• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Планіроўка палацаў і дамоў А. Гаўдзі таксама вылучалася неча-канасцю, нетрадыцыйнасцю. Кры-выя сцены і столь, лабірынты калі-дораў - гэта была першая спроба на шляху да трансфарміруемага плана.
    Дойлід імкнуўся арганічна зні-таваць свае пабудовы з наваколь-ным ландшафтам і суседнімі дамамі. Ландшафт арганічна аб’ядноўваўся з забудовай, а дамы - з агульнай кампазіцыяй, утвараючы натуральны відарыс і ансамбль. Архітэктар ахвот-на выкарыстоўваў валуны, а формам з бетону надаваў натуральную плас-тычнасць. Натуральнае і штучнае ар-ганічна перапляталася. Гаўдзі імк-нуўся растварыць архітэктуру ў прыродзе, адносіўся да класічных, высакародных архітэктурных форм, як да сродка манументальнага мас-тацтва. Калоны і ордэрныя кампазі-цыі ім выкарыстоўваюцца як дэка-ратыўная скульптура.
    Разам з тым дойлід адчуваў кан-структыўную сутнасць новай архі-тэктуры. У згаданым вышэй доме
    42
    Аа архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    25. Царква Саграда Фаміліа. Барселона
    У 1887 г. А. Гаўдзі пачынае ў Барселоне будаўніцтва храма Саграда Фаміліа. У гэтым унікальным збу-даванні архітэктар імкнецца пера-адолець законы механікі і ўвасобіць у пластычных формах пачуццё бяз-важкасці. Храм павінен быў стаць пышным і маляўнічым асяродкам сакраментальнага. Аднак глыбіня фантазіі і казачнасць дэкору не пе-раадолелі векавых стэрэатыпаў. Храм паўтарае традыцыйныя, векавыя га-тычныя формы, напоўненыя гірлян-дамі дэкору. Адчуваецца жаданне майстра надаць гатычным формам рысы аб’ектаў прыроды. Архітэктура храма ў нечым надобна да помнікаў Паўднёва-Усходняй Азіі (Ангкор-Ват, Джаваярахма), Амерыкі. Раслінны
    Міла па сутнасці больш чым на ста-годдзе раней была вынайдзена схема з жорсткімі маналітнымі перакрыц-цямі і сеткай калон. Складаныя дахі і верхнія тэрасы таксама адыгры-валі канструкцыйную роль. Ролю сувязей жорсткасці адыгрывалі ло-джыі і балконы.
    характар форм стварае нематэры-яльнае ўражанне ад дэкаратыўных элементаў з чыгуна, бетону. Фар-мальна-эстэтычныя эксперыменты Гаўдзі будуць мець прыхільнікаў на працягу ўсяго XX ст. Творчыя знаходкі А. Гаўдзі стануць актуальным! для напрамкаў, якія грунта-
    43
    Уводзіны
    валіся на захаванні эстэтычных якасцей асяроддзя, стварэння архі-тэктуры экалагічнай, поўнай імпра-візацый, формы якой нельга было паў-тарыць. Дызайнерскі падыход да ар-хітэктуры, стыль ар дэко неаднойчы за XX ст. рэаніміравалі творчыя зна-ходкі вялікага іспанскага майстра.
    Мадэрн у рускай архітэктуры вызначаўся на фоне стылізацый і стылізатарства форм дойлідства XVI-XVII стст. Часам гэтыя тэн-дэнцыі адрозніць было цяжка. Ка-занскі вакзал (арх. А. В. Шуква, 1912 г.) - функцыянальна прадума-ны ансамбль з удала выкарыстаны-мі гістарычнымі формамі маскоў-скага дойлідства. Тут рысы «новага» стылю праяўляюцца ў інтэрпрэта-цыі нацыянальных, можна сказаць знакавых форм.
    Віцебскі вакзал у Пецярбургу (арх. С. А. Бржазоўскі, 1902-1904 гг.) -адзін з лепшых вакзальных комп-лексаў Расіі таго часу. Аднак фасад з вялікім вітражом, звернуты на прывакзальную плошчу, ужо ясна заяўляе пра «новы» стыль і яго спе-цыфічныя формы і маштаб. Рускі мадэрн часта асацыіруецца з твор-часцю Ф. В. Шэхтэля. Рускі павіль-ён Міжнароднай выстаўкі ў Глазга (1901 г.) выкананы ў формах драўля-нага дойлідства Рускай Поўначы. А вось будынак Маскоўскага мастац-кага тэатра (1909 г.) ужо яўна прэ-тэндуе на арыгінальнасць дзякуючы багатаму пластычнаму аздабленню (арх. А. С. Галубкіна). Рускі мадэрн з пункту гледжання выкарыстання форм і стылёвых рыс сілкаваўся не толькі з традыцый рускай архітэк-туры. Нездарма асобныя збудаванні характарызуюцца як прыклады
    «рускай готыкі». Шырока выкары-стоўваліся стылёвыя прыёмы рэне-сансу і класіцызму. Музей мастац-тваў у Маскве (арх. Р. I. Клейн, 1898-1912 гг.) - прыклад сінтэзу класічнай у плане кампазіцыі (пе-рыметрычны комплекс з чатырма ўнутранымі дварамі), з вытанчаным іянічным ордэрам на галоўным фа-садзе, з характэрнымі для мадэрна замкнёнымі шатрамі і дахамі.
    Будынак Трэцякоўскай галерэі (арх. В. М. Васняцоў, 1900-1905 гг.) -маляўнічая кампазіцыя спалучэння рускіх матываў архітэктуры XVI-XVII стст. на фоне рэнесанснай сця-ны. Замкнёныя шатры падкрэсліва-юць праяўленне «новага» стылю ў цэласным успрыняцці вобраза.
    Яшчэ больш выразна «новы» стыль і смеласць у рабоце з формай бачны ў комплексе Яраслаўскага вакзала ў Маскве (арх. Ф. В. Шэх-тэль, 1903-1904 гг.). Матывы лучко-вай аркі, машыкуляў, абарончай вежы вырашаны ў гіпертрафірава-ных формах, яны часам пазамаш-табны. Галоўны шацёр з дэкаратыў-ным грэбнем і глыбокай двух’ярус-най лоджыяй, галоўны ўваход уражваюць нечаканасцю і экспрэ-сіяй.
    Абвастрэнне форм традыцый-най рускай архітэктуры («руская готы ка») не пару шала характэрнай ёй цэласнасці, гарманічнасці і выраз-насці. Будынак Гарадской думы ў Маскве (арх. Д. Н. Чычагаў, 1890-1902 гг.) - выразны па сілуэту, ды-намічны і, разам з тым, цэласны ў пластычным вырашэнні.
    Залы і архітэктура Дзяржаўнага банка ў Ніжнім Ноўгарадзе (арх. В. А. Пакроўскі, 1910-1912 гг.) і бір-
    44
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    26. Яраслаўскі вакзал. Архітэктар Ф. Шэхтэль. 1903-1904 гг.
    Масква
    жы ў Адэсе (арх. А. I. Бернардонцы, 1889 г.) вырашаны ў першым вы-падку ў стылі царскіх палат, у дру-гім - у візантыйска-рэнесансным. Елісейскі пасаж у Пецярбургу (арх. Г. В. Бараноўскі, 1903-1907 гг.) вы-лучаецца вялікім арачным вітра-жом і высокімі, на ўвесь прасценак вокнамі, упісанымі ў класічную тэк-
    тоніку традыцыйнай каменнай ар-хітэктуры.
    Больш ясна «новы» стыль пра-яўляецца, як і на захадзе, у невя-лікіх збудаваннях. Дом Рабушын-скага ў Маскве (арх. Ф. В. Шэхтэль, 1900-1902 гг.) - унікальны помнік рускага мадэрна, які па стылёвай значнасці можна параўнаць з бу-
    27. Асабняк Рабушынскага. Архітэктар Ф. Шэхтэль. 1900-1902 гг. Масква
    45
    Уводзіны
    дынкам Венскага сэцэссіёна Ё. Оль-брыха. У свабоднай, лагічнай кам-пазіцыі, чыстых формах, дзе чыта-юцца ўжо рысы не толькі «новага» стылю, але і новай архітэктуры, ад-чуваецца арганічнае спалучэнне формы і функцыі. Кампазіцыю склада-юць рознавялікія кубічныя формы. Характэрныя для мадэрна напружа-ныя арачныя праёмы арганічна ўспрымаюцца з прамавугольнікамі вокнаў. Вытанчаны дэкарыраваны шырокі фрыз - нібы намёк на шы-коўнае дэкаратыўнае аздабленне ін-тэр’ера. А вось у ім - унікальнае, класічнае вырашэнне прасторы: тут і скульптурна-масіўныя формы, і вы-танчаныя, карункавыя ўзоры. Мар-мур, метал, шкло аб’яднаны ў сім-фонію перацякаючай, насычанай струменістым святлом прасторы.
    Творчасць Ф. В. Шэхтэля, шмат-гранная і яркая, мае такое ж значэн-не для рускай архітэктуры пачатку XX ст., як і творчасць О. Вагнера, П. Беранса, Ван дэр Вэльдэ для ад-паведных еўрапейскіх краін. Ф. Шэх-тэль віртуозна карыстаўся не толькі гістарычнымі архітэктурнымі ма-тывамі, але змог надаць ім новую выразнасць, падкрэсліць яркасць. Яраслаўскі вакзал і асабняк Рабу-шынскага - дыяметральныя творы як у канцэптуальным, так і ў стылё-вым плане. Майстар валодае не толькі пластыкай формы, але і сродкамі ра-цыянальнай арганізацыі аб’ёмаў. Ма-дэрн Ф. Шэхтэля мае яркія нацыя-нальныя рысы і разам з тым прык-меты новай архітэктуры, функцыя-нальнай і часам нябачнай за шорамі гратэскных, гіпертрафіраваных форм.
    Творы В. А. Шэрвуда i А. Н. Па-мяранцава вылучаюцца паслядоў-
    ным інтэрпрэтаваннем традыцый-на-гістарычных форм. Багатае пла-стычнае аздабленне надае архітэк-туры нароўні з сілуэтнай дынамікай экспрэсію. Архітэктура А. В. Шчусе-ва агранічна, дойлід удала кампануе аб’ёмы ў цэласны ансамбль. Шы-рокія плоскасці сцен не запаўняюц-ца дэкорам, а выкарыстоўваюцца як палатно для нанясення тонкага дэ-каратыўнага малюнка (Казанскі вакзал). Да таго ж архітэктура фун-кцыянальна і вылучаецца тэхнала-гічнымі рашэннямі.
    Архітэктура рускага мадэрна зрабіла вялікі ўклад у развіццё «новага» стылю еўрапейскага дойлід-ства. Яна ўзбагаціла яго новымі яркімі формамі, даказала актуаль-насць гістарычных рыс рускай ар-хітэктуры для новых стылёвых по-шукаў. Шэраг будынкаў А. В. Шчу-сева, А. Н. Памяранцава і В. А. Шэрвуда надалі архітэктуры Масквы арганічнае развіццё, падкрэсліўшы гістарычную пераемнасць традыцыі.
    «Руская готыка» - асацыятыў-нае разумение маскоўскага мадэрна на Захадзе, сведчыць пра пачуццё тоеснасці некаторых дамінуючых форм архітэктуры Усходу і Захаду Еўропы таго часу. У творах В. А. Шэрвуда і Ф. В. Шэхтэля бачыліся тра-дыцыйныя для Захада гатычныя рысы. У адрозненне ад збудаванняў у стылі мадэрн у краінах Захаду, дзе яны знайшлі, як правіла, лакальнае месца, расійскія пераважна ўяўлялі ансамблі ці маштабныя комплексы, якія істотна ўплывалі на горадабу-даўнічае аблічча. У гэтым плане вылучаюцца фрагменты забудовы Неў-скага праспекта ў Пецярбургу, Цвяр-ской вуліцы і Арбата ў Маскве.
    46
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    У некаторых прыбалтыйскіх гара-дах (Рыга) архітэктура мадэрна на-была дамінуючую ролю ў абліччы горада пачатку XX ст. дзякуючы работам В. Гропіуса, Л. Міс ван дэр Роэ і іншых майстроў.
    Архітэктура мадэрна практычна не выпрацавала новых метадаў фор-маўтварэння. У цэлым гэта быў дэкаратыўны стыль, і нездарма ён уяўляе стракатую палітру нацыя-нальных фарбаў. Гратэскавыя, часам арыгінальныя формы створаны шляхам ужо вядомых, выйшлі з іс-наваўшых у мінулым стылёвых і фор-маўтвараючых традыцый. Таму зра-зумела, чаму амаль ва ўсіх краінах Еўропы мадэрн нарадзіўся з крыніц дэкаратыўна-прыкладнога мастац-тва, графікі, дызайну.
    Індывідуальная манера рабіла збудаванні ў стылі мадэрн адзінка-вымі, адасобленымі. Яны па сваёй прыродзе не здольны да буйной структурнай арганізацыі (ансамб-
    3.	На досвітку новай архітэктуры
    Навукова-тэхнічная рэвалюцыя пачатку XX ст., шырокае выкары-станне ў будаўніцтве новых матэрыя-лаў, і ў першую чаргу жалезабетон-ных і стальных канструкцый, патра-бавалі вырашэння галоўнай праб-лемы архітэктуры - адпаведнасці формы і канструкцыі канкрэтнаму функцыянальнаму прызначэнню. Будаваць неабходна было не ў стылі, а з пункту гледжання рацыянальнай арганізацыі функцыі і выяўлення яе ў абліччы збудавання выразнымі сродкамі.
    Мадэрн распаўся на два напрамкі. Першы ішоў у бок нацыянальна-ра-