Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Асаблівым маштабам і калары-там вылучалася забудова ў стылі мадэрн павятовых гарадоў. Прыкладам можа быць архітэктура асабня-коў, банкаў, кантор горада Бабруй-ска канца XIX - пачатку XX ст. 1х планіроўка і кампазіцыйная будова
42. Гасціны двор. XVIII-XXctct. Мінск
66
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
захоўваюць класічную аснову (сімет-рыя, уваходны порцік, бакавыя ры-заліты ці эркеры). Аднак вуглавыя вежы, франтоны, сандрыкі стылёва акрэсліваюць прыкметы мадэрна.
У манументальнай архітэктуры стыль мадэрн грунтаваўся на гатыч-ных, барочных, руска-візантыйскіх асноватворных формах. Яркі прык-лад - касцёл у Солах (арх. А. Дуба-товіч, 1926-1933 гг.). Кампазіцыя -асіметрычная (што характэрна для мадэрна). Высокі пластычны фран-тон, пластыка вежаў нібы акрэслена адзінай гнуткай, пругкай лініяй. Яна вызначае граніцы форм, звязвае паміж сабой аб’ёмы. Драўляная царк-ва пачатку XX ст. у Амельянцы Ка-мянецкага раёна спалучае формы праваслаўнага дойлідства і гатыч-ных шатроў (ламаны прускі дах).
Царква пачатку XX ст. у Выдранцы Краснапольскага раёна мае кілепа-добныя формы над ганкамі сакрыс-ціяў, авалы, раскосы і стойкі з харак-тэрным для рускага мадэрна плас-тычным аздабленнем.
У архітэктуры мадэрна ў Бела-русі вылучаецца два этапы. Ранні этап адметны імкненнем знайсці но-выя дэкаратыўныя формы і эфект-ную кампазіцыю (з вежамі, шатра-мі, франтонамі з арачнымі праёмамі і інш.). Планіроўка часцей застава-лася традыцыйнай (класічнай) (гас-ціны двор у Мінску і інш.). Ранні перыяд, на мяжы ХІХ-ХХ стст., адз-начаецца часам рамантычнай інтэр-прэтацыяй нацыянальных гіста-рычна-стылёвых рыс (пераважна га-тычных) (сядзібы Лужасна, Галавіч-полле). Позні перыяд (да пачатку
43. Гомель. Забудова пачатку XX ст.
67
Уволзіны
Першай сусветнай вайны) вызнача-ецца імкненнем не да дэкаратыўных форм, а да арганічнага спалучэння функцыі і формы. Аб’ёмна-прастора-выя рашэнні часцей былі асіметрыч-нымі, асабліва ў дамінантах на рагу вуліц, кварталаў.
У архітэктуры мадэрна ўвасобі-лась уся маляўнічасць і квяцістасць нацыянальнай архітэктуры, якая знітоўвала ўсходнія і заходнія тра-дыцыі, традыцыі народнага дой-лідства.
У другой палове XIX - пачатку XX ст. на Беларусі працавала плеяда дойлідаў: рускіх (Д. Грым, А. Гаген, Р. Марфельд, К. Тон, I. Фамін, Ф. Шэхтэль), польскіх (С. Шыдлер, К. Казлоўскі, В. Раствароўскі). Звя-залі свой творчы лёс з Беларуссю С. Шабунеўскі, Ч. Кабардзін, В. Струеў, К. Хршчановіч і многія іншыя. Іх творчасць забяспечыла наватарскія рашэнні, арганічныя ў дачыненні прыродна-ландшафтнага і гістарыч-нага асяроддзя. Яны ўзбагацілі ар-хітэктуру Беларусі збудаваннямі і ансамблямі, якія адпавядалі леп-шым узорам свайго часу і эпохі.
* * *
Наступление індустрыяльнай эпохі, рэзкае пашырэнне тыпалогіі збудаванняў, індустрыялізацыя бу-даўніцтва стварылі рад праблем у вызначэнні стылёвых рыс архітэк-туры. Абагульняючае паняцце «эк-лектыка» для архітэктуры другой паловы XIX ст. хавае ў сваім змесце такія з’явы, як стылізацыя і стылі-затарства. Першае нібы з’яўляецца спробай арганічнага развіцця архі-тэктонікі даіндустрыяльнай: рацыя-нальнае і функцыянальна абгрунта-
ванае кампазіцыйна-планіровачнае рашэнне, дэкаратыўна-пластычнае аздабленне, адпаведнае традыцый-ным, акадэмічным стылям (готыка, рэнесанс, класіцызм). Прыкладамі таму былі катэджы Нормана Шоу і Джона Уэба, царква Сакрэ-Кёр П. Абадзі, тэатры (Г. Зэмпер), Ка-занскі вакзал у Маскве (А. Шчусеў).
Стылізатарства разумеецца як нейкае вульгарнае выкарыстанне стылёвых рыс у якасці шор, якія хава-юць сапраўдныя функцыянальна абумоўленыя аб’ёмы. Стылізатар -гэта архітэктар-дэкаратар, які зада-вальняў густам не грамадскім, а хутчэй прыватным. Стылізатарства стала шырокай плынню ў азабленні інтэр’ераў, мэблі. Гэта з’ява тоесна эклектызму, калі стылёвыя рысы надаваліся зусім не адпаведным па прызначэнню паравым катлам, ма-шынам, канструкцыям мастоў. Шпалеры суверэнных, стылізатарскіх фасадаў даходных дамоў і крам ут-варалі вуліцы і кварталы.
Нястрыманая стракатасць і ва-рыянтнасць стылізатарскіх тэм зра-біла актуальнай патрэбу ў новым стылі - мадэрне, нейкім інтэграль-ным выніку развіцця эклектызму. У эклектызме атрымалі праяву ўсе стылёва-гістарычныя рысы архітэк-туры: ад архітэктуры Старажытнага Егіпта да рыс архітэктуры экзатыч-ных краін. Улічваючы даволі не-працяглы тэрмін (каля 60-х гадоў XIX ст.), гэтую з’яву можна параўнаць з эмбрыянальным развіццём: новае нараджалася нібы паўтараючы ўвесь ход эвалюцыі дойлідства мінулага.
Мадэрн выклікаў неадназначныя адносіны да яго з боку мастацкай культуры. Многія (у тым ліку ў
68
Літаратура
Расіі) бачылі ў ім бязгустасць, ла-хабства новых заказчыкаў (мадзё-ра). Аднак самі архітэктары і мастак! бачылі станоўчае ў мадэрне як у новым напрамку пошуку нестандартных рашэнняў, магчымасці знай-сці новыя арганічныя сувязі архі-тэктуры, інтэр’еру, прадметаў побы-ту. Найбольш ярка і разнастайна мадэрн праявіўся ў краінах з бага-тымі нацыянальнымі традыцыямі дэкаратыўна-прыкладных мастацт-ваў: краінах Прыбалтыкі, Расіі, Бе-ларусі, Польшы, Чэхіі, Венгрыі. 3 пры-ходам мадэрна архітэктура канчат-кова адышла ад класічнай асновы і заклала пачатак новай архітэктуры ў аснове якой перш-наперш - функ-цыянальнасць, канструктыўнасць і вытворная ад іх эстэтыка.
Новая архітэктура, зразумела, атрымала развіццё да Першай су-светнай вайны ў індустрыяльных краінах: Германіі, Францыі, Расіі,
ЗША, хоць тэарэтычныя прадбачан-ні прысутнічалі і ў Італіі (Сант-Элія). Архітэктары Чыкагскай школы, а так-сама Ф. Л. Райт, В. Гропіус, Э. Саары-нен заклалі аснову той архітэктуры, якая пасля заканчэння Першай су-светнай вайны смела рушыла ў XX ст.
Асобным, паралельным шляхам у другой палове XIX - пачатку XX ст. развівалася архітэктура інжынер-ных збудаванняў. Знітаванне з архі-тэктурай грамадзянскай адбылася ў новым тыпе будынка, які стаў сім-валам эпохі, - вышынным небаскро-бе. Гарады будучага Сант-Элія, Кар-бюзье і Фрыдмана грунтаваліся на новай футурыстычнай эстэтыцы. Тут геній інжынернай думкі рабіўся крыніцай прыгожага. Лагічным за-вяршэннем эстэтычных пошукаў на стыку канструктыўнай мэтазгод-насці і новай формы з’явіцца стыль канструктывізм, наватарскія зна-ходкі «Баўхаўза».
Аітаратура
1. Алексеев Т. И. К классификации петербургского модерна // История и теория архитектуры и градостроительства. Л., 1980.
2. Алпатов М. В., АркинД. Е., Брупов Н. И. Архитектура новейшего времени // История архитектуры в избранных отрывках. М., 1935.
3. АркинД. Е. Образы архитектуры и образы скульптуры. М.. 1990.
4. Борисова Е. Русский модерн. М., 1990.
5. Виолле-ле-Дюк Э. Э. Беседы об архитектуре. Т. 1,2. М.. 1937-1938.
6. Гацура Г. Мебель и интерьеры периода эклектики. М„ 2007.
7. Гидион 3. Архитектура железа и железобетона во Франции. М., 1937.
8. Говард Э. Города будущего. СПб., 1911.
9. Горюнов В. С., Тубли М. Л. Архитектура эпохи модерна: Концепции. Направления. Мастера. СПб., 1992.
10. Журавский Д. И. О мостах раскосной системы Гау. СПб., 1855.
11. Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е - 1917 годы) / Под науч. рук. А. Ф. Крашенинникова. М., 1998.
12. Иконников А. В. Архитектура Москвы. XX век. М., 1984.
13. Иконников А. В. Лондон. М., 1965.
14. Иконников А. В. Хельсинки. М., 1967.
15. Келлер Б. Б., Хан-Магометов С. О. Современная архитектура капиталистических стран. М., 1956.
69
Уводзіны
16. Кириков Б. М. Архитектура петербургского модерна. Особняки и доходные дома. СПб., 2003.
17. Кириллов В. В. Архитектура «северного модерна». Л., 2001.
18. Кириллов В. В. Архитектура русского модерна. Опыт формологического анализа. М„ 1979.
19. Кириченко Е. И. Москва на рубеже столетий. М., 1977.
20. Кириченко Е. И. Русская архитектура 1830-1910-х годов. М., 1978.
21. Кириченко Е. И. Русский стиль. М., 1997.
22. Кириченко Е. И. Фёдор Шехтель. М., 1973.
23. Кулагін А. М. Эклектика. Мінск, 2001.
24. Лакотка А. I. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мінск, 1999.
25. Латур А. Москва 1890-1991. М., 1997.
26. Левченя А. М. Модерн в архитектуре Санкт-Петербурга. СПб., 1997.
27. Манифесты итальянского футуризма. М., 1914.
28. Маца И. Л. Архитектура Чехословакии. М., 1959.
29. Мидан Ж. П. Модерн. Франция. М., 1999.
30. Мижуев П. Г. Города-сады. М., 1916.
31. Модерн. История стиля. М., 2001.
32. Морозова Е. Б. Эволюция промышленной архитектуры. Минск, 2006.
33. Московский модерн. М., 2004.
34. Мушфорд Л. От бревенчатого дома до небоскреба: Очерки истории американской архитектуры. М., 1936.
35. Нащокина М. В. Архитекторы Московского модерна: Творческие портреты. М., 1998.
36. Нащокина М. В. Московский модерн. М., 2005.
37. Нащокина М. В. Сто архитекторов Московского модерна. Творческие портреты. 2-е изд. М., 1998.
38. Николаева С. И. Эстетика символа в архитектуре русского модерна. М., 2003.
39. Памятники архитектуры Москвы. Территория между Садовым кольцом и границами города XVIII века / Под ред. Г. В. Макаревич. М., 1998.
40. Пэнэжко Н. Л., Демкина С. М. Малая Никитская, 6: К 100-летию особняка С. П. Рябушинского. М., 2003.
41. Рагон М. О современной архитектуре. М., 1963.
42. Райт Ф.Л. Будущее архитектуры. М., 1960.
43. Сарабьянов Д. В. Стиль модерн: Истоки. История. Проблемы. М., 1989.
44. Сарычев В. А. Эстетика русского модернизма. Воронеж, 1981.
45. Столетие железных дорог. М., 1925.
46. УттикА. Европейская архитектура XX века. М., 1960. Т. I.
47. Ф. О. Шехтель и проблемы истории русской архитектуры конца XIX - начала XX веков. М„ 1988.
48. Фар-Белцер Г. Искусство модерна / Пер. с нем. Кельн, 2000.
49. Ференци Б. К. Вена. Л., 1935.
50. Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии. Минск, 1977.
51. Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси. Минск, 2005.
52. Черепашинский М. М. Очерки истории мостов. М., 1898.
53. Andrews W. Architecture in America. N. Y., 1960.
54. Banchman R. Theory and desing in the first machine. L., 1960.
55. Bauer C. Modern housing. Boston, 1934.
56. Bush-Brown A. Lois Sullivan. N. Y„ 1960.
57. Casson, Sangui, Pevsner. Les sources du XX-e siecle. Bruxselles, 1961.