Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
рабочых прадмесцяў. Прыкладамі таму з’яўляюцца катэджы для рабочых горада-сада Порт-Санлайт (канец XIX - пачатак XX ст.).
У сярэдзіне XIX ст. у архітэкту-ры Англіі фарміруецца так званы «віктарыянскі», ці «вертыкальны», стыль. Пашырэнне рыс готыкі ў гра-мадзянскай архітэктуры ўвасабля-ла гістарычную супярэчнасць тра-дыцыйнай манархічнай рэпрэзента-тыўнасці і дэмакратычнага ўкладу грамадства. «Віктарыянскі» стыль сімвалізаваў гістарычны вобраз краіны і знайшоў найбольш яркае ўвасабленне ў ансамблі парламента, узведзенага ў 1840-1857 гг. па пра-екту Ч. Бэры і А. П’юджына. «Вікта-рыянскі» стыль адлюстроўваў на-цыяналістычныя тэндэнцыі і грун-таваўся на рысах готыкі эпохі Цюдораў (позняя англійская готыка). Чарльз Бэры ў творчых погля-дах быў прыхільнікам класіцызму (італьянскай класікі). Таму ў ан-самблі парламента, асабліва ў кам-пазіцыі і будове плана, прысутніча-юць рысы сіметрыі і рэгулярнасці будовы форм. Чытаюцца прадоль-ныя і папярэчныя восі, на скрыжа-ванні якіх - галоўны аб’ём (цэнт-ральны хол). Вежы Вікторыя і Гадзін-нікавая (Біг-Бэн), вертыкальны рытм фасадаў з боку Тэмзы працягваюць сімфонію форм і рытмаў старадаў-няга будынка Вестмінстэр-Хола.
Гатычныя рысы знайшлі ўвасаб-ленне ў сакральнай архітэктуры (ма-нумент прынца Альберта ў Гайд-парку, арх. Дж. Скот). У 70-90-я гады XIX ст. Н. Шоу ўзводзіць у Лондане ў стылі готыкі будынак Скотланд-Ярда (1887 г.) і Нова-Зеландскай кампаніі (1872-1873 гг.).
12
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
Акрамя нацыянальна арыента-ваных, гатычных рыс, у архітэктуры Англіі пазначанага перыяду спара-
дычна мелі праяву і рысы рэнесанс-най і класічнай архітэктуры, якія мелі свае традыцыі. Будынкі Ч. Бэры
3. Парламент. Архітэктар
Ч. Бэры.
1840-1855 гг.
13
Уводзіны
ў Лондане 30-40-х гадоў XIX ст. ма-юць рэнесансныя фасады. Сімбіёз рэнесансу і готыкі ўвасоблены ў фа-садзе мастацкай галерэі Г. Таўнсэна (1897-1899 гг.). Атэль «Пікадзілі» (арх. Н. Шоу, 1905-1908 гг.) спалу-чае рысы рэнесанснай і класічнай архітэктуры.
Паралельным шляхам ішло раз-віццё архітэктуры, заснаванай на ін-жынерна-тэхналагічных навацыях. Амаль адначасова з Крышталь-па-лацам Дж. Пэкстана з’яўляюцца уні-кальныя канструкцыі перона вакза-ла Кінг-Крос (арх. Л. Кэбіт, 1851-1853 гг.) і металічныя аркі перона вакзала Пэдзінктон (арх. I. Брувель і В. Віт, 1852-1854 гг.). Фасад Кінг-Крос не меў манументальна-эклектычна-га выгляду, а адлюстраваў унутра-ную будову.
Славутая шкляная зала Брытан-скага музея мела унікальную каркасную канструкцыю з металічных рэбраў, што дазволіла верх купала зрабіць цалкам шкляным. Упершы-ню дыяметр купала перавысіў дыя-метр купала сабора св. Пятра ў Рыме і крыху менш чым на метр саступаў купалу Пантэона.
У XIX ст. у Англіі ў сувязі з раз-віццём чыгункі будуюцца унікаль-ныя ў інжынерным плане масты. Іх канструкцыя дыктавалася чыста тэхнічнымі патрабаваннямі і матэ-матычным разлікам. Высокія слупа-выя эстакады, аркі пралётаў ураж-валі грандыёзнасцю і дагэтуль ня-бачнымі геаметрычнымі ўзорамі. Мост праз Альберта (арх. Л. Тэлфорд, 1901 г.) - спалучэнне высокіх каменных слупоў, стальных бэлек і арачных ферм. Мост праз Тэмзу ў Лондане (1799 г.) - унікальнае ад-
напралётнае збудаванне. Палогая арка мае магутныя берагавыя шар-нірныя апоры. Гэта па сутнасці першая ў Еўропе аднапралётная маста-вая канструкцыя.
На працягу стагоддзя інжынер-ны разлік удасканальваецца і з’яў-ляюцца прасторавыя фермы. Мост праз раку Форт (арх. Бейкер і Дж. Фоўлер, 1899 г.) - яркі прыклад унікальнай канструкцыі новага тылу і спалучэнне прасторавых ферм на шарнірных апорах, што надаюць маету працягласцю 1625,6 м не толь-кі падоўжную, але і папярочную (устойлівую да крыгаходу) трыва-ласць.
Аднак эстэтычнай ацэнкі інжы-нерныя збудаванні не атрымоўва-юць, эстэтычны патэнцыял пакуль не бачны, як і не разумеюцца новыя магчымасці, якія адкрываюцца праз інжынерыю ў архітэктуры. Эклек-тыка і індустрыяльная архітэктура ідуць паралельна, і ў гэтым асаблі-васць архітэктуры Англіі XIX ст., дзе кансерватызм у светапоглядзе стрымліваў сінтэтычныя працэсы, тэндэнцыі нараджэння арганічных форм.
Горадабудаўніцтва Англіі ў XIX ст. перажывала тэмпы развіц-ця, якія абвастрылі шэраг супярэч-насцей: паміж горадам і вёскай, гістарычнай інфраструктурай і пра-мысловымі зонамі, масавай жылой забудовай і прыгарадамі. Канцэнт-рычныя, кругі заводаў і фабрык, жылых раёнаў, якія чаргаваліся, уцягвалі ў свой кругаварот прад-месці і прыгарады. Хутка плошчы індустрыяльных гарадоў у разы пе-раўзышлі тыя, што складваліся вя-камі.
14
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
Найбольш вострай стала праб-лема масавай жылой забудовы рабочих раёнаў. Яна спарадзіла утылі-тарызаваную, аднастайную, сотавую структуру з тыловых дамоў з міні-мальным камфортам (спіна да спі-ны). Знешнія вуліцы такіх сотаў забудоўваліся магазінамі, школамі і аб’ектамі сацыяльнага прызна-чэння.
Абвастрэнне сацыяльных праб-лем знаходзіць адлюстраванне ва ута-пічным сацыялізме Роберта Оўэна. Рабочы пасёлак «Адзінства», аргані-заваны ў 1820 г. Оўэнам у Арбістоне, уяўляў комплекс сацыяльна-куль-турных будынкаў, школы, дзіцячых садоў і ўзорных жылых раёнаў. Гэта была першая спроба стварэння го-рада-сада.
У 1849 г. Дж. Бэкінгем прапануе канцэпцыю ідэальнага горада Вік-торыя на 10 тыс. жыхароў. Прыкла-дам стварэння горада-сада пры ін-дустрыяльнай зоне з’яўляецца пасёлак Порт-Санлайт (каля Ліверпуля, 80-я гады XIX ст.). Знешнія межы пасёлка ўтваралі замкнутый жылыя кварталы, у цэнтры якіх знаходзіліся зялёная зона, сад. Паміж замкнёны-мі структурам! месціліся будынкі сацкультбыту, зялёныя зоны, пля-цоўкі для спорту і гульняў.
К канцу XIX ст. пошукі выра-шэння новых сацыяльных горада-будаўнічых праблем прывялі да стварэння тэорыі горада-сада, якая ака-зала істотны ўплыў на горадабудаў-ніцтва і другіх краін Еўропы. Аўтарам тэорыі быў Э. Говард (1850-1928). Канцэпцыя Говарда ставіла мэтай ліквідаваць супярэчнасць па-між горадам і вёскай і стварыць у горадзе асяроддзе, арганічна зні-
таванае з прыродай. Канцэпцыя Говарда была накіравана не толькі на гарманізацыю жылога, вытвор-чага і прыроднага асяроддзя, але і на стварэнне ўмоў раўнапраўнага ўдзелу ў вырашэнні сацыяльных праблем усіх слаёў грамадства.
Напачатку XIX ст. па праекту архітэктараў Р. Энвіна і Б. Паркера быў створаны горад-сад Лечворс за 50 км ад Лондана. 3 1850 га тэрыто-рыі 1200 га адводзілася пад зялёныя зоны. Планіроўка мела кварталь-на-радыяльны характар: збудаванні сацкультбыту ў цэнтры і замкнутый жылыя структуры на перыферыі. Прадуманыя рэкрэацыі, кампазіцыі з дрэў надавалі вуліцам горада ўтульнасць і маляўнічасць.
Праблема горада-сада заключа-лася ў тым, што вытворчыя, жылыя і сельскагаспадарчыя зоны знахо-дзіліся на значнай адлегласці і па-трабавалі развіцця транспартнай ін-фраструктуры. Больш паспяховай дадзеная ідэя аказалася для рэкан-струкцыі прыгарадаў. У 1906 г. па тыпу горада-сада была здзейснена рэканструкцыя Лонданскага прыга-рада Хэмпстэд. Праект выконвалі аўтары забудовы Лечворса Б. Паркер і Р. Энвін. Строгая, класічная плані-роўка цэнтра (Э. Лаціенс) кантрастна выглядала на фоне маляўнічых пе-рыферыйных вуліц. Сілуэтная забу-дова таксама мела цэнтрычны характар. Дамінуючымі аб’ектамі з’яўляліся дзве царквы і грамадзян-скія збудаванні. У цэлым Хэмпстэд уяўляў сабою «спальны» прыгарад. Многія палажэнні Э. Говарда тут не былі рэалізаваны. Жылыя вуліцы знаходзіліся на значным аддаленні ад рабочых месц.
15
Уводзіны
Ідэя горада-сада не набыла рас-паўсюджвання таму, што ў ёй не былі зацікаўлены прамысловыя, фі-нансавыя колы і не адпавядала ін-фраструктура камунікацый. Кан-гламераты жылых і прамысловых раёнаў працягвалі стыхійна расці.
Прамысловае развіццё Францыі набыло высокія тэмпы толькі к ся-рэдзіне XIX ст. Прычым вядучую ролю адыгрывалі ў эканоміцы не прамысловыя, а фінансавыя колы. Ідуць працэсы дыферэнцыяцыі бу-дынкаў, расце сартымент металіч-ных і жалезабетонных канструкцый. Распад класічнай архітэктурнай тэк-тонікі адкрывае шлях эклектызму. У мастацкай культуры дзякуючы работам В. Куена ён развіваецца паслядоўна. Стракатая карціна дробных форм розных стыляў, безгус-тоўныя дэкаратыўныя фасадныя драпіроўкі запаўняюць вуліцы да-ходных дамоў, універсальных ма-газінаў, пранікаюць у інтэр’ер. Вядучую ролю сярод эклектычных на-прамкаў займала готыка. Яна разу-мелася як сінонім нацыянальнай (гальскай) культуры, разам з тым была рэакцыяй на класіцызм і ўплыў мастацтва Італіі. Готыка адмаўляла абстрактнае, авангарднае мастацтва часоў рэвалюцыі. Гатычнае стыліза-тарства пасавала і да экзатычных рыс архітэктуры іншых краін і кан-тынентаў. 3 гатычнымі рэмінісцэн-цыямі звязваліся і ідэі рамантызму, з модай на сярэднявечнасць і экзо-тыку сівой даўніны.
Тым не менш зварот да готыкі быў адзіным штрыхам, разумением нацыянальнага. Перш-наперш га-тычныя формы і рысы праявіліся ў загарадных сядзібах і гарадскіх
асабняках. Папулярнасцю карыста-ліся праекты Сезара Далі. Яго зага-радныя сядзібы нагадвалі замкі, а гарадскія асабнякі - атэлі XVI-XVII стст. Мернасць і вертыкальны рытм прасценкаў і комінаў над мансардным! дахамі рабілі фасады да-ходных дамоў выпіынёй у 5-7 павер-хаў па-гатычнаму ўзнёслымі і ма-нументальнымі. Вылучаюцца пер-шыя паверхі (магазіны) і высокія, двух-, трох’ярусныя мансарды. Ква-тэры ў мансардах становяцца ў ней-кім сэнсе сапыяльным жыллём (для інтэлігенцыі, рабочых, студэнтаў). Гэтым тлумачыцца ўвага да архітэк-турнага вырашэння мансард, часам уладкаваных на шырокіх карнізах, якія маюць лоджыі і пластычнае аз-дабленне.
Шматпралётпыя канструкцыі, залы універсальных магазінаў, ме-талічны каркас нават напачатку XX ст. аздабляюцца па-гатычнаму (універсальны магазін «Самарытэн», арх. Ф. Журдэн, 1905 г.; універсаль-ны магазін «Гран-Базар», арх. А. Га-тон, 1907 г.). Эстэтычная сутнасць металічных канструкцый яшчэ не-зразумелая. Чыгунныя стойкі і пра-сценачныя бэлькі застаюцца па-гатычнаму дэкарыраванымі.
Тэхнічнае наватарства ў фран-цузскай архітэктуры больш яскрава праяўляецца знутры. Гэта добра бачна ў бібліятэцы св. Жэнеўевы (арх. А. Лабруст, 1843-1855 гг.). Ўнут-раныя зальныя памяшканні - пра-сторныя, высокія і светлыя дзякуючы сутарэнням на лёгкіх ажурных металічных арках, якія трымаюць тонкія калоны. Металічныя кан-струкцыі дазваляюць лёгка і арга-нічна ўключаць у сутарэнні і купа-