Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Царква Раства Багародзіцы ў в. Гудзевічы (Мастоўскі р-н Гродзен-скай вобл.) пабудавана ў 1877 г. па-водле праекта гродзенскага губерн-
скага архітэктара В. Міхаэліса па сі-надальнаму канону [172]. Рысы нава-рускага стылю архітэктуры храма надала прыбудова ў 1909 г. званіцы паводле праекта архітэктара У. А. Сро-кі [173]. Храм падоўжна-восевай крыжовай у плане кампазіцыі: трох’-ярусная званіца, трапезная, малі-тоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. У сілуэце царквы дамінуе двух’ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацве-рыку) з макаўкай. Ад рэтраспектыў-на-рускай трактоўкі архітэктуру храма адрознівае сакавітае плас-тычнае афармленне арачных акон-ных праёмаў (кілепадобныя прафі-ляваныя на вытанчаных паўкалон-ках ліштвы, фігурныя падаконнікі). Галоўны ўваход аформлены пышным парталам (адметны ад праект-най прапановы), арачны ўваходны праём ахоплены больш высокай дэкаратыўнай аркай-нішай на спа-раных калонках-дыньках, контуры вылучаны паясамі сухарыкаў, па баках крапаваны рустам. У арке партала размешчаны абраз-тонда з выявай «Спаса Нерукатворнага». У архітэктуру прыўнесена зусім новая форма акаймавання вокнаў-лю-карнаў з замковымі камянямі па кругу.
Белакаменная Усесвяцкая царква ў в. Дольная Рута (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) узведзена побач з могілкамі ў 1936 г. На падоўж-ную планіровачную вось нанізаны аб'ёмы званіцы, кубападобнай малі-тоўнай залы і прамавугольнай апсі-ды з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад атрымаў складаную шмат-планавую пабудову, у якой дамінуе двух’ярусная (васьмярык на чацве-
207
Сакральна-манументальнае Аойлідства
рыку) шатровая званіца, арыгіналь-на і непаўторна ўвенчаная пяціга-лоўем - цыбулепадобныя макаўкі над цэнтральным і вуглавымі шатрам!. Цыбулепадобны купал завяр-шае і чатырохсхільны дах. Спалу-чэнне званіцы і асноўнага аб’ёму змякчаюць нізкія вуглавыя прыбу-довы дзякоўскай і прасвірні. Галоў-ны ўваход вырашаны масіўным рундуком у выглядзе паўвальмавай на-вісі з магутным антаблементам на дзвюх кароткіх калонах. Цяжкава-гавасць будынка падкрэслена шыро-кімі арачнымі вокнамі, якія рытміч-на чляняць бакавыя фасады і рас-крываюць верхні ярус званіцы. Няма тут і звычайных царкоўных архітэктурных атрыбутаў - закамар, какошнікаў, дыняк, аркатур і інш. Такімі ж рысамі надзелена драўляная Дабравешчанская царква ў в. Куна-са (Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.).
У неарускім стылі сродкамі май-стэрскай цаглянай муроўкі інжынер I. К. Плотнікаў выконвае царкву-школу ва імя св. князя Уладзіміра ў Гродне (вул. Перамогі, 5, былая Ін-дурская), закладзеную 4 чэрвеня 1895 г. [174]. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з чатырох частак: двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, прамавуголь-най у плане трапезнай, квадратнай малітоўнай залы, пяціграннай апсі-ды. Шатры званіцы і чатырохсхіль-нага даху завершаны макаўкамі. Арыгінальнасць кампазіцыі - у надз-вычай шырокай трапезнай, якая фарміруе працяглы франтальны фасад, з гарызанталлю якога кант-растуе вертыкаль званіцы. Сцены прарэзаны арачнымі і лучковымі вокнамі з клінчатымі перамычкамі,
апяразаны гарадковымі і шырынка-вымі фрызамі, на бакавых фасадах кілепадобныя франтончыкі. Архі-тэктура насычана стылізаванымі элементам! дэкору старажытнарускага дойлідства (закамары, кілепадобныя аркі, крыжовыя нішы ў круглых ра-зетках, вуглавыя калонкі і інш.). Аналагічныя пошукі авангарднай трактоўкі «рускага стылю» праяві-ліся ў архітэктуры Крыжаўзвіжан-скай царквы ў г. Лунінец (Брэсцкая вобл.), царквы ў в. Гарбачы (Берас-тавіцкі р-н Гродзенскай вобл.).
Мемарыяльнае будаўніцтва, якое разгарнулася на мяжы XIX-XX стст., пры ўсёй яго мастацка-стылявой разнастайнасці, пераваж-на арыентуецца на вобразнасць і формаўтварэнне праваслаўнага цар-коўнага дойлідства. Новая змястоў-на-ідэалагічная функцыя права-слаўнага дойлідства, як усеагульна-га вобразнага выражэння і сімвала народнасці і нацыянальнасці, сла-вянскай духоўнасці і маральнасці, найбольш канцэнтравана ўвасобі-лася ў храмах-помніках, мемарыяль-ных збудаваннях новага тыпу, якія сумяшчаюць у сябе рысы менавіта храма, музея і помніка. У многім гэта было звязана з народнай тра-дыцыяй увекавечвання важных гі-старычных падзей у героіка-мема-рыяльных формах рускага царкоў-нага дойлідства, пачынаючы з храма Васіля Блажэнага ў Маскве (1831 г., арх. К. Тон). Дойліды ўпэўніваюцца, што не антычныя абеліскі, а менаві-та мова старажытнарускіх архітэк-турных форм павінна апавядаць аб рускай гісторыі і яе воінскай славу-тасці. Гэтымі меркаваннямі была абумоўлена вобразная трактоўка
208
2.6. Неарускі стыль
і кампазіцыя помніка на Куліковым полі ў гонар перамогі рускага во-інства над татарамі ў 1380 г. (арх. А. Брулоў, 1847 г.), храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, які з’явіўся ўшанаваннем воінскай славы рускага народа, які выратаваў Расію ад напалеонаўскай навалы. Узорным прыкладам маскоўска-яраслаўскага напрамку «рускага стылю» стаў храм Уваскрасення Хрыстова («Спас на крыві») у Санкт-Пецярбургу (1887-1906 гг.), пабудаваны архітэктарам А. А. Парландам на месцы забойства Аляксандра II. Мастацкі гістарызм мемарыяльных цэркваў-помнікаў хвалюе пафасам патрыятызму, вы-сокімі пачуццямі, гістарычным ап-тымізмам.
Асаблівую цікавасць ў гэтым сэн-се ўяўляе унікальны помнік айчын-най гісторыі і культуры - мемары-яльная капліца ў в. Лясная (Слаўга-радскі р-н Магілёўскай вобл.). Па-стаўлена на месцы, дзе 28 верасня 1708 г. адбылася бітва паміж рускім войскам Пятра I і шведскім корпусам графа А. Л. Левенгаўпта, якая з’явілася залогам поспеху ў далей-шай барацьбе са швецкай навалай. Для ўвекавечвання гэтай гістарыч-най падзеі 10 лютага 1890 г. быў аб’яўлены конкурс на помнік, выста-ва праектаў якога адбылася 16 каст-рычніка 1891 г. у Галоўным штабе ў Пецярбургу [175]. Дойліды зга-дзіліся ў адным - гэта павінен быць былінна-эпічны храм. Таму акадэмік архітэктуры, прафесар А. I. Гаген у 1908 г. праектуе цэнтрычную па-будову з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Яскравы прадстаўнік мадэрна (аўтар асабняка Кшасінскай у Пецярбургу, 1904-1906 гг.), ён вы-
рашае капліцу-помнік у неарускім стылі. Першапачатковая задума дойліда прадугледжвала стварэнне будынка стройнага, паветранага, што дасягалася ўзвядзеннем цыбу-лепадобнай галоўкі на васьмігран-ным барабане і каскадзе какошнікаў (замест шатра). Выцягнутыя аркі барабана наконт закамар старажыт-ных цэркваў, мадуляцыі гэтай формы ў аконных праёмах двух нізкіх ярусоў і адносна мініяцюрная звані-ца з макаўкай пры ўваходзе - усё надавала будынку вертыкальны рух, замілавана-ласкавае ўспрыман-не і нейкую звонкую і непасрэдную радасць. Магчыма, менавіта гэтыя асацыяцыі і залішняя цацкавая дэ-каратыўнасць прымусілі дойліда ад-мовіцца ад першапачатковага ва-рыянта помніка і затрымацца на другім, больш манументальным і ге-раічным вобразе. У выніку будаўні-камі пад кіраўніцтвам В. М. Бакіць-ка было ўзведзена збудаванне строга манументальнае і прысадзістае, скульптурнае па масе, стрыманае па дэкаратыўным і колеравым выра-шэнні. Каларыстычнымі акцэнтамі з’яўляюцца жывапісныя мазаічныя пано. Урачыстая пышная цырымонія адкрыцця мемарыяльнага храма адбылася 28 верасня 1912 г. пры вя-лікім зборы народа, з парадным! шэсцямі, у прысутнасці высокапа-стаўленых асоб.
Увекавечвае перамогу над інша-земцамі сваёй архітэктурай вайско-вая Пакроўская царква ў Гродне (вул. Ажэшкі, былая Графа Мураўё-ва), асвячоная 30 верасня 1907 г. [176]. Інжынер-капітан Савельеў стварыў магутную фантазію на тэму мас-коўскай архітэктуры XVII ст. Яна
209
Сакральна-манументальнае лойлІАства
ўвасобілася як у прасторава развітай кампазіцыі, у феерверке шатроў і купалоў, так і ў імкненні максімаль-на насыціць фасады арнаментальна-дэкаратыўным аздабленнем - це-рамныя ліштвы вокнаў, ажурная выкладка карнізаў, лёгкая, дынаміч-ная і вытанчаная гульня профіляў, цяг, танчайшая дэкаратыўная ляп-ніна - усё гэта прыкмета творчай свабоды дойлідаў, якую яны адстая-лі ў векавой барацьбе з аскетызмам і канонам праваслаўнага храма, а та-му дазвалялі сабе адысці ў свет аб-страктнай гармоніі і прыгажосці. Асабістае зачараванне храму нада-юць скульптурныя, быццам іконная рама, абрамленні вокнаў, мудра-гелістыя прыгожыя ліштвы якіх у выглядзе кілепадобных арачак на зграбных вітых калонках выразна вылучаюцца сваёй белізной на строгай гладзі атынкаваных плоскасных сцен. Над трыма арачнымі ўваход-
119. Пакроўскі сабор, Гродна, і Аляксандра-Неўская царква, Мінск
нымі парталамі працягнуты рыт-мічны ланцуг трохвугольных фран-тонаў. Унутраная прастора дванац-цацю слупамі і перакінутымі праз іх аркадамі расчлянёна на тры нефы, з якіх высокі цэнтральны асвятля-ецца верхнімі паўкруглымі вокнамі. Плоскія перакрыцці нефаў пакрыты арнаментальнай размалёўкай, скла-дзенай са стараславянскай тэкставай
210
2.6. Неарускі стыль
вязі. Па перыметры залы праходзіць узорысты карніз на дэнтыкулах. Нефы ў алтарнай частцы заверша-ны трыма драўлянымі іканастасамі ў карычневай каларыстычнай гаме з пазалотай. У неарускай стылявой трактоўцы іканастасаў вар’іруецца матыў трохлопасцевай кілепадобнай аркі; бакавыя ківоты завершаны шатрам! з цыбулепадобнымі макаўкамі.
Аляксандра-Неўская царква на Вайсковых могілках у Мінску (вул. Даўгаброцкая) пабудавана ў 1896-1898 гг. паводле праекта мінскага епархіяльнага архітэктара В. I. Стру-ева. Храм узведзены ў гонар перамо-гі рускага войска ў руска-турэцкай вайне 1877-1879 гг. Ідэя перамогі ўва-соблена ў архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальная кам-пазіцыя (прытвор-званіца, кубапа-добны аб’ём малітоўнай залы з бака-вымі прыдзеламі, пяцігранная апсі-да з рызніцамі) набыла дзве верты-кальныя дамінанты - васьмігранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам ў сяродкрыжжы і магутны васьмігранны ярус шатровай звані-цы з макаўкай. Макаўкай завершаны і вальмавы дах апсіды. Цагляная ар-хітэктура храма насычана атынка-ванымі элементам! старажытнаруска-га царкоўнага дойлідства - кілепа-добныя какошнікі, зубчастыя фрызы, шырынкі, пластычныя ліштвы арач-ных аконных праёмаў, разеткі, вуг-лавыя калонкі. Унутры пры ўваходзе размешчаны мемарыяльныя дошкі з імёнамі 118 воінаў-беларусаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палка, якія гераічна загінулі пад Плеўнай (Балгарыя).