• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    169
    Сакральна-манументальнае лойлідства
    104. Крыжаўзвіжанская царква, в. Сухопаль
    ў в. Ручыца (Вілейскі р-н Мінскай вобл.) і царква ў в. Люшнева (Бара-навіцкі р-н Брэсцкай вобл.).
    Узбагаціў сінадальны канон пра-васлаўнага храма дойлід, які ўзвёў у 1903 г. Крыжаўзвіжанскую царкву ў в. Сухопаль (Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.). Помнік архітэктуры рэт-распектыўна-рускага стылю выра-шаны па канону чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, ство-ранай трох’яруснай званіцай, пра-мавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай з бакавымі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цы-булепадобныя галоўкі гранёнага шатра званіцы (два васьмерыка над прамавугольным прытворам) і вась-міграннага барабана над чатырох-
    схільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы ў выглядзе прытвораў пад двух-схільнымі дахамі аформлены вугла-вымі лапаткамі, зубчастымі карні-замі, прамавугольнымі панелямі. Лучковыя аконныя праёмы (у два ярусы ў асноўным аб’ёме) дэкарыра-ваны плоскімі ліштвамі. Аб’ёмы апяразаны прафіляванымі карніза-мі, зубчастымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, слоенымі ў прасценках бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму.
    3 капіталу, «усеміласцівейша дараванага на аднаўленне права-слаўных храмаў у Беларускіх губер-нях», у 1864 г. па праекту згаданага вышэй інжынера-архітэктара Кржы-жаноўскага пабудавана Петра-Паў-лаўская царква ў г. Бяроза (Кобрын-скі р-н Брэсцкай вобл.) (дадатковыя выдаткі ўзялі на сябе прыхаджане) [118]. За аснову быў узяты тыпавы праект храма чатырохчасткавай па-доўжна выцягнутай прасторавай кампазіцыі: званіца, трапезная, ма-літоўная зала, прамавугольная ап-сіда з дзвюма бакавымі рызніцамі. У сілуэце белакаменнага будынка дамінуюць макаўка шатровай трох’яруснай званіцы і цыбулепадобны купал на драўляным васьмігранным барабане, узведзены над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму. Сцены рас-члянёны лучковымі вокнамі і піляст-рамі ў прасценках. У дэкоры выка-рыстаны традыцыйны арсенал рэт-распектыўна-рускага стылю: прафі-ляваныя закамары, руставаныя ліштвы, востравугольныя франто-ны і аркатурныя фрызы. Драўляны разны іканастас створаны адначасо-ва з храмам, скампанаваны з ка-
    170
    2.4. Сінадальны напрамак
    рынфскіх калонак, прафіляваных карнізаў і раскраповак, ажурная разьба Царскіх варот аблямоўвае абразы-тонда.
    У 1914 г. па такім жа каноне на месцы папярэдняга драўлянага храма пабудавана Крыжаўзвіжанская царкваўв. Аранчыцы (Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.). Кананічную чаты-рохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць трох’ярусная званіца, прамавуголь-ная ў плане трапезная, кубападоб-ная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. Шатровая званіца (два вась-мерыка на чацверыку) і чатырох-схільны дах асноўнага аб’ёму завер-шаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. У дэ-коры фасадаў выкарыстаны зубчас-тыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі, нішы-крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашэнне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб’ёму - велізарны арачны аконны праём фланкірава-ны двума ярусамі лучковых вокнаў. Інтэр’ер, акрамя бакавых вокнаў, асветлены светлавым барабанам, які падтрымліваюць вуглавыя скляпе-ністыя ветразі.
    Петра-Паўлаўская царква пабудавана ў цэнтры в. Мокрае (Пружан-скі р-н Брэсцкай вобл.) у 1860-я гг. [119]. Помнік архітэктуры рэтра-спектыўна-рускага стылю выраша-ны чатырохчасткавай падоўжна-во-севай кампазіцыяй, якую складаюць званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. У яго сілуэце дамінуе трох’ярусная (два васьмерыка на чацверыку) шатровая званіца, якая завер-шана гранёнай цыбулепадобнай га-лоўкай на васьмігранным барабане.
    105. Петра-Паўлаўская царква, в. Мокрае
    Стральчатыя завяршэнні граняў верхняга яруса званіцы ствараюць зубчастае акаймаванне шатра. Цы-булепадобным купалам завершаны і васьмігранны барабан чатырох-схільнага даху асноўнага кубапа-добнага аб’ёму. Кілепадобная форма арачнага ўваходнага партала пазы-чана з рускай царкоўнай даўніны. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя філёнгі і арачныя нішы, лапаткі, стылізава-ная балюстрада.
    Ідэнтычная царква пабудавана ў 1903 г. у в. Смаляніца (Пружан-скі р-н Брэсцкай вобл.), на месцы папярэдняга драўлянага храма. Ча-тырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя створана трох’яруснай званіцай, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоў-
    171
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    най залай, пяціграннай апсідай. Шацёр званіцы (два васьмерыка на чацверыку) і васьмігранны барабан над чатырохсхільным дахам завер-шаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Грані верхняга яруса званіцы прарэ-заны чатырма арачнымі праёмамі і маюць стральчатыя прафіляваныя завяршэнні, якія ствараюць зубчас-тае акаймаванне гранёнага шатра. Фасады царквы прарэзаны арачны-мі вокнамі ў прафіляваных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы і вуглавыя лапаткі. Уваход-ны лучковы праём аформлены плас-тычным парталам з крапаваным франтонам.
    Тыпавы праект чатырохчастка-вага храма ў рэтраспектыўна-рускім стылі з’явіўся ўзорам для будаўніцт-ва Троіцкай царквы ў в. Бытча (Ба-рысаўскі р-н Мінскай вобл.), узве-дзенай у 1891 г. [120]. Кананічная сінадальная чатырохчасткавая кам-пазіцыя мураванага будынка скла-даецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму пад пакатым шатровым дахам, апсіды, трапезнай і двух’ярус-най чацверыковай званіцы. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя фран-тоны і аркі, здвоеныя збанападоб-ныя паўкалоны, цыбулепадобныя купалы. Плоскасныя фасады дэка-рыраваны філянговым фрызам і вуг-лавымі лапаткамі з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі вок-намі. Унутры памяшканні перакры-ты драўлянымі корабавымі скля-пеннямі і аб’яднаны шырокімі лучковым! аркамі-прасветамі.
    Сінадальны напрамак рэтра-спектыўна-рускага стылю дэман-струе Петра-Паўлаўская царква ў в. Браздзетчына (Аршанскі р-н Ві-
    цебскай вобл.), пабудаваная з цэглы ў другой палове XIX ст. Храм чаты-рохчасткавай падоўжнай сіметрыч-на-восевай кампазіцыі: прамаву-гольныя ў плане прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе магутны васьмігран-ны барабан на квадратным паста-менце; над прамавугольным, выцяг-нутым па папярочнай восі прытворам узвышалася званіца (не захавалася). У дэкоры, выкананым сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы старажытнарус-кага царкоўнага дойлідства. Арач-ныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі броўкамі, галоўны і два бакавыя ўваходныя парталы -кілепадобнымі ліштвамі. Інтэр’ер храма дынамічна развіты ў падку-пальную прастору - самкнуты вась-мігранны купал з праёмам-ліхтаром. Падкупальная прастора асветлена чатырма арачнымі вокнамі на вяліз-ных гранях барабана. У прастору малітоўнай залы шырокімі арачны-мі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная (перакры-ты цыліндрычнымі скляпеннямі) і апсіда (перакрыта конхай). 3 бака-вым прыдзелам шырокім арачным прасветам злучана і паўднёвая рыз-ніца. У афармленні інтэр’ера была выкарыстана арнаментальная фрэс-кавая размалёўка, фрагменты якой захаваліся ў апсідзе, купале, арках прыдзелаў.
    Узбагачае панараму в. Гарадок (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) Троіцкая царква, пабудаваная ў 1884 г. з цэглы па тыпавому праекту на месцы папярэдняга струхнелага
    172
    2.4. Сінадальны напрамак
    драўлянагахрама (1766 г.) [121]. Пом-нік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак кананічнай чатырохчасткавай аб’ёмна-прастора-вай кампазіцыі: двух’ярусная звані-
    106. Чатырохчасткавыя аднакупальныя сінадальныя цэрквы: Троіцкая, в. Гарадок; Аляксандра-Неўская, г. Мсціслаў
    ца (васьмярык на чацверыку), пра-мавугольная ў плане трапезная, ку-бападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Галоўны і бака-выя ўваходы вырашаны прамаву-гольнымі праёмамі з арачнымі пар-таламі. Арачныя вокны апяразаны ліштвамі з кілепадобнымі броўкамі. Унутраная прастора была перакры-та скляпеннямі (не захаваліся), над трапезнай - драўляныя хоры.
    Намаганні нейкім чынам адысці ад «бясстраснага» сінадальнага канона храма прасочваюцца ў архітэк-туры Аляксандра-Неўскай царквы ў г. Мсціслаў (Магілёўская вобл.), узведзенай у 1870 г. на месцы бер-нардзінскага касцёла, які згарэў у 1858 г. У перапісцы Сінода і ма-гілёўскага губернатара даецца парада: «... перабудаваць былы бернар-дзінскі касцёл выгадна, таму што ён займае месца пры самай галоўнай бульварнай плошчы» [122]. Будынак царквы вырашаны прасторава разві-тай дынамічнай кампазіцыяй. Яе вертыкальнай дамінантай з’яўля-
    173
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    ецца надбудаваная над прытворам двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная гранёным цыбулепадоб-ным купалам. Такім жа купалам за-вершаны васьмігранны светлавы барабан асноўнага крыжападобнага ў плане аб’ёму. Да яго з усходняга боку далучаны тры закругленыя ап-сіды. Атынкаваныя фасады расчля-нёны высокімі арачнымі вокнамі ў прафіляваных ліштвах, апяраза-ны прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам, крапаваны вугла-вымі і прасценачнымі пілястрамі. Тры ўваходы ў храм вырашаны пра-мавугольнымі праёмамі ў арачным абрамленні, над імі размешчаны вокны-трыфорыумы - усё аб’ядна-на агульнай прафіляванай аркай. 3 паўночнага боку ад храма пастаў-лена мураваная брама, таксама вы-рашаная ў «рускім стылі» трайной аркадай, завершанай прамавугольным шчытам з шатровым верхам і ка-кошнікамі ў аснаванні. Над бакавы-мі арачнымі праёмамі брамы ўзве-дзены невялікія чатырохгранныя купальныя вежачкі.
    Помнікам архітэктуры рэтра-спектыўна-рускага стылю сінадаль-наганапрамкуз’яўляеццаМіхайлаў-ская царква, размешчаная ў в. Вост-рава (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пабудавана ў 1862 г. на сродкі маршала Гаравурды [123]. Падоўж-на-восевую кампазіцыю царквы складаюць прытвор з шатровай чац-верыковай званіцай, трапезная, малітоўная кубападобная зала і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, чаты-рохсхільны дах малітоўнай залы і вільчык апсіды завершаны макаў-камі на гранёных барабанах. Плос-
    касныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі вокнамі з архівольтамі, апяразаны прафіляваным карнізам.
    Царква Усіх Святых пабудавана на ўскраіне г. п. Бягомль (Докшыц-кі р-н Віцебскай вобл.) у 1876 г. з бу-тавага каменя [124]. Падоўжна-во-севая кампазіцыя складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды з рызніцамі (сінадальны планіровачны канон з архітэктур-на-мастацкай трактоўкай у рэтра-спектыўна-рускім стылі). Над прытворам узвышалася званіца (заха-ваўся ніжні чацверыковы ярус). Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалі-там з двухгранным шчытам і трох-лопасцевай аркатурнай крапоўкай па восі сіметрыі - арачны ўваходны партал і акно-біфорыум над ім. Фасады расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі вокнамі ў прафіляваных ліштвах, дэкарыраваны аркатурны-мі фрызамі, вуглавымі лапаткамі.