• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    На прынцыповых пазіцыях рус-ка-візантыйскага напрамку стаяў архітэктар А. Каміконі, які запраек-таваў Мікалаеўскую царкву ў г. Гор-Ki (Магілёўская вобл.) яшчэ ў 1839-1840 гг. (рэалізавана толькі ў 1863 г.) [68]. Як і ў папярэднім храме, па-доўжна-восевая сіметрыя крыжова-
    купальнага храма завершана магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад шлемападобным купалам і шатровай званіцай над прытворам, фасады акаймаваны за-камарамі.
    На падставе вывучэння тонаўскіх узораў інжынер Кржыжаноўскі рас-працаваўу 1860 г. праект Мікольскай царквы ў в. Дубна (Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.) [69]. У выніку храм набыў не толькі велічны ха-рактар праваслаўнага сабора, але і ўжо архаічны класіцыстычны дэкор, што праявілася ў выкарыстанні ор-дэрнай сістэмы, схематычных геамет-рызаваных фасадаў. Пад уплывам праектаў Тона былі выкананы неза-хаваўшыяся чатырохчасткавыя цэрк-вы ў в. Росіца (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.) (1863 г.), г. п. Бя-лынічы (Магілёўская вобл.) [70].
    Элементы візантыйскай і стара-жытнарускай архітэктуры можна прасачыць у саборы Аляксандра Неўскага ў г. Кобрын (Брэсцкая вобл.). Ён быў збудаваны ў 1868 г. паводле праекта архітэктара I. Ка-лянкевіча [71]. Па архітэктурнай пластыцы помнік даволі стрыманы: прафіляваныя лапаткі, трохвуголь-ныя франтоны, вынасны порцік га-лоўнага фасада з «барочна» разарва-ным лучковым франтонам.
    Архітэктурна-стылявая перай-мальнасць сярэдневяковага храма-вага дойлідства асабліва відавочна праявілася ў вобліке старажытнага ансамбля Духаўскога Тупічаўскага мужчынскага манастыра ў г. Мсціс-лаў (Магілёўская вобл.). Ён быў зас-наваны ў 1641 г. на сродкі памешчы-ка К. I. Маскевіча і мсціслаўскага падкаморыя Б. Статкевіча на ўсход-
    141
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    няй ускраіне горада, побач з р. Віх-ра, у былым урочышчы Тупічаў-шчына [72], дзе па паданню з’явіўся абраз Маці Божай. У сувязі з гэтым памешчык Маскевіч вырашыў з даз-волу польскага караля на гэтым месцы на ўласнай зямлі збудаваць драўляную царкву Сашэсця Свято-га Духа (існавала ў пачатку XX ст.) [73]. Але хутчэй за ўсё стварэнне ма-настыра звязана з неабходнасцю суп-рацьстаяння каталіцка-уніяцкай экспансіі ў Краі [74]. Забяспечыўшы царкву ўгоддзямі, Маскевіч падпа-радкаваў яе аршанскаму ігумену з тым, каб «манастыр на чернцы за-кладаці, дрэвам і мурам манастыр і церкву будаваці і школы навук усякіх фундаваці, прыходзячых для ўратавання прыймоваці, каб у святой веры грэчаскай старажытнай знаходзіліся і імя Божае праслаўля-лі заўсёды на вечныя часы» [75]. Пасля пераўтварэння Ануфрыеў-скага і Пустынскага манастыроў ва уніяцкія частка манахаў з іх перай-шла ў Тупічаўскі праваслаўны пры-станак. Але і ён у XVII-XVIII стст. з’яўляўся арэнай разнастайных кан-фесіянальных імкненняў. У 1832 г. прыпісаны да Мсціслаўскага Міка-лаеўскага манастыра, а ў 1877 г. - да Бялыніцкага Раства-Багародзіцкага. Манастыр быў вядомы адным з най-больш шанаваных на Беларусі абра-зам Тупічаўскай Маці Божай у ся-рэбранай пазалочанай рызе, які быў ахвяраваны пры асвячэнні пры-станка патрыярхам Ніканам. У 1895 г. абраз быў перанесены са старой драўлянай Духаўской царквы, дзе ён знаходзіўся ў мясцовым раду ся-міяруснага іканастаса, у новую му-раваную Успенскую царкву гэтага ж
    манастыра. Пасля смерці ў 1873 г. архімандрыта Іанікія манастыр прыйшоў у заняпад - ад яго заха-валіся адны трухлявый сцены хра-маў; усё літургічнае начынне было перададзена ў Бялыніцкі (былы ка-таліцкі) Раства-Багародзіцкі манастыр. Праасвяшчэнны Віталій, епіс-кап Магілёўскі, наведаўшы ў 1885 г. манастыр, знайшоў яго збяднелым і выключна спустошаным; адзна-чыў, што з-за вялікай адлегласці ад Бялыніцкага галоўнага прыстанку (130 вёрстаў) ён прыходзіць у поўны заняпад. Напрыканцы XIX ст. манастыр меў самы ўбогі выгляд: са-борны драўляны храм патрабаваў неадкладнага рамонту, цёплая драў-ляная царква і келейны корпус раз-бураліся. Манастырскі комплекс спалены ў Вялікую Айчынную вайну, канчаткова зруйнаваны ў канцы 1950 - пачатку 1960-х гг.
    У 1891-1895 гг. сярод старажыт-нага архітэктурнага ансамбля Тупі-чаўскага манастыра ў руска-візан-тыйскім напрамку рэтраспектыў-на-рускага стылю быў узведзены грандыёзны Успенскі сабор [76]. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём завяршаў магутны светлавы васьмі-гранны барабан з гранёным паўсфе-рычным купалам. Над прытворам узвышалася васьмігранная купальная званіца. Каскад паўсферычных пакрыццяў крылаў крыжовага плана стварае манументальны архітэк-турны вобраз і адначасова гранічна спрошчаны сілуэт. Такія ж магут-ныя саборы візантыйскай стылявой арыентацыі былі пабудаваны ў Мін-ску, Ліепаі, Рызе.
    У формах старажытнарус-кай царкоўнай архітэктуры была
    142
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    ўзведзена Мікалаеўская царква ў в. Станькава (Дзяржынскі р-н Мін-скай вобл.). Візітны запіс за 1714 г. сведчыць, што тут князем Радзіві-лам была пабудавана драўляная царква, а пазнеіі на яе месцы - Пет-ра-Паўлаўская уніяцкая. У 1858 г. уладальнікам маёнтка графам Э. Чап-скім і прыхаджанамі пастаўлены новы мураваны храм [771 на супраць-леглым беразе р. Рэса, насупраць графскага палаца, вырашанага з ім у адным архітэктурным стылі, што візуальна ўключала храм у вялізны і маляўнічы палацава-паркавы ансамбль (захаваўся часткова). Дарэ-чы, пры царкве мелася тры штатных народных вучылішчы, дзякуючы чаму амаль адна чвэрць насельніц-тва прыхода была пісьменнай. «Ад-радзіць» існуючыя руіны храма даз-валяе фотаздымак Я. Балзункевіча пачатку XX ст. Храм быў вырашаны крыжова-купальным аб’ёмам з шат-ровай званіцай над франтонам і паў-круглай апсідай. Над кампазіцыяй лунаў цыбулепадобны купал на васьмігранным светлавым барабане, грані кубападобнага цэнтральнага аб’ёму апяразвалі трайныя какош-нікавыя закамары. Асноўная архі-тэктурная тэма - кілепадобная арка, выкарыстана ў афармленні трох уваходных арачных парталаў, вок-наў і нішаў, аркатурных фрызаў. Унутр інтэр’ера адкрываўся купал, які падтрымлівалі праз скляпеніс-тыя ветразі чатыры пілоны. Бака-выя прыдзелы і трапезная пера-крываліся цыліндрычнымі скляпен-нямі. Апсіда была вылучана трох’-ярусным дубовым пазалочаным іканастасам натуральнай тэкстуры і колеру.
    Помнік архітэктуры руска-візан-тыйскага напрамку рэтрарускага стылю захаваўся ва ўсходняй част-цы в. Лебедзева (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Троіцкая царква пабудавана ў 1869 г. з цэглы ў выглядзе крыжовага ў плане аб’ёму з паўкруг-лай апсідай і бакавымі прытворамі. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе велізарны васьмігранны светлавы барабан пад сферычным купалам над сяродкрыжжам. Такія ж магутныя «візантыйскія» купальные гранёныя і цыліндрычныя барабаны ўзведзены над сяродкрыжжам! цэркваў у гарадах Петрыкаў (Гомельская вобл.) і Клімавічы (Ма-гілёўская вобл.), в. Краснае (Мала-дзечанскі р-н Мінскай вобл.). Двух’-ярусная шатровая званіца (васьмя-рык на чацверыку) атрымала пад-парадкаванае значэнне. Фасады члянёны высокімі адзінарнымі і здвоепымі арачнымі аконнымі прас-мамі, круглымі люкарнамі, рэльеф-нымі крыжамі. Тры ўваходныя нар-талы вылучаны слуповымі ганкамі. У архітэктурным аздабленні выка-рыстаны элементы старажытнарус-кага дойлідства (кілепадобныя і арачныя броўкі, цыбулепадобныя галоўкі, зубчастыя фрызы і паясы). У інтэр’еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, апсіда і ба-кавыя прыдзелы адкрываюцца ў малітоўную залу шырокімі арачны-мі прасветамі. Падкупальны барабан абапіраецца на сцены пры дапа-мозе магутных (ад столі і амаль да падлогі) ветразей з выявамі еван-гелістаў; апсіда перакрыта конхай, размаляванай небасхілам з анёламі. Конхавае перакрыццё выкарыстана і ў бакавых прыдзелах. Фрэскавай
    143
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    89. Чатырохчаст-кавыя цэрквы: Троіцкая, в. Лебедзева, і Мікалаеўская, г. Клімавічы
    размалёўкай пакрыта цыліндрыч-нае скляпенне прытвора.
    Па чатырохчасткавай кананіч-най кампазіцыі праектуе ў 1873 г. у в. Пескі (Бярозаўскі р-н Мінскай вобл.) Мікалаеўскую царкву архі-тэктар Гур’еў [78]. Арыгінальнасць вобразнага рашэння храма - у адмо-ве ад званіцы над прытворам і на-данні прыярытэту вертыкальнай дамінанты выключна магутнаму шатроваму барабану з галоўкай над сяродкрыжжам.
    У 1910-я гг. у в. Збляны (Лід-скі р-н Гродзенскай вобл.) пабудава-на Пакроўская царква, якая змяні-ла састарэлы папярэдні храм 1671 г. Крыжова-купальны храм на галоў-ным фасадзе мае трох’ярусную званіцу з купальным верхам і арач-ным ярусам-звонам, на алтарным -пяцігранную апсіду. У прасторавай
    144
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    90. Праект царквы для в. Пескі
    кампазіцыі дамінуе ўстаноўлены на васьмігранны светлавы барабан купал над кубападобным аб’ёмам ма-літоўнай залы. Архітэктурная пла-стыка абмежавана прафіляваным карнізам, ліштвамі арачных вокнаў, вуглавымі лапаткамі. У адным шэ-рагу з гэтым храмам стаяць Троіцкая царква ў в. Даўгінава (Вілейскі р-н Мінскай вобл.), Антоньеўская ў г. Ко-сава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), Мікалаеўская ў г. Горкі (Магілёў-ская вобл.).
    «Другое зняцце» форм мурава-най царкоўнай архітэктуры рэтра-спектыўна-рускага стылю (руска-ві-зантыйскага напрамку) адбывалася і ў драўляным праваслаўным бу-даўніцтве, напрыклад Спаса-Пра-абражэнскай царкве ў в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) у 1859 г. Цэнтрычны крыжова-ку-пальны храм па ўзору манументаль-ных мураваных сабораў завершаны пяццю васьміграннымі двух’ярус-нымі барабанамі з шатровымі вяр-хамі і цыбулепадобнымі купаламі. Грані барабанаў аформлены кілепа-добнымі какошнікамі. Бакавыя пры-
    дзелы завершаны двухграннымі шчытамі і прарэзаны здвоенымі аконнымі праёмамі з каляровымі вітражамі. Гарызантальна ашалява-ныя фасады акаймаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі і вялізным карнізам, прарэзаны высокімі пра-мавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з мудрагелістым арнаментам у завяршэнні. Галоўны ўваход з заходняга боку адзначаны высокім цокалем з лесвічным каскадам. Бакавы ўваход з боку плошчы (паўночны фасад) вырашаны нізкім прытворам з паўвальмавым дахам і макаўкай на вільчыку. Званіца створана ў адным з вуглавых бара-банаў даху. У інтэр’еры дамінуе пра-стора цэнтральнай малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы вась-мігранны барабан, падтрыманы ма-гутнымі рыгелямі і чатырма крыжо-вымі ў сячэнні ўстоямі. Бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор адкры-ваюцца ў асноўны аб’ём шырокімі праёмамі са скошанымі верхнімі вуг-ламі. У дэкоры інтэр’ера выкарыста-ны прамавугольныя і фігурныя філёнгі ў фрызавай частцы.