• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі напачатку другой паловы XIX ст. у забудове гарадоў яшчэ некаторы час пераважалі класічныя прынцы-пы. Сказвалася адставанне горада-будаўнічага развіцця і роля тыпа-вой, узорнай забудовы. Рэгулярная планіроўка тут больш устойліва. Тарады заходніх губерняў развіваюцца больш дынамічна. Тут рэгулярная забудова суседнічае з спарадычны-мі, хутка растучымі нерэгулярнымі прадмесцямі. У другой палове XIX ст. гарады Беларусізахоўваюць пэўныя рэгіянальныя рысы, якія скадваліся вякамі. На захадзе вылучаўся рэгіён Брэста, Гродна, Слоніма, Вільны з высокім працэнтам мураванай, шчыльнай, кампактнай забудовы, пераважна малапавярховай. Палескі рэгіён - рэгіён дробных драўляных гарадоў, у якіх дамінуючую ролю адыгрывалі манументальныя комплексы XVII-XVIII стст. (Пінск). Вы-
    лучалася Падняпроўе з гарадамі Магілёў, Чачэрск, Гомель, Добруш, Орша, дзе выразна абазначыліся го-радабудаўнічыя пераўтварэнні пер-шай паловы XIX ст. Працягам рэгіё-на стала і ўсходняя частка Віцеб-шчыны з Віцебскам, Лёзна, Сянно, Гарадком. Заходняя частка рэгіёна ў асноўным захавала традыцыйна-гі-старычную каларыстыку ў архітэк-туры гарадоў. Развіваецца рэгулярная планіроўка Полацка.
    Своеасаблівы рэгіён уяўляе Мін-шчына. Скрыжаванне буйных шля-хоў, інтэнсіўны рост Мінска і яго прамысловых зон спрыяюць і росту гарадоў рэгіёна: Барысава, Мала-дзечна, Слуцка. Хутка растуць буй-ныя чыгуначныя вузлы: Баранавічы, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін.
    Традыцыйна захоўваецца роля ландшафта ў горадабудаўнічым раз-віцці. Вылучаюцца відарыснай ма-ляўнічасцю гістарычныя цэнтры Ві-цебска (складаная сістэма тальвегаў і ручаёў), Полацка (рэшткі абарон-чых земляных рвоў), Магілёва (скла-даны тэрасны ландшафт над попла-вам Дняпра), Мінска (ландшафтныя тэрасы Ніжняга і Верхняга горада). Складаны ландшафт і гістарычная забудова цэнтральнай часткі Гродна не дазваляў праектаваць тут пра-спекты з шматпавярховай забудовай. Забудова Брэста ўяўляла па сутнасці новы горад з рэгулярнай забудовай уздоўж шашы на Маскву. У Пінску хутка расце сегмент рэгулярнай забудовы па леваму берагу Прыпяці, уздоўж дарог на Івацэвічы, Бездзеж, Лунінец.
    Новыя ансамблі цэнтраў гарадоў (урадавыя ўстановы, палацы, пра-васлаўныя храмы), якія вызначыліся яшчэ ў першай палове XIX ст., абра-
    61
    Уводзіны
    38. Будынак Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка. Архітэктар А. В. Друкер. 1903-1914 гг.
    сталі кварталам! з будынкамі банкаў і даходных дамоў (з магазінамі на пер-шым паверсе), гасцініц. Распаўсюдж-ванне новага тыпу збудаванняў, што прэтэндавалі на індывідуальнасць і суверэнітэт, паскорыла пераход ад класічных рыс, што адпавядалі ўра-давым установам і палацам чы-ноўнікаў, да рыс эклектычных.
    У першыя дзесяцігоддзі другой паловы XIX ст., асабліва ў заходніх рэгіёнах, адбываецца засваенне ў рамках стылізатарства рыс готыкі, эле-ментаў барока. Гатычныя рысы ста-новяцца вядучай тэмай у будаўніцт-ве касцёлаў. Гарадскія асабнякі і даходныя дамы Гродна, Брэста, Сло-німа, Шнека часам спалучаюць га-
    тычныя мансардный дахі і вежы-контрфорсы з барочнымі рызаліта-мі, франтонамі, сандрыкамі. Мод-най з’яўляецца і рустоўка вежаў і сцен. Стылізацыі пазначанага пе-рыяду адпавядалі еўрапейскім сты-лёвым густам, вытворным ад пошу-каў рамантычных, ідэалізацыі даў-ніны (сядзібы Старыя Пяскі, Герма-навічы, Чырвоны Бераг).
    Эклектызм 60-90-х гадоў XIX ст. у поўнай меры звязаны з тэктонікай класіцызму. Эклектычныя матывы збудаванняў фарміруючых гарадскія цэнтры, часам надзеты на класічныя кампазіцыйныя аб’ёмы. Змяняецца прасторавая сутнасць фарміравання гарадскога цэнтра. Шчыльная забу-
    62
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    39. Асабняк. Пачатак XX ст. Магілёў
    дова, якая пераходзіла ў суцэльную вулічную, мела іншую кампазіцый-ную арганізацыю. Будынкі на скры-жаванні кварталаў вызначалі новыя арыенціры і новы маштаб. Разам з тым у суцэльнай забудове вуліцы фарміруецца стракатая дэкаратыўна-пластычная тканіна. З’яўляюцца шматлікія ўнутраныя двары, аркі з вулічнага боку. Змяняецца сутнасць суверэннасці збудавання. Цяпер гэта частка адзінага маналіту вуліцы.
    У пазначаны перыяд навучаль-ныя ўстановы, банкі будавалі пад рэнесанс ці барока (мужчынская гім-назія ў Гомелі, арх. С. Шабунеўскі, 1898 г.; будынак гомельскай гарад-ской думы, арх. Я. Тарлін, 1880 г.; жаночае епархіяльнае вучылішча ў Віцебску, арх. А. Паўлоўскі, П. Ві-наградаў, пач. XX ст.). Тэатральныя будынкі ўзводзяць з элементам! барока (Мінск, арх. К. Казлоўскі, 1890 г.), інтэрпрэтацыяй класікі (будынак акружнога суда ў Віцебску, арх. I. Казлоў, 1883 г.).
    У 90-я гады XIX ст. архітэктура Беларусі з пункту гледжання сты-лявога развіцця ўцягваецца ў пра-цэс фарміравання ў рамках эклек-тыкі рускага (у манументальным дойлідстве руска-візантыйскага) стылю. Распаўсюджванне набывае «цагляны» стыль, дзе лёгка інтэр-прэтуюцца пластыка і дэталі рускай архітэктуры XVII ст. З’яўляюцца манументальныя збудаванні ў «рус-кім» стылі (Уваскрасенскі сабор у Барысаве, арх. П. Меркулаў, 1874 г.; капліца-ўсыпальніца ў Гомелі, арх. Я. Чарвінскі, 1870-1879 гг.; Пакроў-ская царква ў Гродне, пач. XX ст.; Петрапаўлаўскі кафедральны сабор у Мінску; сінагога ў Гродне, канец XIX - пачатак XX ст.), а таксама ў руска-візантыйскім (Успенская царква Мсціслаўскага Тупічаўскага манастыра, 1891-1895 гг.; Міхайлаў-ская царква ў Петрыкаве, другая палова XIX ст.; Крыжаўздвіжанская царква ў Полацку, арх. В. Коршыкаў, 1893-1897 гг.).
    63
    Уводзіны
    40. Будынак Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.
    Архітэктар П. Камбураў. 1886-1888 гг.
    Церамная цагляная архітэктура ярка праявілася ў будынках тэатраў (Магілёў, арх. П. Камбураў, 1886-1888 гг.), асабнякоў (Гродна, дом Му-раўёва, 1918 г.), навучальных уста-ноў (жаночая гімназія ў Мінску, 1879), банкаў (будынак Віцебскага пазямельнага банка, арх. К. Тарасаў, 1917 г.). У апошнім прыкладзе бач-ны і формы, запазычаныя з рускага абарончага дойлідства.
    «Цагляны стыль» робіцца тыловым у архітэктуры чыгуначных вак-залаў (Барысаў, Мінск, Маладзечна). «Наклееныя» фасады з дробнай ца-глянай пластыкай запаўняюць за-будову канца XIX ст. у Ваўкавыску (вул. Бульварная), Слоніме. Гарадскія асабнякі з аналагічнай аздобай і да-мы-крамы з’яўляюцца ў шматлікіх павятовых і пазаштатных гарадах.
    Цагляная архітэктура ў заходніх рэгіёнах праявілася не толькі ў дэ-каратыўным плане, але знайшла і манументальнае, тэктанічнае ўва-сабленне. У канцы XIX - пачатку
    XX ст. тут будуюцца гатычныя касцёлы (Траецкі касцёл у Відзах, 1914 г.; Траецкі касцёл у Гервятах, 1903 г.; касцёл у Браславе, перабуда-ваны ў 1897 г.; касцёл Дзевы Марыі ў Зэльве, арх. I. Дзянонскі, 1913 г.; Аляксееўскі касцёл у Івянцы, 1905-1907 гг.; Антоніеўскі касцёл у Каме-Hi, 1908 г.; касцёл у Красным, 1912 г.; Петрапаўлаўскі касцёл у Лагішыне, 1907-1909 гг.; Казіміраўскі касцёл у Ліпнішках, 1890 г.; Успенскі касцёл у Міёрах, 1907 г.; касцёл Сымона і Алены ў Мінску, арх. Т. Пайздзер-скі, 1908-1910 гг.; касцёл Іаана Хры-сціцеля ў Мсцібогава, 1910-1919 гг.; Андрэеўскі касцёл у Нарачы, 1901 г.; касцёл у Ракаве, 1906 г.; касцёл Св. Марыі ў Рэплі, 1902 г.; касцёл у Сар’і, арх. Г. Шахт, 1852-1857 гг.; касцёл св. Уладзіслава ў Суботні-ках, 1904 г.; касцёл у Трабах, 1900-1905 гг.; касцёл у Шылавічах, 1907-1914 гг.; касцёл у Старых Васілішках, 1903 г.; касцёл ў Іказні, пач. XX ст.). Звяртае ўвагу, што переважная
    64
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    41. Гасцініца «Еўропа». Мінск
    колькасць цагляных гатычных кас-цёлаў пабудавана напачатку XX ст. (да Першай сусветнай вайны). Най-больш ранні - касцёл у Сар’і.
    Архітэктура мадэрна ў Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. вылу-чылася з эклектычных рыс і крыніц і набыла рэгіянальныя асаблівасці (у залежнасці ад заходнееўрапейскіх і руска-візантыйскіх стылёвых кара-нёў). Нацыянальны каларыт архітэк-туры мадэрна праявіўся ў цікавасці архітэктараў да традыцыйных, мяс-цовых будаўнічых матэрыялаў, пры-ёмаў народнага дойлідства.
    У будынках асабліва сядзібна-па-лацавай і прамысловай архітэктуры шырока ўжываюцца валуны, бут, дэ-каратыўныя кампазіцыі з рознакаля-
    ровых каменьчыкаў (сядзібы ў Лын-тупах, Красках, касцёл у Докшыцах). Асабліва гэта тычылася гаспадарчых збудаванняў: бровараў, млынаў, стадол.
    Шырока ўжываецца і маёліка-вая плітка (капліца ў г. п. Мір, арх. Р. Марфельд, 1904 г.; гасцініца «Еўро-па» ў Мінску, 1906-1909 гг.; даход-ныя дамы на вул. Рэвалюцыйнай у Мінску, пач. XX ст., і інш.). Трады-цыйным для народнага дойлідства было выкарыстанне кавальскіх вы-рабаў. Балконы з адмысловымі ўзо-рамі, характэрнымі для мадэрна лініямі ўпрыгожвалі будынкі гу-бернскіх і павятовых гарадоў.
    Традыцыі народнай архітэктуры ў мадэрне праяўляліся ў шырокім выкарыстанні і адкрытым паказе
    65
    Уводзіны
    драўляных канструкцый: крокваў, каркаса сцен, балконаў, ганкаў, кан-соляў (палац у Лошыцы, Мінск; ся-дзіба Лужасна, Віцебск і інш.). Драў-ляныя канструкцыі імітавалі гатыч-ны фахверк. Арыгінальнай праявай мадэрна ў драўляным дойлідстве з’яўлялася архітэктура чыгуначных станцый Уша (1871 г.) і Талька (ка-нец XIX ст., не захавалася). Тут пры строгай адпаведнасці функцыя-нальным патрабаванням прысутні-чалі разьбяны дэкор, кансолі, раскосы, зацяжкі, вядомыя ў традыцый-ных сельскіх збудаваннях. Драўля-ная чыгуначная станцыя ў Маларыце (пачатак XX ст., знесена ў канцы 90-х гадоў) па архітэктуры згадвала гарадскі асабняк у стылі мадэрн.
    У гарадах заходніх рэгіёнаў і Мін-ску стылёвыя рысы мадэрна часта выяўляліся з дапамогай купалоў, светлавых ліхтароў, рызалітаў, завер-шаных спецыфічнымі крываліней-нымі франтонамі (гасціны двор у Мінску, рэканструяваны ў 1909 г.; будынак упраўлення Лібава-Ромен-скай чыгункай у Мінску, арх. А. Крас-напольскі, 1911 г.).
    Архітэктура мадэрна з стылёвы-мі інтэрпрэтацыямі рускай архітэк-туры XVII ст. мела праяву пераваж-на ва ўсходніх рэгіёнах. У Мінску такім прыкладам з’яўляецца будынак архірэйскага падвор’я (арх. В. Струеў, I. Фамін, 1913 г.). Эклектычныя цы-булепадобныя і спічастыя вежы су-седнічаюць з характэрнымі для мадэрна шырокімі, з авальным завяр-шэннем вокнамі.
    Шатры і бочкападобныя аб’ёмы смела ўведзены ў архітэктуру драў-лянага асабняка ў Бабруйску (вул. Ін-тэрнацыянальная, 25, 1912 г.), Клі-мавічах (асабняк у псеўдарускім сты-лі, 1867 г.). Формы і элементы мадэрна часта прысутнічаюць у збудаваннях, якія маюць у сваёй сутнасці класіч-ную аснову (тэхнічнае вучылішча ў Гомелі, пач. XX ст.; Руска-Азіяцкі банк у Гомелі, арх. О. Мунц, 1910-1911 гг.).