• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    30. Дом Мюлера. Архітэктар А. Лоас. Пачатак XX ст. Прага
    51
    Уводзіны
    31. Горад будучага. Малюнак архітэктара
    А. Сант-Элія
    вайна, нейтралітэт стварылі ў краі-не ўмовы, пры якіх зніклі знешнія запазычанні і ўплывы. Складваецца плеяда маладых архітэктараў, пры-хільнікаў функцыянальнага пады-ходу. Адзін з іх, Я. Ауд, узводзіць у 1917 годзе так званы дом на ўзбя-рэжжы мора. Па сутнасці гэта было развіццё ідэі тэраснай архітэктуры А. Лоаса. Удалая кампазіцыя з роў-назначных аб’ёмаў, выразная і ар-ганічная, утвараючы рытмічны лі-нейны каскад, нібы паўтарае тэрасы берагавога схілу.
    Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Італіі ў мастацкай культуры фарміруецца так званы футурыс-тычны напрамак. Найбольш выраз-на ён праяўляецца ў драматургіі і тэатры (Габрыэліна Д’анунца, Элеанора Дузэ), літаратуры (Джорджа Верга). У архітэктуры пачынаецца адыход ад надуманых форм Ліберці і фарміраванне футурыстычнага на-прамку. Яго заснавальнікам стаў
    Антоніа Сант-Элія (1888-1916). Та-ленавіты малады архітэктар загінуў на фронце Першай сусветнай вайны, таму нічога не пабудаваў, аднак пакінуў шматлікія малюнкі гарадоў будучыні і творчы маніфест будучай архітэктуры.
    А. Сант-Элія ў сваіх малюнках наглядна паказаў тую ролю, якую павінна адыгрываць у архітэктуры індустрыя. На выставе яго праектаў у 1914 г. упершыню былі раскрыты дынамічныя, трансфарматыўныя магчымасці індустрыялыіай архі-тэктуры, наказана значэнне інфра-структуры, новыя метрычныя, модульный, маштабныя параметры. Будынкі на малюнках Сант-Элія -гэта сапраўды «машыны». Здзіўляе дакладнасць прадбачання развіцця «вертыкальнага» горада, ролі ў ім камунікацыі, функцыянальнасці, інжынернага разліку.
    Паслядоўнік А. Сант-Элія А. К’я-тоні давёў канцэпцыю «Горада будучага» да рэальна-праектнага чар-цяжа. Маніфест футурыстычнай архітэктуры горада падтрымаў лідэр італьянскіх футурыстаў Філіп Тамаза Марынэцці.
    Футурыстычныя ідэі ў архітэк-туры не маглі быць рэалізаваны ў Італіі. Сказваліся тыя асаблівасці краіны, што забудова яе гарадоў фарміравалася вякамі. Забудова ад-рознівалася шчыльнасцю, месціла-ся на складаным ландшафце, мела спецыфічны гістарычны каларыт. Гарады не мелі той прасторы, якая патрабавалася футурыстычнаму го-раду будучага. Да таго ж Італія ў галіне будаўнічай індустрыі састу-пала такім краінам, як Англія і ЗША. Аграрная Італія не мела індустры-
    52
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    яльных гарадоў. Ідэя «Горада буду-чага» - гэта ідэя горада індустры-яльнага.
    Ёсць меркаванні, што праекты А. Сант-Элія з’яўляюцца рамантыч-най інтэрпрэтацыяй індустрыяль-ных гарадоў ЗША. Аднак бачна, што фантазіі архітэктара ўсё ж такі звя-заны з еўрапейскай традыцыяй: ін-шая рытмічная будова, разнастай-насць форм, імкненне надаць кан-струкцыям некаторую дэкаратыў-насць, а то і ўключыць элементы манументальнага мастацтва. Горад будучага Сант-Элія арганічна зніта-ваны з праектамі новых гарадоў Ле Карбюзье. У параўнанні з амеры-канскімі, у гэтых праектах больш прасторы, перспектыў, сілуэтных кантрастаў, разнастайнасці.
    Наўрад А. Сант-Элія арыента-ваўся на рацыянальныя погляды на горадабудаўніцтва О. Вагнера. Абодва майстры мыслілі рознымі катэго-рыямі прастор. Рацыяналізм О. Вагнера не адрываўся ад гістарычнай глебы, а значыць, і не быў футурыс-тычным. Горад будучага Сант-Элія -гэта спараджэнне футурыстычнай культуры, культуры утапічнай, эма-цыянальнай, але адарванай ад рэ-альнай бытнасці.
    У другой палове XIX ст. у Злу-чаных Штатах Амерыкі будаўнічая індустрыя развіваецца надзвычай хутка. Будуецца шчыльная сетка чыгункі, піто паскарае развіццё мас-тавых канструкцый: ферм, ванта-вых пралётаў, эстакад. Патрэбы аб-ганяюць навуковы разлік. Многія канструкцыі збіраюцца эмпірычным метадам, што часам прыводзіць да абрушэння мастоў і катастроф. Шэ-дэўрам інжынернай думкі стано-
    віцца славуты Бруклінскі мост (арх. Джон і Вашынгтон Рыблі, 1867-1883 гг.). Ствараецца Нацыянальнае бюро стандартаў і выпрабавання канструкцый (1901 г.). Вісячыя маеты над Ніягарай (235 м), Агаё (308 м), лёгкія фермы купала Капітолія, ажурныя канструкцыі дэбаркадэ-раў надземнай чыгункі ў Нью-Йорку сведчаць аб хуткай індустрыяліза-цыі будаўніцтва.
    Канструкцыі павільёнаў Калум-бійскай сусветнай прамысловай вы-стаўкі 1893 г., дзе ўсе аб’ёмы з лёгкіх каркасных ферм, сведчаць аб неаб-межаваных магчымасцях формаўтва-рэння на аснове тыповых элементаў і масавых прамысловых дэталяў.
    Распаўсюджванне металічных канструкцый у жылой і грамадзян-скай архітэктуры ЗША звязана з імёнамі Джэймса Багардуса і Дэніэ-ля Баджэра. Усе нясучыя канструк-цыі іх будынкаў былі з чыгуна. Вы-ПІЫНЯ будынкаў дасягнула 10 павер-хаў. У 1853 г. інжынер Э. Оціс стварае ліфт. Наступае эпоха будоўлі вы-шынных канторскіх будынкаў - біл-дзінгаў.
    Будаўніцтва небаскробаў у ЗША - не толькі вынік тэхнічнага прагрэсу, гэта сведчанне спецыфіч-нага урбаністычнага развіцця аме-рыканскіх гарадоў. Іх планіроўка шчыльна прывязвалася да сістэм ка-мунікацый: прычалаў і гаваняў, чы-гунак, дарог. Гарады Амерыкі - ма-ладыя, таму кварталы разбіваліся прагматычна, нібы соты памерам 60 х 60 м, яны цесніліся да нітак чыгу-нак, дарог, камунікацый партовых гарадоў. У такіх умовах цана зямлі неверагодна ўзрастала. I гэта стыму-лявала вертыкальны рост гарадоў.
    53
    Уводзіны
    32. Канторскі будынак Сіарс-Таўэр. Чыкага
    У 1879 г. архітэктар Уільям Джэ-нін вынаходзіць канструкцыю су-цэльнага каркасу. Ён быў зроблены з пракатнай сталі (двухтаўравыя бэлькі і швелеры), апор каробчатага сячэння з клёпачнымі злучэннямі. Перамычкі і каробкі апор выкон-валіся з дапамогай зваркі. Пракат-ная сталь дазваляла перакрываць значныя пралёты. Будаўніцтва ста-навілася хуткім і эканомным. Пе-ракрыцці выконваліся з керамічных пустотных элементаў.
    Аднаўленне горада Чыкага пас-ля пажару 1871 г. паскорыла развіц-цё амерыканскай будаўнічай інду-
    стрыі. У 80-я гады XIX ст. Францыя даруе Нью-Йорку статую Свабоды, спраектаваную Гюставам Эйфелем. Скульптар Фрыдрых Бартольд ства-рае 46-метровую стальную каркасную канструкцыю, якая нясе медную выкалатку манумента. 3 гэтага часу ў будаўніцтве вышынных дамоў на змену чыгуну прыходзіць сталь.
    У 90-я гады XIX ст. у Нью-Йорку ўводзіцца 106-мятровы 18-павярхо-вы будынак кампаніі «Манхэтэн» (арх. Ф. Кімпбэл і Томсан). Так быў пакладзены пачатак гонцы вышыні. Хутка з’яўляюцца будынкі ў 26 і 30 паверхаў, а ў 1909 г. - будынак фір-мы «Метраполітэн» у 50 паверхаў (арх. Н. ле Бран). Літаральна наўз-дагон, у 1910-1913 гг., інжынерная кантора Гунвальда Аўса па праекту архітэктара К. Джыльберта ўзво-дзіць у Нью-Йорку небаскроб фір-мы «Вулворт» вышынёй 232 м.
    У 1900 г. Амерыка выходзіць на першае месца ў свеце па вытворча-сці партландцэменту. Хутка разві-ваецца вытворчасць жалезабетон-ных канструкцый, каркасаў і пліт перакрыццяў. Разам з тым жалеза-бетон спрыяе разнастайнасці форм. Менавіта жалезабетон дазволіў ства-рыць унікальны комплекс чыгунач-нага вакзала ў Нью-Йорку напа-чатку XX ст. - Гранд Цэнтрал. У цэнтры Манхэтэна некалькі дзе-сяткаў чыгуначных ліній сышліся ў адным вузле. Многія з іх прахо-дзілі ў бетонных танэлях пад рэка-мі Гудзон і Іст-Рывер.
    У той час як у гарадах будавалі-ся небаскробы, у вялізных прыга-радах будаваліся індывідуальныя дамы. У канцы XIX ст. папулярна-сцю карыстаўся так званы «гонтавы
    54
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    стыль», звязаны з творчасцю архі-тэктара Т. Г. Рычардсана. Гонта, пра-вобразам якой, магчыма, была стара-даўняя дахоўка, выкарыстоўвалася не толькі як дахавы матэрыял, але і для абліцоўкі сцен (традыцыя, ха-рактэрная для некаторых горных раёнаў Цэнтральнай Еўропы). Тут бачны некаторыя рысы готыкі і ра-мантычных стылёвых напрамкаў. Гонтавыя дамы можна лічыць папя-рэднікамі загарадных дамоў і «да-моў прэрый» Ф. Л. Райта.
    Калі ў гасцявых дамах назіралі-ся прыкметы ўплыву еўрапейскай архітэктуры, то ў гарадской забудове і яе архітэктуры ў 70-я гады XIX ст. фарміруецца ўласна амерыканскі напрамак - напрамак Чыкагскай школы. Месца Чыкагскай школы ў сусвет-най архітэктуры вызначылася разумением яе прадстаўнікамі ролі інжы-нернай навукі. Луіс Салівен спачатку скончыў Масачусэтскі тэхналагічны інстытут, а потым Школу мастац-тваў у Парыжы. Архітэктура кан-торскіх чыкагскіх будынкаў іншы раз называецца «камерцыйным сты-лем». Архітэктар Джэні адным з пер-шых распрацаваў кампазіцыйныя прыёмы і элементы дэкору кантор-скіх будынкаў, якія вызначалі «стыль Чыкагскай школы». Мінімум дэкору пры гэтым не заўсёды кампенса-ваўся выразнасцю арыгінальнага канструкцыйнага рашэння. Гэта ад-бівалася на не заўсёды дасканалых прапорцыях і знешняй «абыякава-сці» архітэктуры.
    Архітэктары Дэнтэл Бернгхэм (1842-1912) і Джон Уэлбары Рут (1850-1891) адносіліся да класічна-га вырашэння фасадаў больш патра-бавальна: эркеры і лоджыі, прама-
    33. Гандлёвы будынак. Архітэктар Л. Салівен. Канец XIX ст. Чыкага
    кутныя і лучкавыя вокны ажыўлялі сумную манатоннасць «каробак», аркадныя паяскі разбівалі верты-кальную перспектыву.
    Славуты прадстаўнік Чыкагскай школы - Луіс Салівен (1856-1924), менавіта ў яго будынках функцыя-нальна-канструктыўны змест набы-вае мастацка-вобразнае значэнне. Адным з найбольш ранніх твораў Салі-вена з’яўляецца будынак Аўдыторыі ў Чыкага (1886-1889 гг.). Гэта прын-цыпова новы тып збудавання, па сутнасці сучасны грамадска-куль-турны цэнтр, у якім месціліся уні-версальны магазін, тэатр, гасцініца, офісы (канторскія памяшканні).
    Л. Салівен быў майстрам дэкору. Свае шыкоўныя дэкаратыўныя кам-пазіцыі ён выконваў уласнай рукой і потым пераводзіў іх у тэракот, гіпс і іншыя матэрыялы. Віртуозныя раслінныя кампазіцыі запаўнялі
    55
    Уволзіны
    34. Дом Робі. Архітэктар Ф. Л. Райт. 1909 г. Чыкага
    столі, сцены, што стварала кантраст паміж архітэктурай і эмацыяналь-ным асяроддзем інтэр’еру. Л. Салі-вен іншы раз спрабуе вынесці дэкор на фасад. Будынак Уэйнрайт у Сент-Луісе (1890-1891 гг.) мае над дзевятым паверхам шырокі фрыз, запоўнены тонкім раслінным арна-ментам.
    У архітэктуры Л. Салівена на-роўні з відавочнымі навацыямі яшчэ заўважаюцца прыкметы класічнай тэктонікі: высокія, манументальныя першыя паверхі, прасценкі, якія на-гадваюць пілястры, фрызы, карнізы з вялікім вынасам. I гэта не выпад-кова. У пазнейшых работах Л. Са-лівен праявіў прыхільнасць да ма-нументальнасці (павільён на Сус-ветнай калумбійскай выстаўцы ў Чыкага, 1893 г.; будынак банка ў Аўатоне, 1907-1908 гг.).