• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Абгрунтоўваючы тэты напрамак рэтраспектыўна-рускага стылю, яго заснавацель, ідэолаг і натхніцель К. А. Тон пісаў, што «стыль Візан-тыйскі, які зрадніўся з даўніх часоў з элементамі нашай народнасці, учыніў царкоўную нашу архітэкту-ру» [56]. Фармальная сутнасць рэт-равізантыйскага напрамку заклю-чалася ў стварэнні архітэктурнага вобраза на аснове сімбіёзу форм сярэдневяковага рускага культавага дойлідства з элементам! візантый-скай архітэктуры. Звычайна гэта быў крыжападобны ці квадратны ў плане аб’ём з вялізным цэнтраль-ным купалам на чатырох унутраных апорах і «апостальскімі» купаламі па вуглах, закамарамі над трохчаст-кавымі фасадамі, вянцамі какошні-каў. Гэта задавальняла і патрабаван-
    не Сінода аб абавязковым пяціку-паллі. Шмат запазычанняў адбыва-ецца з архітэктурна-выразнага арсенала ўладзіміра-суздальскай і ран-немаскоўскай архітэктурных школ, а таксама з элементам! форма-ўтварэння і дэкору сярэдневяковага візантыйскага дойлідства: харак-тэрныя магутнай акругласцю формы, нізкія паўсферычныя купалы над цыліндрычнымі барабанам!, паўкупалы над апсідамі, магутныя аркі на фасадах адпаведна ўнутра-ным скляпенням, аркатуры з віся-чымі калонкамі і інш. Але ў адрозненне ад старажытных «цёплых», літаральна рукамі створаных прата-тыпаў, царкоўныя манументы Нова-га часу вылучаюцца хоць і высокай выканаўчай будаўнічай культурай, але ў той жа час пэўнай сухасцю мовы, выверанай геаметрыяй і ідэ-альнай плоскаснасцю, дакладнасцю і ювелірнай акуратнасцю архітэк-турнай формы.
    Пачаткі гэтага напрамку ў архі-тэктуры праявіліся яшчэ ў сярэдзіне 1820-х гг., але за межамі дзяржавы і яе сталіцы. У тэты час буйнейшы рускі архітэктар-класіцыст В. П. Ста-саў узводзіць ў рускай калоніі Пат-сдама царкву Аляксандра Неўскага (1826-1830 гг.) і Дзесяцінную царкву ў Кіеве (1828-1842 гг.). Пры гэтым дойлід кіраваўся пажаданнем імпе-ратара Мікалая I стварыць менавіта рускі нацыянальны храм, што і абу-мовіла яго зварот да візантыйскай царкоўнай старажытнасці.
    Аднак абодва адзначаных вышэй твора яшчэ не былі характэрны для ўсёй рускай архітэктуры, але вызна-чылі наперад яе руска-візантыйскі напрамак з сярэдзіны XIX ст. Адоб-
    132
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    раныя самім імператарам, яны ака-залі моцны ўплыў на творчасць сап-раўднага лідэра руска-візантыйска-га напрамку маскоўскага архітэктара К. А. Тона. Яго першыя работы ў гэ-тым стылявым напрамку прывабілі гасудара ўвасабленнем грамадска-палітычнага ідэалу Расіі. У 1838 г. К. А. Тон выдаў альбом узорных пра-ектаў цэркваў з прысвячэннем імпе-ратару Мікалаю I, у якога быў у пры-дворным фаворы, дзе абгрунтаваў «візантыйскі» стыль як «сапраўды наш народны». Найвысачэйшым за-гадам 1841 г. праекты храмаў, ство-раныя Тонам, былі прапанаваны ў якасці ўзораў «сапраўдна нацыя-нальнай архітэктуры», а губернскім будаўнічым праўленням раілася, што «могуць з карысцю прымаемы быць у разумение чарцяжы, скла-дзеныя на пабудову праваслаўных цэркваў прафесарам Тонам». У 1844 г. быў выдадзены другі альбом чарця-жоў пабудаваных знакамітым архі-тэктарам цэркваў і праектаў храмаў у руска-візантыйскім напрамку, рэ-камендаваных у якасці ўзорных для паўсюднага выкарыстання і перай-мання. Яго стыль быў рамантыч-ным водгукам, які набліжаў трады-цыі старажытнарускай архітэктуры да сучаснасці, рабіў іх мастацка актуальным!. Агульнарасійскі Бу-даўнічы статут прымушаў, каб «пры складанні праектаў на пабудову праваслаўных цэркваў пераважна і па магчымасці павінен быць заха-ваны густ старажытнага візантый-скага дойлідства» [57]. Усё гэта не толькі ўзаконіла стылістычную на-кіраванасць царкоўнай архітэктуры, але і прапагандавала і ўкараняла руска-візантыйскі напрамак як «на-
    82. Храм Хрыста Збавіцеля, Масква
    цыянальна-патрыятычны», таму што са старажытнымі руска-візантыйскімі саборамі звязвалі ідэю магутнасці і велічнасці Русі.
    Адным з першых і самых уплы-вовых крокаў сцвярджэння руска-візантыйскага напрамку стала бу-даўніцтва па праектах К. Тона храма Хрыста Збавіцеля (1837-1883 гг.) і Мікалаеўскага вакзала (1849 г.) у Маскве. Іх архітэктура буйнейшымі скульптарамі і мастакамі надзелена ілюстрацыйнасцю і павестваваль-насцю, адухатворана агульным па-фасам перамогі ў Айчыннай вайне. Буйнейшымі ўзорамі «візантызму» ў Расіі з’явіліся Марскія саборы ў Кранштадце (1902-1903 гг.) і Ліепаі (1913 г.) - творы архітэктара В. А. Ка-сякова. Але менавіта тонаўскія буй-
    133
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    83. Марскі сабор, Ліепай
    84. Праект царквы для Лепеля. Архітэктар Д. Вісконці, 1836 г.
    нейшыя збудаванні, якія выклікалі адчуванне спакою і ўпэўненасці, і моцная афіцыйная ўладавая пад-трымка аказалі значны ўплыў на шырокамаштабнае царкоўнае будаў-ніцтва па ўсёй Расійскай імперыіі, у тым ліку і ў беларускіх губернях.
    Тут ідэю «візантыйскага стылю» не-пасрэдна праводзіў вучань Тона -вядомы рускі дойлід Д. I. Грым, які пабудаваў Мікалаеўскія саборы ў Брэсце, Кіеве і Севастопалі. Але папярэднікам «тонаўскага стылю» ў Беларусі з’явіўся архітэктар Д. Віс-конці, які стварыў праект царквы для Лепеля ў 1836 г. амаль аднача-сова з праектаваннем Тонам храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
    Ужо з 1840-х гг. незвычайна ўзра-стае зацікаўленасць дойлідаў стара-жытнарускай і візантыйскай архі-тэктурнай спадчынай. Нават фран-цузскі паэт Г. Апалінэр адзначаў імкненне рускіх мастакоў да ства-рэння «школы, што адраджае візан-тызм» [58]. У імкненні да нацыя-нальнай самабытнасці мастакі звяр-таюцца да традыцый візантыйскага жывапісу як першакрыніцы нацыя-нальнага мастацтва.
    Руска-візантыйскі напрамак ува-собіўся і ў праваслаўнай царкоўнай архітэктуры Беларусі. Менавіта ў ім створаны буйнейшыя архітэктурныя манументы другой паловы XIX - па-чатку XX ст.
    Прыхільнікам руска-візантый-скага напрамку быў рускі архітэктар Д. I. Грым, які пабудаваў у 1865-1879 гг. магутны Мікалаеўскі сабор у Брэсце - архітэктурна-кампазі-цыйны цэнтр Брэсцкай крэпасці [59]. У сваім праекце Грым, верагодна, арыентаваўся на храм Каталікон у Стамбуле (XI ст.): прысадзістая трак-тоўка аб’ёмнай кампазіцыі, трохне-фавая базіліка, дахі-бочкі, нізкі аг-рамадны сферычны купал сярод-крыжжа на шаснаццацігранным цыліндрычным барабане, шырокія арачныя закамары. Галоўны фасад
    134
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    85. Мікалаеўскі сабор, Брэст
    завершаны магутнай паўкруглай аркай: першы ярус вылучаны арач-ным уваходным парталам, другі -пяціпралётнай аркадай, над якой быў размешчаны гадзіннік-куранты. Аналагічную трактоўку атрымалі тарцы бакавых прыдзелаў. Гарызан-тальную развітасць архітэктурнай кампазіцыі падкрэслівалі трох- і пя-цічасткавыя, размежаваныя калон-камі арачныя вокны бакавых фаса-дау Вуглы храма крапаваны кало-намі ў тры ярусы. Крапоўку масіў-ных аб’ёмаў узбагачаюць закамары, аркатуры, крыжы-нішы, зубчастыя фрызы, карнізы на сухарыках увесь архітэктурна-дэкаратыўны арсенал старажытнарускай царкоў-най архітэктуры. Унутры перакры-тыя цыліндрычнымі скляпеннямі нефы размежаваны магутнымі аркадам!.
    Адным з буйнейшых храмаў «но-вавізантыйскай» трактоўкі з’яўля-лася царква ў імя Казанскага абраза Маці Божай у Мінску, якая была ўзведзена пасярод сучаснай плошчы Мяснікова ў 1912-1914 гг. намаган-нямі служачых чыгуначнага ведам-
    ства [60]. Твор манументальнай архітэктуры ўражваў урачыстасцю і маштабнасцю, меў надзвычай скла-даную шматаб’ёмную ярусную кам-пазіцыю, узнятую на высокі граніт-ны цокаль. Яе вертыкальнай дамі-нантай з’яўляўся ўжо знаёмы велі-зарны шаснаццацігранны светлавы барабан пад сферычным купалам, які завяршаў высокі чацверыковы аб’ём сяродкрыжжа з бакавымі паў-круглымі эркерамі над сферычнымі пакрыццямі. 3 франтальнага боку храм вылучала шмат’ярусная звані-ца, верхні ярус-звон якой быў ад-крыты арачнымі прасветамі і меў цыліндрычную форму і таксама за-вяршаўся паўсферычным купалам. Больш нізкім цыліндрычным купальным барабанам завяршаўся аб’ём трапезнай. Да яе далучаліся больш нізкія капліцы, да апсіды -рызніцы, якія сваёй пластычнай формай узмацнялі яруснасць агуль-най кампазіцыі, надавалі ёй маляў-нічы, амаль скульптурны характар. Масіўнасць будынка аблягчалася аркатурнымі візантыйскімі фрыза-мі, што акаймоўвалі падкупальныя
    135
    Сакральна-манументальнае △ойдідства
    86. Крыжаўзвіжанскі сабор Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Полацк
    барабаны. Абліцаваныя светлай цэг-лай фасады мелі паласатую муроўку з радоў чырвонай цэглы, чляніліся вокнамі-трыфорыумамі, 23 адзінар-нымі вокнамі, апсіда асвятлялася пяццю круглымі вокнамі-люкарна-мі, у барабанах пяцікупалля мелася 40 вокнаў. Для афармлення шасці ўваходных парталаў была выкары-стана форма старажытнарускіх ганкаў-рундукоў. Шматгранныя ку-пальныя барабаны, паласатая му-роўка, рады арачных праёмаў рад-няць храм са шматвяковым узорам -царквой св. Фёдара ў Канстанці-нопалі (XI-XIV стст.).
    Звяртаючыся да візантыйскіх канонаў храмабудаўніцтва дойліды імкнуцца да цэнтрычнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі сваіх тво-раў. У шэрагу буйнейшых архітэк-турных манументаў руска-візантый-скага стылявога напрамку стаіць Крыжаўзвіжанскі сабор Спаса-Еф-
    расіннеўскага манастыра ў Полацку (Віцебская вобл.). Храм быў закла-дзены 23 мая 1893 г. праасвяшчэн-ным Антанінам. 3-за недастаткова-сці першапачаткова вылучаных срод-каў (30 тыс. рублёў, а спатрэбілася ў два разы больш) епархіяльнае начальства дазволіла збор добраах-вотных ахвяраванняў [61]. Пабуда-ваны ў 1893-1897 гг. паводле праек-та віцебскага губернскага архі-тэктара У. Ф. Коршыкава [62]. Пры стварэнні полацкай святыні ён звярнуўся да эпічных першакрыніц хрысціянскай архітэктуры, як ідэ-альнага ўвасаблення ўяўленняў аб вечнасці і непасціжнасці створанага Богам сусвету. Цяжкавагавая ману-ментальнасць храма выклікае ўра-жанне спакою і сілы. Выдатны пом-нік манументальнай архітэктуры «прынароўлены да старажытнага рускага густу ў Візантыйскім шты-лі», як і мінскі манумент, выраша-ны амаль цэнтрычным крыжовым у плане белакаменным маштабным аб’ёмам з маляўнічым пяцікупал-лем з пазалочанымі крыжамі. Цэнт-ральны шлемападобны купал на высокім дванаццацігранным свет-лавым барабане «падтрыманы» вуг-лавымі «апостальскімі» васьмігран-нымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыццямі. Тры ўваходы аформле-ны асабістымі прытворамі-рунду-камі. Паўкруглая апсіда вырашана ў два ярусы, верхні з якіх заверша-ны конхавым купалам; па баках -дзве нізкія рызніцы. На фоне «да-шчатай» рустоўкі фасадаў вылуча-юцца вузкія і высокія арачныя вок-ны-біфорыумы (па баках) і трыфо-рыумы (па цэнтры). У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстаны зака-