• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    145
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    91. Чатырохчаст-кавыя цэрквы: Мікалаеўская, г. Горкі, і Пакроўская, в. Збляны
    Рысы масіўнай візантыйскай царкоўнай архітэктуры надаваліся і малым архітэктурным формам. У выглядзе цяжкай трох’яруснай вежы была збудавана ў другой па-лове XIX ст. капліца ў Полацку пры дарозе ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Паўсферычны купал на цыліндрычным барабане, цяжкія парталы ўвахода і бакавых вок-наў, вырашаныя ў выглядзе цыр-кульных арак на здвоеных карот-кіх калонках, аркатурныя фрызы -усё запазычана з манументаль-най царкоўнай архітэктуры мінуў-шчыны.
    Візантыйская архітэктурная рэтраспекцыя ўвасобілася не толькі ў праваслаўным дойлідстве, але за-кранула і іншае канфесійнае будаў-ніцтва. 3 выкарыстаннем візантый-скай аркатуры, паласатай муроўкі былі пабудаваны сінагогі ў Мінску і Гродне.
    146
    2.3. Маскоўска-ярасдаускі напрамак
    2.3.	Маскоўска-яраслаўскі напрамак
    У гады царавання Аляксандраў II і III у царкоўным будаўніцтве за ўзор было «Найвысачэйша загадана» браць архітэктурныя помнікі Маск-вы і Яраслаўля XVI-XVII стст., якія цаніліся, па выказванню I. Э. Грабара, за «непараўнальную казач-насць». Лічылася, што менавіта гэта архітэктура, у адрозненне ад візан-тыйскай, з’яўлялася сапраўды нацыя-нальнай, што яе развіццё было пры-мусова спынена пераўтварэннямі Пятра I і таму павінна атрымаць «натуральны працяг» у XIX ст. Заміла-ванне «лубочным» маскоўска-ярас-лаўскім царкоўным і церамным дой-лідствам XVI XVII стст. найбольш яскрава праявілася ў творчасці прадстаўнікоў так званага «другога тонаўскага стылю». Як і іншыя на-прамкі «рускага стылю», маскоўска-яраслаўская архітэктурная рэтраспек-цыя мела сваіх апанентаў Напрыклад, вядомы рускі архітэктар К. М. Бы-коўскі зазначаў немагчымасць узна-віць чароўнасць аўтэнтычных тво-раў дойлідства XVII ст.: «Калі пра-сячэмся тым пачуццём шчырасці, якім было прасякнута старажытна-рускае мастацтва, то мы адчуем, што калі мы стараемся аднавіць формы XVII стагоддзя, то ўжо ад старан-насці сучаснай будаўнічай тэхнікі губляецца некаторае хараство, якое чаруе нас у арыгінале. Дык інакш і быць не можа. У характэрным, гар-манічным уражанні мастацкіх форм нельга адняць ніводнага фактара, не парушыўшы гэтай гармоніі» [79].
    У сваёй творчасці дойліды натх-няюцца саборамі Васіля Блажэна-га (1555-1560 гг.) і Данской Іконы
    Маці Божай (1591-1593 гг.), Раства-Багародзіцкай царквой у Пуцінках (1649-1652 гг.) у Маскве, шматлікімі яраслаўскімі, паволжскімі, падмас-коўнымі храмамі, у якіх бачылі ўва-сабленне сапраўды народнай архі-тэктуры. Маскоўска-яраслаўскі напрамак знайшоў увасабленне ва ўсёй тыпалагічнай разнастайнасці будаў-ніцтва, а таксама ў многіх жанрах мастацкай і дэкаратыўна-прыклад-ной творчасці.
    У адрозненне ад «візантыйска-га» крыжова-купальнага тыпу храма пашыраецца яго падоўжна-восе-вая чатырохчасткавая кампазіцыя -прытвор-званіца, трапезная, малі-тоўная зала, апсіда. Характэрна вы-карыстанне матываў цаглянай «уза-рочнай» архітэктуры XVII ст., а таксама шатровых «сапраўдна рускіх» завяршэнняў аб’ёмаў, шатровых зва-ніц са скразнымі ярусамі-звонамі, шырынак, збанападобных слупоў-дынек, арак з вісячымі гіркамі, арач-ных рундукоў, шматколерных ізраз-цовых арнаментаў і інш. Аднак гэ-тыя архітэктурныя «рымэйкі», у адрозненне ад гістарычных прата-тыпаў, вызначаліся хаатычным на-грушчваннем аб’ёмаў, утомнай стра-катасцю дэкору і адначасова вясёлай маляўнічасцю і аптымістычнай жыццярадаснасцю.
    Пры ўсёй сучаснай развітай за-будове г. Барысаў асноўнай яго ар-хітэктурна-мастацкай дамінантай і святыняй застаецца Васкрасенскі сабор, размешчаны на рынкавай плошчы Стара-Барысава (Мінская вобл.). На яго месцы існавала драў-ляная Васкрасенская царква (пабу-
    147
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    92. Васкрасенскі сабор, г. Барысаў
    давана ў 1620(40) г.), якая згарэла ў 1865(7) г. [80]. Манументальны мураваны храм пабудаваны ў 1871-1874 гг. па праекту архітэктара П. Мяр-кулава на вылучаныя ўрадам сродкі (48 800 рублёў) [81]. Каталік па ве-равызнанню Лявонцій (Людовік) Мікалаевіч Бенуа (рэктар Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу) таксама распрацаваў архітэктурны праект сабора.
    Барысаўскі сабор - яскравы пом-нік архітэктуры рэтраспектыў-на-рускага стылю з рысамі маскоў-скага царкоўнага дойлідства XVII ст. Архітэктура храма асацыіруецца са спадчынай старажытнарускага цар-коўнага дойлідства, успамінамі аб какошніках суздальскіх і наўгарод-скіх старажытных храмаў, аб іх цы-буле- і звонападобных купалах, ца-гляным узароччы. Гэта крыжовы ў плане трохапсідны дзевяцігаловы храм. Цэнтральны кубападобны
    двух’ярусны аб’ём завершаны цы-ліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам над ча-тырохсхільным дахам. Па яго вуг-лах размешчаны меншага маштабу цыліндрычныя барабаны з купала-мі. Над апсідай і бакавымі прыдзе-ламі - аналагічныя барабаны з га-лоўкамі. Фасады багата аздоблены цагляным дэкорам: какошнікі, лішт-вы арачных аконных і дзвярных праёмаў з трохвугольнымі і паўкруг-лымі франтончыкамі, вуглавыя рус-таваныя пілястры, прафіляваныя карнізы, філёнгі, якія сваёй беліз-ной кантрастна вылучаюцца на чыр-воным фоне цаглянай муроўкі. Га-лоўны арачны ўваход падкрэслены вялікім парталам-рундуком у вы-глядзе перспектыўнай аркі на чаты-рох збанападобных слупах. У інтэр’-ер над сяродкрыжжам адкрыты сфе-рычны светлавы барабан, які праз скляпенні-ветразі трымаюць чаты-
    148
    2.3. Маскоўска-яраслаўскі напрамак
    ры магутныя слупы-пілоны. Сцены крапаваны лапаткамі і прафіліроў-камі. Крыжовыя скляпенні на пад-пружных арках пакрыты арнамен-тальнай размалёўкай, сродкамі якой у конхе апсіды выканана выява Хрыста. У апсідзе размешчаны га-лоўны прастол у імя Уваскрэсення Хрыстова, з правага боку - прастол у гонар св. Благавернага і Вялікага князя Аляксандра Неўскага, з лева-га - у гонар св. Раўнаапостальнага князя Уладзіміра. Тры дубовыя не-афарбаваныя іканастасы (галоўны чатырох’ярусны на 24 абразы і два прыдзельныя аднаярусныя - кож-ны на 10 абразоў) таксама выкананы ў «рускім стылі», аздоблены пазало-чанымі калонамі, карнізамі, разь-бой, рамамі. У залу арачным пра-ёмам адкрываюцца хоры, на якія вядзе лесвіца прытвора. У 1907 г. адасоблена па восі храма пастаўлена цагляная брама-званіца, узведзеная архітэктарам В. I. Струевым у сугуч-ным з храмам архітэктурным стылі -трох’яруснае (васьмярык на двух чацверыках) вежападобнае шатро-вае збудаванне, завершанае макаў-кай.
    Уражвае маскоўскім цагляным узароччам Мікалаеўская брацкая царква ў Брэсце, пабудаваная ў 1904-1906 гг. на месцы мураванага кафедральнага Мікалаеўскага сабо-ра, у якім у 1596 г. была прынята Брэсцкая царкоўная унія. Праект, верагодна, створаны гродзенскім губернскім архітэктарам I. К. Плот-нікавым, быў разгледжаны губерна-тарствам у 1895-1896 гг. (пры гэтым звернута ўвага на не адпаведнасць колькасці ўпрыгожванняў прызна-чанаму каштарысу) [82]. Крыжова-
    купальны храм вырашаны ў рэтра-спектыўна-рускім стылі з выкары-станнем форм маскоўскага царкоўнага дойлідства XVII ст. У падоўжна-во-севай аб’ёмна-прасторавай кампазі-цыі дамінуе васьмігранная званіца з адкрытым верхнім ярусам-звонам, які завершаны высокім шатром з макаўкай. Званіца аб’яднана з цэн-тральным двух’ярусным аб’ёмам працяглай трапезнай, падзеленай радамі арачных вокнаў на два ярусы. Кубападобны аб’ём сяродкрыж-жа завершаны маляўнічым пяціку-паллем. 3 усходняга боку да цэнт-ральнага аб’ёму далучаецца пяці-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход падкрэслены ману-ментальным цвінтарам у выглядзе трохпралётных «вісячых» аркатур, якія завершаны высокім двухгранным шчытам на магутных слупах. Аналагічна (але ў меншым машта-бе) вырашаны вуглавыя ўваходы цэнтральнага аб’ёму. У дэкоры вы-карыстаны формы старажытнарус-кага дойлідства: какошнікі і кілепа-добныя аркі, шырынкавыя лапаткі, квадратныя разеткі, збанападобныя фігурныя калонкі, зубчастыя фры-зы. У інтэр’еры скляпенні пакрыты размалёўкай, апсіда вылучанатрох’-ярусным драўляным іканастасам.
    У рэтрарускім стылі найболь-шая стылістычная блізкасць да пра-татыпа і ілюзорная дасканаласць запазычання як форм, так і мастац-кага вобраза з’яўляліся ўмовамі стварэння эстэтычна паўнацэнна-га твора. Рускія шатровыя храмы XVII ст. з’явіліся ўзорам для стварэння Сімяонаўскай царквы ў г. Ка-мянец (Брэсцкая вобл.). Эфектна размешчаная на высокім пагорку
    149
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    93. Мікалаеўская царква, г. Брэст
    ў цэнтры горада, яна дамінуе ў нава-кольнай забудове. Пабудавана яна ў 1906 г. паводле праекта архітэкта-ра У. А. Срокі на месцы папярэдняга мураванага храма, узведзенага, паводле падання, адначасова з Белай вежай [83]. Да квадратнага ў плане асноўнага аб’ёму па падоўжнай восі далучаюцца пяцігранная апсіда, не-вялікая трапезная і прытвор, які за-вершаны высокай васьмерыковай званіцай. Цэнтральная частка па-стаўлена на высокі цокаль, накрыта чатырохсхільным дахам з маляўні-чым пяцікупаллем. Яго ўзбагачае высокі шацёр званіцы з макаўкай. У дэкоры фасадаў, аконных праёмаў, карнізаў выкарыстана форма паў-
    цыркульнай аркі. Галоўны ўваход аформлены перспектыўным арач-ным парталам з размалёўкай у тым-пане. У дэкоры фасадаў выкарыста-ны какошнікі, сухарыкі, броўкі, за-камары - увесь дэкаратыўны арсенал царкоўнага дойлідства XVII ст. Ва ўнутранай прасторы дамінуе светлавы паўсферычны купал, аба-пёрты праз ветразі на чатыры слупы.
    Храмы маскоўска-яраслаўскага напрамку вызначаюцца бязмежнай варыянтнасцю. У Пакроўскай царк-ве ў Маладзечна (Мінская вобл.) ар-хітэктар замест цыбулепадобнага купала над храмам узводзіць анала-гічны, як над званіцай, шацёр на васьмігранным барабане, робячы яго дамінантай кампазіцыі. У архі-тэктуры Троіцкай царквы ў в. Вула (Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.) і Петра-Паўлаўскага сабора ў Мін-ску выкарыстаны акрамя пяціку-палля і шатровай званіцы каскады какошнікаў, шырынкавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, «церамныя» вокны і інш. Віцебскі губернскі ар-хітэктар У. Ф. Коршыкаў у праекце храма ў в. Бачэйкава (Бешанковіц-кі р-н Віцебскай вобл.) у пачатку XX ст. выкарыстоўвае ўвесь арсенал выразных сродкаў царкоўнага дой-лідства XVII ст. 3 гэтага праекта ў архітэктуры Пакроўскай царквы ў в. Вяляцічы (Барысаўскі р-н Мін-скай вобл.) запазычана форма рундука ў трактоўцы шатровай звані-цы. Пры ўсім выкарыстанні стара-жытнарускага архітэктурнага лексі-кона дойлід Георгіеўскай царквы ў г. Чавусы надзяліў яе характэрнай каларыстычнай гамай - на чырво-на-цагляным фоне кантрасна вылу-чаецца белакаменны дэкор. Тэму ка-