• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    ляных храмаў гэтага тыпу былі распрацаваны для вёсак Вялікары-та, Блоты, Такары.
    Міхайлаўская царква - твор ар-хітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудавана з дрэва ў 1911 г. ў цэнтры в. Красналукі (Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.) [143]. Вядома па фотаздымку Я. Балзункевіча пачат-ку XX ст. Была вырашана па ка-нанічнай чатырохчасткавай аб’ём-на-прасторавай кампазіцыі. Над пра-мавугольным папярочным прытворам узвышалася двух’ярусная васьмерыковая званіца (верхні ярус каркасны), высокі шацёр якой за-вяршаўся макаўкай. Праз працяглы бабінец званіца далучалася да вась-міграннага зруба малітоўнай залы, над дахам якога быў узведзены вась-мігранны светлавы барабан з вась-міграннымі люкарнамі, шацёр якога таксама завяршаўся макаўкай. Уваход афармляў двухслуповы ганак пад двухсхільным дашкам. Гары-зантальна ашаляваныя фасады апя-разваліся аркатурнымі фрызамі, па восях чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі (уплыў класіцызму).
    Спалучэннем рыс рэтраспектыў-на-рускага і класіцыстычнага сты-ляў вызначаецца архітэктура драў-лянай Раства-Багародзіцкай царквы ў в. Глыбоцкае (Гомельскі р-н), уз-ведзенайу 1881 г. Падоўжна-восевая крыжовая кампазіцыя сфармірава-на прытворам са званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі пры-дзеламі, прамавугольнай апсідай з бакавымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт храма ствараюць дзве верты-кальныя дамінанты - завершаныя
    188
    2.4. Сінадальны напрамак
    112. Праекты драўляных цэркваў для вёсак Чэрні і Вялікарыта
    сферычнымі гранёнымі купаламі васьмігранныя званіца і светлавы барабан асноўнага кубападобнага аб’ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны прафілява-нымі карнізамі і разнымі фрызамі.
    вуглавымі пілястрамі і ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных вок-наў. У інтэр’еры пануе падкупаль-ная прастора малітоўнай залы, у якую шырокімі прасветамі адкры-ваюцца бабінец, апсіда і бакавыя
    189
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    прыдзелы. Пірамідальнае скляпен-не на ветразях распісана сюжэтнымі пано, выкананымі алейнымі фарба-мі ў народным стылі.
    Арыгінальную трактоўку кана-нічнага чатырохчасткавага драўля-нага храма набыла Пакроўская царк-ва ў в. Радастава (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) 1862 г. пабудовы. Да кубападобнага пяцікупальнага аб’-ёму далучаюцца больш нізкія пра-мавугольныя прырубы апсіды і тра-пезнай, праз якую далучаецца трох’-ярусная шатровая званіца (два вась-мерыка на чацверыку). Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі і ромбападобнымі вокнамі ў разных ліштвах, раскрапаваны дашчатымі лапаткамі. Тры ўваходы вылучаны двухсхільнымі ганкамі. Амаль на аднаму «трафарэту» вы-канана Троіцкая царква ў в. Дарава (Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.).
    Па ўзорнаму праекту чатырохчасткавага драўлянага храма пабу-давана Троіцкая царква ў в. Туркі (Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл.), якая змяніла папярэдні храм 1804 г. Папярочны зруб нрамавугольнага прытвора, над якім надбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, праз трапезную далучаны да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы, завершана-га магутным васьмерыковым шатровым барабанам. Шматпланавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўзбагачаюць прырубы бакавых пры-дзелаў і пяціграннай апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з франтончыка-мі, апяразаны разным фрызам. Шатры храма завершаны макаўка-
    мі. У такім жа кампазіцыйным і сты-лявым рэчышчы выканана царква ў в. Адахаўшчына (Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.).
    Помнік драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю царква св. Канстанціна і Алены ўзведзена ў г. Валожын (Мінская вобл.) у 1866 г. [144]. Крыжападобны ў плане храм з двух’яруснай чацве-рыковай ша гровай званіцай з фран-тальнага фасада. Над сяродкрыж-жам узвышаецца двух’ярусны вась-мігранны барабан, завершаны, як і званіца, шатром з макаўкай. На гарызантальна ашаляваных блакіт-най афарбоўкі сценах вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх арачных вокнаў. Аднатыпнымі з’яўляюцца Троіцкая царква ў в. Дварэц (Дзят-лаўскі р-н Гродзенскай вобл.) і Мі-калаеўская царква ў в. Азяты (Жа-бінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.) (1870 г.) 1145].'
    Петра-Паўлаўская царква ў г. Коб-рын (Брэсцкая вобл.), пабудаваная ў XVI ст., з-за аварыйнага стану ў 1857 г. зачынена, а ў 1862 г. перабу-доўваецца па праекту архітэктара Венденбаума (у 1911 г. перанесена на могілкі па вул. Першамайскай), вырашана чатырохчасткавай кам-пазіцыяй, якую складаюць асноўны кубічны зруб, завершаны пакатым шатром з цыбулепадобнай галоўкай, прамавугольная апсіда і прытвор, над якім размешчана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная частка ашалявана вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі вокнамі ў прафі-ляваных ліштвах. Асіметрыю ў агульную аб’ёмна-прасторавую кам-
    190
    2.4. Сінадальны напрамак
    113.	Драўляныя цэрквы: Прачысценская, в. Дзівін; Мікалаеўская, в. Купяцічы; Мікалаеўская, г. Маларыта; Параскеўская, в. Беражное; Раства Багародзіцы, в. Дарапеевічы; Крыжаўзвіжанская, в. Бродніца
    пазіцыю ўносіць нізкая прамаву-гольная рызніца, прыбудаваная да апсіды і завершаная васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купа-лам над чатырохсхільным пакатым
    дахам. Па аналагічнай кампазіцый-най схеме зрублены цэрквы Мікала-еўская ў в. Верхалессе, Прачысценская ў в. Дзівін, Мікалаеўскія ў вёс-ках Верхалессе, Купяцічы, г. Мала-
    191
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    рыта, Параскеўская ў в. Беражное, Раства Багародзіцы ў в. Дарапееві-чы, Крыжаўзвіжанская ў в. Бродніца.
    У Бедавежы існавада старая Мі-кадаеўская царква, якая з-за сваёй струхнедасці і «сумнага выгдяду» не адпавядада рэпрэзентатыўнай падяўнічай рэзідэнцыі царскай фа-мідіі. Таму гродзенскі губернатар
    7 снежня 1885 г. даручае мадодшаму інжынеру Трубнікаву як мага хут-чэй спраектаваць тут новую права-сдаўную царкву на 350 прыхаджан [146]. Аднак будаўнік адышоў ад сі-нададьных канонаў і прапанаваў храм цэнтрычнай крыжова-купаль-най кампазіцыі без выразнай архі-тэктурна-стылявой характарыстыкі.
    2.5.	Рэканструкйыя старажытнасней
    Працэс скасавання каталіцкіх храмаў і прыстанкаў узмацніўся пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. з мэтай «палітычнага супа-каення Краю». У той жа час адбыва-ецца перабудова шматлікіх касцёлаў пад праваслаўныя цэрквы з наданнем іх архітэктуры рыс рэтраспектыў-на-рускага стылю. Царская паліты-ка ў адносінах да касцёлаў не ставіла сваёй мэтай іх глабальнае знішчэнне, а меркавала далейшае выкарыстоў-ванне ў новым сакральным напрам-ку. 26 кастрычніка 1866 г. выходзіць пастанова: «Па выпадку зачынення ў Кобрынскім павеце рымска-ката-ліцкіх касцёлаў Крупчыцкага, Збіра-гоўскага, Гарадзецкага і Брашэвіцка-га, г. Губернатар, згодна хадайніцтву Прэасвяшчэнага Ігнація, уваходзіў прадстаўленнем да галоўнага на-чальніка Краю аб пераўтварэнні гэ-тых касцёлаў у праваслаўныя цэрквы. На правядзенне такавога мерка-вання ў выкананне г. Генерал-Ад’ю-тантам Фон Кауфманам выказана згода» [147].
    У 1866 г. цывільнаму інжынеру Кржыжаноўскаму гродзенскім гу-бернатарам даецца загад на скла-данне праекта па перабудове касцёла
    картэзіянцаў у Бярозе ў праваслаў-ную царкву, які ў 1871 г. ажыццяў-ляе прыватны гродзенскі архітэктар I. М. Фардон. Пад кіраўніцтвам гро-дзенскага губернскага архітэктара Нябольсіна ў 1880 г. быў рэканструя-ваны ў праваслаўную царкву бер-нардзінскі касцёл у Слоніме. У 1862 г. пад праваслаўную царкву перабудоў-ваецца «пустопорожний» Бухавіцкі дамініканскі касцёл, зачынены ў 1830 г.
    Паказальна, што калі сяляне ак-тыўна ўдзельнічалі ў будаўніцтве новых ці перабудове старых пра-васлаўных цэркваў, то на пераабста-ляванне касцёлаў пад цэрквы яны сродкаў не збіралі. Гэтыя мерапры-емствы субсідзіруюцца ўладамі з кантрыбуцыйных сродкаў. Актыў-ную палітыку ў гэтай галіне право-дзіў галоўны начальнік Паўночна-Заходпяга краю М. М. Мураўёў. На працягу 1866-1880-х гг. ім выдаюц-ца загады на перабудову каталіцкіх касцёлаў у праваслаўныя цэрквы ў Слонімскім і аб закрыццці кас-цёлаў у Кобрынскім паветах. У 1867 г. ён выдзяляе 6678 рублёў на перабудову касцёлаў пад цэрквы ў вёсках Раготнае, Рандзінава, Спрундзіна-ва. Па распараджэнні гродзенскага
    192
    2.5. Рэканструкцыя старажытнасией
    114. Праект рэканструкцыі касцёла пад праваслаўны храм у в. Харашэвічы
    генерал-губернатара ў 1865 г. у пра-васлаўную царкву перабудоўваецца зачынены касцёл у мястэчку Бездеж на вылучаную казной суму ў 1000 руб-лёў. Касцёл у Гарадцы скасаваны 22 кастрычніка 1866 г. мясцовай грама-дзянскай уладай. I паколькі «пра-васлаўная царква по сваёй струхне-ласці пагражае падзеннем, то прасіць Літоўскую Кансісторыю зрабіць са свайго боку хадайніцтва аб пера-ўтварэнні гэтага будынка ў права-слаўную царкву» [148]. Перабудова завершана па праекту інжынера-ар-хітэктара Чэкмасава ў верасні 1871 г.
    Перабудова касцёлаў, як правіла, абмяжоўвалася зменай сакральных сімвалаў і атрыбутыкі. Інжынер Кадрунцаў у рапарце аб перабудове Брашэвіцкага касцёла над права-слаўную царкву дакладваў: «Знахожу магчымым пераўтварэнне яго (касцёла. - А. К.) у праваслаўную царк-
    ву, абмяжоўваючыся ўнутраным учыненнем і зменай формы крыжа на главе» [149]. У пачатку 1837 г. Бе-ларуская кансісторыя па прапанове мітрапаліта I. Булгака прадпісала уніяцкаму духавенству знішчыць амбоны і бакавыя прастолы ў далу-чаных да праваслаўя цэрквах. Тое ж чакала і царкоўныя арганы, якія ўказам Літоўскай кансісторыі ад 2 мая 1838 г. было загадана прадаць, а атрыманыя грошы накіраваць на кананічнае абсталяванне права-слаўных цэркваў. У «рускім стылі» перабудавана мноства зачыненых вясковых касцёлаў. Так, у в. Дубрава (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) у 1787 г. мясцовым памешчыкам Хмарай быў узведзены мураваны касцёл, які ў 1868 г. перароблены ў прыходскую царкву Раства Бага-родзіцы. Перабудова заключалася ва ўзвядзенні над храмам маляўні-
    193
    Сакральна-манументальнае Аойлілства
    чага пяцікупалля і шатровай звані-цы над уваходам. Высокамастацкія скульптурна-арнаментальныя алта-ры замянілі хутка зробленымі, часам не на высокім мастацкім уз-роўні, драўлянымі іканастасамі.
    Больш істотную перабудову зве-далі буйнамаштабныя манументаль-ныя касцёлы, якія мелі важную архі-тэктурна-горадабудаўнічую, ідэала-гічную значнасць. Так, у в. Сталовічы (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) былы касцёл Камандорыі Кавале-раў Мальтыйскіх у выніку перабу-довы ў 1870-я гг. пад царкву страціў завершанасць некалі цэласнай уз-нёслай двухвежавай кампазіцыі. У 1865 г. у праваслаўную царкву перабудаваны кармяліцкі касцёл у г. Глыбокае (1753-1756 гг.): раза-брана франтальнае крыло кляштара і крыло з боку возера, зняты алтары і ўстаноўлены іканастас, зняты ку-палы вежаў, а над сяродкрыжжам узведзены фальшывы драўляны купал, забелены цудоўныя фрэскі. Значныя пераўтварэнні пры пры-стасаванні пад царкву Раства Бага-родзіцы ў 1868 г. адбыліся з касцё-лам св. Марыі ў г. Заслаўе (Мінскі р-н). Пераробкі езуіцкіх архітэктурных манументаў пазбаўлялі іх архітэк-турна-стылявой адметнасці, часта надавалі рысы эклектычнасці (езу-іцкі касцёл у г. Мсціслаў перабудаваны ў 1842 г. у кафедральны Міка-лаеўскі сабор).