• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Касцёл Апостала Якуба ў в. Цу-дзенішкі (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.) заснаваны ў 1629 г. па фундацыі Аляксандра Калецкага; пабудаваны ў XVIII ст. з цэглы; пасля скасавання ў 1866 г. перабудаваны пад праваслаўную царкву. Гэта пераўтварэнне закранула толькі званіцу, якая была павышана да трох ярусаў (васьмярык на двух чацверыках) і набыла шацёр з ма-каўкай. Рэтрарускае адценне архі-тэктуры храма надае магутны ўва-ходны партал з перспектыўным арачным праёмам і двухгранным шчытам над ім, вуглавымі ўразнымі
    198
    2.5. Рэканструкиыя старажытнасией
    калонкамі. У выніку аўтэнтычны храм амаль палкам захаваў сваю барочную першааснову.
    Выдатны фатограф пачатку XX ст. Я. Балзункевіч зафіксаваў вынік пе-рабудовы дамініканскага касцёла ў г. Стоўбцы (Мінская вобл.) у пра-васлаўную царкву Марыі Магдалі-ны. Магутны архітэктурны ману-мент (1640 г.) у 1867-1883 гг. перабу-даваны архітэктарам Ваўковічам, які надаў яго раннебарочнай архі-тэктуры рысы рэтраспектыўна-рус-кага стылю: трохлопасцевы фран-тон над галоўным фасадам, цыбуле-падобныя галоўкі над шатрамі ве-жаў і васьміграннага барабана над дахам, гарадковы фрыз. 3 перабудо-вай пасля 1874 г. пад царкву касцёл бенедыкцінак у Мінску страціў барочный рысы і набыў рэтраспектыў-на-рускую стылявую трактоўку: за-мест бакавых вежаў і франтона па цэнтры з’явілася драўляная трох’-ярусная званіца з высокім шатром і макаўкай у завяршэнні, над караб-лём храма было ўзведзена трады-цыйнае пяцікупалле.
    Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў в. Крэва (Смаргонскі р-н Гродзен-скай вобл.) першапачаткова засна-ваны пры Ягайле ў 1387 г. па фунда-цыі Ганны Гаштольд. Наступны храм пабудаваны на мяжы XVI-XVII стст. У 1868 г. касцёл перароблены пад праваслаўную царкву [157]. Фатог-рафам Я. Балзункевічам у пачатку XX ст. зафіксавана барочная трох-нефная базіліка. Цэнтральны высокі неф і апсіда, выкананы адзіным пра-мавугольным у плане аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам з валь-май над алтарнай часткай, у якую ўрэзаны васьмігранны Шатровы ба-
    рабан. Да галоўнага фасада далу-чаўся бабінец, над якім узвышаўся магутны чацвярык званіцы і вась-мігранны каркасны Шатровы ярус-звон. Пры прыстасаванні пад царкву архітэктура будынка набыла рысы рэтраспектыўна-рускага стылю: рэль-ефныя крыжы, паяскі гарадкоў, арачныя броўкі, аркатурныя фрызы.
    Шляхі пераўтварэння цэркваў у касцёлы добра прасочваюцца ў пра-екце інжынера-архітэктара Чэкма-сава на перабудову Дабравешчан-скага касцёлаў в. Гарадзец (Кобрын-скі р-н Брэсцкай вобл.) [158]. Першы вясковы касцёл фундаваны ў 1633 г. каралём Уладзіславам IV, у 1723 г. пабудаваны новы драўляны бароч-ны храм, у 1865-1866 гг. пастаўлены мураваны касцёл, які адразу (22 каст-рычніка 1866 г.) быў забраны пад праваслаўную царкву [159]. У 1871 г. архітэктар здымае з фасада дзве васьмігранныя шатровыя вежы, уз-дымае цэнтральны рызаліт і на ім узводзіць васьмігранны ярус шатро-вай званіцы з макаўкай. Са стара-жытнарускага дойлідства запазычаны аркатурны фрыз, двайная вісячая арка з гіркай і рэльефны праваслаў-ны крыж над лучковым уваходным парталам. Для ўнутранага «пера-ўтварэння» храма малодшы інжы-нер Кадрунцаў прадаставіў праект іканастаса |160]. Праз надбудову званіц і цыбулепадобных купалоў ажыццяўляецца рэканструкцыя былых касцёлаў у вёсках Альшэва, Лыскава, Дзявяткавічы.
    Рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю надзелена архітэктура Ан-тоніеўскага касцёла, які пабудаваны па хадайніцтву і фундацыі ўладаль-ніка маёнтка Малая Бераставіца (за-
    199
    Сакральна-манументальнае лойлІАСтва
    раз вёска ў Бераставіцкім p-не Гро-дзенскай вобл.) памешчыка Антона Ваўкавыцкага паміж 1851 і 1863 гг. У 1864 г. касцёл зачынены, з яго званіцы зняты старажытны звон, аб якім паведамляецца: «На званіцы Мала-Бераставіцкага касцёла зна-ходзіўся вялікі каля 6 пудоў звон, ахвяраваны ў свой час у мясцовую Свята-Дзмітрыеўскую царкву (ныне Успенскую), аб чым сведчыць Славянск! на ім надпіс: «Благаверная раба Божыя Іуліта Іванова Саковая да царквы св. Дзмітрыя Мала-Бера-ставіцкай. Афон лета 1579 г.» [161]. Першапачатковы выгляд вядомы па акварэлі Н. Орды 1868 г. (аднанефа-вы храм з сігнатуркай над увахо-дам). Верагодным аўтарам праекта перабудовы храма быў гродзенскі землямер Малевіч, які, не парушаю-чы агульнай кампазіцыі храма, увёў у афармленне арачных вокнаў кіле-падобныя ліштвы, а званіцу завяр-шыўмакаўкай [162].
    Першапачатковы касцёл у г. Ля-хавічы (Брэсцкая вобл.) заснаваны ў 1535 г. панам Гаштольдам (згарэў у канцы XVI ст.), наступны - у XVIII ст. (да 1745 г.) у стылі барока. У 1864(67) г. храм пераўтвораны ў праваслаўную царкву, а ў 1874 г. пашкоджаны пажарам (згарэў іка-настас) [163]. Пасля перабудовы пад царкву архітэктура храма набыла шэраг элементаў пашыранага на той час рэтраспектыўна-рускага стылю. Над яго галоўным фасадам была ўзведзена драўляная вежа-званіца ў выглядзе двух’яруснага чацверыка з шатровым пакрыццём і макаўкай у завяршэнні. Надбудовы вежы і барабана надалі агульнай кампазіцыі вертыкальную накіраванасць. Праё-
    мы другога яруса вырашаны харак-тэрнай для старажытнага дойлід-ства аркай з гіркай. Над алтарнай часткай надбудаваны дванаццаці-гранны барабан, завершаны цыбу-лепадобнай галоўкай на гранёнай шыйцы. Грані барабана раскрапава-ны аркатурай з пілястрамі. Нягле-дзячы на гэтыя пераўтварэнні, бу-дынак захаваў свае першапачатко-выя барочныя рысы - узбуйненую пластыку аб’ёмаў галоўнага і больш нізкіх бакавых нефаў, манументаль-ную паўкруглую апсіду. У рытміч-най арганізацыі фасада захаваліся лучковыя і спараныя арачныя приёмы ў пластычных ліштвах.
    Мікалаеўская царква ў в. Дубна (Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.) «созидаема щедротами Монаршими» ў 1844 г. у стылі позняга класіцызму. У 1864 г. рэканструявана архітэкта-рам В. В. Міхаэлісам з выкарыстан-нем рыс рэтраспектыўна-рускага стылю. Манументальны квадратны ў плане двух’ярусны аб’ём завершаны вялізным цыліндрычным светла-вым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Вуглы аб’ёму адзначаны чацверыковымі вежамі з такой жа формы купаламі. Да асноўнага аб’ёму далучана прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі акруглымі рызні-цамі. На галоўным фасадзе - тры ўваходныя праёмы, расчлянёныя здвоенымі паўкалонамі. Аналагічна вырашаны бакавыя ўваходныя пар-талы. Малітоўная зала павялічана адкрытым купальным светлавым барабанам, які падтрымліваецца вуглавымі ветразямі. Інтэр’ер упры-гожаны манументальна-дэкаратыў-ным фрэскавым роспісам. Апсіда вылучана трох’ярусным драўляным
    200
    2.5. Рэканструкиыя старажытнасией
    іканастасам-паўратондай (Царскія вароты пачатку XIX ст.).
    Рэканструкцыю ў рэтраспектыў-на-рускім стылі спытаў Крыжаўзві-жанскі касцёл у в. Быстрыца (Аст-равецкі р-н Гродзенскай вобл.), па-будаваны ў 1523 г. паводле загаду польскага караля Жыгімонта I Ста-рога. 3 1390 г. да першай чвэрці XVI ст. тут быў кляштар канонікаў рэгуляр-ных. Барочнае архітэктурнае аблічча храма адносіцца да больш позняга часу (перабудаваны ў 1760 г., мярку-ецца, архітэктарам Я. К. Глаўбіцам). Пасля 1863 г. перароблены ў царкву, у выніку чаго над дахам і вежамі фасада надбудаваны цыбулепадобныя купалы (не захаваліся). Выгляд пе-рабудаванага касцёла вядомы па фо-таздымку Я. Балзункевіча 1910 г.
    У 1862 г. у в. Раўбічы (Мінскі р-н) асвячоны новапабудаваны ў рэтра-спектыўна-гатычным стылі касцёл, які ў 1866 г. пераасвячоны ў прыход-скую Успенскую царкву. Каб надаць храму праваслаўны характар, інжы-нерам Трашчынскім быў распраца-ваны праект яго рэканструкцыі [164]. Над галоўным фасадам ён прапана-ваў надбудаваць шатровую васьмі-гранную званіцу з цыбулепадобнай макаўкай (не было здзейснена). Мін-скі мастак Ф. I. Егораў у 1869 г. вы-канаў іканастас [165].
    Шырокае поле для рэалізацыі «рускага стылю» надавала мастац-тва манументальных царкоўных іка-настасаў. Іх архітэктура будавалася на традыцыйнай яруснасці і пірамі-дальнасці кампазіцыі, маляўнічы сі-луэт якой фарміравалі кілепадобныя аркі з крыжамі. Разны пазалочаны дэкор уключаў вітыя калонкі, піляс-тры, шырынкавыя, аркатурныя і ар-
    наментальныя паясы, вісячыя гір-лянды, ажурную разьбу Царскіх ва-рот. Найбольш выразнымі творамі гэтага мастацкага жанра з’яўляюц-ца іканастасы Ушэсцеўскай царквы ў г. Горкі, Свята-Васкрасенскага са-бораўг. Барысаў, Свята-Пакроўска-га сабора ў г. Баранавічы, Свята-Ус-пенскага сабора ў в. Жыровічы.
    Мастацкая трактоўка храмавых атрыбутаў знаходзілася ў агульным рэчышчы рэстраспектыўна-рускага стылю. Літургічнае начынне хра-маў, як правіла, праектавалася іх аўтарамі, а выкананнем займаліся мясцовыя майстры (вольны мастак з Вільні Савіцкі, А. Слуропін і інш.). Так, гродзенскія інжынеры А. Рэмер і Ф. Афанасьеў ствараюць іканаста-сы для цэркваў ў Блотах і Самуй-лавічах, архітэктурны памочнік Ціх-вінскі - у Вярэйках, архітэктар Мі-хайлоўскі - у Вежках, П. Залатароў -для Лыскава. Дэкаратыўна-кампазі-цыйным акцэнтам інтэр’ера царквы ў Высока-Літоўску з’яўляўся двух’-ярусны пяцічасткавы іканастас у «рускім стылі», спраектаваны аўта-рам храма акадэмікам архітэктуры В. I. Чагіным. Для стварэння ікана-стасаў прыцягваліся і мастакі з ра-сійскіх губерняў. Напрыклад, кіеў-скія рэзчыкі і іканапісцы выканалі іканастас і абразы для Ушэсцеўскай царквы ў Гомелі ў 1890-я гг.
    Прыкметна, што на Беларусі дзейнічала яўрэйская іканастасная арцель пад кіраўніцтвам «маючага патэнт аб навуках» варшаўскага ме-шчаніна Абрама Прэхнера (пражы-ваў у Слоніме). Так, толькі для цэрк-ваў Ваўкавыскага павета ім па кант-ракту 1868 г. было выканана восем іканастасаў [166].
    201
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    * * *
    У 1830-1860-я гг. незваротнасць нацыянальна-рускіх тэндэнцый стала відавочнай. Рэтраспектыўна-рускі стыль пераўтварыўся ў вызначальны фактар развіцця дойлідства як ста-ліцы расійскай дзяржавы, так і яе шырокага геаграфічнага арэала, ук-
    2.6.	Неарускі стыдь
    К канцу XIX ст. у архітэктуры праявіліся прыкметы крызісу рэт-распектыўна-рускага стылю. Раз-гортваюцца спрэчкі па двух пытаниях: ці правамерна кампеліраваць набыткі мінулага і ці магчыма іх ма-дэрнізіраваць? У выніку большасць дойлідаў схілілась да авангарднай інтэрпрэтацыі вобразаў і форм архі-тэктурнай старажытнасці як шляху творчага і прагрэсіўнага, які не зне-важае мастака. У 1890-я гг. узнікае агульнаеўрапейскі касмапалітычны стыль мадэрн, эстэтычнай асновай якога з’явілася дэкларацыя антыгі-старызму, абнаўлення архітэктуры шляхам пошуку новых выразных сродкаў. У той жа час імкненне да пошуку нацыяналыіых форм у архі-тэктуры Расійскай імперыі не слабее, а нават узмацняецца. К канцу XIX ст. дзве састаўныя часткі адыёз-най трыяды - «праваслаўе» і «са-мадзяржаўе», адыходзяць на другі план, застаецца «народнасць». Бу-дынкі ў рэтраспектыўна-рускім сты-лі ўспрымаюцца як анахранізмы і без асаблівага энтузіязму. Таму ў тэты перыяд многія дойліды лічылі бес-перспектыўным жангліраванне ад-нымі і тымі ж макаўкамі, шатрамі, закамарамі, какошнікамі, ізразцо-