• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Супярэчанне паміж гістарычным ядром горада і прамысловымі раё-
    8
    Ад архітэктуры выбару да новаи архітэктуры
    намі стварае новую, неверагодную, канцэнтрычную, кальцавую структуру: цэнтр, бульварнае кальцо, пра-мысловае кальцо, кальцо масавай жылой забудовы, прадмесці, зноў прамысловае кальцо і г. д. «Слоены пірог» к канцу XIX ст. нагадвалі Лондан, Парыж, Берлін.
    Моцны адбітак на планіроўку прамыслова развітых гарадоў на-клаў чыгуначны транспарт. Еўра-пейскія гарады фарміраваліся вяка-мі, як правіла на берагах рэк, пры-токаў і тальвегаў, што іх сілкавалі. Таму чыгуначныя вакзалы Лондана, Парыжа, Санкт-Пецярбурга, Маск-вы - тупіковыя, размешчаныя колам вакол цэнтра горада. Насыпы чыгункі, вялікай працягласці эстакады і маеты рэзалі горад на ізаля-ваныя сектары. Асобную катэгорыю складалі партовыя гарады. Тут зні-кае векавая экалагічная сувязь горада з бухтай. Бясконцыя лініі до-каў і пакгаўзаў па сутнасці адразаю-ць горад ад бухты (Кіль, Гамбург, Стаўптхэмптан і інш.).
    Пазначаныя праблемы ставяць перад еўрапейскім будаўніцтвам неадкладную праблему стварэння новай канцэпцыі горада. У аснову гэтай канцэпцыі кладзецца функ-цыянальнае заніраванне, разлік перспектыў развіцця. Рэзкае павелі-чэнне гарадскога насельніцтва, са-цыяльныя і жыллёвыя праблемы патрабуюць стварэння разумных камфортных умоў для жылля і са-цыяльнай інфраструктуры рабочых раёнаў. З’яўляецца тэорыя гора-да-сада (Э. Говард, Т. Гарнье). Упер-шыню робіцца горадабудаўнічы раз-лік жылой забудовы з дзіцячымі садам], школамі, піпіталем, клубамі,
    спартыўнымі збудаваннямі і зялё-най залай (Порт-Санлайт, Лёчварс, Дрэздэн-Хэллераў і інш.).
    Вырашэнне горадабудаўнічых праблем будзе самай драматычнай старонкай еўрапейскай архітэктуры другой паловы XIX ст. Рэальныя вынікі праявяцца ўжо ў новым ста-годдзі, пасля Першай сусветнай вайны.
    Ну а пакуль на гістарычнай ву-лічнай сетцы хутка растуць даход-ныя дамы з дварамі-калодзежамі. Забудова гарадскіх цэнтраў пера-ўшчыльняецца, бо тут з метру зямлі самы высокі прыбытак. Расце коль-касць паверхаў, а значыць, удаска-нальваюцца канструкцыі. Аднак эс-тэтычнага паразумення новых кан-струкцыйных сістэм няма. I ў шматпавярховым даходным доме, і ў прасторных залах універмагаў і рынкаў, і ў сутарэннях вакзалаў, і ў ажурным малюнку металічных ферм мастоў бачыўся толькі каркас, на які можна начапіць тую ці іншую сты-лёвую аздобу. Пры гэтым стыль класіцызму найменей адпавядаў гэтай драпіроўцы. Па-першае, класіч-ны стыль вылучаўся строгасцю будовы. Па-другое, класічная архі-тэктура не асацыіравалася з нацыя-нальнымі густамі, тым болып з тра-дыцыйнымі (народнымі) рысамі.
    Кветнік эклектыкі грунтаваўся як на нацыяналістычных тэндэнцы-ях, так і на філасофіі індывідуаліз-му. Эклектыку можна параўнаць з модай, дзе важна мець індывіду-альнасць. Ансамблі «вялікага» сты-лю, падпарадкаваныя адзінай кам-пазіцыі, змяняліся стракатым, цес-ным радам пабудоў, кожная з якіх прэтэндавала на індывідуальнасць.
    9
    Уводзіны
    Яшчэ адной прычынай з’яўлення эклектыкі ў архітэктуры еўрапей-скіх краін другой паловы XIX ст. з’яўляецца адсутнасць адзінага ары-енціра ў мастацтве, характэрнага папярэднім двум стагоддзям. У XVII ст. арыентаваліся на Італію, у XVIII ст. - на Францыю. Разгром напалеонаўскай імперыі выклікаў адмову ад «агульнага» стылю. Ідэй-на важным стала для кожнай краі-ны мець уласны стыль, арыентаваны не на грэка-рымскую антычнасць, а на традыцыі, нацыянальныя карані.
    У Англіі «добрыя традыцыі старой даўніны» атаясамліваліся з го-тыкай. У другой палове XIX ст. яна набыла «моду» ледзь не ва ўсіх галі-нах архітэктуры. У архітэктуры віл і загарадных сядзіб папулярнай стала сядзібная (хатняя) готыка (ка-тэджы Н. Шоу), у архітэктуры цэрк-ваў - сакральная, у грамадзянскай архітэктуры - велічная готыка, «вік-тарыянскі» стыль (палац парламента А. П’юджына і Ч. Бэры). У гатыч-ным стылі будавалі верфі і докі, фасады вакзалаў.
    Французы таксама лічылі готы-ку нацыянальнай. Гатычныя маты-вы шырока ўжываліся ў аздабленні даходных дамоў, загарадныя сядзі-бы былі гатычнымі, гатычныя, ра-манскія рысы прысутнічалі ў ману-ментальнай архітэктуры правінцыі.
    Готыку прызнавалі як нацыя-нальны стыль у Аўстра-Венгрыі (палац парламента ў Будапешце), у Га-ландыі (старагаландскі стыль), у Швецыі (стыль «вікінг»), У Германіі готыка панавала ў манументальнай архітэктуры, а ў грамадзянскай перавагу аддавалі рэнесансу і класі-цызму. На архітэктурным факуль-
    тэце Берлінскага універсітэта буду-чыя дойліды праходзілі спецыялі-зацыю на асобных кафедрах: рэнесансу, готыкі, класіцызму.
    У Расіі эклектыка праявілася ў шматлікіх рэтраспектыўных ва-рыяцыях: неарускім стылі, неаві-зантыйскім, новай плынню стала «руская готыка». На Беларусі адна-часова атрымалі развіццё як гатычныя, так і руска-візантыйскія рэт-распекцыі.
    Дуалізм паміж высакародным (штучным) мастацтвам і інжынер-най эстэтыкай бярэ пачатак яшчэ ў ідэалогіі Асветніцтва. I. Гёте і Ф. Шылер у свой час зацвердзілі ў грамадскай свядомасці перака-нанне, што крызісныя з’явы і су-пярэчнасці грамадскай бытнасці можна вырашыць сродкамі высака-роднага мастацтва. Супярэчнасці паміж грамадствам і асобай, наву-кай і інтуіцыяй, вобразам і логікай, рэальным і ідэальным з надыходам індустрыяльнай эпохі сталі яшчэ вастрэй ва ўмовах грамадства роў-ных магчымасцей і свабоды выбару.
    Сярэдзіна - другая палова XIX ст. - час росквіту нямецкай класічнай філасофіі: дыялектыка Г. Гегеля і пазітывізм А. Шапенгаўэра і, разам з імі, разнастайныя плыні аг-настыцызму. У Гегеля носьбіт дыя-лектыкі - суб’ект, у Шапенгаўэра крыніца пазнання - не навука, а інтуіцыя. У навуковых працах С. К’еркегора абазначыліся контуры экзістэнцыялізму. Такім чынам, свабода выбару ў ідэалогіі грашо-ва-рыначнага светапогляду і свабода індывідуальнага густу тракта-валі мастацтва з пазіцый прыватна-га ўласніка.
    10
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    Сутнасць эклектыкі робіцца тоеснай сутнасці рэкламы. Выбар -у гэтым сутнасць абедзвюх з’яў. Ужо ў той час рэклама арганічна знітоў-ваецца з архітэктурай, асабліва ў га-радах і найбольш выразна - у гара-дах Амерыкі. Часам эклектыка па-сягае не толькі на форму, але і на матэрыяльны змест. У Крышталь-палацы экспануецца статуя карале-вы Вікторыі з цынку, чыгунныя дэ-талі машын у стылі ракако. 3 выса-кароднага мармуру стаялі выявы не антычных багоў ці манархаў, а ад-вакатаў і суддзяў, чыноўнікаў і ліх-вяроў.
    Пры гэтым грамадства, якое з захапленнем назірала унікальныя канструкцыі мастоў і вакзалаў, ад-давала даніну тэхнічнаму прагрэсу, і ў думках не мела прызнаваць іх эс-тэтычныя вартасці. Будаўніцтва Эйфелевай вежы выклікала абурэн-не ўсіх слаёў мастацкай культуры Парыжа. У Крышталь-палацы, Га-лерэі машын (1878 г.), Палацы машын (1889 г.), вакзале Кінг-Крос былі бачны канкрэтныя функцыя-нальныя дасягненні. Напоўненыя святлом грандыёзныя залы стваралі новую, неверагодную прастору. I гэ-тая прастора вызначалася геамет-рыяй металічных канструкцый і та-кім чынам набывала архітэктурнае ўвасабленне.
    Аднак яшчэ доўгі час матэма-тычная логіка канструкцый і новых, вытворных ад іх архітэктурных форм будзе лічыцца прымітывам, з’явай тэхнічнай, звязанай з экс-пансіяй машын. А вось фасад вакза-ла, звернуты ў бок горада, прывак-зальнай плошчы, будаваўся каменным, у стылі рэнесанснага палацца.
    Масіўныя, цяжкія фасады суседні-чалі з лёгкімі, карункавымі пера-крыццямі і сутарэннямі.
    Стыхія індывідуалізму, якая ахапіла грамадства, мастацкія кругі, архітэктараў, заказчыкаў, прывяла да буйнога росквіту эклектыкі, і разам з тым узбагаціла архітэктуру шырокай разнастайнасцю форм. У гэтым першае важнае значэнне эклектыкі. Другое значэнне бачыц-ца ў тым, што ўмоўнасць форм пада-валася адкрыта, без прэтэнзіі на тэктанічную адпаведнасць функ-цыі. Трэцяе дасягненне - стварэнне метаду прыстасавання любой формы, любога стылю да канкрэтнага канструкцыйна-функцыянальнага прызначэння. Пазначаныя рысы ў будучым знойдуць развіццё ў новых стылёвых напрамках.
    Эклектычныя формы і кампазі-цыі не мелі ўнутранай заканамер-насці, а як правіла, аддавалі даніну модзе. Упершыню ў гісторыі архі-тэктуры формы і стылёвыя рысы апошняй набываюць значэнне рэкламы. «Наклеееныя» фасады уні-версальнага магазіна і даходнага дома ў перамежку з бязгустай ляп-нінай і дробнадэталёвасцю рэкла-мавалі не толькі будынак як тавар, але і новыя матэрыялы і канструк-цыі. У аздабленні фасадаў з’яўля-юцца чыгунныя калоны і капітэлі. Чыгунныя краты ўпрыгожваюць лоджыі і балконы. Шырокія высо-кія вокны-вітрыны, шкляныя купа-лы гандлёвых залаў рэкламуюць новыя тэхнічныя магчымасці ў бу-даўніцтве. Пад модай у архітэктуры можна разумець хуткія змяненні форм і дэкору ў часе - яшчэ адна рыса эклектыкі.
    11
    Уволзіны
    Нягледзячы на найбольш пера-давы індустрыяльны ўзровень, архі-тэктура Вялікабрытаніі не пазбегла эклектычнасці. Як ужо адзначалася, яе асновай у першую чаргу з’яў-ляліся традыцыйны кансерватызм, адставанне грамадскага светапогля-ду ад прамыслова-эканамічнага раз-віцця. Найбольш ярка гатычныя традыцыі «добрай старой Англіі» ў сярэдзіне XIX ст. праявіліся ў ар-хітэктуры загарадных катэджаў і асабнякоў. Відным дойлідам загарадных сядзіб з’яўляўся Норман Шоу (1831-1912). Яго сядзібы вызначалі-ся свабоднай планіроўкай, арганіч-най повяззю з ландшафтам, склада-най кампазіцыяй рознавялікіх аб’ёмаў. Бутавы камень і фахверк, шатры і мансарды, высокія слупы ко-мінаў надавалі архітэктуры надзвы-чайную выразнасць, маляўнічасць і рамантызм (сядзібы ў Лейсвудзе, 1869 г.; Кловерлі-Хіл, 1865-1868 гг., і інш.). Праекты Н. Шоу друкаваліся і карысталіся папулярнасцю ў арыс-такратыі.
    У сярэдзіне XIX ст. сядзібная го-тыка робіцца моднай не толькі ў арыстакратаў, але і ў творчай ін-тэлігенцыі. Поспехам карысталіся праекты Філіпа Уэба (1831-1915). Менавіта яму заказвае праект сядзі-бы ў Бэкслі Хіз вядомы тэарэтык мастацкай культуры і сацыяліст У. Морыс. Рацыянальная і прадума-ная архітэктура пабудавана на ма-тывах сакральных і абарончых ве-жаў і форм, колер чырвонай цэглы ўзмацняў агульную выразнасць збудавання ў атачэнні старых садовых дрэў, на фоне зялёнага газону.
    Сядзібная готыка набыла папу-лярнасць нават у масавай забудове