Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Адметнай рысай архітэктуры бу-дынкаў Чыкагскай школы былі так званыя ляжачыя вокны і эркеры. Гэта дазваляла знаходзіць новыя прыёмы выразнасці. Уільям Хола-берд (1854-1923) і Марцін Рош (1885-1927) удасканалілі каркасныя канструкцыі. У спалучэнні з ляжа-чымі (чыкагскімі) вокнамі вышын-ныя будынкі набывалі лёгкасць і
нагадвалі напоўненыя святлом прызмы.
У канцы XIX - пачатку XX ст. ярка праяўляецца талент Франка Лойда Райта (1869-1959) - архі-тэктара загарадных сядзіб, катэ-джаў, «дамоў прэрый». Адметнай рысай творчасці Райта было арга-нічнае спалучэнне будынка з ландшафтам, дрэвамі, натуральным! і штучнымі каменнямі, вадападамі. Добраўпарадкаванне і ландшафт нібы праходзяць праз архітэктуру. У сваю чаргу архітэктура створана так, што праз яе лётка трапіць ва ўнутраны дворык, на паляну, сцеж-ку. Пазначанае дасягаецца не толькі за кошт адсутнасці высокіх цокаляў і ганкаў, шырокіх вокнаў і лоджый, але і за кошт шматлікіх галерэй, пергал.
Матэрыял у будынках Ф. Л. Райта (натуральны камень, дрэва), яго фактура вызначаюць выразнасць архітэктуры. Глыбокія зацененыя тэрасы, веранды, лоджыі надаюць катэджам утульнасць. Палогія схі-лы дахаў, рытмічныя рады апор вызначаюць маштабнасць і размер-насць, зразумеласць абсалютных і адносных велічынь кампазіцыі (дом Марціна ў Буфала, 1904 г.; дом Тэй-
56
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
35. Віла. Архітэктар Ф. Л. Райт. 1911 г. Спрынг-Грын
лізін у Спрынг-Грын, 1911 г., і інш.). Прырода, штучныя сажалкі і вада-пады робяць сядзібы Райта раман-тычнымі, а свабодная планіроўка надае ўнутранай прасторы асаблівы камфорт.
Сядзібы Райта прынцыпова ад-розніваюцца ад модных стыліза-тарскіх кампазіцый яго сучасніка Р. Ханта, які будаваў сядзібы па тыпу французскіх гатычных шато. Стылізатарства ў канцы XIX - па-чатку XX ст. у ЗША яшчэ мела по-пыт. Гатычныя аркбутаны і контрфорсы аказваліся на дахах вышын-ных будынкаў. Асобныя будаўнічыя фірмы вызначаліся пэўнымі стылё-вымі густамі (напрыклад, рэнесанс-ным, фірма «Мак Кім, Мід і Уайт» і г. д.).
Як наватар Ф. Л. Райт праявіў сябе і ў манументальнай архітэкту-ры. Уніяцкая царква ва Уоук-Парку (1906 г.) - прамы адыход ад канонаў. План манументальнага збудаван-ня выкананы ў райтаўскай манеры:
адзінства знешняй (добраўпарадка-ванне) і ўнутранай прастор. Геамет-рычныя аб’ёмы, прызмы, пліты да-хаў на квадратных слупах ствараюць нечаканы вобраз. У такой жа манеры збудаваны і офіс Ларкін у Буфала (1904 г.): сістэма, кампазіцыя квадратных у плане вертыкальных аб’-ёмаў.
Наватары Чыкагскай школы Л. Салівен і Ф. Л. Райт вызначаліся яркай індывідуальнай манерай. Іх тэхнічныя знаходкі мелі шырокае распаўсюджванне, аднак творчая манера не заўсёды знаходзіла пры-хільнікаў. Інжынерная мэтазгоднасць у большасці спалучалася з нястры-маным імкненнем да раскошных знешніх форм, дробных дэталяў, эфектнасці. Масавае утылізатарст-ва, якое пераважала ў будаўніцтве, суседнічала з узвядзеннем унікаль-ных збудаванняў.
Тэарэтычныя працы Л. Салівена не атрымалі практычнага значэння. Прагматызм і спецыфіка горадабу-
57
Уводзіны
даўнічага фарміравання патраба-валі рацыянальных рашэнняў, усё астатняе вызначалася індывідуаль-ным густам заказчыка. Па той жа прычыне «дамы прэрый» Ф. Л. Райта атрымалі большую папулярнасць у Еўропе. I тым не менш, новае слова майстрамі Чыкагскай школы было сказана, праз пэўны час іх ідэі ста-нуць запатрабаванымі і ў сваёй краіне.
У архітэктуры Расіі канца XIX -пачатку XX ст. рысы новага напрам-ку цесна перапляталіся з рысамі ма-дэрна і шматлікіх рэтраспекцый. Разам з тым Расія мела дасканалую будаўнічую тэхналогію, што ствара-
36. Фрагменты гандлёвага комплексу. Архітэктар Л. Салівен.
1899 г. Чыкага
ла патэнцыяльныя магчымасці для новай архітэктуры, якая, можна ска-заць, існавала ў скрытай, патэнцы-яльнай форме.
Такія патэнцыяльныя магчы-масці добра бачны ў будынку цырка Чындзелі ў Пецярбургу (арх. В. А. Ке-нэль, 1876-1877 гг.). План і архітэктур-нае рашэнне цалкам функцыяналь-ныя. Дарэчы, з функцыянальных ра-
шэнняў найбольш яскрава прасту-паюць рысы новага. Дом Купечаскага грамадства ў Маскве (арх. Ф. В. Шэх-тэль, 1910-1911 гг.) відавочна адроз-ніваецца ад пабудоў у стылі мадэрн і стылізатарства. Гарманічнае збу-даванне, у якім архітэктура адлюст-роўвае канструкцыйную логіку: вуз-кія стройныя прасценкі, ленты вок-наў, дробныя дэталі верхняга павер-
58
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
ха і шырокі карніз надаюць кампазі-цыі завершанасць. Пазначанае харак-тэрна і для будынка друкарні «Рас-ліна Расіі» ў Маскве (арх. Ф. В. Шэх-тэль, 1907-1908 гг.). Тут аблічча больш эмацыянальнае, але тэктоніка дак-ладна адпавядае функцыі: верты-кальныя палосы вокнаў абумоўлены тэхналагічнымі патрэбамі.
Ва ўмовах гістарычнай, розна-стылёвай забудовы расійскіх гарадоў існавалі аб’ектыўныя складанасці для рацыянальнага планіровачнага і вобразнага рашэння. Канторскі бу-дынак у Маскве (арх. I. С. Шупля-цоў, 1913 г.) упісаны ў складаную горадабудаўнічую сітуацыю. Само вырашэнне планіроўкі мае прыкме-ты новай архітэктуры: планіроўка свабодная, удала знойдзены дыяга-нальныя развароты ўнутраных кар-пусоў. Фасаднае вырашэнне мае стылёвыя матывы класіцызму (цэнт-ральны корпус і арачны ўваход) і ма-дэрна (фланкіруючыя крылы рыза-літы). Разам з тым ясна і строга чы-таецца канструкцыйная будова дзякуючы вынесенаму на фасады каркасу, запоўненаму лентачным шклом. У цэлым архітэктура збуда-вання выглядае новай, пазбаўленай залішніх мае і эфектных форм.
Традыцыйна-гістарычная асно-ва, шырокі вопыт стылізацыі і стра-катыя стылізатарскія манеры не дазволілі ў архітэктуры Расіі пра-явіцца навацыям да пачатку Пер-шай сусветнай вайны. Да таго ж, у параўнанні з Захадам, руская архі-тэктура канца XIX - пачатку XX ст. у большай ступені захоўвала мас-тацкую выразнасць, маляўнічасць, повязь з прыродай. Урбанізацыя тут развівалася ў традыцыйнай повязі
37. Лабараторыя. Архітэктар Ф. Л. Райт. 1949-1950 гг. Рэйсі
з ландшафтам, іншымі былі маштаб, разумение гарадской прасторы. Такія гарады, як Масква, Яраслаў, Уладзімір, Кастрама, Пскоў і іншыя, уяўлялі складаную, унікальную кампазіцыю ансамбляў і комплек-саў розных эпох, кожная з якіх мела дамінанты і суверэнную прастору.
Новая архітэктура ў Расіі шырока заявіць пра сябе ўжо ў новую эпоху, у 20-я гады XX ст., з прыходам архі-тэктуры канструктывізму.
Дарэчы, як і ў Раей, новая архі-тэктура не знайшла яркага ўвасаб-лення ў Англіі і краінах Сканды-навіі. I тут на мяжы XIX-XX стст. у мастацкай культуры пераважала прыхільнасць да традыцый. Будынак мастацкай школы ў Глазга Ч. Макін-тоша мае рысы новай архітэктуры. Яны прысутнічаюць у прамысловых збудаваннях, будынках докаў, ан-
59
Уводзіны
гараў. Аднак у грамадзянскай архі-тэктуры працягвала панаваць сты-лізатарства з арыентацыяй на го-тыку.
У краінах Скандынавіі новая ар-хітэктура праявілася ў горадабу-даўнічых знаходках Э. Саарынена. Знойдзенае ім функцыянальнае зані-раванне горада з улікам рэальных складаных ландшафтных умоў апя-рэдзіла час на паўстагоддзя. Горада-будаўнічая структура такога тыпу ў Еўропе з’явіцца толькі пасля Другой сусветнай вайны. У грамадзян-
скай архітэктуры Скандынавіі ма-дэрн скончыўся банальным зваро-там да стылёвых інтэрпрэтацый этнаграфічных рыс народнага дой-лідства, нацыянальных форм готыкі (стыль «вікінг»), з стракатым, роз-настылёвым дэкорам. Гэта ж харак-тэрна і для архітэктуры краін Пры-балтыкі, ва ўсіх пазначаных вы-падках мадэрн трансфармаваўся ў нацыянальна-дэкаратыўныя формы стылізацыі. Новая архітэктура нрыйдзе ў гэтыя краіны пасля Пер-шай сусветнай вайны.
4. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.
Горадабудаўніцтва і архітэктура Беларусі ў пазначаны перыяд разві-валіся ў русле эканамічных і гаспа-дарчых умоў Расійскай імнерыі. Прамысловы пераварот, як ужо адз-началася, абумовіў інтэнсіўны рост гарадоў. Плошча буйных гарадоў вы-расла ў 2-4 разы, хутка растуць па-вятовыя гарады, асабліва ва ўсходніх і цэнтральных раёнах. Як і ў Еўропе ў цэлым, вакол гістарычных цэнт-раў фарміруюцца прадмесці прыват-най забудовы рабочых, служачых, рамеснікаў. У цэнтры, на галоўных вуліцах, будуюцца даходныя дамы. Спецыфічнай рысай гарадоў Бела-русі з’яўляецца здача ў арэнду пля-цаў з драўлянай забудовай (дом, флі-гель і г. д.). Прадмесці вакол гіста-рычнага цэнтра Мінска: Ракаўскае і Татарская, Яўрэйскае, Лютэранскае, Грушаўка, Добрыя Мыслі, Уборкі, Верхняя і Ніжняя Ляхаўка, Сераб-ранка, Кашары, Камароўка, Пярэспы, утваралі кальцо драўляных сядзіб, якія патаналі ў зеляніне садоў. Боль-
шасць гэтых сядзіб здавалася ў арэнду і субарэнду.
Будаўніцтва чыгунак (Маскоў-скай, Лібава-Роменскай, Пецярбург-Адэскай, Палескай) паскорыла раз-віццё гарадоў - чыгуначных вузлоў. У буйных гарадах з’яўляюцца вак-зальныя комплексы (Маскоўскі і Ві-ленскі вакзалы ў Мінску), складскія зоны. Будуюцца віадукі і стальныя чыгуначныя масты (у Гродне, Жло-біне, Бабруйску, Віцебску). Хутка растуць прадпрыемствы, прамысло-выя зоны, а за імі - кальцо новых прадмесцяў, далучаныя да гарадоў вёскі і маёнткі (Курасоўшчына, Пят-роўшчына, Лошыца ў Мінску і інш.).
Рэгулярныя кварталы, якія скла-ліся паводле праектаў першай паловы XIX ст., акружаюцца спарадыч-най забудовай прадмесцяў. Прыват-ная маёмасць на пляцы, арэнда пе-рашкаджалі планаванню забудовы. Нягледзячы на пажарную бяспеку і строгія супрацьпажарныя нормы, масавая драўляная забудова ў пра-
60
Ад архітэктуры выбару да новай архітэктуры
мысловых раёнах расла, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах.
У буйных гарадах чыгуначныя вакзалы робяцца новымі горада-ўтвараючымі цэнтрамі. Лініі чыгу-нак увогуле істотна ўплывалі на фарміраванне гарадскіх сегментаў. У сувязі з гэтым у другой палове XIX ст. ствараецца новы горадабу-даўнічы нрыём: кампазіцыйная вось злучае вакзал з гарадскім цэнтрам. Адначасова кампазіцыйныя восі прывязваюцца да галоўных транзіт-ных магістраляў. У такіх гарадах, як Брэст, Мінск, Магілёў, магістралі мелі арыентацыю ўсход-захад. У Ві-цебску, Магілёве, Гомелі меў зна-чэнне і мерыдыянальны напрамак. У павятовых і заштатных гарадах інфраструктура традыцыйна пры-вязвалася да мясцовых шляхоў.