• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    150
    2.3. Маскоўска-яраслаускі напрамак
    кошнікавых паясоў абыгрывае дой-лід у архітэктуры Ільінскай царквы ў Оршы (Віцебская вобл.). У гэтай мастацка-стылявой арыентацыі знаходзяцца цэрквы Мікалаеўская у в. Іказнь (Браслаўскі р-н Віцеб-скай вобл.), Пакроўская ў в. Лужас-на (Віцебскі р-н), Троіцкая ў в. Ця-луша (Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл.), Пакроўская ў г. Іванава (Брэсцкаявобл.).Трох-Свяціцельскі сабор у Магілёве.
    Яскравы помнік маскоўска-ярас-лаўскага напрамку рэтраспектыў-на-рускага стылю - Троіцкая царк-ва, якая размешчана ў цэнтры в. Ця-луша. Пабудавана ў канцы XIX ст. з чырвонай цэглы. Адназальны храм з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцамі, трапезнай і званіцай над прытворам узняты на цокаль з ру-жовага пясчаніку. У аб’ёмна-прасто-равай кампазіцыі дамінуе двух’-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з шатром. Кубападобны аб’ём малітоўнай залы пакрыты пакатым чатырохсхільным дахам з маляўні-чым пяцікупаллем. Сцены сімет-рычна крапаваны трайнымі зака-марамі. У пластычнай распрацоўцы фасадаў шмат мураванага дэкору -аркатура, прафіляваныя карнізы і паясы, паўкалоны, нішы. Нізкая паў-круглая апсіда з пірамідальным дахам і бабінец дэкарыраваны аркатурным фрызам. Прамавугольныя акон-ныя праёмы абрамлёны масіўнымі пластычнымі ліштвамі з калонкамі-дынькамі і кілепадобнымі броўкамі.
    Ушэсцеўская царква ў в. Парэч-ча (Пінскі р-н Брэсцкай вобл.) - ка-нанічная чатырохчасткавая аб’ём-на-прасторавая кампазіцыя, якая набыла надзвычай арыгінальнае вы-
    94. Праект царквы для в. Бачэйкава. Архітэктар У. Ф. Коршыкаў, рэканструкцыя — архітэктар С. I. Богдан
    рашэнне. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзун-кевіча пачатку XX ст. Малітоўная зала - высокі васьмігранны аб’ём, які завершаны магутным сплюшча-ным цыбулепадобным купалам з ма-каўкай. Да яго праз кароткую і ніз-кую трапезную далучаецца трох’-ярусная (два васьмерыка на чацверыку) званіца, сферычны купал якой таксама завершаны цыбулепа-добнай галоўкай. Маляўнічы сілуэт узбагачаюць кілепадобныя арачныя завяршэнні граняў асноўнага аб’ёму, ніжняга і верхняга ярусаў званіцы, а таксама нізкія пяцігранная апсіда і бакавыя трохгранныя рызніцы. На плоскасных цагляных фасадах вы-лучаюцца ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, вугла-выя лапаткі.
    151
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    95. Цэрквы маскоўска-яраслаўскага стылявога напрамку: Ільінская, г. Орша, і Пакроўская, в. Лужасна
    Недалёка ад в. Пяцеўшчына (Мін-скі р-н) у 1878 г. пабудавана з дрэва на ўрадавыя сродкі і ахвяраванні прыхаджан (8556 рублёў) на месцы папярэдняга храма, упамянутага ў 1773 г., Спаса-Праабражэнская царк-ва [84]. Вядома па фотаздымку Я. Бал-зункевіча пачатку XX ст. Твор драў-лянага дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі ўрачыста-прыбранага маскоўскага дойлідства XVII ст. Асноўны кубападобны зруб накрываў Шатровы з заломам дах, які завяршаўся цыбулепадобнай га-лоўкай на гранёнай шыі і быў адзна-чаны па схілах дэкаратыўнымі даха-вымі акенцамі. Праз кароткі бабінец далучаўся прытвор, над якім узвы-шалася васьмігранная званіца са шпілем. Яруснасць кампазіцыі ўзбагачалі ніжэйшыя пяцігранная апсіда і бакавыя рызніцы. Уваходы вылучалі слуповыя ганкі, дашкі якіх завяршаліся макаўкамі. Для прыбра-най архітэктуры характэрны разныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, фрызы, вуглавыя лапаткі.
    Уладальнік маёнтка ў в. Высокае (Аршанскі р-н Віцебскай вобл.) Кан-станцін Любамірскі ў лісце да Ма-гілёўскага епіскапа Лужынскага ад 8 кастрычніка 1838 г. адзначаў: «Да ведама майго даведзена, што Ваша Праасвяшчэнства засталіся незада-воленым станам маёнтка майго царк-вой Межаўскай і Высоцкай...». У вы-ніку ў сярэдзіне XIX ст. была пабудавана Пакроўская царква з рысамі маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтрарускага стылю. Кампазіцыя помніка архітэктуры складаецца з шырокага прытвора з аднаяруснай васьміграннай званіцай над ім, пра-цяглай трапезнай, кубападобнай
    152
    2.4. Сінадальны напрамак
    малітоўнай залы з бакавымі пры-дзеламі, паўкруглай апсіды з бака-вымі рызніцамі такой жа канфігу-рацыі. Над дахам узвышаўся купал (не захаваўся). Галоўны ўваход вы-лучаны трохарачным рундуком з трох-вугольным шчытам у завяршэнні. Аналагічна закончаны два бакавыя ўваходныя парталы, размешчаныя па вуглах пры сучляненні трапезнай і асноўнага аб’ёму. Магутная архі-тэктурная пластыка ствараецца
    2.4.	Сінададьны напрамак
    Прыхільнасць да «рускага сты-лю» з яго цыбулепадобнымі купала-мі і макаўкамі-свечкамі, спічастымі шатрамі званіц «малінавага звону», закамарамі, дэкаратыўнай узорыста-сцю была прадвызначана і афіцый-ным на той час агульнарасійскім Будаўнічым статутам. Свяшчэнны Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў, рэгламентуючы тэту галіну будаўніцтва, распрацоўваюць комплексную праграму масавага царкоў-нага будаўніцтва, зацвярджаюць серыю тыпавых («узорных», «нар-мальных») праектаў, згодна з якімі і належыла ўзводзіць храмы [85]. Таму тэты кананізаваны напрамак рэтраспектыўна-рускага стылю маг-чыма адасобіць ад адвольнай архі-тэктурнай творчасці і вызначыць як «сінадальны».
    Губернскія царкоўна-будаўнічыя прысутствы атрымліваюць дэталё-выя чарцяжы да нармальных праек-таў мураваных і драўляных цэркваў. Міністр унутраных спраў у 1858 г. накіроўвае ў губернскія праўленні Паўночна-Заходняга краю загады
    сродкамі адкрытай фігурнай цагля-най муроўкі. Неатынкаваныя фасады расчлянёны высокімі арачнымі вокнамі ў ліштвах са здвоенымі ка-кошнікамі, насычаны дэкорам - ка-кошнікавыя парапеты, шырынка-выя пілястры і аркатурныя фрызы, трохвугольныя сандрыкі. У інтэр’-еры памяшканні перакрыты цылін-дрычнымі скляпеннямі (апсіда -конхай) і аб’ядноўваюцца шырокімі арачнымі прасветамі.
    «Аб учыненні праваслаўных цэрк-ваў у казённых маёнтках» і «Аб нармальных праектах і каштарысах на пабудову праваслаўных цэркваў». Пры гэтым забараняецца нават ін-дывідуальнае царкоўнае будаўніцтва ў панскіх маёнтках. Але многія па-мешчыкі Паўночна-Заходняга краю ўсё ж імкнуліся ствараць больш рэпрэзентатыўныя і мастацка ўра-жальныя храмы, адметныя ад сіна-дальна-тыражыраваных [86]. Забараняецца і землямерам займацца праектаваннем вясковых храмаў -усё даручаецца толькі тэхнічным чыноўнікам губернскіх будаўнічых камісій «... з тым, каб пры будаўніцт-ве драўляных вясковых цэркваў прый-мальны былі ў кіраўніцтва будаўні-камі нармальныя чарцяжы на гэтую рэч выдадзеныя як па Галоўным ўпраўленні, так і па Міністэрстве Дзяржаўных маёмасцей» [87].
    Але разнастайнасць тыпавых праектаў выключала іх паўтор у го-радзе ці навакольных вёсках, нават рэкамендавалася пазбягаць «адна-стайнасці і паўтарэння аднаго і таго ж
    153
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    тыпу ў розных паселішчах» [88]. Праект выбіралі мясцовыя прыха-джане адпаведна сваім пажаданням і «ў тым учыненні і благалепіі, у якіх ім быць прыстойна і неабходна». «Інструкцыя аб учыненні права-слаўных цэркваў у казенных маёнт-ках заходніх губерняў» таксама давала магчымасць шырокага выбару праекта царквы на погляд мясцова-га духавенства і прыхода. Адначасо-ва на надставе Будаўнічага статута забаранялася «бліз праваслаўных цэркваў будаваць інпіаверныя храмы..., яны павінны быць ад царквы не бліжэй як на 100 сажэняў...». Ства-ральнікі іпматлікіх «сінадальных» цэркваў былі абмежаваны ў сваіх творчых пошуках толькі Найвыса-чэйша зацверджанымі канонамі [89]. Але тэта тычылася толькі кам-пазіцыйна-планіровачнай арганіза-цыі, калі трэба было захоўваць пло-шчу памяшканняў, суаднесеную з колькасцю прыхаджан. Затое ў вы-рашэнні знешняй архітэктуры жор-сткіх цыркуляраў не існавала, акра-мя адпаведнасці «старажытнаму візантыйскаму дойлідству». Таму аднолькавых храмаў (за рэдкім вы-ключэннем) не сустракалася, у кожным з іх была нейкая асаблівасць, адметная форма ці дэталь. Да таго ж трэба дадаць, што гэтыя архітэктур-ныя манументы ствараліся ў асоб-ным і непаўторным прыродна-края-відавым асяроддзі, ніто таксама надавала ім выключную адметнасць і арыгінальнасць.
    Пасля агляду стану цэркваў Мінскай губерні ў 1863 г. надпал-коўнікам Генеральнага штаба архі-тэктарам Зяленскім былі зацвер-джаны праекты на перабудову каля
    100 храмаў [90]. 3 мэтай праекта-вання і будаўніцтва праваслаўных храмаў і прыстасавання пад іх кас-цёлаў у 1870-я гг. у Паўночна-Заходні край Свяшчэнным Сінодам была накіравана каманда дойлідаў пад узначальваннем П. Мяркулава [91]. «Правілы, якіх належыць трымац-ца пры будаўніцтве праваслаўных цэркваў і псаломіпчыцкіх збудаван-няў у Паўночна-Заходнім краі» былі прыняты ў 1865 г. Яны прадвызна-чалі адносную аднароднасць і сты-лявое адзінства храмаў, якія ўзво-дзілі на той час на Беларусі. Для рас-паўсюджвання менавіта сінадальна зацверджанай царкоўна-будаўнічай праграмы на Беларусі ўрад раіў «прыцягваць масцеравыя арцелі з унутраных губерняў, бо прабыван-не падобных арцеляў сярод права-слаўнага насельніцтва тутэйшага краю немінуча пасее трывалае на-сенне чыста рускага жыцця і азнаё-міць бліжэй тутэйшы народ з Расіяй» [92]. Акрамя таго, «Правілы...» прад-пісвалі духавенству і міравым па-срэднікам «прывучаць сялян і ўлас-нікаў клапаціцца аб прыгажосці сваіх прыходскіх цэркваў і клапа-ціцца аб іх патрэбах, якім яны не маглі пасабляць у цяжкія часы польскага іга і якім яны цяпер лёгка могуць удзяляць пасільную лепту, ва ўспамін свайго вызвалення і ва ўдзячнасць за шчодрыя міласці, вы-казаныя сялянскаму насельніцтву наіпым Вялікім Гасударам» [93].
    Усё тэта тлумачыцца імкненнем знайсці арыгінальныя нацыяналь-ныя вытокі архітэктуры ў той ме-шаніне стыляў, якая ахапіла Еўропу і Расію. На практыцы часам гэта вы-лілася ў надуманую, павярхоўную
    154
    2.4. Сінадальны напрамак
    стылізацыю і эклектыку, штучнае аб’яднанне элементаў візантыйскай, кіеўскай, уладзімірскай архітэктуры. Безумоўна, у параўнанні з сапраўд-най старажытнарускай архітэктурай творы стылізатараў адрозніваліся манатоннасцю і педантычнасцю кам-пазіцыйных вырашэнняў, залішняй сухасцю і дробнасцю ў абмалёўцы дэталяў, а таксама прыўнясеннем неўласцівых стылю рыс класіцызму.
    Найболып манументальным і рэп-рэзентатыўным сярод узорных пра-ектаў цэркваў з’яўляўся тып чаты-рохчасткавага няцікупальнага храма, які складаўся з шатровай зва-ніцы над прытворам, трапезнай, кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы і апсіды з рызніцамі. Часам аб’-ёмна-прасторавую шматпланавасць узбагачаюць бакавымі прыдзеламі. Гэты тып будынкаў вызначаўся пра-сторавай развітасцю, маляўніча-стракатым сілуэтам, пашыраным наборам дэкаратыўных элементаў.