Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
184
2.4. Сінадальны напрамак
тыню ўрад вылучыў 5000 рублёў. Першапачатковы выгляд храма вя-домы па фотаздымку Я. Балзункеві-ча пачатку XX ст. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю вы-рашаны ў форме падоўжнага крыжа з двума шатрамі і макаўкамі на вась-мігранных драўляных барабанах званіцы і даху. Паліхромныя фасады расчлянёны двума ярусамі лучковых вокнаў, трыма ўваходнымі дзвяры-ма, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх кантрастна вылучаюцца на па-ліхромным фоне бутавай муроўкі.
Тыпавы праект пакладзены ў ас-нову могілкавай Іосіфаўскай царквы ў в. Гарадзілава (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.), пабудаванай у 1866 г. (дата на фасадзе) з цэглы і бутавага каменя ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Падоўжна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ўключае двух’ярусную шатровую вежу-зва-ніцу (васьмярык на чацверыку), ка-роткую трапезную, прамавугольную ў плане малітоўную залу, паўкруг-лую апсіду з рызніцай. Над чаты-рохсхільным дахам узвышаецца цыбулепадобная галоўка. Багатую фактуру фасадам надае спалучэнне неатынкаванай муроўкі з часанага бутавага каменя і атынкаваных і па-беленых элементаў архітэктурнага дэкору (вуглавыя лапаткі, аркатур-ныя паясы, карнізы, ліштвы арач-ных вокнаў).
Бутавая муроўка з цаглянымі элементам! цвёрдасці выкарыстана пры ўзвядзенні ў 1883 г. Багародзіц-кай царквы ў в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). У архітэктуры храма бачны рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Ен вырашаны прамавугольным аб’ёмам
пад двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у трохграннае вальмавае пакрыццё. Над прытворам узведзена аднаярус-ная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны арач-нымі вокнамі, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх разам з вуглавы-мі лапаткамі і карнізам вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай му-роўкі. Уваход вырашаны кілепа-добным парталам з руставанымі ла-паткамі.
Архітэктура могілкавай Аляк-сандра-Неўскай царквы ў в. Блізная (Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.) не набыла выкрэсленай мастацка-сты-лявой характарыстыкі. Пабудаваны ў 1888 г. з бутавага каменя храм вырашаны кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, які перахо-дзіць у трохгранную апсіду. 3 фран-тальнага боку далучана двух’ярус-ная чацверыковая званіца, шацёр якой завершаны макаўкай на гранё-най шыі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя ліштвы арачных аконных праёмаў.
Імкненне надаць кананічнаму сінадальнаму храму вытанчанасць, асацыятыўнае ўражанне рускай даўніны адчуваецца ў архітэктуры Пакроўскай царквы ў г. Докшыцы (Віцебская вобл.). Манументальны храм пабудаваны ў 1903 г. з бутавага каменя і цэглы на месцы папярэдня-га уніяцкага 1514 г. і ўяўляе сабой кананічны тып праваслаўнага храма са званіцай, трапезнай, кубапа-добным двух’ярусным аб’ёмам малі-тоўнай залы і прамавугольнай апсідай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе ўзведзеная над прамаву-
185
Сакральна-манументальнае дойлідства
гольным прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) і цыбулепадобны купал на васьмі-гранным барабане над чатырох-схільным дахам асноўнага аб’ёму. Фасады члянёны нрамавугольнымі аконнымі праёмамі з вялікімі ад-хіламі ў тоўшчы магутных сцен. Пластычнымі ліінтвамі з какошні-камі вылучаны трайныя аконныя праёмы другога яруса асноўнага аб’ёму. Пластыка-каларыстычнае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце паліхромнай бутавай му-роўкі з белай тынкоўкай дэталей ар-хітэктурнага дэкору (какошнікі, ар-наментальныя паясы, шырынкавыя лапаткі, цыбулепадобныя галоўкі). Новае, што надаў архітэктар воблі-ку «дома Божага», - гэта аблегча-насць і ўзнёсласць кампазіцыі, «эс-кізная» адзнака прыналежнасці да старажытнарускай царкоўнай мі-нуўшчыны.
Прасцейшы тып бутавага храма рэтраспектыўна-рускага стылю Успенская царква ў в. Рабунь (Ві-лейскі р-н Мінскай вобл.), узведзе-ная ў 1862 г. Трохчасткавая кампазі-цыя складаецца з прытвора, малі-тоўнай залы і пяціграннай апсіды. Шатровы дах кубападобнага аб ему завершаны цыбулепадобным купа-лам на васьмігранным барабане, па граням меў «слыхавыя» ўпрыгожа-ныя разьбой вокны-люкарны. На фоне бутавай муроўкі сцен (швы мазаічна запоўнены дробнай камен-най крошкай) вылучаны атынкава-ныя вуглавыя лапаткі, дэкаратыўны аркатурны фрыз, ліштвы арачных аконных праёмаў і ўваходны партал. Перад царквой сярод бутавай ага-роджы пастаўлена двухпілонная бу-
тавая брама-званіца пад вальмавым дашкам.
Эканамічная і танная бутавая муроўка выкарыстана пры будаў-ніцтве цэркваў у вёсках Астрамеча-ва, Баршчэва, Гольні, Даўбені, Малая Бераставіца, Першамайская, Радко-вічы, Ракавічы, Ярніэвічы і пімат ін-шых. Гэта сведчыць аб тым, што калі прапанаваныя Сінодам тыпавыя праекты цэркваў у Расіі ўвасаблялі-ся ў цэгле, то ў Беларусі - часцей у бута вы м камені.
У рэчышчы афіцыйнага царкоў-нага дойлідства цэнтралізавана ў губернскіх будаўнічых упраўлен-нях распрацоўваецца серыя тыпа-вых праектаў драуляных цэрквау. Іх кампазіцыйная і дэкаратыўная ас-нова такая ж, як у мураваных храмах: чатырохчасткавая ярусна-восе-вая пабудова з шатровай званіцай і купальным сяродкрыжжам. Адзі-ным мастацка-дэкаратыўным акцэн-там малітоўнай залы драўлянага храма традыцыйна з’яўляўся ікана-стас, звычайна пакрыты архітэктур-на-арнаментальным разным дэкорам.
У другой палове XIX ст. назіра-ецца рамантызацыя народнага быту, сялянскага жытла, этнаграфічнага дойлідства. I сапраўды, у драўля-ным манументальным будаўніцтве найболып яскрава і поўназначна ўвасобіўся геній народных цесля-роў і рэзчыкаў-дэкаратараў, якія аб-межаванымі мастацкімі сродкамі стваралі ўражлівыя архітэктурныя манументы, рэалізавалі тое мастац-ка-эстэтычнае пачуццё і патэнцыял, якія не заўсёды мелі магчымасць пе-радаць у сціплым народным жыллі. Стагоддзямі выпрацаваныя канст-рукцыйпыя і мастацкія прыёмы на-
186
2.4. Сіналальны напрамак
роднага дойлідства былі даведзены да ўзроўня прафесійнай даскана-ласці ў яго царкоўнай галіне. Стылі-зацыя сялянскага драўлянага дэко-ру хат, арнаментаў народнага пры-кладнога мастацтва і вышыўкі назіраецца ў расійскім манумен-тальным дойлідстве, як, напрыклад, у архітэктуры цэнтральнага фасада маскоўскага Політэхнічнага музея (арх. I. А. Манігеці, M. А. Шохін, 1873-1877 гг.). Найбольш таленаві-тымі прадстаўнікамі гэтага напрамку архітэктуры ў Расіі былі В. А. Гартман і I. П. Ропет, якія ў сваёй твор-часці абапіраліся на народнае мастацтва рускай драўлянай разьбы і нацыянальнай вышыўкі.
Манументальныя мураваныя храмы будавалі ў асноўным у буйных гарадах. Аднак значнай галіной царкоўнай архітэктуры, якая нават пераважала ў багатай лесам Бела-русі, з’яўлялася драўлянае дойлід-ства. У Мінскай духоўнай кансісто-рыі ў 1864 г. налічвалася 45 мурава-ных і 399 драўляных цэркваў. Святы Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў, разумеючы прыхільнасць бе-ларускага насельніцтва да драўля-нага архітэктурнага асяроддзя, спе-цыяльным цыркулярам прапана-валі «для задавальнення патрэбам праваслаўных прыхаджан будаваць невялікія, але прыстойныя святыне царкоўныя будынкі, дзе магчыма было б са зручнасцю адпраўляць Набажэнства і прапаведаваць слова Божае, і што адпаведна быту і ўяў-ленням прыхаджан у пабудове на-лежыць адхіляць усялякія празмер-ныя аздабленні, а канструкцыю тых да таго спрасціць, каб як першапа-чатковае будаванне, так і наступныя
панраўкі маглі быць выпраўлены мясцовымі майстрамі і самімі сяля-намі» [138]. Большасць драўляных храмаў узводзілася па «Найвыса-чэйша зацверджаным нармальным чарцяжам». Менавіта ў гэтай галіне царкоўнага дойлідства народныя майстры ўвасобілі архітэктурна-мастацкія традыцыі і эстэтыку народа, адлюстравалі яго дэмакратыч-ную будаўнічую культуру, вызначы-лі шляхі яе развіцця.
Як і ў мураваным, у драўляным царкоўным будаўніцтве было рас-паўсюджана выкарыстанне тыпавых праектаў храмаў для разнастайных прыходаў. «Узорны праект» драўля-най царквы на 230 вернікаў коштам 3712 рублёў рэкамендуецца Сінодам для в. Вертулава. Напрыклад, нар-мальны чарцёж № 37 драўлянага храма на 180 прыхаджан быў ажыц-цёўлены ў м. Стараселле і ў в. Бяро-за [139]. Для апошняіі тэлеграмай да гродзенскага губернатара ад 14 кра-савіка 1863 г. з Міністэрства ўнут-раных спраў загадвалася: «Выса-чайша загадана аднавіць згарэўшую (2 красавіка 1863 г. - А. К) у сяле Бярозе Кобрынскага павета Пра-васлаўную царкву на сумы Урада і аб’явіць аб сім Прыхаджанам» [140]. Гродзенскі губернскі інжынер В. Дзя-менцьеў дапрацоўвае праект і рэалі-зуе яго ў верасні 1864 г. [141]. Скла-данне каштарыса і нагляд за бу-даўніцтвам ажыццяўляў літоўскі епархіяльны архітэктар А. Савіч. Будаўніцтва вёў вопытны майстра, жыхар слабады Чырвоныя Злынкі Чарнігаўскай губерні Васіль Гарбузаў. Імператар ахвяраваў 3000 рублёў, М. М. Мураўёў - 500 рублёў з кант-рыбуцыйных сум. Кананічная чаты-
187
Сакральна-манументальнае △ойлідства
рохчасткавая кампазіцыя Крыжа-ўзвіжанскага храма ўключае вась-мігранную званіцу над прытворам, выцягнутую трапезную, кубапа-добны зруб малітоўнай залы і пя-цігранную апсіду з бакавымі рызні-цамі. Дах завершаны магутным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным гранёным купалам. На галоўным фасадзе да-мінуе шатровая званіца з макаўкай, уваход вылучаны шасцікалонным порцікам, чатырохкалоннымі пор-цікамі дэкарыраваны бакавыя пры-дзелы - рудыменты класіцызму. Га-рызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны вуглавымі драўлянымі лапаткамі і прарэзаны прамаву-гольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі.
Кананічная чатырохчасткавая кампазіцыя храма арыгінальна ўва-соблена ў праекце драўлянай царк-вы для в. Чэрні Брэсцкага павета (не захавалася), распрацаваным архітэк-тарам баронам Г. Розанам 18 снежня 1877 г. [142]. Агульны прамавуголь-ны ў плане зруб аб’ядноўвае бабінец, малітоўную залу і бакавыя рызніцы пяціграннай апсіды. Але ў аб’ёмным вырашэнні захоўваюцца дзве верты-кальныя дамінанты: васьмігранная шатровая званіца над прытворам і цыбулепадобны купал над кубапа-добнай малітоўнай залай. 3 мурава-нага дойлідства выкарыстаны арка-турны разны фрыз, вуглавыя і пра-сценачныя лапаткі, сандрыкі пра-мавугольных аконных праёмаў. Размежаванне аб’ёмаў дасягаецца разнастайнай шалёўкай - гарызан-тальнай у асноўным аб’ёме і звані-цы, вертыкальнай у бабінцы і апсі-дзе. «Нармальныя» праекты драў-