Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
лючаючы і тэрыторыю Беларусі. Ар-хітэктура рэтраспектыўна-рускага стылю ўсімі каранямі зліта з нацы-янальным жыццём, з асаблівасцямі характару і менталітэту праваслаў-нага славянства, народным духоў-ным здароўем, неадзельна ад сваёй мінуўшчыны.
вымі шырынкамі і іншымі элементам! старажытнарускага архітэктур-нага арсенала.
Спецыфіка мастацкай мовы неа-рускага стылю выключала выка-рыстанне прамых аналогій, яго творы атрымлівалі неадэкватнае мастац-кае тлумачэнне. «Генератары» стылю звярталіся да старажытнарускага дойлідства не столькі на дэкара-тыўным, колькі на сэнсавым узроў-ні; акрамя засваення фармальных прыкмет яны ўспрымаюць і глыбін-ны ідэйна-мастацкі змест старажыт-най архітэктурнай спадчыны. Аса-цыятыўнасць архітэктурнага вобра-за стала асновай творчага метаду. Эстэтыка архітэктуры мадэрна быц-цам вызваліла рэтраспектыўна-рус-кі стыль. Яна зрабіла яго больш смелым і рамантычным, што праяві-лася ў кантрастным супастаўленні аб емаў, сілуэтаў, плоскасцей, разна-стайных аконных праёмаў, вычвар-ных малюнках купалоў і іншых форм, стылізаваных пад «старажытнарус-кую тэму». Неаруская плынь у архі-тэктуры мадэрна насіла больш твор-чы характар, чым ранейшыя наіў-ныя вопыты кампілявання. Пыт-лівыя творцы імкнуцца зразумець не фармальны, а ўнутраны вобраз-
202
2.6. Неарускі стыль
ны сэнс праваслаўнага храма, рус-кага церама. Шматлікія камбінацыі фармальных выразных сродкаў па-казалі, што, напрыклад, храмы пры гэтым застаюцца «халоднымі» -уражваюць погляд, але не кранаюць душу. Стала зразумелым, каб дабіц-ца апошняга, трэба адысці ад кам-пазіцыйных і дэкаратыўных кано-наў, бо, як высветлілася, не яны вы-значаюць непаўторную прыгажосць, цеплыню і зачараванне старажыт-ных архітэктурных шэдэўраў. У су-вяз! з гэтым шэраг дойлідаў ставя ць перад сабой мэту стварэння не ка-лажу запазычаных форм, а эстэтыч-нага вобраза, ідэйна-мастацкае ўва-сабленне якога чыталася б не «ад-крытым тэкстам», а як бы «паміж радкоў». Сувязь з нацыянальна-рус-кай спадчынай выявілася не прама, а шляхам рознага рода асацыятыў-ных прыёмаў, якія дазвалялі ідэн-тыфікаваць будынак як бясспрэчна новую архітэктурную з’яву, але ў той жа час як прыклад сапраўдна рускага дойлідства. Увогуле атры-манне ў спадчыну старажытнарус-кай архітэктурнай даўніны ў рэчы-шчы мадэрна ажыццяўлялася пе-раважна не на ўзроўні вонкавай формы (як у рэтраспектывізме), а на ўзроўні творчага прынцыпу. Пры гэтым метад стылізацыі праду-гледжваў адвольную і арыгінальную перафразоўку вобразнай характары-стыкі прататыпаў, якая часам межа-вала з гратэскнай інтэрпрэтацыяй.
Неарускі стыль праявіўся ў двух напрамках: «афіцыйна-акадэміч-ным», правадыром якога лічылі К. А. Тона, і «фальклорным» - у творчых пошуках гісторыка рускага мастацтва і архітэктара А. М. Гарна-
стаева. Першы напрамак абапіраўся на выкарыстанне кампазіцыйных прыёмаў акадэмічнага класіцызму, толькі «апранутых у рускі касцюм»; другі - засновываўся на вывучэнні дэмакратычнай народнай творчасці, перш за ўсё драўлянага дойлідства.
Па якім жа шляху ішлі архі-тэктары ў пошуках новай вобразнай выразнасці ў стылі «а-ля рус»? Дой-лідаў цікавіць неардынарная асімет-рычная аб’ёмна-прасторавая кампа-ноўка, дынамічная кампазіцыя, ары-гінальныя декаратыўныя знаходкі. Яны адмаўляюцца ад прамога запа-зычвання і імкнуцца дасягнуць сваёй мэты пераважна духоўна-разумо-вым шляхам з дапамогай духоўна-эмацыянальнага строю архітэктур-нага твора. Да гэтага прымушала і засілле, асабліва ў камерцыйнай архітэктуры, моднага еўрапейскага сэцэсіёна, які ўвогуле адмаўляў уся-лякія архітэктурныя аўтарытэты і пастулаты мінулага. Статычным архітэктурным пабудовам неарускі стыль супрацьпаставіў дынаміч-насць, сіметрыі - знарочыстую асі-метрычнасць, раўнамернасці раз-меркавання акцэнтаў - вострую кантрастнасць, капіізму - стыліза-цыю. Прадстаўнікі архітэктуры неа-рускага стылю імкнуліся да экс-прэсіі, выразнасці, дынамічнасці манументальных архітэктурных мае. Выкарыстаннем новых будаўнічых матэрыялаў (каваны метал, керамі-ка, натуральны камень, дзьмутае шкло і інш.) і канструкцый дойліды імкнуліся адрадзіць пластычнасць і кампазіцыйную вастрыню стара-жытнай архітэктуры. Характэрна выкарыстанне эстэтычных якасцей глазураванай і дабротнай цэглы за-
203
Сакральна-манументальнае Аойлідства
мест традыцыйнай тынкоўкі. Неа-рускаму стылю ўласцівы сапраўдны мастацкі сінтэз, які ўзнікае толькі ў адпаведных гістарычных умовах. Усё болей архітэктура ўваходзіць у арганічны сімбіёз з творамі ману-ментальнага мастацтва, а сааўтарамі архітэктурнага твора выступаюць мастакі.
Новы напрамак у архітэктуры мяжы ХІХ-ХХ стст. атрымаў мас-тацтвазнаўчае вызначэнне «неарус-кі стыль». На Украіне вяртанне да нацыянальнай спадчыны ў рэчы-шчы мадэрнісцкай стылізацыі вы-лілася ў неаўкраінскі стыль [167], у Польшчы - у закапянскі стыль [168]. Неарускі стыль (яшчэ больш,
117. Мазаікі Пакроўскага сабора, г. Баранавічы
чым папярэдні рэтраспектыўна-рус-кі) падпадаў пад зняважлівую ацэн-ку апазіцыйна настроеных да міка-лаеўскага рэжыму сучаснікаў, якія бачылі ў гэтай мастацкай з’яве
204
2.6. Неарускі стыль
«траскучы маскарад». У савецкі час архітэктурныя творы неарускага сты-лю не адрозніваліся ад твораў рэтра-спектыўна-рускага стылю, разгляда-ліся як антымастацкія, антынародныя, і таму падпадалі пад працэс ачышчэн-ня ад усяго «старарэжымнага, шкод-нага і аджыўшага» без уліку станоў-чага, маральнага і гуманістычнага, што было закладзена ў гэтай, у агуль-ным народнай архітэктуры.
Адносна нядаўна стала зразуме-лым, што зварот да рускай архітэк-турнай спадчыны і намаганні яе творчага засвойвання ў рэчышчы неарускага стылю - з’ява гуманная па чалавечай сутнасці, абумоўленая глыбіннымі сувязямі з народнай свядомасцю, з філасофска-мараль-нымі пошукамі эпохі. I вось зноў нашы сучаснікі звяртаюцца да форм старажытнарускага дойлідства, калі праектуюць у яго формах цэлыя ар-хітэктурныя ансамблі [169].
Натуральна, што творчая рас-працоўка старажытнарускай архі-тэктурнай спадчыны перш за ўсё праявілася, як і ў рэтраспектыў-на-рускім стылі, у мураваным цар-коўным будаўніцтве, маштабы якога на тэрыторыі Беларусі не змяншалі-ся з сярэдзіны XIX ст.
Выдатным мастацкім творам авангарднай архітэктурнай плыні з’яўляецца Усесвяцкая царква ў в. Пі-рэвічы, пабудаваная ў 1902 г. з чыр-вонай цэглы «ў маскоўскім стылі» (па выказванню сучаснікаў) на сродкі памешчыка Раговіча [170]. Храм неарускага стылю, нягледзячы на вы-трыманасць чатырохчасткавага сі-надальнага дагмата, атрымаў арыгі-нальнае кампазіцыйнае і насычанае дэкаратыўна-колеравае вырашэнне.
Яго эпіцэнтрам выступае двух’-ярусны целескапічны папярочны неф храма, завершаны цыбулепа-добным купалам на круглай шыі. Кантрасна да яго геаметрызаваных форм далучаюцца тры паўкружжы апсіды і бакавых рызніц. 3 заходня-га боку праз кароткую і паніжа-ную трапезную далучаны прытвор з трох’яруснай шатровай званіцай -аванпостная архітэктурная дамі-нанта. Крылы распрасцёртага пла-ніровачнага крыжа быццам наперс-ны крыж па верхнім перыметры апяразаны лёгкімі і ажурнымі ка-кошнікавымі аборкамі, шырынка-вымі паясамі. Галоўны ўваход афор-млены магутным ганкам-рундуком з арачнымі прасветамі, вуглавыя (пры спалучэнні трапезнай і пры-дзелаў) - ганкамі пад навісямі. Сцены прарэзаны арачнымі вокнамі ў фігурных кілепадобных ліштвах. Са старажытнарускага царкоўнага дойлідства пазычаны вуглавыя ўразныя калонкі, закамары і какош-нікі, аркатурныя і гарадковыя фры-зы. Жыццярадасны і святочны ха-рактар архітэктуры храма ўзбагачае выкарыстанне глазурованай арна-ментальнай керамікі - маёлікавыя паліхромныя шырынкі і круглыя разеткі. Больш архаічна вырашана архітэктура інтэр’ера: прастора залы перакрыта сферычным купалам з ліхтаром, падтрыманым магутны-мі аркамі і пазухавымі ветразямі, трапезная і прыдзелы - цыліндрыч-нымі скляпеннямі.
Неарускую архітэктурна-стыля-вую трактоўку кананічнага права-слаўнага храма ажыццяўляе гро-дзенскі епархіяльны архітэктар Цяр-ноўскі ў праекце царквы для в. Галоў-
205
Сакральна-манументальнае дойлідства
118. Усесвяцкая царква, в. Пірэвічы
чыцы (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.), распрацаваным у 1914 г. [171]. Чатырохчасткавую падоўжна-во-севую кампазіцыю фарміруюць прытвор з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай над ім, трапезная, кубападобны аб’ём малітоў-най залы, пяцігранная апсіда з ба-кавымі рызніцамі. Над шатровым дахам узведзены цыбулепадобны купал на васьмігранным светлавым барабане; макаўкамі завершаны шацёр званіцы і дах над апсідай. У агульны «сінадальны» характар праекта храма архітэктар намагаец-ца ўнесці некаторыя авангардныя рысы. Арыгінальна вырашаны бака-выя фасады - цэнтральнае высокае арачнае акно, ліштва якога ў вы-глядзе камбінаванага какошніка выступав над карнізам даху. Фасады вызначаюцца складанай камбі-нацыяй арачных, лучковых і круглых аконных праёмаў, апяразаны буйным аркатурным фрызам.
Зусім у іншым напрамку выра-шана архітэктура Сімяонаўскай царквы в. Барок (Слуцкі р-н Мін-скай вобл.), пабудаванай у 1916 г. у адкрытай цаглянай муроўцы. Пры
206
2.6. Неарускі стыль
захаванні кананічнай чатырохчаст-кавай аб’ёмна-планіровачнай кам-пазіцыі (прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з ба-кавымі рызніцамі), яна набыла ня-звыклую цяжкавагавасць (высокі цокаль), шматпланавасць. Склада-ны сілуэт храма фарміруюць разна-стайныя па форме і велічыні дахі: двухсхільныя - над прытворам, пры-дзеламі і трапезнай, чатырохсхіль-ны - над малітоўнай залай, вальма-вы - над апсідай, шацёр - над зва-ніцай. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца васьмігранны ярус звані-цы, раскрыты арачнымі прасветамі. Рызаліты галоўнага фасада і пры-дзелаў вылучаны парталамі лучковых уваходных праёмаў. Архітэкту-ра храма насычана цаглянай узо-рыстасцю - шматлікія крапоўкі, ліштвы арачных складана камбіна-ваных вокнаў і люкарнаў, аркатур-ныя фрызы, цяжкія двухгранныя ўваходныя парталы. Нязвыклым з’яўляецца і такі элемент субархі-тэктуры, як аконны пераплёт - арач-ны аконны праём, запоўнены трыма круглымі рамамі-люкарнамі. Скла-даную прасторавую арганізацыю набыў і інтэр’ер храма: малітоўная зала перакрыта крыжовымі скля-пеннямі, прыдзелы - цыліндрыч-нымі, апсіда - конхай, памяшканні злучаны паміж сабой шырокімі арачнымі прасветамі. Новаўвядзен-нем з’явілася кансольная канструк-цыя балкона хораў, якія выступа-юць у малітоўную залу.