Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
16
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
лы светавыя ліхтары. Парусы, аркі, калоны традыцыйныя, але адчува-ецца ўжо прынцыпова новая, іншага маштабу прастора. А вось вонкавая архітэктура выканана ў традыцыях готыкі: манументальныя мураваныя сцены, рытмічны рад арачных вок-наў. Нават працяглы каркасна-ме-талічны двухсхільны дах гатычны, згадваючы такія ж дахі над сутарэн-нямі сабораў.
Новыя канструкцыі ў манумен-тальнай архітэктуры надаюць тра-дыцыйнаму рытму калон і спічастых сутарэнняў новую выразнасць і лёг-касць, вытанчанасць (цэрквы Сен-Эжэн, арх. Э. Буало, 1854-1855 гг.; Сен-Жан дэ Манмартр, арх. А. Бадо, 1894 г.). Вежавая архітэктура захоў-вае спалучэнне гатычнай манумен-тальнасці з элегантнай, рознастылё-вай пластыкай (Сакрэ-Кёр, арх. П. Абадзі, 1875 г.). Царква Сакрэ-Кёр, узведзеная на вяршыні Манмартра, па сілуэту і кампазіцыі незвычай-нае для Парыжа збудаванне. Купал і вежа над бакавымі алтарамі надаюць сілуэту новую, не зусім трады-цыйную, пірамідальную будову. Белы колер яе аб’ёмаў робіць царкву дамінуючай над значнай часткай горада.
Як ужо адзначалася, новае ў ар-хітэктуры Францыі развівалася знут-ры. Яркі прыклад - праект цэнт-ральнага рынку ў Парыжы (арх. В. Бальтар, 1854-1870 гг.). Грандыёз-ны комплекс з дзесяці павільёнаў і дамінуючага галоўнага, купальна-га. Павільёны аднастайныя, пірамі-дальныя, з прасторнымі заламі на ажурных металічных канструкцыях і верхнім святлом. Знешні сілуэт нібы гатычны, як вонкавае аздаб-
4. Царква Сакрэ-Кёр. Архітэктар П. Абадзі. 1875 г. Парыж
ленне фасадаў. I канструкцыі па-куль яшчэ згадваюць мроістыя га-тычныя карункі.
Якасныя змяненні архітэктуры выспяваюць у развіцці будаўнічай інжынерыі. Звернуты ў бок горада фасад Паўночнага вакзала ў Парыжы (арх. Ж. Гітфорд і Л. Рэйно, 1865 г.) яшчэ згадвае класічны палац, аднак платформы, рампы, пероны пера-крыты рацыянальнымі, пазбаўлены-мі якога-небудзь дэкору канструк-цыямі.
У другой палове XIX ст. Парыж становіцца цэнтрам сусветных пра-мысловых выставак. I вось тут у поў-ным аб’ёме раскрыліся тэхнічная, рацыянальная архітэктура і эстэ-тычны патэнцыял інжынернай дум-кі. Павільён Сусветнай выстаўкі 1867 г. - унікальная авальная спі-раль металічных галерэй з нараста-
17
Уводзіны
5. Від на Эйфелеву вежу. Аэрафота. Парыж
ючай вышынёй і шырынёй пралётаў ад цэнтру да перыферыі. На будоўлі гэтага павільёна спрабаваў свае здольнасці Гюстаў Эйфель.
Выстаўка 1878 г. адлюстравала ўжо супярэчнасць архітэктуры свайго часу. Па суседству з грандыёзнай га-лерэяй машын (арх. А. Дэон), рамнай канструкцыі з прасторавых ферм, зна-ходзіліся павільёны галоўнага ўваходу (арх. Г. Эйфель), металічныя купалы яко-га, пілоны са статуямі зусім не адпа-вядалі эстэтыцы новых матэрыялаў.
Фермы складанай канфігурацыі і трохшарнірныя аркі дазвалялі ствараць канструкцыі ўсё больш і больш грандыёзнымі. На Сусвет-най выстаўцы 1889 г. Шарль Дзюгер збудаваў Галерэю машын з кляпаных
стальных шарнірных арачных ферм. Пралёт галерэі перавышаў 100 м, а вышыня - каля 60 м. Уваходнымі варотамі на выстаўку стала трохсот-мятровая вежа Гюстава Эйфеля. Упершыню твор смелай інжынер-най думкі, унікальная металічная канструкцыя стала гарадской дамі-нантай, набыла пануючае значэнне над створанай стагоддзямі прасто-рай горада, канчаткова абазначыла перамогу тэхнічнага працэсу над ве-кавой ручной працай.
Вежа Эйфеля выклікала абурэн-не культурнай грамадскасці. У ёй бачылі жалезную пачвару, абразу мастацкіх традыцый. Аднак вежу можна лічыць пачаткам адліку працэсу эстэтычнага асэнсавання інжы-
18
Ад архітэктуры выбару ла новай архітэктуры
6. Тэатр «Гранд-апера». Архітэктар Ш. Гарнье. 1861-1875 гг. Парыж
нерных дасягненняў у будаўніцтве. Лёгкая і элегантная вежа, якая па-навала над прасторай Марсава поля, стварала гармонію паміж формай і канструкцыяй і выклікала новае, дагэтуль невядомае адчуванне бяс-концасці.
Архітэктурна-інжынерныя збу-даванні Парыжа складалі аснову канцэпцыі архітэктуры рацыяналіз-му, ці эстэтыкі рацыяналізму. Але пакуль што эстэтычныя пошукі былі неадрыўны ад традыцыі. Прыклад таму - тэатр «Гранд-апера» (арх. Ш. Гарнье, 1861-1875 гг.). Тэатр з залам на 2 тыс. месцаў праектаваўся для правядзення афіцыйных і грамад-скіх мерапрыемстваў. Гэта абумовіла планіроўку з прасторнымі вестыбю-лямі і файе, лоджыямі, параднай лесвіцай. План і архітэктура выка-наны ў лепшых традыцыях фран-цузскага класіцызму: сіметрыя, стро-гія прапорцыі, шыкоўны карынфскі ордэр. I толькі высокі купал над залай робіць кампазіцыю збудавання надзвычайнай. У дэкоры інтэр’ераў, роспісах сутарэнняў і скульптурным аздабленні тэатра бачацца ры-
сы барока, эмацыянальных, яркіх эфектаў інтэр’ераў Версаля і г. д.
Класічныя горадабудаўнічыя пе-раўтварэнні, здзейсненыя напачатку XIX ст. Напалеонам, аказаліся тэн-дэнцыяй і на наступнае дзесяцігод-дзе. У сярэдзіне XIX ст. прэфект Парыжа Ш. Осман пачынае маш-табную рэканструкцыю горада. Сут-насць яе заключалася ў вызначэнні вузлавых цэнтраў у розных частках горада, да якіх сыходзіліся прамя-ні вуліц-бульвараў (плошча Зоркі, скрыжаванне бульвараў Ваграм, Малерб і Рыма; скрыжаванне вуліц Лафайет і Напалеона; плошча Карусель; скрыжаванне бульвараў Марсель, Габлен і Марго). Былі акрэс-лены контуры знешняга кальца бульвараў. Ад плошчы Згоды праз вуліцу Раяль на паўночны ўсход былі пракладзены Вялікія Бульвары. У выніку горад набыў адзіную, цэласную інфраструктуру, якая звязывала розныя раёны і плошчы. У гарадскія межы ўвайшлі значныя паркавыя і зялёныя прасторы.
Сіметрыя, прамыя лініі, правіль-ныя формы плошчаў, аднастайная,
19
Увоазіны
шчыльная забудова вуліц былі пра-цягам класічных горадабудаўнічых традыцый. Перасячэнне бульвару Сен-Мішэль з вуліцай Рывалі стала скрыжаваннем двух галоўных дыя-метраў горада, якія звязалі вакзалы і загарадныя магістралі. Колькасць вуліц, што сыходзіліся да плошчы Зоркі, павялічылася да дванаццаці. Ш. Гіторф спраектаваў узорныя фасады дамоў, звернутых да Трыум-фальнай аркі. Французскія рэгу-лярныя паркі - Тюільры, Елісейскія палі, Вагезаў, Пале-Раяль, Люксем-бургскі - захоўваюцца, робяцца на-цыянальнымі. Аднак новыя зялё-ныя рэкрэацыі, Булонскі і Вснсенскі лясы, ужо маюць відарысную пла-ніроўку. Паркі з’яўляюцца побач з прамысловымі раёнамі: Бют-Шар-ман, Ля Війет, Мансо. У горадзе больш двух дзесяткаў невялікіх са-доў, размешчаных на скрыжаван-нях, месцах знесеных будынкаў.
Вопыт рэканструкцыі Парыжа знайшоў працяг як у гарадах Фран-цыі, так і ўсей Еўропы.
Праблема масавай жылой забу-довы ў Францыі праявілася яшчэ ў канцы XVIII ст., пры распрацоўцы канцэпцыі прамысловых гарадоў (К. Леду). К сярэдзіне XIX ст. буй-ныя прамыславікі распрацоўваюць шчыльныя, рэгулярныя жылыя структуры па тыпу дом спіна да спі-ны, ці бок да боку. Такімі сталі жылыя раёны пры заводах Дольфуса ў Мюнуэ (дом у адзін-два паверхі, сад). Бібліятэкі, школа, магазіны, лазні ладзіліся ў зоне сацкульт-быту.
Ідэі сацыяліста Ш. Фур’е спа-радзілі ў архітэктуры масавай жылой забудовы для рабочых замкну-
тый комплексы, знешне падобныя на грандыёзныя палацы. Комплексы складаліся з блокаў, па перыметру якіх месціліся ў тры-чатыры паверхі кватэры. Прасторны ўнутраны двор перакрываўся празрыстым шатром. У комплекс уваходзілі школа, тэатр і царква. Фасады вырашаліся ў сты-лі готыкі: з вуглавымі вежамі, сту-пеньчатымі франтонамі і г. д. Фалан-стэры Ш. Фур’е, фамільстэры Ш. Га-дэна і Гізэ мелі відавочны нацыя-нальны каларыт і ўяўлялі сабой аддаленую інтэрпрэтацыю буйных загарадных палацаў XVII ст., сістэ-му замкнутых і адкрытых двароў, садоў і паркавых зон.
У 1850 г. у Парыжы, у рабочым прадмесці Рашуар, стварыўся ўзор-ны раён «Сітэ Напалеон», які скла-даўся з трох-чатырохпавярховых бу-дынкаў вакол двара-саду. Галоўным недахопам усіх варыянтаў сацыяль-нага жылля была яго маламернасць і мінімум камфорту. Такія кватэры былі зручнымі для адзінокіх і ніяк для сем’яў, якім было зацесна. Сады паміж карпусамі «Сітэ» хутка пе-раўтварыліся ў вузкія калідоры.
Аб’яднанне Германіі, здзейсне-нае Отта Бісмаркам, карэнным чы-нам змяніла шматвекавую гісторыю развіцця не толькі краіны, але і яе культуры. У традыцыйна аграрнай краіне шпаркімі тэмпамі развіваец-ца прамысловасць, Германія энер-гічна заяўляе свае правы на міжна-роднай эканамічнай арэне. За сорак гадоў (з 1870 па 1910 г.) суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва дыяметральна мяняюцца: напачатку XX ст. ужо 2/3 пражывае ў гарадах. За тэты ж час насельніцтва Берліна павялічваецца на 1 мільён і дасягае
20
Ал архітэктуры выбару ла новаи архітэктуры
1800 тыс. чалавек. Многія гарады вырастаюць у тры (Нюрнберг, Лейп-цыг, Франкфурт-на-Майне), а нека-торыя - ў чатыры разы (прамысло-выя і здабываючыя вобласці).
Горадабудаўніцтва трапляе ў цэйт-нот. У выніку нароўні са стварэннем шырокіх праменадаў узнікаюць вуз-кія кварталы з падоўжаных і папя-рочных шматпавярховых дамоў, па-між якімі - вузкія двары-калодзежы. Памеры такога двара часта складалі 5x5 м. Берлін хутка набывае неве-рагодную шчыльнасць (каменны Берлін). Шчыльная і жорстка адна-стайная радыяльна-квартальная забудова, апанаваўшы гарады, вы-клікае абурэнне. У 90-я гады XIX ст. К. Зінэ стварае канцэпцыю відарыс-нага горада, арганічна знітаванага з ландшафтам (злёгку выцягнутыя вуліцы, сады, розных памераў пло-шчы). Аднак А. Брынкман лічыў ідэю надуманай і прапанаваў у ас-нове стварэнне шырокіх магістра-ляў з грамадскімі будынкамі.
Будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў для рабочых (даход-ных, па таннай цане) у нейкай меры паўтарае комплексы «Сітэ Напа-леон». Такое падабенства бачна ў
комплексе Зэндлінг (арх. браты Ранк, 1900-1905 гг.). За стракатымі, у сты-лі готыкі фасадамі хаваліся малага-барытныя кватэры.
У буйных здабываючых раёнах, дзе аптымальнай была патрэба ў ква-ліфікаваных рабочых, буйныя пра-мыславікі, адчуваючы сацыяльную небяспеку, будавалі катэджныя ра-бочыя пасёлкі. Так, фірма Крупа ў 1872 г. адбудавала рабочы пасёлак Маргарэтэнхауз каля Эсэна. Дамы мелі адну ці некалькі асобных кватэр з водаправодам і каналіза-цыяй, сады і агароды. Нямецкае таварыства гарадоў-садоў напачат-ку XX ст. на аснове майстэрняў мас-тацкіх рамёстваў у прадмесці Дрэз-дэна Хэллераў збудавала першы ў Германіі горад-сад. Архітэктар Р. Рылершмідт стварыў маляўнічую забудову сярод узгорыстага ландшафту.