Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Уладзімірская царква ў в. Круп-чыцы (зараз в. Чыжэўшчына Жабін-
каўскага р-на Брэсцкай вобл.) па-стаўлена як храм-помнік у гонар пе-рамогі рускага войска пад каманда-ваннем А. В. Суворава 6 верасня 1794 г. над войскам польскага генерала Серакоўскага на тутэйшых Крупчыцкіх палях. Пабудавана ў 1890-1894 гг. з цэглы і каменя на месцы колішняга кляштара кар-мелітаў, заснаванага яшчэ ў 1701 г. Несцяровічамі [177]. У 1866 г. кляш-тар стаў праваслаўным, але згарэў у 1882 г. Праект праваслаўнага храма распрацаваў у 1884 г. малодшы інжынер А. Рэмер |178] (паводле ін-шых звестак В. А. Кенэль [179]). Помнік архітэктуры руска-візан-тыйскага напрамку вырашаны цэнт-рычна-крыжовым аб’ёмам з вугла-вымі трохграннымі прытворамі і пяціграннай апсідай. Над асноў-пым аб’ёмам узведзены магутны васьмігранны светлавы барабан пад сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Праз трапезную да храма далучаны шырокі прытвор з васьмігранным купальным ярусам званіцы. Фасады насычаны архітэк-турным дэкорам, запазычаным са старажытнарускага царкоўнага дой-лідства: аркатура, какошнікі, ка-лоны-збаны, гарадкі, нішы-крыжы, руставаныя архівольты арачных вокнаў. У інтэр’еры храма пануе падкупальная прастора светлавога барабана, які трымаецца на чатырох магутных устоях, скляпеністых вет-разях і падпружных арках.
У «рускім стылі» быў выкананы чугунны помнік у Полацку, пастаў-лены ў 1850 г. на Карпусной плошчы паводле загада імператара Мікалая I. Архітэктар А. Адаміні вырашае яго востраканцовым васьмігранным
211
Сакральна-манументальнае Аойлідства
120. Капліца-пахавальня, г. п. Мір
шатром, завершаным лемехавай га-лоўкай з пазалочаным крыжам -матыў шатровых храмаў XVII ст. Сярэдняя частка была ўпрыгожана залачонымі арламі на калонах. На двух супрацьлеглых баках помніка ў нішах залатымі літарамі былі нанесены надпісы «Битва при Полоцке 5-го и 6-го августа и взятие сего города приступом 7-го октября 1812 года. Поражение Удино и Сен-Сира графом Витгинштейном» і «Взято в плен неприятеля 4500 человек и отбито 5 орудий». Пад апошнім надпісам былі размешчаны вобразы Сергія і Вакха, у дзень памятання якіх -7-га кастрычніка - рускія войскі ўступілі ў Полацк. Помнік акаймоў-вала агароджа з цяжкіх ланцугоў, працягнутых паміж 20 круглымі чыгуннымі тумбамі. Помнік быў ад-
літы на Луганскім заводзе Екаця-рынаслаўскай губерні з 1985 частак за 58 тыс. рублёў [180].
Праз царкоўнае дойлідства ўве-кавечваюцца і непасрэдныя падзеі часу. 1 сакавіка 1881 г. членам «На-роднай волі» быў смяротна паранены імператар Аляксандр II. Ужо амаль праз месяц, 15 красавіка 1866 г. гродзенская грамада прымае рашэн-не збудаваць на Гарадавым плацу мемарыяльны храм «у гонар заха-вання каштоўных дзён Аўгусцейша-га Нашага Манарха ад пагражаючай Яго Вялікасці небяспекі» [181]. У Санкт-Пецярбургу на месцы гэ-тай падзеі ўзводзіцца магутны храм Уваскрэсення Хрыстова (арх. А. Пар-ланд), варыянт якога прапануе архі-тэктар Л. М. Бенуа. Гродзенская ме-марыяльная царква была пастаўле-на ў цэнтры Палацавай плошчы (потым пл. Аляксандра Неўскага, цяпер пл. Тызенгаўза). На яе будаў-ніцтва быў арганізаваны збор ахвя-раванняў. Сумесны праект у рэтра-рускім стылі распрацавалі архітэк-тары Гур’еў і Джанеяў. Будаўніцтва вялося ў 1866-1871 гг., асвячэнне адбылося 4 красавіка 1870 г. У 1906-1907 гг. храм значна рэканструява-ны паводле праекта I. К. Плотніка-ва, у выніку чаго атрымаў рысы неа-рускага стылю: узмоцненая дэкара-тыўная пластыка, пазалочанае шмат-купалле і макаўкі, вокны-трыфорыу-мы, гарадочныя фрызы, вуглавыя ўразныя калонкі і інш. На пакрыццё даху і падлогі пашлі медныя лісты і мармуровая плітка, знятыя з зачы-ненага касцёла ў Картуз-Бярозе (449 пудоў).
Абзаводзяцца ўласнымі мема-рыяльнымі храмамі і памешчыцкія
212
2.6. Неарускі стыль
сядзібы. Уражвае твор архітэктуры неарускага стылю капліца-пахаваль-ня ў г. п. Міры, размешчаная ў двар-цовым парку Святаполк-Мірскіх, пры старажытным замку. Зусім на-ватарская па пабудове кампазіцыя храма створана ў 1904 г. пецяр-бургскім прафесарам архітэктуры Р. Р. Марфельдам. Дынамічна-асі-метрычную прасторавую кампазіцыю будынка складаюць прытвор, пра-мавугольная ў плане зала, пяцігран-ная апсіда, высокая чатырохгран-ная званіца з купальным пакрыц-цём, ссунутая з восі фасада ў яго ўсходні куток. Узвышаная пластыч-ная экспрэсія, актывізацыя сілуэта, унутраная напружанасць кампазі-цыі і ўзаемаперарастанне мае (што выклікае адчуванне арганічнага росту) - характэрныя рысы пабудовы. Прытвор вырашаны глыбокім ры-залітам з трохвугольным франто-нам; уваход аформлены магутным прысадзістым арачным перспектыў-ным парталам, фланкіраваным контрфорсамі. Пошук новай архі-тэктурнай выразнасці тут ажыццяў-ляецца з прыцягненнем матываў старажытнарускага мастацтва. Над прытворам размешчана маляўнічае мазаічнае пано з выявай Спаса (за-латы фон, сіні хітон, вохрысты лік). Франтальная грань званіцы дэка-рыравана цынкавым каваным картушам з выявамі гербаў старэйшых гарадоў - Кіева, Пскова, Ноўгарада, Масквы (імкненне ўладара падкрэс-ліць старажытнасць свайго роду). Бакавыя фасады і апсіда расчлянё-ны высокімі і вузкімі арачнымі вок-намі. Насычанае каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні чырвонай высакаякаснай цаглянай
121. Капліца-пахавальня ў палацава-паркавым ансамблі Паскевічаў у Гомелі
муроўкі з ружовай бутавай высока-га цокаля і светлымі атынкаванымі элементам! архітэктурнага дэкору: карнізы, фрыз ізумруднага руста, панэлі, калонкі, цягі, ліштвы. Коле-равае вырашэнне храма - чырвоная цэгла, шэры бутавы камень, бетон, маляўнічае мазаічнае пано - гар-маніруе са старажытным замкам, паркавым асяроддзем. Зала каплі-цы перакрыта крыжовым скляпен-нем з арнаментальнай размалёўкай. У бакавой грані званіцы - вонкавы ўваход у сутарэнні, перакрытыя крыжовым скляпеннем і звязаныя з залай і званіцай унутранымі віты-мі сходамі.
Проціпастаўленне мінуламу «сум-наму» класіцызму новай святочнай і маляўнічай адроджанай маскоў-
213
Сакральна-манументальнае дойлідства
скай архітэктуры XVII ст. яскрава і відавочна праявілася ў палаца-ва-паркавым ансамблі Паскевічаў у Гомелі, дзе побач з магутнымі творамі класіцызму - палацам і Петра-Паўлаўскім саборам - у 1870-1889-я гг. пастаўлена капліца-па-хавальня [182]. Мураваны храм вы-кананы па праекту акадэміка архі-тэктуры Я. Чарвінскага (па чарцяжах арх. Майблюма). Будаўнічымі работам! кіравалі архітэктары Месмахер і Вегенер. Дэкаратыўныя работы пра-ведзены мясцовымі майстрамі пад кіраўніцтвам мастака С. Садзікава. Гомельская капліца - помнік архі-тэктуры неарускага стылю, яскравы прыклад авангарднай інтэрпрэтацыі маскоўскага царкоўнага дойлідства XVII ст. Цэнтрычнае квадратнае ў плане вежападобнаезбудаванне(вы-шыня 18 м) набыло маляўнічы сілу-эт, які фарміруе пазалочанае пяціку-палле. Пабудова завершана васьмі-гранным шатром з чатырма дахавымі акенцамі. Прамавугольны ўваходны праём аформлены арачным парта-лам са слупамі-збанамі, астатнія грані прарэзаны невялікімі вокнамі ў такіх жа пластычных ліштвах. Фасады абліцаваны вохрыстай цэглай, аздоблены керамічнымі ўстаўкамі і каляровай маёлікай. У дэкоры вы-карыстаны збанападобныя і вітыя слупы, закамары, падзоры, ажурныя крыжы. Керамічнай пліткай з арна-ментам расліннага тыпу аформлены інтэр’ер капліцы; аконныя адкосы пакрыты размалёўкай, алтар выка-наны з чорнага мармуру. Лабрадары-там была абліцавана і ўнутраная цокальная частка сцен, якія былі пакрыты арнаментальнай размалёў-кай (не захавалася).
Побач з капліцай размешчана ўваходная надбудова ў склеп-паха-вальню, вырашаная ў адзіным стылі з капліцай кампактным прамаву-гольным аб’ёмам, вальмавы дах яе ўвенчаны макаўкай. Унутры размешчана лесвіца ў склеп - працяг-лае (28 м) памяшканне, перакрытае цыліндрычным скляпеннем. Тарцо-вую сцяну ўпрыгожвае мазаічнае з каляровай смальты пано ў выгля-дзе двух анёлаў. У сцены былі ўму-раваны мемарыяльныя пліты з імё-намі пахаваных членаў сям’і Пас-кевічаў. Наведаўшы Гомель, пісьмен-нік I. Бунін адзначаў: «Я спусціўся ў непраглядную цемру фамільнага склепа, азараючы чырвоным агень-чыкам васковага агарка грамадныя мармуровыя грабы...» [183].
У лубочна-цацкавай трактоўцы ў неарускім стылі выканана могіл-кавая фамільная капліца-пахаваль-ня ў в. Бяздзедавічы (Полацкі р-н Віцебскай вобл.), пабудаваная ў 1910 г. з бутавага каменя і цэглы ў маёнтку генерала А. Корсака. Ку-бападобны аб’ём завершаны магут-ным васьмігранным барабанам, ша-цёр якога завершаны макаўкай і дэ-карыраваны ў аснаванні ланцугом какошнікаў. Характэрна для церам-ной старажытнарускай архітэктуры выкарыстанне перад уваходам шат-ровага рундука на жбанападобных калонах. Аналагічна былі выраша-ны капліцы ў гарадах Рагачоў, Пет-рыкаў, Мінск (пры Казанскай царкве на прывакзальнай плошчы (1914 г.)) [184], в. Леніна. Невялікія цэнтрыч-ныя збудаванні завяршалі цыбуле-падобныя купалкі, фасады былі насыпаны цаглянай ўзорыстасцю. Да такой трактоўкі культавага будынка
214
2.6. Неарускі стыль
спарадычна звярталіся некаторыя дойліды пры царкоўным праекта-ванні. Гродзенскі губернскі архітэк-тар Херсонскі ў 1866 г. праектуе не-вялікую царкву ўсяго на 150 прыха-джан для в. Матыкалы (Брэсцкі р-н) [185]. У рэчышчы неарускага стылю выканана капліца ў в. Скрыгалаў (Мазырскі р-н Магілёўскай вобл.) на месцы забойства Кіеўскага мітра-паліта Макарыя [186].
Традыцыя ставіць прыбраныя капліцы-пахавальні ў «рускім сты-лі» зыходзіць з расійскага сядзіб-на-паркавага будаўніцтва. Падобна мірскаму і гомельскаму сядзібна-паркавым комплексам партатыўная капліца-пахавальня ў неарускім сты-лі была ўзведзена ў падмаскоўнай сядзібе Знаменскае-Губайлава (арх. I. Е. Бандарэнка, 1910 г.). У 1900 г. пад XVII ст. стылізуецца і архітэк-тура суседняй старажытнай Зна-менскай царквы (1683 г.).
Рысы неарускага стылю ўспры-мае ад мураванага дойлідства і драў-лянае царкоўнае будаўніцтва. За-хоўваючы народныя традыцыі і цар-коўныя каноны цесляры і архі-тэктары імкнуцца ўнесці ў храм характэрныя элементы старажыт-нацаркоўнага дойлідства. Дрэва як матэрыял, які валодае своеасаблі-вай выразнасцю, нейкі час не ўжы-ваецца прафесійнай архітэктурай. Але ў пошуках новай свежай воб-разнасці і арыгінальнасці архітэк-турная эліта зноў звяртаецца да гэ-тага спрадвечнага і высакароднага будаўнічага матэрыялу. Дойліды «выкарыстоўваюць» адвечную народную сімпатыю да разнога ўзора. Нават выдаецца серыя ілюстрава-ных архітэктурных атласаў, якія