• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Архітэктурная думка і тэорыя ў Германіі значна адставалі ад ін-дустрыяльнага развіцця, што было вынікам феадальна-царкоўнага све-тапогляду папярэдніх стагоддзяў. Архітэктары капіравалі мінулыя стылі, а студэнтаў рыхтавалі на кафедрах готыкі, рэнесансу, класіцыз-
    7. Оперны тэатр. Архітэктары Г. Зэмпер, К. Хазенаўэр. 1874-1888 гг.
    Дрэздэн
    21
    Уводзіны
    му. Эклектызм у архітэктуры Гер-маніі аказаўся надзвычай стойкім. Канструкцыі і новыя прасторавыя рашэнні хаваліся за сценкамі, аз-добленымі ў стылі антычнай рым-скай класікі ці готыкі. Адзін з буй-нейшых архітэктараў Еўропы таго часу Г. Зэмпер будуе ў 1817-1841 гг. тэатр у Дрэздэне ў стылі рымскай класікі. У сваю чаргу, Карл Хазе ў 1859 г. узводзіць гатычную царкву Хрыста ў Гановеры. Мелася і рэгія-нальная мода на стылі. У Вюрцбургу карысталіся поспехам рысы ракако, у Нюрнбергу - готыкі.
    Мастацтвазнаўчая навука Герма-ніі ў XIX ст. у асноўным скіравана на аналіз стыляў (К. Гурліт, В. Люб-кэ), што таксама ўплывала на архі-тэктуру. Вучні буйных архітэктараў робяцца прыхільнікамі іх стылёвых густаў. Такія буйныя дойліды, як Г. Зэмпер, разумелі рацыянальны сэнс і эстэтычны патэнцыял новых канструкцый. Аднак агульная мода на рэпрэзентатыўнасць, манумен-тальнасць вымушала прыстасоўваць стылёвыя шоры.
    Другі настаўнік архітэктурнай моладзі Карл Шэфер шукаў у га-тычным стылі аснову новых форм і канструкцый. Нямецкая манумен-тальная цагляная готыка натхняла і Карла Хазе, які ўсё жыццё імкнуў-ся яе ўвасобіць у новым будаўніцтве і 45 гадоў узначальваў тэхнічную школу ў Гановеры. Яго паслядоўнікі працавалі ва ўсіх гарадах Германіі.
    К канцу XIX - пачатку XX ст. стылізатарская палітра нямецкіх дойлідаў набывае часам фарбы рэне-сансу і барока. Будынак Рэйхстага (арх. П. Валот, 1894-1910 гг.) згадвае рэнесансны палац. Але Анхальскі
    вакзал у Берліне (арх. Ф. Швехтэн, 1880-1885 гг.) - рэнесансны ў дэта-лях (рады арачных вокнаў), дзяку-ючы вялікапралётнаму перакрыццю перона ўжо прадвяшчае новыя рысы ў архітэктуры.
    Манументальнасць - спецыфіч-ная рыса нацыянальнай архітэкту-ры XIX ст., упэўнена праходзіць праз мяжу вякоў. Манумент бітвы народаў у Лейпцыгу (арх. В. Шмідт, 1900 г.) згадвае помнікі Старажытнага Ус-ходу. Манументальныя формы, стропя, часам змрочныя, будуць паўта-рацца ў далейшым. Нават у раман-тычных праявах твораў Тэадора Фі-шэра чытаецца пунктуальнасць і педантызм радоў вокнаў і светавых ліхтароў. Гатычныя дахі і аркады ў стылі ранняга італьянскага рэне-сансу не здольны выклікаць эма-цыянальны пералом.
    У архітэктуры Аўстра-Венгрыі XIX ст., у развіцці гарадоў бачны тэндэнцыі, характэрныя для горада-будаўніцтва Еўропы ў цэлым. У старой Вене праяўляецца супярэчнасць паміж сярэднявечным цэнтрам (з палацам і саборам) і перыферыяй. Па-трэбна магістраль-кальцо, якая звя-зала бы фешынебельныя раёны і цэнтр. У міжнародным конкурсе на праект цэнтра Вены ўдзельнічалі больш 400 архітэктараў. Праект Л. Форстара (1797-1863) атрымаў пе-рамогу. Кальцо меркавалася прак-ласці за сярэднявечным валам з та-кім разлікам, каб непрыдатныя для забудовы землі сталі зялёнай зонай кальца.
    Стварэнне кальца Рынгштрасэ акрамя горадабудаўнічых мела на мэце і рэпрэзентатыўныя функцыі. Вакол радыяльна-кальцавога гіста-
    22
    Ад архітэктуры выбару да новаи архітэктуры
    рычнага цэнтра стваралася сістэма манументальных ансамбляў: імпе-ратарскі форум, плошча Герояў, Мі-хаэльплац. Грандыёзная плошча Ге-рояў мела складаную, маляўнічую, у нечым барочную кампазіцыю. Ім-ператарскі форум (арх. Г. Зэмпер, 1870 г.) таксама грандыёзны. Палац з паўакруглым дваром і партэрам, а па другі бок рынга - нібы працяг крылаў палаца два будынкі Нацыя-нальнага музея. Злучаныя з палацам аркамі ў XIX ст. плошчы і рэк-рэацыі рынга папоўніліся манумен-тамі і помнікамі.
    Вопыт горадабудаўнічых пера-ўтварэнняў Вены меў поспех у ін-шых буйных гарадах Аўстра-Венг-рыі, асабліва ў тых, у якіх была гістарычная цэнтрычна-радыяль-ная планіроўка (Кракаў, Брно). А вось у Будапешце арганічна знітаваныя часткі горада руслам Дуная пры стварэнні бульварнага кальца стра-цілі повязь і панеслі пэўныя страты гістарычнай забудовы.
    Прыхільнасць да традыцый у культуры з’яўлялася асновай ідэа-логіі імперыі. Грамадзянскія збуда-ванні былі манументальнымі, цэрк-вы - у стылі готыкі, тэатры і музеі -у стылі класічна-рэнесансным. Тэат-ральная культура ў імперыі хутка развівалася, што было натуральным у новых сацыяльных умовах. У XIX ст. будуюцца ў Вене Бург-тэатр (арх. Г. Зэмпер і К. Хазенаўэр, 1874-1888 гг.) і тэатр Оперы (арх. Э. ван дэр Июль і А.-З. фон Зікард-сбург, 1861-1869 гг.), нацыянальны тэатр у Празе (арх. I. Зітэк, 1868-1883 гг.), тэатр у Львове (арх. Гарча-леўскі, 1898-1900 гг.). Будынкі тэат-раў робяцца новымі акцэнтамі, ар-
    ганізуючымі плошчы. Тэатр у Празе, на беразе Влтавы, робіцца дамінан-тай не толькі блізкіх, але і далёкіх перспектыў.
    Грандыёзны ансамбль Вацлаў-скай плошчы арганізуе будынак пражскага Нацыянальнага музея (арх. I. Шульц, 1884-1886 гг.). Архі-тэктура вытрымана ў рэнесансна-класічным стылі (нагадвае фран-цузскі класіцызм XVII ст.).
    У другой палове XIX ст. у нека-торых раёнах імперыі ў архітэктуры праяўляюцца рысы рамантызму, якія грунтаваліся на нацыянальных традыцыях. Карункавы дэкор, згад-ваючы ўзоры нацыянальных тканін, пакрывае калоны і фрызы, конхі і лоджыі (канцэртны зал «Вігала» ў Будапешце, 1859-1865 гг.). Прад-стаўніком напрамку быў Ф. Фесэль. Аднак і ў Венгрыі ў цэлым пера-важалі манументальныя, гатыч-ныя формы. Яркі прыклад - ансамбль парламента ў Будапешце (арх. I. Штэйндл, 1885-1904 гг.). Ансамбль размешчаны на беразе Дуная. Будова плана - класічная су-падпарадкаваная цэнтральная частка і крылы з унутранымі дварамі, залы з купальным! і Шатровым! завяр-шэннямі. Аднак знешняя архітэкту-ра - вострая, гатычная, з дробным вертыкальным рытмам. Паасобныя дахі-шатры, стромкі цэнтральны купал, шпілі і пінаклі ствараюць на фоне вод эмацыянальны, выразны сілуэт. Інтэр’ер - манументальна-рэ-несансны, з узорыстымі нацыяналь-нымі дэкаратыўнымі матывамі.
    Прамысловы пераварот для Італіі супаў з працэсамі фарміравання адзінай нацыянальнай дзяржавы і ў значнай ступені стымуляваў аб’яд-
    23
    Уводзіны
    нанне краіны. Развіццё прамысло-васці паскарае рост гарадоў, асаблі-ва індустрыяльных: Турына, Міла-на. Сталіца адзінай дзяржавы Рым з 1870 г. і да пачатку 40-х гадоў XX ст. вырас па плошчы амаль у 10 разоў.
    Праблемай развіцця італьянскіх гарадоў з’яўлялася супярэчнасць па-між гістарычнай планіроўкай і за-будовай і неабходнасцю стварэння шырокіх вуліц, вакзалаў, нітак чы-гункі, паркавых рэкрэацый.
    Нацыянальнае адраджэнне архі-тэктары імкнуліся адлюстраваць у стылёвых рысах вялікай мінуў-шчыны. Класічна-рэнесансныя ма-тывы з’яўляюцца не толькі данінай славутаму мінуламу, але і формай патрыятызму і нацыянальным сты-лем. Манументальны комплекс Вік-тару Эмануілу II (арх. Дж. Саконі і Я. Маканьяні, 1885-1911 гг.) - яр-кае ўвасабленне эмацыянальна-патрыятычных настрояў у грамад-стве і мастацкай культуры аб’ядна-най краіны. Мемарыял размешчаны
    на ніжняй тэрасе Капіталійскага халма, насупраць плошчы Венецыі і калоны Траяна. 3 супрацьлеглага боку размешчаны імператарскія форумы. Ансамбль упісаны ў асяроддзе славутых помнікаў Старажытнага Рыма. Грандыёзны порцікз 60 кало-намі фланкіруюць прапілеі, завер-шаныя бронзавымі кампазіцыямі на тэму свабоды і адзінства краіны. Да порціка вядзе каскад тэрасных лес-віц. На ўрачыстым пастаменце - ал-тар Радзімы, завершаны статуяй «Айца Айчыны» (тытул у Старажыт-ным Рыме, які прысвойваўся славу-тым палкаводцам і імператарам).
    Нягледзячы на відавочны эклек-тызм і канкрэтныя мастацкія неда-хопы, манумент меў вялікі поспех у грамадстве.
    У правінцыі эклектычныя інтэр-прэтацыі архітэктуры славутай мі-нуўшчыны спараджалі яшчэ больш супярэчлівыя і безгустоўныя пры-клады. Палацца Касцільёні ў Мілане (арх. Дж. Самаруча, 1903 г.) - суровае
    8. Форум Віктара Эмануіла II. Архітэктары Дж. Саконі, Я. Маканьяні. 1885-1911 гг. Рым
    24
    Ад архітэктуры выбару ла новай архітэктуры
    і змрочнае, пластыка ў аздабленні вокнаў - барочная, супярэчлівая ў ад-носінах да нуднай, плоскай сцяны.
    Памятны будынак у Турыне (арх. А. Антанелі, 1863-1898 гг.), наад-варот, гатычна-протарэнесансны. Гранёны купал нечым згадвае сла-вуты купал Ф. Брунелескі.
    Новае ў матэрыялах, канструк-цыях і архітэктуры знаходзіла прая-ву толькі там, дзе гэтага адназначна патрабавала функцыя. Да такіх, не-многіх прыкладаў адносіцца пасаж Віктара Эмануіла II у Мілане (арх. Дж. Менгоні, 1863-1877 гг.). Пасаж мае ў плане форму крыжа (скрыжа-ванне вуліц). Фасады пяціпавярхо-вых будынкаў вырашаны ў рэне-санснай архітэктуры. Над іх дахамі створаны ажурныя металічныя су-тарэнні, запоўненыя шклом, якія перакрываюць вуліцы.
    Прамысловае развіццё Расіі другой паловы XIX ст. абумовіла, як і ў іншых індустрыяльных краінах Еўропы, бурныя горадабудаўнічыя пераўтварэнні. Развіццё транспарт-най і прамысловай інфраструктуры выявіла праблемы развіцця гіста-рычных гарадоў, у першую чаргу Масквы і Санкт-Пецярбурга. Буду-юцца інжынерныя сеткі, масты. Па-новаму фарміруюцца функцыі цэнтральных і перыферыйных раё-наў. Першыя з арыстакратычных робяцца пераважна камерцыйна-банкавымі, другія - прамысловымі і рабочымі жылымі раёнамі. Як і на Захадзе, хуткія тэмпы росту гара-доў апярэджвалі меры, якія рэгуля-валі гэты працэс. Якасныя горада-будаўнічыя змены праявіліся толькі к канцу XIX ст., калі рабочыя раёны пачынаюць набываць рэгулярную
    9. Пасаж
    Віктара Эмануіла II.
    Архітэктар
    Дж. Менгоні.
    1863-1877 гг. Мілан
    25
    Уводзіны
    структуру. Сфарміраваныя гістарыч-ныя ансамблі (у першую чаргу кла-січныя ў Санкт-Пецярбургу) змяня-юць аблічча ў выніку ўшчыльнення забудовы даходнымі дамамі. У Маск-ве вылучаюцца новыя, хутка забу-даваныя прамяні - Цвярская і Арбат. Плошчы і гістарычныя вуліцы запаўняюцца магазінамі, банкамі, даходнымі дамамі. Праекты стварэн-ня новых, буйнамаштабных ансамб-ляў застаюцца на паперы: праект перабудовы цэнтра Пецярбурга (арх. Л. Н. Бенуа і інш., 1910 г.), праект ансамбля «Новы Пецярбург» (арх. I. А. Фамін., 1902 г.). Ідэальныя кла-січныя схемы засталіся утапічнымі, бо супярэчылі горадабудаўнічай сітуацыі, якая склалася за стагод-дзі. Такія праекты з пэўным поспе-хам ажыццяўляліся пры развіцці дробных і некаторых губернскіх га-радоў (Прозараўка, 1812 г.; Іванава-Вазнясенск, 1899 г.).