Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
АРХІТЭКТУРА
БЕЛАРУСІ
НАРЫСЫ ЭВАЛЮйЫІ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ
I ЕЎРАПЕЙСКІМ KAHT3KCUE
НАйЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Інстытут мастайтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
РХІТЭКГУРА
БЕЛАРУСІ
НАРЫСЫ ЭВАЛЮйЫІ
ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ
I ЕЎРАПЕЙСКІМ
KAHT3KCUE
У чатырох тамах
Том 3
КНІГА 2
Другая паАова XIX — пачатак XX ст.
Мінск «Беларуская навука» 2007
УДК 72(476)«18/19»
ББК85.12(4Беи)
А87
Рэдакцыйная калегія:
А. I. Лакотка, Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, В. Ф. Марозаў,
А. Б. Марозава, А. С. Сардараў, Ю. У. Чантурыя, Г. Л. Залеская
Навуковы рэдактар:
член-карэспандэит НАН Беларусі А. I. Лакотка
Рэцэнзенты:
доктар архітэктуры Н. У. Кожар,
доктар мастацтвазнаўства В. I. Жук
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі
А. Дыбоўскага, У. Багданава
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-08-0872-1 (т. 3, кн. 2)
ISBN 978-985-08-0680-2
ISBN 985-08-0680-Х
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2007
УВОДЗІНЫ
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
1. Эклектыка
1851 год. Лондан. Жыхары бры-танскай сталіцы спяпіаюцца ў Гайд-парк наведаць незвычайнае архітэк-турнае збудаванне з металу і шкла. Для кансерватыўнай Англіі ўсё тут была незвычайна: і адсутнасць му-роў, такіх традыцыйных, што адда-юць паэтыкай гатычнай даўніны, і шкляныя сутарэнні ўнутранай пра-сторы, дзе святло не струменілася, заціснутае суровымі сценамі, а поў-ніла ўсё. Не было ценяў, усё здава-лася бязважкім, празрыстым.
Гэта быў Крышталь-палац, збу-даваны архітэктарам Джозэфам Пэк-станам для першай Сусветнай пра-мысловай выстаўкі. Сын фермера і садавод па прафесіі сваім крышталь-ным палацам абазначыў у архітэк-туры паварот, які можна параўнаць з паваротам за два стагоддзі да таго, зробленым медыкам Клодтам Перо, які стварыў усходні фасад Луўра. Англія ў сярэдзіне XIX ст. - перада-вая прамысловая дзяржава. Тут ужо відавочны прыкметы новай культуры - культуры машын. Яе прыкметы непакояць кансерватараў і пра-паведнікаў традыцыі. Уільям Морыс і Джон Роскін пераканана і эмацыя-нальна выступаюць супраць, абара-няючы традыцыйныя эстэтычныя каштоўнасці. Для іх палац Пэкста-на - проста садовая аранжарэя. Прыхільнікі традыцый не разумелі,
што новая, незвычайная архітэкту-ра - па сутнасці тэхнічнае вынаход-ніцтва. Нездарма Пэкстана горача падтрымаў стваральнік лакаматыва Роберт Стэфенсан. Наватарскі пра-ект быў новым крокам удасканален-ня некаторага вопыту папярэднікаў. У 1833 г. Пэкстану давялося пазнаё-міцца з гіганцкай галерэяй-аранжэ-рэяй у парыжскім прадмесці Жар-дэн-дэ-Плот. Твор французскага ін-жынера Руо ўяўляў дасканалае спа-лучэнне вялікамерных шкляных пліт на нясучым чыгунным каркасе.
У сярэдзіне XIX ст. у Еўропе ў культурнай грамадскасці існавала размежаванне ў разуменні дасяг-ненняў тэхнікі і мастацтва. Тэхніч-ныя вынаходніцтвы ўспрымаліся з захапленнем датуль, пакуль не прэ-тэндавалі на твор мастацтва. Паміж імі існавала непераадольная мяжа. Мастацтва - сфера высакародная, свет добрага густу на магутным пад-мурку традыцыі. У побытавай эстэ-тыцы і архітэктуры пераважалі імі-тацыі пад готыку, рэнесанс, барока, антычнасць, да якіх часта падмеш-валіся экзатычныя каланіяльныя матывы. Як не дзіўна, уся страка-тасць густаў віктарыянскай Англіі добра ўладкавалася пад сутарэннямі Крышталь-палаца. Тут былі лака-матыў Стэфенсана, паравыя молаты Крупа, ткацкія машыны Жакарда,
5
Уводзіны
1. Будаўніцтва Крышталь-палаца.
Лондан. Малюнак XIX ст.
паравы плуг, тэлеграф, лампы дзён-нага святла, і ўсё гэта суседнічала з рамесніцкімі ўзорамі векавых тра-дыцый «добрай старой Англіі»: фурманкам!, фаэтонамі, мэбляй у гатыч-ным стылі і г. д. Фанатычны пры-хільнік готыкі (разам з Ч. Бэры -
аўтарам будынка Брытанскага парламента), А. П’юджын меў у Крыш-таль-палацы ўласна «гатычны двор». Майстры мэблі, кафляры і ювеліры дэманстравалі тут свае творы. Ся-род экспанатаў уражваў падарунак аўстрыйскага імператара каралеве Вікторыі - велізарная кніжная ша-фа, зробленая ў стылі гатычнага са-бора.
Зразумела, што тэхнічны ды-зайн толькі нараджаўся, і машыны і механізмы груваздка і тапорна вы-глядалі на фоне пяшчотных шпалер, царкоўных вітражоў, разьбяных ар-наментаў.
Цікава, што ў год выстаўкі вый-шла ў свет кніга Дж. Роскіна «Камні Венецыі»-лірычна-сентыментальнае разважанне аб мастацтвах даіндуст-рыяльных часоў. Смутак аўтара, ма-быць, выклікалі неверагодна дэка-рыраваныя, бязгустыя машынныя вы-рабы. Груба апрацаваныя машынай высакародныя матэрыялы суседнічалі з рамесна-мастацкай вытворчасцю,
2. Крышталь-палац. Архітэктар Д. Пэкстан. 1851 г. Аэрафота
6
Аа архітэктуры выбару ла новай архітэктуры
заняпад якой нельга было не ра-зумець.
Выстаўку наведалі бацька новай нямецкай готыкі, аріхэктар Ф. Зэм-пер, славуты рускі крытык У. Ста-саў, а таксами Ф. Энгельс. Раніца новай эпохі культурна-гістарычнага і вытворча-сацыяльнага развіцця чалавецтва была відавочнай.
Меней эмацыянальна, чым Рос-кін, трывогу за тое, што мапіына пазбаўляе вытворчасць мастацкага, творчага, эстэтычнага пачатку, пе-ражываў Уільям Морыс. Сваю ута-пічную тэорыю ён імкнуўся выка-заць практычна, калі стварыў на Рэў-Лайян-Скверы майстэрню мас-тацкіх вырабаў. Практычныя экспе-рыменты Морыса былі не пазбаўле-ны пэўнай мэтазгоднасці і сёння ўяўляюць цікавасць для спецыялі-стаў па рэстаўрацыі і рэканструкцыі.
Фабрычныя вырабы былі далё-кімі ад увасаблення ў сваіх формах функцыянальнасці і мэтазгоднасці: вагоны чыгунак нагадвалі дыліжан-сы, паравыя катлы - барочныя ку-палы. Мапіыны ўпрыгожвалі чы-гуннай аздобай у гатычным стылі. Паміж інжынерыяй і мастацтвам ляжала бездань.
У архітэктуры і будаўніцтве гэта бездань бярэ пачатак з XIX ст., з часу стварэння Політэхнічнай школы ў Парыжы. Разыходжанне паміж архітэктарам-мастаком і канструк-тарам-інжынерам паглыблялася. Век «пары і эклектычнасці» выклікаў рэзкае паскарэнне ў будаўніцтве. Напрыклад, забудова Мінска на пра-цягу XIX ст. вырасла болей чым у 5 разоў, а насельніцтва - ў 10. К пачатку XX ст. забудова гарадоў інду-стрыяльна развітых краін больш
чым напалову складалася з будын-каў XIX ст. Развіццё транспарту і прамысловасці кладзе пачатак да-гэтуль невялікай масавай забудове, пераходу будаўніцтва на індустры-яльную аснову.
Развіццё прамысловасці паска-рае пераразмеркаванне вытворчых сіл. Тысячы сялян накіроўваюцца ў гарады. Узнікае праблема рабочых прадмесцяў, прамысловых і транс-партных зон. Тэорыя класічнага го-рада няздольна іх вырашыць. У ар-хітэктуры складваюцца новыя пра-сторава-маштабныя суадносіны. Яны відавочны не толькі ў горадабудаў-ніцтве, але і ў новых тыпах збуда-ванняў: рынках, вакзалах, фабрыках, верфях, элеватарах, электрастан-цыях і г. д. Устойлівае ў архітэктуры класіцызму адзінства тэктонікі, формы і мастацкай выразнасці для бу-доўлі вежаў зернясховішчаў і па-вільёнаў вакзалаў было немагчыма па класічнай схеме.
Развіццё прамысловасці паско-рыла перамены ў будаўнічых матэ-рыялах і канструкцыях. Рэзка ўзра-стае прымяненне металу. Без ме-талічных канструкцый немагчыма ўзвядзенне мастоў, вялікапралёт-ных перакрыццяў, шматпавярхо-вых і піматпралётных карпусоў фабрык.
Менавіта ў прамысловай архі-тэктуры сярэдзіны XIX ст. з’явіліся рысы рацыяналізму і функцыяналь-насці. Класічныя рысы маглі існа-ваць у грамадзянскім будаўніцтве (будынкі ўрадавых устаноў, судоў, тэатраў, музеяў). Аднак і ў грама-дзянскай (асабліва прыватна-ка-мерцыйнай) архітэктуры класіцызм страчвае былое значэнне. Што гэта -
7
Уводзіны
стылёва-мастацкі заняпад? Крызіс адзінай культурна-мастацкай сістэ-мы?
Канчатковы разгром феадаль-на-абсалютысцкіх адносін пасля напалеонаўскіх войн і рэвалюцый стымуляваў не толькі прамысловы пераварот, але і тэндэнцыі ўмаца-вання суверэнных, нацыянальных дзяржаў.
На фарміраванне мастацкай культуры Еўропы сярэдзіны - другой паловы XIX ст. аказаў уплыў і фактар узнікнення каланіяльных імперый у плане суадноснасці культур індустрыяльна развітых краін і культур абарыгенаў. Менавіта ў тэты перыяд канчаткова складваецца паразуменне пра традыцыі, аўтэн-тычнасць, нацыянальныя асабліва-сці і рысы. У навуковым асэнсаванні мастацтва ўтвараюцца два напрам-кі: вывучэнне мастацтва ўласнага народу (Volkskunst) і мастацтваў ін-шых народаў (Volkerkunst). У музеях разам з экспазіцыямі прафесійнага мастацтва ствараюцца экспазіцыі мастацтва народнага, традыцый-нага. Узнікае новы від музея - этна-графічнага, народазнаўчага.
Дэмакратычныя свабоды, абве-шчаныя Вялікай Французскай рэ-валюцыяй, абяцалі кожнаму свабо-ду выбару, зразумела, не толькі ў прадпрымальніцтве, але і ў культуры, мастацкіх густах, стылях і мо-дзе. Індустрыяльная эпоха давала волю авангардным плыням, інды-відуальным праявам у мастацкай творчасці.
Свабода выбару ў мастацтве ра-зумелася і як права, і як жаданне ка-рыстацца ўсім скарбам мастацкіх дасягненняў еўрапейскай цывілі-
зацыі. У такой сітуацыі мастацкая сістэма класіцызму, дакладная і строгая, супярэчыла свабодзе гус-таў заказчыкаў і свабодзе творчасці мастакоў. Класічны акадэмічны жы-вапіс здаваў пазіцыі перад экспрэ-сіўнымі і эмацыянальнымі новымі плынямі. Класічная музыка і літа-ратура яшчэ трымаюць пазіцыі, але і тут заўважаюцца футурыстычныя праявы.
Стылёвыя рысы папярэдніх гі-старычных эпох нібы экспаніруюцца на экран і аказваюцца на агульнай падаснове. Разрыў паміж функцыя-нальнасцю і мастацкім вобразам -прычына змены архітэктуры арга-нічнай (дзе функцыя і вобраз у сін-тэтычным адзінстве), стылёвай (збу-даванне ў пэўным стылі ці спалу-чэнні некалькіх стыляў), стыліза-тарскай.
Эклектыка, эклектызм у архі-тэктуры другой паловы XIX ст. -гэта свабода выбару мастацка-сты-лёвай аздобы ва ўмовах новых ты-палагічных і канструкцыйных змен, вынік адставання мастацкага асэн-савання ад імклівага развіцця тэк-тонікі.
Супярэчнасць паміж прыватнай і муніцыпальнай уласнасцю пры-водзіць да таго, што гістарычныя ансамблі гарадоў цесняцца кварталам! даходных дамоў і універсаль-ных магазінаў, якія хутка растуць. Архітэктура апошніх павінна быць зычнай, будынкі спаборнічаюць пышнасцю аздобы. Распадаецца кам-пазіцыйнае, стылёвае, колеравае адзінства. Усё болей заяўляе свае правы рэклама.