• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    краі спрадвеку рускім, які пакутваў так доўга пад цяжарам Лацін-ска-Польскай прапаганды. А таму пабудова такавых павінна быць ажыццёўлена са зграбнасцю, капі-тальна і без залішняй паспешнасці» |9|. Гісторыя беларускага народа і яго культуры трактавалася з ад-крыта манархічных і вялікадзяр-жаўных пазіцый. Яскравае сведчан-не гэтаму - дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі, выданні гі-сторыка-юрыдычных матэрыялаў і іншых зборнікаў дакументаў, якія тычыліся культуры Беларусі. Па-чынаючы з 1830-х гг. праблема нацыянальнай самабытнасці Расіі, яе развіцця і культуры становіцца ад-ной з найважнейшых праблем, якія стаялі перад грамадскай думкай. Народнасць стала не толькі нрыла-дай афіцыйнай ахоўнай ідэалогіі, але і сцягам славянафільства. Як лічыў В. Р. Бялінскі, народнасць стала «альфай і амегай» Новага часу. Такім чынам, сцвярджэнне нацыя-нальнага напрамку ў архітэктуры адлюстроўвала настрой шырокіх грамадскіх колаў. Рэтраспектыў-на-рускі стыль (пры ўсёй яго афі-цыёзнасці) аб’ектыўна адпавядаў патрабаванням часу.
    У агульнай казачна-быліннай эстэтычнай эйфарыі знаходзіліся не толькі дойліды. Руская гістарычная тэматыка літаральна захапіла мас-такоў. Зварот да рускай архаікі ха-рактэрны для М. К. Рзрыха, I. Я. Panina, В. I. Сурыкава, В. А. Сярова. Не абмінуў ён і кампазітараў -I. Г. Стравінскага, М. П. Мусаргска-га, П. I. Чайкоўскага, М. А. Рымска-га-Корсакава. Вядучыя рускія мастак! накіроўваюць свой творчы
    124
    2.1. Рэтраспектыўна-рускі стыль
    тэмперамент на афармленне манумен-тальных храмаў жывапісам як про-паведдзю - М. А. Врубель і В. М. Вас-няцоў ствараюць серыю эскізаў фрэсак Уладзімірскага сабора ў Кіе-ве, які будуецца ў «рускім стылі». В. М. і А. М. Васняцовы, П. П. Чыс-цякоў, Ф. Р. Райлян, М. В. Пакроўскі, М. Бруні, М. Кошалеў, В. Думітраш-ка ствараюць мазаікі для кафед-ральнага сабора Аляксандра Неўска-га ў Варшаве (пазней перанесены ў Баранавіцкі сабор). Цудоўныя маза-ічныя пано па эскізах А. Рабушкіна, М. Несцерава, В. Васняцова, Н. Хар-ламава выконваюцца для храма «Спас на крыві» ў Санкт-Пецярбургу. Мноства фасадаў аформіў дэкара-тыўнай пластыкай рускі скульптар Д. I. Іенсен.
    Гэта прадвызначыла поўны і без-адмоўны прыярытэт вяртання да старажытнарускага дойлідства ў ар-хітэктуры шматлікіх новых храмаў. Ва ўяўленні таго часу формы старажытнарускага дойлідства здаваліся пазбаўленымі кананічнай закасця-неласці і здольнымі да далейшага развіцця, што быццам бы адкрыва-ла шлях да стварэння сучаснай на-цыянальнай архітэктуры. Таму зні-шчальную крытыку ідэолаг «руска-га стылю» У. В. Стасаў дае любым архітэктурным запазычанням з мі-нулага, акрамя старажытнарускіх [10]. В. I. Свіязеў асмеліўся нават па-раўнаць рэтраспектыўна-рускі стыль з казачнай мовай А. С. Пушкіна [11]. Шырокая рэалізацыя «русского штиля» ў царкоўным будаўніцтве з яго цыбулепадобнымі купаламі і макаўкамі, востраканцовымі шатрам! званіц, закамарамі і какошні-камі, дэкаратыўным узароччам,
    была прадвызначана і дзеючым на той час агульнарасійскім Будаўні-чым статутам [12].
    3 гэтай нагоды пашыраецца да-следаванне архітэктурна-гістарычнай спадчыны Краю. Д. М. Струкаў грун-тоўна вывучае полацкае царкоўнае дойлідства, В. В. Гразноў праводзіць комплекснае навуковае даследаван-не помнікаў архітэктуры XII ст., у прыватнасці Барыса-Глебскай царк-вы ў Гродне [13]. Выяўленнем твораў старажытнабеларускай архітэктуры займаўся А. П. Сапуноў [14]. У маі 1892 г. Імператарскае Маскоўскае археалагічнае таварыства камандзі-равала акадэміка А. М. Паўлінава ў Віцебскую губерню для абследа-вання і «апісання ў навуковых ад-носінах старажытных храмаў, цэрк-ваў, манастыроў» [15]. Пры гэтым адзначалася, што вынікі даследа-вання «крайне важкія для высвят-лення форм і спосабу муроўкі старажытных царкоўных будынкаў і будуць мець вельмі сур’ёзную знач-насць для гісторыі царкоўнага дой-лідства ў Расіі» |16]. У 1910 г. гісто-рык мастацтваў I. Э. Грабар, які аб’яд-наў шэраг патрыятычна настроеных архітэктараў, распачаў фундамен-тальнае даследаванне рускага дой-лідства, вынікам якога з’явілася шас-цітомнае выданне «Гісторыі рускага мастацтва».
    Цікавасць да айчыннай стара-жытнай культуры, яе нацыянальных мастацкіх капітоўнасцей выклікала ў другой палове XIX ст. новыя ад-носіны да старажытных збудаван-няў, якія ўспрымаліся не толькі сведкамі гісторыі, але і мастацкімі помнікамі, што заслугоўваюць аховы і вывучэння. I хаця імкненне гэта
    125
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    на практыцы рэалізавалася маруд-на, але з’яўлялася знамянальным. Жорстка паўстаюць пытанні заха-вання старажытных архітэктурных рарытэтаў XII ст.: Каложскай царк-вы ў Гродне і Дабравешчанскай -у Віцебску. Стан гродзенскай Ка-ложы і камянецкай Белай вежы раз-глядае ў 1896 г. Імператарская ар-хеалагічная камісія. У 1904 г. пры Свяцейшым Сінодзе была створана камісія па рэстаўрацыі Каложскай царквы, у склад якой увайшлі член тэхнічна-будаўнічага камітэта гас-падарчага праўлення пры Сінодзе прафесар архітэктуры А. Н. Памя-ранцаў (старшыня), член Агульнай прысутнасці таго ж праўлення гра-мадзянскі інжынер П. I. Дзмітрыеў, прадстаўнік ад Імператарскай архе-алагічнай камісіі архітэктар-мастак П. П. Пакрышкін, гродзенскі губерн-скі архітэктар I. К. Плотнікаў [17]. Віленскі генерал-губернатар дасы-лае ў камісію свайго прадстаўніка -выкладчыка Віленскага настаўніц-кага інстытута, мастака імператар-скай Акадэміі мастацтваў, стацкага саветніка В. В. Гразнова. На месцы камісія вывучыла стан царквы, да-следавала бераг Нёмана. У 1914 г. архітэктар камісіі П. П. Пакрышкін нават стварае праект рэстаўрацыі царквы (не быў рэалізаваны). У той жа час многія старыя цэрквы (не менш высокай гісторыка-мастацкай каш-тоўнасці) звычайна зносілі, а на іх месцы ўзводзілі новыя «благолепные» храмы, нягледзячы на рэка-мендацыю Імператарскай археала-гічнай камісіі пераносіць іх у іншыя месцы. Шмат што зрабіў у галіне вывучэння беларускага старажыт-нага храмабудаўніцтва наш суай-
    чыннік - прафесар Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі, гісторык М. В. Каяловіч і яго шматлікія вуч-ні, якія дзейнічалі «пад амафорам» праваслаўных брацтваў. Але вяду-чымі цэнтрамі вывучэння царкоў-най гісторыі ў Беларусі з’яўляліся епархіяльныя царкоўна-археалагіч-ныя камітэты.
    Думка аб дабратворнасці адра-джэння традыцый старажытнарус-кага дойлідства для сучаснай архі-тэктурнай практыкі па сутнасці за-хапіла ўсіх рускіх дойлідаў. Многія з іх адыгралі вялізную ролю ў збу-даванні праваслаўных храмаў на Беларусі - Л. М. Бенуа, В. I. Струеў, I. А. Фамін, У. Ф. Коршыкаў. Для рэалізацыі шырокай будаўнічай праграмы Сінод у 1870-я гг. накіроў-вае на Беларусь плеяду архітэктараў на чале з П. Мяркулавым для праек-тавання і будаўніцтва праваслаў-ных храмаў і прыстасавання пад іх шэрагу каталіцкіх касцёлаў [18]. Пасля заканчэння ў 1878 г. курса Пецярбургскага будаўнічага вучы-лішча накіроўваюцца ў будаўнічае аддзяленне Гродзенскага губерн-скага праўлення на пасаду грама-дзянскага інжынера П. Залатароў [19], у 1868 г. - у якасці малодшага інжынера Чэкмасаў [20]. У розных епархіях працавалі такія рускія дой-ліды, як А. Ладніцкі, Ф. Афанасьеў, У Срока, А. Нектар’еўскі і інш. Цар-коўнае будаўніцтва было ўскладзена на губернскіх архітэктараў. Мінскі архіерэй Мітрафан у 1909 г. запра-шае выхаванца Санкт-Пецярбург-скай Акадэміі мастацтваў В. I. Стру-ева на пасаду епархіяльнага архі-тэктара. Віцебскі губернскі архі-тэктар У. Ф. Коршыкаў праектаваў
    126
    2.1. Рэтраспектыўна-рускі стыль
    храмы ў Полацку (Крыжаўзвіжан-скі сабор, 1902 г.), Лепелі (сабор, 1896 г.), цэрквы ў вёсках Бачэйкава і Марцінава (1902-1906 гг.), Нова-Замшаны і Нача (1905 г.), Старое Сяло і Астраўскія (1900 г.), будынак духоўнай семінарыі ў Віцебску (1898 г.). Значную дзейнасць у цар-коўным будаўніцтве на Віцебшчыне ажыццявілі архітэктары В. В. Пак-роўскі (в. Валынцы), А. Паўлоўскі і П. Вінаградаў (жаночае епархіяль-нае вучылішча ў Полацку). Літоўскі епархіяльны архітэктар Шпакоўскі стварае шэраг праектаў праваслаў-ных храмаў на Віцебшчыне ў рэт-распектыўна-рускім стылі (в. Ёды, 1912 г.); будаўніцтвам для права-слаўнага ведамства займаўся мінскі губернскі архітэктар М. П. Чахоўскі (Мінская духоўная семінарыя, рэ-канструкцыя Кацярынінскай царк-вы ў Мінску); на Гродзеншчыне пра-цаваў епархіяльным архітэктарам Цярноўскі (цэрквы ў вёсках Глоў-севічы, Галоўчыцы і інш.). Культа-вым будаўніцтвам непасрэдна зай-маліся губернскія архітэктары Беціні (праект царквы ў г. Гарадок, 1832 г.), Вісконці і інш. Міграцыя стылю падаўжаецца далей Беларусі -у Польшчу. У 1894 г. пецярбургскі прафесар, архітэктар Л. М. Бенуа ўзводзіць у Варшаве кафедральны сабор Аляксандра Неўскага.
    Расійская казна аказывала ма-гутную фінансавую падтрымку пра-васлаўнаму храмабудаўніцтву ў Паў-ночна-Заходнім краі. Так, урад за-даволіў хадайніцтва прыхаджан в. Гутава і святара Ф. Лаўрыновіча на будаўніцтва новага мураванага храма замест струхнелага драўля-нага [21]. Дзеля ўзвядзення прыход-
    скай мураванай Пакроўскай царквы ў в. Пачапава ўрад у 1867 г. вылучыў 10 700 рублёў [22]. Для прыстаса-вання над праваслаўную царкву бы-лога касцёла мальційскага ордэна ў Сталовічах урад вылучыў 9 000 руб-лёў [23]. Расійская казна вылучае 2158 рублёў для будаўніцтва звані-цы да скасаванага касцёла карту-зіанскага кляштара ў Бярозе з мэтай надання яму выгляда праваслаўна-га храма [24]. У 1860 г. царскі ўрад вылучыў грошы на будаўніцтва мураванай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Доўск [25]. Для пе-раўтварэння рымска-каталіцкага ба-рочнага касцёла ў Заслаўі ў пра-васлаўны храм казна вылучыла ў 1868 г. 2 тыс. рублёў, а ў 1878 г. яшчэ 7 тыс. рублёў [26]. Ініцыята-рам адраджэння старажытнай пра-васлаўнай Крупчыцкай царквы пад Мінскам у 1856 г. з’явіўся начальнік Мінскай губерні Ф. Н. Шкларэвіч [27]. Для будаўніцтва Сімяонаўска-га сабора на Кобрынскім фарштаце ў Брэсце быў зацверджаны асобны Камітэт пад узначаленнем камен-данта Брэст-Літоўскай крэпасці ге-нерал-лейтэнанта Барталамея I з тым, каб работы па ўзвядзенні храма былі выкананы на працягу трохгадовага тэрміну і не выходзілі за памеры «Высачайша асігнаванай сумы».
    Каштарыс будаўніцтва царквы часам дасягаў значнай сумы. На-прыклад, тыпавыя мураваныя цэрквы для вёсак Храпавічы, Усая, Чэр-ствяты Лепельскага павета па каш-тарысу абышліся ў межах 20-21 тыс. рублёў кожная - вельмі значная на той час сума [28]. Сродкі на будаў-ніцтва і ўтрыманне цэркваў пасту-