовы і больш спрыяльныя рыначныя ўмовы хутка адбіліся на фасадах новых збудаванняў матывамі готыкі і рэ-несансу, барочнымі лініямі і формам! (будынак гродзенскага шпі-талю, сядзіба Краскі Ваўкавыскага раёна і інш.).
    Гатычныя, рэнесансныя і барочный рысы надзвычай устойлі-вымі аказаліся ў стылізацыях сакральна-манументальных збу-даванняў (касцёлаў), палацава-пар-кавай архітэктуры (Германавічы, Галавічполле, Чырвоны Бераг), шэрагу аб’ектаў грамадзянскага дойлідства (ланкастэрская школа ў Гомелі і інш.). Тут пазначаныя рысы захаваліся да пачатку XX ст.
    У 70-80-я гады XIX ст. на Бе-ларусі набывае шырокае распаўсю-джванне так званы «цагляны стыль». Ён абумоўлены не толькі пошукамі новых дэкаратыўных магчымасцей, але і ростам бу-даўніцтва. Узнікае вялікая коль-касць цагляных заводаў. Вытвор-часць цэглы становіцца выгаднай. Ёй займаюцца паны, дробныя прадпрымальнікі. Дробная пла-стыка «цаглянага стылю» ўтвары-ла на фасадах шоры з матывамі народнага арнаменту, элементам! абароннай архітэктуры (машы-кулі, пінаклі). Шырока ў стыліза-цыі прысутнічалі тэмы рускай ар-хітэктуры XVI-XVII стст.
    У праваслаўна-царкоўным дой-лідстве вядучымі робяцца рускія
    545
    Заключэнне
    і руска-візантыйскія стылёвыя на-прамкі. Канцэптуальныя збуда-ванні архітэктара К. Тона робяцца ўзорнымі. З’яўляюцца маштаб-ныя па горадабудаўнічай знач-насці праваслаўныя саборы ў Варшаве (Аляксандра-Неўскі), Вільні, Полацку, Мінску, шэрагу павято-вых гарадоў (Бешанковічы, Горкі, Мсціслаўе).
    Матывы «рускай» архітэктуры выразней загучалі з прыходам ма-дэрна, прытым пераважна ў буйных грамадзянскіх збудаваннях (пазямельны банк у Віцебску, тэатр у Магілёве, сінагога ў Гродне і інш.). У цэлым архітэктура мадэ-рна ў Беларусі вылучаецца на-цыянальнай афарбоўкай. Яна бачна ў шырокім ужыванні эле-ментаў і матываў народнага дой-лідства (інтэрпрэтацыя канструк-цый: кансоляў, кроквенных схем, падкосаў і інш.), вядомых на Бела-русі фахверкавых канструкцый. Вядомая з сярэднявечча стракатая муроўка ў мадэрне набывае эстэ-тычна асэнсаваную выразнасць. Адраджаюцца мазаічныя дэкара-тыўныя матывы, ужыванне каля-ровай маёлікі. У архітэктуры ма-дэрна буйных гарадоў (Гродна, Мінск, Брэст) асобныя формы, якія маюць дамінуючае значэнне, анала-гічныя гістарычна характэрным для Беларусі (гатычным, рэнесанс-ным, барочным).
    Мадэрн у палацава-паркавай архітэктуры Беларусі рамантыч-ны і таксама нацыянальны. Драў-ляны палац у Поразаве - тыпіза-цыя матываў готыкі, мураваны
    палац у Галавічполлі - маляўні-чая і пластычная імправізацыя на гатычна-рэнесансныя тэмы. Но-выя формы і прыёмы формаўт-варэння прыйшлі з мадэрнам з рускай архітэктуры ў некаторыя ўсходнія гарады і мястэчкі. Матывы рускай барэльефнай разьбы бачны ў драўляных будынках па вуліцы Мінскай у Оршы. Кіле- і бочкапа-добныя формы прысутнічаюць у вядомых помніках драўлянай ар-хітэктуры ў Клімавічах і Бабруй-ску у мураваных пабудовах канца XIX - пачатку XX ст. у Магілёве (будынак пазямельна-сялянскага банка і інш.). Гэта ў цэлым узбага-ціла беларускую архітэктуру, па-шырыла спектр форм і аб’ёмаў з розных стыляў, напрамкаў, эпох.
    Стылізацыі і формаўтварэнні новага стылю былі вытворнымі ад гістарычна склаўшыхся рыс архі-тэктуры Беларусі. Спрабуем сцвяр-джаць, што і ва ўзорных праектах бачны адбітак прыродна-ландшафт-нага і гісторыка-архітэктурнага асяродзя.
    Праект мячэці ў Мураўшчызне (Іўе, 1882 г.) створаны і рэалізава-ны па матывах народнай драўля-най архітэктуры. Гэтыя ж матывы гучаць у збудаваных па ўзорных праектах цэрквах ў Лешні (Ка-пыльскі раён) і Чырвоны Парты-зан (Добрушскі раён).
    Узведзеныя ў другой палове XIX ст. конныя паштовыя станцыі па ўзорных праектах таксама маюць характэрныя для краю матывы, ра-мантычныя, традыцыйныя, блізкія да рэальнага асяроддзя.
    546
    Заключэнне
    У архітэктуры іжынерных збу-даванняў таксама праявілася спецыфіка будаўнічай культуры, у якой вядучую ролю стагоддзямі адыгрывала дрэва і камень. Збу-даваны ў другой палове XIX ст. надзвінскі мост у Віцебску ўяўляў унікальны узор тэхнічнай даска-налай драўлянай канструкцыі, варты параўнання са славутымі драўлянымі маставымі фермамі Гау ў ЗША. Каменны мост праз Днепр у Магілёве стаў грандыёз-ным утварэннем інжынернай дум-кі, радыкальна змяніўшым раз-віццё горада. У Жлобіне будуецца шматпралётны стальны мост, па ўзроўні тэхнічнага рашэння не саступаючы лепшым еўрапейскім аналагам.
    Чыгуначныя лініі спарадзілі будаўніцтва віадукаў і шматлікіх мастоў праз тальвегі, рэчкі, ручаі. I сёння ўздоўж чыгункі Санкт-Пецярбург - Адэса захаваліся шматлікія каменныя апоры (асаб-ліва на дыстанцыі Орша - Ма-гілёў), што істотна мянялі нава-кольны ландшафт. У канструкцы-ях ужываліся не толькі стальныя фермы, але і бэлькі каробчатага сячэння, стальныя аркі (Магілёў).
    Істотна змяняецца архітэктура шасейных дарог. Павялічваецца сетка шляхоў дзяржаўнага значэння (Масква - Варшава, Масква - Рос-лаўль - Крычаў - Івацэвічы, Санкт-Пецярбург - Адэса, Ліба-ва - Ромны, Рыга - Арол, Бранск -Брэст, Брэст - Ковель). Яны маюць дасканалую канструкцыю і про-філь, трывалае брукаванне, ахоў-
    ныя пасадкі дрэў, дрэнаж, пашто-выя станцыі. Значна павялічваец-ца сетка губернскіх дарог, асабліва ў Мінскай губерні (Мінск - Слуцк, Мінск - Ігумен, Мінск - Навагро-дак, Мінск - Ліда). Павятовыя дарогі ў большасці застаюцца грунтовымі, аднак іх колькасць у другой палове XIX ст. узрастае ў некалькі разоў. У пазначаны хра-налагічны перыяд адпаведна эпосе натуральна адбываўся прарыў у прамысловай архітэктуры. З’яў-ляюцца новыя тыпы збудаванняў, адпаведныя вытворчым патрэбам (металаапрацоўчы, дрожжа-віна-кураны, вагонарамонтны, півавар-ны заводы ў Мінску, тытунёвая фабрыка ў Гродне, папяровая ў Добрушы і г. д.). Аднак іх архі-тэктура не выйшла на новы ўзро-вень. Цагляныя збудаванні, стра-катыя і эклектычныя, не адлюст-роўвалі функцыянальнага прызна-чэння. Маштаб, новыя суадносіны аб’ёмаў і форм істотна адрознівалі іх ад традыцыйнай забудовы. Пра-мысловая архітэктура адкрыва-ла шлях новаму ў канструкцыях і формаўтварэнні.
    Архітэктура Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. - ар-хітэктура нацыянальная. У бурлі-вым патоку эклектызму і стыліза-цый, стракатых формах мадэрна захаваліся галоўныя, гістарычна абумоўленыя рысы, якія ўзніклі на аснове сінтэзу розных будаўнічых культур, стыляў і традыцый на-роднага дойлідства. У гэтым сэнсе архітэктуру Беларусі пазначанага часу можна параўнаць з архітэкту-
    547
    рай Прыбалтыйскіх краін і краін славянскага свету, дзе народнае дойлідства, нацыянальныя трады-цыі заставаліся заўсёды ўстойлівы-мі і адаптыраваліся да новых умоў.
    Архітэктура другой паловы XIX -першай паловы XX ст. дала Бела-русі новы тып горада - горад з уз-растаючым транспартна-прамыс-ловым сегментам, зонамі масавай жылой забудовы і шчыльнай за-будовай вулічнай сеткі гістарыч-ных цэнтраў, новымі вектарамі горадабудаўнічага развіцця; рад