Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Памылковым і палітычна прад-узятым належыць лічыць існуючае меркаванне аб палітыцы царскага ўрада на мэтанакіраванае знішчэн-не архітэктурнай спадчыны заход-ніх губерняў. Рэлігійная барацьба вылілася тут у асноўным у афіцый-
най забароне каталіцкай канфесіі, але не ў адносінах саміх культавых будынкаў. Неабходна мець на ўвазе, што творы дойлідства, якія нашы сучаснікі прылічаюць да помнікаў, знаходзіліся ў розных відах маёмас-ці - дзяржаўнай, канфесійнай, пры-ватнай, лёс і стан якіх не з’яўляліся клопатам афіцыйнай улады. Сек-вестрацыя касцёлаў і перадача іх праваслаўнаму ведамству абумоўлі-вала іх зачыненне ці вядомую рэ-канструкцыю, але не мэтанакірава-нае разбурэнне. А тыя страты і раз-бурэнні, якія мелі месца ў перыяд царызму, абумоўліваліся натуральным! і аб’ектыўнымі гістарычнымі выдаткамі, уласцівымі Расіі ва ўсе гістарычныя часы.
Болей таго, сам працэс рэстаўра-цыі помнікаў даўніны пільна кант-ралюецца. Дастаткова прывесці засад гродзенскага губернатара бу-даўнічаму аддзяленню губернскага праўлення наконт рамонта стара-жытнага абарончага храма ў в. Сын-кавічы (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.) ад 1886 г.: «Упільноўваючы з прыкладзеных пры дачыненні ад 6-га чэрвеня за № 640 праекта і каш-тарыса на выпраўленне царквы ў в. Сынкавічы Слонімскага павета, што Будаўнічае Упраўленне мяркуе замяніць існуючы ныне прытвор значна больш высокім, змяніўшы вельмі характэрнае акно ў самім храме і другое невялікага памеру ў прытворы вокнамі зусім іншага стылю і памераў, я не магу згадзіцца з меркаваннем гэтым, так як да рэс-таўрацыі старажытнага храма па-вінна адносіцца з большай асцярож-насцю са зменай памераў, і ні ў якім выпадку не дапушчаць змены архі-
194
2.5. Рэканструкиыя старажытнасией
тэктурных ліній. Пад рэстаўрацыяй я разумею зусім рабскае аднаўленне даўніны да найдрабнейшых падра-бязнасцей, а таму мне здаецца, што калі б па струхнеласці якой-небудзь часткі прышлося пры рэстаўрацыі аднавіць яе зноў, то неабходна зняць дэталёвы малюнак застаўшагася, засведчыць дасканаласць малюнка абломаў і тады ўжо прыступіць да
115. Рэканструкиыя касцёла «Фара Вітаўта» пад Сафійскі сабор у Гродне. Праекты архітэктара
В. I. Чагіна, 1889 г., і губернскага інжынера
В. Ф. Нябольсіна, 1881 г.
аднаўлення разабранага, узнаўляю-чы зламанае да драбнейшых падра-бязнасцей... Вяртаючы праект і каш-тарыс, накорна прашу Будаўнічае Упраўленне змяніць складзены праект і паставіць у абавязак тэхніку, якому даручана будзе праца, апі-саць у падрабязнасці кожную част-ку, якая па стану свайму мае патрэбу ў замене, вывучыўшы ўсе захаваныя яшчэ архітэктурныя лініі да драбнейшых падрабязнасцей, дабы па пакінутаму магчыма было ўзнавіць страчанае» [150].
Акадэміку архітэктуры В. I. Ча-гіну ў 1889 г. даручаецца рэканструк-цыя сярэдневяковага гатычнага кас-цёла («Фара Вітаўта») у Гродне пад праваслаўны кафедральны Сафійскі сабор [151]. Пасля перабудовы храм набыў цалкам новы выляд і мастац-ка-стылявую трактоўку. Былі дабу-даваны бакавыя прыдзелы. Храм завяршаўся пяцікупаллем на высо-кіх барабанах, быў апяразаны ка-кошнікавым парапетам, з усходу да-
195
Сакральна-манументадьнае Аойлілства
будавана паўкруглая апсіда з рызні-цай. На галоўным фасадзе ўзведзена высокая шатровая званіца. Мастац-кае афармленне храма (тры дубовыя іканастасы) было даручана мастакам Мураўёву і Белавусаву.
Езуіцкі касцёл у в. Крывошын (Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) паў-стаў у 1740 г., а ў 1864-1866 гг. быў перароблены ў праваслаўную Пак-роўскую царкву [152]. У ходзе пера-будовы цывільны інжынер А. Нек-тар’еўскі надаў архітэктуры бароч-нага храма рысы пануючага ў той час рэтраспектыўна-рускага стылю. Над галоўным фасадам узведзены васьмігранная шатровая званіца і два бакавыя драўляныя гранёныя барабаны са сферычнымі купаламі і макаўкамі ў завяршэнні. Па цэнт-ры даху цэнтральнага карабля храма на ўсю яго шырыню створаны чац-верыковы п’едэстал, над якім узведзены магутны гранёны барабан, накрыты гранёным паўсферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. У дэкоры экстэр’ера выкарыстаны характэрныя для старажытнаруска-га культавага дойлідства кілепа-добныя аркі і надваконныя броўкі, макаўкі, аркатурныя і зубчастыя фрызы, крыжы-ніші, круглыя разет-кі. Аднак інтэр’ер храма не быў іс-тотна зменены і захаваў сваю былую барочную пластычнасць і манумен-тальнасць.
Троіцкая царква ў г. п. Мір (Ка-рэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) была ўзведзена ў 1533-1550 гг. як прыход-скі Мікалаеўскі касцёл, які ў 1705 г. стаў уніяцкай царквой пры манас-тыры базыльян (скасаваны ў 1824 г.). У 1839 г. царква ўладкавана па пра-васлаўнаму абраду, у 1842 г. у ёй
створаны прыдзел у імя Раства Пра-святой Багародзіцы. Пасля пажару 1865 г. храм перабудаваны і асвячо-ны 9 чэрвеня 1868 г. Мінскім архіепіс-капам Міхаілам у імя Св. Тройцы. Будынак капітальна перабудаваны ў 1873-1875 гг., пасля чаго 25 мая 1875 г. асвячоны зноў [153]. У выніку храм набыў падоўжна-восевую кам-пазіцыю, складзеную з прытвора-званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, паўкруглай апсіды з невялікай бакавой рызніцай. Над высокім чатырохгранным прытворам у 1865 г. узведзена драўляная двух’-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, над пакатым чатырохсхільным дахам -цыбулепадобнае пяцікупалле. Плос-касныя белакаменныя сцены апя-разаны прафіляванымі карнізамі і прарэзаны арачнымі вокнамі, дэ-карыраванымі броўкамі. У выніку помнік архітэктуры ранняга барока набыў рысы рэтраспектыўна-руска-га стылю.
Пачатае ў 1854 г. мясцовым алі-гархам В. Швыкоўскім будаўніцтва магутнага касцёла ў мястэчку Пру-жаны (зараз горад у Брэсцкай вобл.) было адноўлена пасля паўстання 1863 г., але ўжо праваслаўным ве-дамствам. Недабудаваны манумен-тальны каталіцкі храм грамадзян-скім інжынерам і надворным савет-нікам А. Лазінскім у 1874 г. пераўтва-раецца ў праваслаўную царкву [154]. Для надання каталіцкай святыні праваслаўнай характарыстыкі (Аляк-сандра-Неўская царква) засталося толькі ўзвесці макаўкі над сферыч-нымі купаламі званіцы і даху, акай-маваць арачныя вокны кілепадоб-нымі ліштвамі. Надбудовай шатровай
196
2.5. Рэканструкиыя старажытнасией
званіцы і яе фланкіраваннем цыбу-лепадобнымі купалкамі на высокіх гранёных барабанах абмежавалася рэканструкцыя касцёла пад Ільін-скую царкву ў в. Шкунцікі (Шаркаў-шчынскі р-н Віцебскай вобл.) пасля 1863 г. У выніку твор архітэктуры класіцызму (1825 г.) набыў агульна-прынятыя рысы рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пакроўская царква ў в. Бухавічы (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.) па-будавана ў 1674(6) г. як касцёл Успения Найсвяцейшай Дзевы Марыі манахамі-дамініканцамі па фунда-цыі супругаў Пухальскіх. У 1832 г. перададзены праваслаўным; перабу-доўваўся ў 1862 і 1870 гг. Перабудовы выконваў падрадчык Сідароўскі па даручэнню мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, у 1877 г. - архітэктарамі Барташэўскім і Увядзенскім [155]. 24 чэрвеня 1881 г. царква асвячона пасля чарговага капітальнага рамон-ту. У 1889 г. да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох’ярусная званіца (верхні ярус - драўляны Шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадоб-ным купалам над апсідай. Гэта пры-ўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Праваслаўную афарбоўку ін-тэр’еру надае драўляны разны іка-настас, спраектаваны ў 1877 г. архі-тэктарам баронам Розенам [156].
Скасаваныя пасля польскіх паў-станняў буйныя касцёлы прыста-соўваліся нават пад праваслаўныя гарадскія саборы. Так адбылося з францысканскім касцёлам у Нава-грудку (Гродзенская вобл.), пабу-даваным у стылі позняга барока
116. Цэрквы, пераўтвораныя з касцёлаў: Пакроўская, в. Крывошын, і Троіцкая, г. п. Мір
197
Сакральна-манументальнае дойлідства
ў 1780 г. Псршапачаткова толькі пе-раасвечаны ў 1846 г. пад праваслаў-ны Мікалаеўскі сабор храм капі-тальна перабудаваны пасля пажару 1852 г. у рэтраспектыўна-рускім сты-лі. Пры гэтым стылявую адметнасць узяў на сябе толькі трэці ярус франтальнага фасада, завершаны двух’яруснай званічкай з макаўкай. Тактычна, толькі ўзвядзеннем пар-татыўных макавак абмежаваліся і пры пераўтварэнні пад праваслаў-ную Раства-Багародзіцкую царкву ў 1865-1867 гг. парафіяльнага кас-цёла ў в. Масаляны (Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл.) (1796 г.). Затое больш істотнае пераўтварэнне вы-прабаваў на сябе згарэўшы ў 1858 г. бернардзінскі касцёл у Мсціслаўі. Яго магутны неф з франтальнага боку завершаны двух’яруснай званіцай з цыбулепадобным купалам; над ся-родкрыжжам узвышаецца магутны васьмігранны светлавы барабан з та-кім жа купалам. Тарцы папярочнага трансепта прарэзаны візантыйскімі вокнамі-трыфорыумамі. У «рускім стылі» аформлена нават трохпра-лётная брама з шатром з какошніка-мі і бакавымі макаўкамі наверсе.
Даволі тактычна і спрошчана быў пераўтвораны ў праваслаўны храм магутны касцёл у в. Вілейка на Віцебшчыне. Яго рэканструкцыя была абмежавана ўзвядзеннем над бакавымі вежамі фасада шатровых вярхоў з макаўкамі і трохлопасцева-га франтона паміж імі; з такім жа шатровым верхам над дахам узве-дзены глухі драўляны васьмігранны барабан. Царква на паўночнай ускраі-не в. Грынявічы пабудавана ў 1792 г. з цэглы як касцёл францысканцаў, які ў 1870 г. перароблены ў права-
слаўную царкву. Манументальны мураваны храм - выдатны помнік архітэктуры завяршальнай стадыі развіцця стылю барока. Будынак спланаваны па рымска-каталіцкаму канону ў выглядзе трохнефавай базілікі. Майстры барока імкнуліся асноўны архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт стварыць на галоўным фа-садзе, які тут выступав пукатай, на-сычанай пластыкай сцяной - лапат-кі, нішы, прафіліроўкі. За высокай пласцінай галоўнага фасада схаваны карабель храма, які характарызуецца буйнамаштабнасцю, аскетызмам дэ-кору масіўных архітэктурных аб’ё-маў. 3 перабудовай храма над царкву яго барочная архітэктура набыла элементы старажытнарускага дойлід-ства - цыбулепадобныя купалы і ма-каўкі, кілепадобны шчыт над фран-тальным фасадам і такія ж абрам-ленні арачных аконных праёмаў. Та-кімі жа сродкамі праваслаўнае адцен-не было надана архітэктуры касцёла ў в. Сноў (Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.), скасаванага ў 1866 г. і пераўтворана-га ў Спаса-Праабражэнскую царкву.