• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Даходныя дамы робяцца най-болып распаўсюджанымі ў прэс-тыжных раёнах гарадоў. Магазіны ў першым паверсе, пяць-сем жылых паверхаў, мансарда. Знешняе эклек-тычнае аздабленне фасадаў, структуры дамоў ствараюць двары-кало-дзежы. К канцу XIX ст. фасады да-ходных дамоў робяцца болып стро-гімі і функцыянальна апраўданымі (Ф. В. Шэхтэль). Вызначаюцца адзі-ны кампазіцыйны замысел, прапар-цыянальная будова, сродкі выраз-насці. У асабняках і сядзібных комплексах пачатку XX ст. назіраецца вяртанне да класічных прыёмаў як у кампазіцыі, так і ў стылёвых ры-сах (сядзіба Шчарбатава ў Маскве, арх. А. I. Таманян, 1911-1913 гг.; палац Кшэсінскіх у Пецярбургу, арх.
    А. I. Гаген, 1904-1905 гг.; сядзіба По-лаўцава ў Пецярбургу, арх. I. А. Фа-мін, 1911-1913 гг.).
    Рысы рэнесансных палацца і па-ладыянства ярка бачны ў творах пачатку XX ст. I. В. Жалтоўскага (дом Тарасава ў Маскве), братоў Веніных (дом Сіроткіна ў Ніжнім Ноўгара-дзе).
    У грамадзянскай архітэктуры Расіі другой паловы XIX ст. праяў-ляюцца рысы, вытворныя ад знака-вых гістарычных збудаванняў, якія павінны былі ўвасобіць нацыяналь-ны каларыт. Тэма вежаў Крамля чы-таецца ў гандлёвых радах А. Н. Па-мяранцава (1889-1893 гг.), комплекс мастацка-прамысловай выстаўкі ў Ніжнім Ноўгарадзе (арх. А. Н. Па-мяранцаў, 1896 г.) стылёва адлюст-роўваў рысы архітэктуры Усходу. Па-вільён на Сусветнай выстаўкі ў Па-рыжы (арх. I. П. Пятроў-Ранет, 1878 г.) быў узведзены ў стылі церамной ар-хітэктуры XVII ст.
    Пры гэтым за стылізаванымі фасадам! хаваліся вялікапралётныя залы, каркасна-металічныя, з гале-рэямі і шклянымі сутарэннямі. Маскоўскі гістарычны музей (арх. А. П. Папоў і А. А. Сямёнаў, 1875-1891 гг.) стылёва працягвае тэму Крамля і гандлёвых радоў, а рускі павільён на Міжнароднай выставе ў Рыме (арх. В. А. Шчуко, 1911 г.) пабу-даваны ў чыстым класічным стылі.
    Барадзінскі мост у Маскве (арх. Р. I. Клейн і Н. I. Асколаў, 1912 г.) аздоблены класічнымі прапілеямі. У цэлым пазначаныя тэндэнцыі ацэньваюцца звычайна як стыліза-тарства. Пры гэтым не звяртаецца ўвагі на тое, што кожнае з такіх збу-даванняў мае архітэктуру ў кантэк-
    26
    Ал архітэктуры выбару ла новаи архітэктуры
    10. Даходны дом. Архітэктар
    А. Памяранцаў. Канец XIX ст. Масква
    сце гістарычна сфарміраванай забу-довы ці разумения нацыянальнага.
    У царкоўным дойлідстве другой паловы XIX ст. на аснове праваслаў-на-візантыйскіх рыс з’яўляецца так званы «рускі стыль» (К. А. Тон). Рысы народнага дойлідства (церамы і ха-
    ромы XVII ст., цэрквы) разумеліся як праявы патрыятызму і дэмакра-тычных тэндэнцый. Відавочна, да-дзеная тэндэнцыя супадала з існую-чай ідэалогіяй развіцця мастацкай культуры Расіі і літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва, дзе склалі-ся сапраўды перадавыя, каштоўныя нацыянальныя рысы на аснове на-родна-традыцыйнай культуры, рэа-лізму, дэмакратычна-грамадзянскай пазіцыі культурнай эліты.
    Аднак у адрозненні ад літарату-ры і жывапісу стылёвыя рэтраспек-цыі не маглі быць арганічнымі ў да-чыненні да новых матэрыялаў, кан-струкцый, функцый і формы. Нават кампазіцыя і вобраз рабіліся наду-манымі. Толькі царкоўная архітэк-тура адпавядала гістарычна-сты-лёвым канонам мінулага.
    Архітэктурная тэорыя Расіі XIX ст. тлумачыла, што дойлідства павінна ў знешнім абліччы выяў-ляць сутнасць і прызначэнне збуда-вання. Пры гэтым тэатральныя бу-дынкі ўзводзіліся пераважна ў стылі
    27
    Уводзіны
    И. Храм Хрыста Збавіцеля. Архітэктар К. Тон. Другая палова XIX ст. Масква
    барока (Марыінскі тэатр у Пецяр-бургу, Тэатр оперы і балета ў Адэсе), будынкі банкаў і палацы - у стылі рэнесанс (Палац вялікага князя В. А. Раманава ў Пецярбургу, арх. А. I. Разанаў, 1867-1871 гг.). Пры-хільнікі дадзенай канцэпцыі бачылі ў гэтым рацыянальную праяву.
    У другой палове XIX ст. атынка-ваныя і пакрытыя колерам класіч-ныя будынкі ў Расіі саступаюць
    месца абліцаваным цэглай, што ра-біла фасады больш даўгавечнымі і трывалымі. Нараджаецца так званы «цагляны стыль». Гэта таксама была праява рацыяналізму ўжы-вання новых матэрыялаў, пазбаўле-ная ідэйна-мастацкага пошуку. Раз-настайны сартамент лекальнай цэглы дазваляў ствараць усялякія дэкаратыўныя кампазіцыі, імітацыі пад архітэктуру XVII ст.
    12. Казанскі вакзал. Архітэктар
    А. Шчусеў. 1914-1917 гг.
    Масква
    28
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    13. Верхнія гандлёвыя рады. Архітэктар А. Памяранцаў. 1889-1893 гг. Масква
    «Цагляны стыль» хутка пачаў выходзіць за межы гістарычных ар-хітэктурных аналогій. У ім сталі заў-важальнымі карані мадэрна. Ну, а пакуль перавагу мелі матывы і сты-лёвыя прыёмы рускай архітэктуры дапятроўскай эпохі. Казанскі вакзал у Маскве (арх. А. В. Шчусеў, 1914-1917 гг.) і ў кампазіцыйных прыёмах, і ў дэталях увасабляе рускую архі-тэктуру XVII ст. (дакладней казан-скага крамля). Архітэктурнае аздаб-ленне унікальных канструкцый (Кіеў-скі вакзал у Маскве, арх. I. I. Рэберт, 1912-1917 гг. i будынкі элеватараў, зернясховішчаў, канвеерных ліній), заставалася эклектычным.
    Унікальныя сетчатыя сутарэнні В. Г. Шухава, масты, шматшарнір-ныя аркі крытых рынкаў заставалі-ся творамі інжынерыі і іх эстэтычны
    патэнцыял, як і на Захадзе, быў не зрузумелым. Сацыял-дэмакратыч-ныя працэсы ў Расійскім грамадстве другой паловы XIX ст., рост патрыя-тызму праяўляліся ў першую чаргу ў адраджэнні традыцый, стварэнні новага, нацыянальнага ў грамадскім светапоглядзе і бытнасці. Руская опера I. П. Барадзіна і М. П. Мусарг-скага, «магучая кучка» і мастакі-пе-расоўнікі з іх рэалістычным жыва-пісам, напоўненым тыповымі, рэаль-нымі вобразамі і сюжэтамі, палотны I. В. Сурыкава, грамадзянская паэзія М. А. Някрасава, музыка М. А. Рым-скага-Корсакава, П. I. Чайкоўскага і кампазітараў яго школы ўнеслі вя-лікі ўклад у стварэнне універсаль-най і непараўнальнай па сваіх машта-бах культуры рускага народа і яе яр-кай праявы ў пазначаны час.
    29
    Уводзіны
    Архітэктура Расіі другой паловы XIX ст. кантрастна адрозніваецца ад архітэктуры XVIII - першай паловы XIX ст. менавіта імкненнем адлюст-раваць нацыянальную ідэю. Уваскра-сенскі храм (храм Спаса на Крыві) А. А. Парланда (1887 г.) у Санкт-Пе-
    2. Архітэктура новага стылю (мадэрн)
    Стылізатарства ў архітэктуры еўрапейскіх краін другой паловы XIX ст. і нацыянальныя напрамкі эклектыкі, як ужо адзначалася, ішлі паралельна рацыянальнаму на-прамку і індустрыяльнай архітэкту-ры. У такіх умовах ідэйна-мастацкі змест эклектызму непазбежна стра-чваўся і эпоха прамысловага перава-роту прывяла да з’яулення новага стылю - стылю мадэрн.
    Карані мадэрна ў еўрапейскай культуры звязаны з якаснымі дасяг-неннямі ў навуковым разуменні сут-насці сусвету і чалавечай бытнасці. Адкрыццё атамнага ядра, стварэнне тэорыі макра- і мікрасвету, работы К. Г. Юнга ў галіне псіхааналізу, Г. Спенсера, Л. Г. Моргана па эвалю-цыі культур, К. Леві-Строса па струк-турнаму аналізу карэнным чынам змянілі светапогляд. Традыцыйная карціна бытнасці напоўнілася новым, невядомым зместам. Ірацыя-нальнае набывала выразнасць, надавала дагэтуль невядомыя формы рэалістычнаму. Рэальнае рабілася не проста адлюстраваннем праз свя-домасць, але і праз падсвядомасць. У выяўленчым мастацтве з’яўляюц-ца новыя напрамкі, эмацыянальнага бачання рэчаіснасці, вобразы літа-ратурных герояў набываюць востры псіхалагізм.
    цярбургу, храм Хрыста Збавіцеля К. А. Тона ў Маскве, творы В. А. Шэр-вуда i А. Н. Памяранцава сталі зна-кавымі ў нацыянальным (рускім) накірунку архітэктуры. Менавіта з гэтага напрамку пачынаецца мадэрн у архітэктуры Расіі.
    Мадэрн падсуміраваў намаганні архітэктараў знайсці агульныя кам-пазіцыйныя прыёмы на аснове кла-січных традыцый і класічнай тэк-тонікі. Назмену высакародным, тэк-танічным схемам (у першую чаргу ордэрнай) прыходзяць кампазіцыі дэкаратыўныя.
    Мадэрн вярнуў унутранаму ася-роддзю маштаб і суразмернасць. Кам-форт стаў галоўным фактарам ін-тэр’ера, яго рацыянальнай арганіза-цыі. Нарэшце, мадэрн у адрозненне ад барока і класіцызму па-новаму трактаваў суадноснасць знешняга і ўнутранага асяроддзя. Не каланады і порцікі, не лоджыі і галерэі, а віт-ражы, сутарэнні з шкла, шкляныя купалы і шырокія вітрыны робяць архітэктуру лёгкай і празрыстай.
    Неадназначна ацэньваецца на-цыянальная прырода мадэрна. Лі-чыцца, што мадэрн не мае нацыя-нальных рыс і адмаўляе нацыянальныя архітэктурныя традыцыі. Гэта пачатак сучаснай архітэктуры - кас-мапалітычнай і рацыянальнай. Разам з тым, у кожнай еўрапейскай краіне мадэрн меў нацыянальную назву, што знакава адрознівала яго ў рамках агульнай плыні.
    Стымулючыя функцыі мадэрна і яго дэкору мелі фармальна-эстэ-тычны пачатак, што непазбежна pa-
    30
    Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
    біла архітэктуру ўнутрана супярэч-лівай. Безордэрная тэктоніка і часам празмерна напружаныя формы, запазычаныя з прыродных крыніц, не заўсёды адпавядалі логіцы работы сіл. Вітражы універсальных магазі-наў, купалы пасажаў і вакзалаў ства-ралі кантраст з масіўнымі сценамі. Дэкор з чыгуна і жалеза паўтараў ма-тывы каменнай разьбы і ляпніны.
    Дэкор мадэрна ў пэўнай ступені быў моднай рэкламай вітрын і фаса-дау Таму са зменай рэкламных тэн-дэнцый і густаў архітэктары звярта-юцца да яго. Стылёвая вызначанасць мадэрна губляецца. На змену нова-му стылю прыходзіць новы этап по-шукаў у архітэктуры. Далейшае яе развіццё пойдзе двумя шляхамі: першы - праз функцыяналізм да канструктывізму і другі - да нацыя-нальных, рэтраспектыўных рыс.
    Мадэрн у архітэктуры Англіі па-чаў складвацца ў канцы XIX ст. Ідэй-на новы напрамак знайшоў тэарэ-тычнае абгрунтаванне ў аднаго з прадстаўнікоў «свабоднай архітэк-туры» - Чарльза Войсі. Цікава, што як і ў многіх краінах Еўропы, дэкор «новага» стылю быў распрацаваны ў іншых відах выяўленчага мастацт-ва (графіцы, эскізах шпалер). Ад-метнай рысай англійскага мадэрна стала выяўленне выразных якасцей новых матэрыялаў: бетону, сталі, шкла. Адсутнасць стылістычных элементаў мінулага, выяўленчыя функцыі вылучаюць архітэктуру новага стылю.
    Буйнейшы прадстаўнік англій-скага мадэрна - Чарльз Макінтош (1868-1928). Наватарскімі сталі яго праекты кафэ і рэстаранаў з дыфе-рэнцыяцыяй памяшканняў з дапа-
    могай невысокіх куліс, пераборак. Шырока выкарыстаны ў аздабленні дрэва, керамічная плітка, метал, шкло (кафэ «Крэнстан», Глазга, 1897 г.).