Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
151. Tauroginski B. Nieswiez. Warszawa, 1937. 71 s.
152. Wislocki A., Karczewski A. Wojewodztwo Nowogrodzkie // Polska w krajobrazie i zabytkach: Zb. art. Warszawa: Zlotnicki, 1930. T. II. S. 123-137, 273-320.
153. ZmigrodzkiJ. Nowogrodek i okolice. Wyd. 3-e. Nowogrodek: Nakl. Nowogrodz. oddzialu P.T.K., 1931. 124 s.
154. Zarynowie M. i J. Gl?bokie: Historia i zabytki. Warszawa: Wyd. Fund. «Historia pro Futuro», Warszaw. Ofic. Wyd. «Gryf», 1992. 16 s.
Принятые сокращения
БГАКФФД - Белорусский государственный архив кино-фото-фонодокументов (г. Дзержинск)
МБП - Музей Белорусского Полесья (г. Пинск)
МИКГО - Музей истории и культуры города Орши (г. Орша)
ПСЗРИ - Полное собрание законов Российской империи
РГИА - Российский государственный исторический архив (г. Санкт-Петербург)
РМИР - Республиканский музей истории религии (г. Гродно)
Глава
САКРАЛЬНА-МАНУМЕНТАЛЬНАЕ ДОЙАІДСТВА
2.1. Рэтраспектыўна-рускі стыль
Найбольш прыкметным і вызна-чальным на агульным фоне эклек-тыкі і гістарызму з’яўляўся рэтра-спектыўна-рускі стыль, станаўленне якога перш за ўсё абавязана пра-васлаўнай царкве. З’яўленне на Бе-ларусі ў другой палове XIX - палатку XX ст. неймавернай колькасці і неабсяжнай разнастайнасці пра-васлаўных культавых збудаванняў у рэтраспектыўна-рускім стылі мела вызначаную ідэйна-палітычную, гі-сторыка-культурную і сацыяльна-эка-намічную абумоўленасць. У 1850-1860-я гг., пасля паражэння ў Крым-скай вайне, у архітэктуры Расійскай імперыі адраджаецца так званы «рускі стыль» як антыпод еўрапей-скаму «сумнаму» (па выказванню А. С. Пушкіна) класіцызму. Так, пра-ект царквы ў в. Гутава, выкананы ў ордэрных формах у 1854 г., ужо не задавальняе царкоўныя ўлады, якія патрабуюць будынак у «рускім сты-лі» [1].
Архітэктурныя з’явы і мастац-ка-эстэтычныя перакананні - гэта інтэгральнае вытворнае глабальных і істотных сацыяльна-эканамічных і гісторыка-культурных працэсаў у жыцці грамадства. Пасля наражэн-няў нацыянальна-вызваленчых ру-хаў 1830-1831 і 1863-1864 гг. перад расійскім урадам паўстала прабле-ма ўмацавання заходніх рубяжоў
імперыі. Ахопленая ідэяй русіфіка-цыі царская адміністрацыя імкну-лася як мага шырэй распаўсюдзіць у Паўночна-Заходнім краі прыяры-тэт праваслаўнай царквы. Найвы-шэйшы загад 1842 г. адносна ўчы-нення праваслаўных цэркваў на за-ходніх тэрыторыях Расійскай імпе-рыі, у тым ліку і Беларусі, спрыяў, з аднаго боку, умацаванню пазіцый праваслаўя сярод мясцовага насель-ніцтва, а з другога - умацаванню за-ходніх межаў імперыі.
Цэнтральная і мясцовыя ўлады робяць захады па абмежаванні ўплыву каталіцкай царквы на Бела-русі. 3 «падачы» царскага ўрада і пры актыўным садзейнічанні апалагета русіфікацыі на Беларусі галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю генерала М. М. Мураўёва прык-метна пашыраецца і набывае бес-прэцэдэнтныя маштабы царкоўнае будаўніцтва. Таму ў народзе найвы-сачэйша кананізаваныя цэрквы сталі называць «мураўёўкамі». За-цікаўленасць улад у пашырэнні цар-коўнага будаўніцтва назіраецца ў звароце Мураўёва да гродзенскага губернатара ад 6 студзеня 1865 г.: «Ва ўсепадданейшай запіске маёй аб мерах да ўчынення Заходняга Краю я хадайнічаў, між іншым, аб водпуску да 500 тыс. рублёў з Дзяр-жаўнага Казначэйства на аднаўленне
121
Сакральна-манументальнае дойлідства
і пабудову новых цэркваў у губер-нях Віленскай і Гродзенскай па таму прыкладу, як адпушчаны падобныя сумы па губерням Віцебскай, Ма-гілёўскай і Мінскай, што і было за-цверджана Дзяржаўным Саветам» [2]. Увасабляць бясспрэчнае пана-ванне царскай Расіі над Полыпчай, якая страціла сваю незалежнасць стагоддзе таму пры падзелах Рэчы Паспалітай, было заклікана будаў-ніцтва ў 1894-1912 гг. у цэнтры поль-скай сталіцы - Варшаве - гран-дыёзнага праваслаўнага сабора Аляк-сандра Неўскага. Ён быў павінен уражваць не толькі сваёй грандыёз-насцю, але і высокімі мастацкімі годнасцямі. Адначасова сабор у гонар гэтага ж святога ўзводзіцца ў «рус-кім стылі» ў Таліне (1894-1900 гг.), у Рызе нават засноўваюцца два пра-васлаўныя манастыры: у 1893 г. -Троіца-Сергіеў жаночы, у 1896 г. -Аляксееўскі мужчынскі [3].
Для рэалізацыі гэтай будаўнічай праграмы 29 сакавіка 1864 г. у гу-бернях былі створаны часовыя ка-мітэты па будаўніцтву праваслаў-ных цэркваў. 29 красавіка 1864 г. ствараецца Часовы камітэт па бу-даўніцтву цэркваў па Гродзенскай губерні, адначасова - Літоўская бу-даўнічая камісія. Пры губернскіх праўленнях утвараюцца царкоўна-будаўнічыя прысутствы. 7 снежня 1867 г. выйшла Палажэнне «Аб парадку ўчынення праваслаўных цэр-кваў у дзевяці губернях Заходняга краю» [4], на падставе якога камітэ-ты былі перайменаваны ў губерн-скія царкоўна-будаўнічыя прысутствы Міністэрства ўнутраных спраў. 13 чэрвеня 1890 г. па пастанове Дзяр-жаўнага савета царкоўна-будаўнічыя
прысутствы з-пад нагляду міністэр-ства пераходзяць у падпарадкаванне праваслаўнай кансісторыі. Па пала-жэнню ў абавязкі губернскіх цар-коўна-будаўнічых прысутстваў ува-ходзіла: агляд і вызначэнне стану цэркваў, састаўленне на іх будаў-ніцтва праектных матэрыялаў і каш-тарысаў, збор сведак аб прыходах і аб колькасці ў іх прыхаджан, вы-лучэнне асігнаванняў на будаўніцт-ва і рамонт храмаў, нагляд за цар-коўна-будаўнічымі работамі і інш.
«Выбух» храмавага будаўніцтва абумоўліваўся, з аднаго боку, рэзкім павелічэннем колькасці праваслаў-нага насельніцтва пасля далучэння уніятаў да Рускай праваслаўнай царквы па саборнаму акту ад 25 са-кавіка 1839 г., з другога - спыненнем ганенняў і паляпшэннем сацыяльна-матэрыяльнага и прававога станові-шча вернікаў. Напрыклад, пераход у праваслаўе католікаў в. Моўчадзь і знішчэнне драўлянага касцёла ў 1867 г. паспрыяла будаўніцтву му-раванай Петра-Паўлаўскай царквы [5]. Полацкая епархія ў 1888 г. наліч-вала 305 прыходаў, у тым ліку 12 са-бораў і 6 манастыроў [6]. Праваслаў-нае царкоўнае будаўніцтва XIX -пачатку XX ст. пераболыпыла яго маштабы за ўсе папярэднія эпохі.
Паралельна з гэтым працэсам пачынаюцца пошукі нацыянальных форм у архітэктуры. Ідэя нацыя-нальнай архітэктуры абвяшчае па-чатак перагляду пануючай вякамі сістэмы класіцыстычных каштоў-насцей. 3 30-х гадоў XIX ст. класі-цызм і створаныя ў яго час храмы асацыіруюцца з паняццем казарме-насці і дэспатызму. Свае адносіны да класіцызму ў 1836 г. выказаў Аль-
122
2.1. Рэтраспектыуна-рускі стыль
фрэд дэ Музэт: «Не адбілася пячатка нашага часу ні на нашых дамах, ні на нашых парках, ні на чым. Бярэм з усіх стагоддзяў за выключэннем уласнага; нічога такога не бачыла ні адна іншая эпоха» [7]. Абстрактным, не адпавядаючым патрабаван-ням часу, пазагістарычным формам класіцызму супрацьпастаўляецца новы ідэал - нацыянальная архітэк-тура. Робіцца акцэнт на ўвасаблен-не нацыянальнай ідэі ў нацыяналь-ных формах, што, адпаведна паняц-цям таго часу, азначала імітацыю вобразаў і прыёмаў старажытнарус-кага царкоўнага дойлідства. Узрос-там нацыянальнай свядомасці і вя-домымі ідэйна-палітычнымі мэтамі царскага ўрада тлумачыцца нечака-нае адданне вядучай ролі храмава-му праваслаўнаму дойлідству, бо яно становіцца ўсеагульным выражэн-нем і сімвалам народнасці і нацыя-нальнасці ў архітэктуры. Храм, уз-ведзены ў нацыянальным стылі, становіцца сімвалам нацыі, нацыянальнай культуры, яе гістарычнай непаўторнасці і значнасці.
Інспірыраванае Мікалаем I бу-даўніцтва ў «рускім стылі» - матэ-рыялізаваная ў архітэктуры ідэя афіцыйнай народнасці. Але названы стыль адлюстроўваў не толькі афіцыйна-нацыянальную палітыку, якая ў сваю чаргу з’явілася вынікам шырокага грамадскага патрыятыч-на-духоўнага руху, выкліканага эпа-хальнымі для дзяржавы падзеямі: перамогай ў Айчыннаіі вайне 1812 г., паўстаннем дзекабрыстаў, крызісам манархізму і станаўленнем буржу-азнага дэмакратызму. Неабходнасць звяртання да родных вытокаў была ўсеагульным перакананнем, абу-
моўлена агульнаграмадскімі настроям!. У імітацыі старажытнарус-кай архітэктуры буржуазія, дваран-ства і сам урад бачылі сродак выха-вання нацыянальнай свядомасці славян, што супрацьстаяла ўзмац-ненню замежнага ўплыву. Менавіта тая абставіна, што архітэктура Ста-ражытнай Русі ішла ў разрэз з еўра-пейскім Захадам і таму ўяўлялася выключна нацыянальнай, з’явілася вырашальнай у адраджэнні архітэк-турнай традыцыі Візантыі.
Царква дала пачатак рускага на-прамку ў архітэктуры. Менавіта на-цыянальна-рамантычны мастацка-стылявы напрамак, арыентаваны на аднаўленне традыцый і форм стара-жытнарускага царкоўнага дойлід-ства, спрадвечна рускай праваслаў-най мінуўшчыны, набывае шыро-кую рэалізацыю ў шматлікай плыні гістарызму ў архітэктуры Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. У гістарычнай старажытнарускай архітэктурнай рэстраспекцыі дойлі-ды, заказчыкі і веруючыя бачылі ас-новы нацыянальнай культуры, яе глыбінныя вытокі, нарэшце вобраз Расіі, уяўленні аб яе гістарычным лёсе, нацыянальным характары. «Рускі стыль» займаў асабістае мес-ца сярод усёй разнастайнасці гіста-рызму. У ім вызначылася цяга да нацыянальнай самабытнасці, ува-сабленнем якой лічылася стара-жытнарускае дойлідства. Усеагуль-ны зварот да рускага гістарызму ад-люстроўваў дух пакланення перад нацыянальнай гісторыяй, героікай мінулага, вялікімі продкамі - аба-ронцамі Радзімы.
У архітэктуры паслядоўна сцвяр-джаўся тэзіс, абвешчаны пры Міка-
123
Сакральна-манументальнае дойлідства
лаі I міністрам асветы графам С. С. Уваравым: «Самадзяржаўе, пра-васлаўе, народнасць». Яшчэ ў 1832 г. ён заклікаў да «стварэння правіль-нага, з глыбокай павагаіі і цёплай верай у сапраўды рускія ахоўныя пачаткі праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці, якія з’яўляюцца апош-нім якарам нашага выратавання і надзейнейшым залогам моцы і ве-лічы нашай Бацькаўшчыны» [8]. Та-кім чынам, «рускі стыль» абвяшчаў-ся інструментам «ахоўнай палітыкі» царызму, увасабленнем яе афіцый-нага курса.
Але на самой справе ўсё было болып складаным. У айчынным мас-тацтвазнаўстве замацавалася мер-каванне, што старажытнаруская ар-хітэктурная рэтраспекцыя звязана толькі з коснай афіцыйнай ідэало-гіяй мікалаеўскага часу. Цікавасць да нацыянальнай спадчыны харак-тарызуе ўсю рускую культуру XIX ст., калі ўслед за першымі сумненнямі наконт перакананняў аб заходняй культуры як адзінай крыніцы для духоўнага развіцця, узнікла і ўзмац-нілася патрэбнасць ведаць Расію і на гэтай аснове будаваць нацыяналь-ную культурную канцэпцыю. Ста-ражытныя храмы разглядаюцца і папулярызуюцца як сімвалы пра-васлаўя і проціпастаўляюцца ка-таліцкаму веравызнанню. У адпа-веднасці з «Правіламі, якіх нале-жыць трымацца пры будаўніцтве праваслаўных цэркваў і псалом-шчыцкіх збудаванняў у Паўночна-Заходнім краі» (распрацаваны ў 1865 г.) «праваслаўныя храмы аба-вязаны служыць векавымі сведкамі вялікай эпохі адраджэння рускай народнасці ў Паўночна-Заходнім